Telegram Web Link
Запаслівая сойка!

Соек увосень можна ўбачыць значна часцей: яны не марнуюць часу, а рыхтуюцца да зімы і збіраюць да 5000 жалудоў, каб назапасіць іх на чорны дзень! 😮

#дзікіфакт Сойкі хаваюць жалуды на зямлі каля каранёў дрэваў, пад карой, пад ламаччам, у пнях ці пад мохам, радзей — у дуплах ці трэшчынах. Але часта яны забываюць, дзе схавалі смакоцце. 😅 Так яны дапамагаюць распаўсюджвацца дубам. 🌳

Жалудамі сойкі харчуюцца большую частку года, з восені па вясну, пакуль не з'явяцца насякомыя і не паспеюць ягады. #птушыныяцікавосткі

А ты бачыў_ла, як сойкі цяпер актыўна цягаюць жалуды?

📷Фота @wildlife_bel
💦Даліна і пойма ракі

Усе нашы рэкі знаходзяцца ў сваіх далінах. Асабліва выражаны даліны ў Нёмана і Дзвіны, дзе карэнныя берагі знаходзяцца зараз вельмі высока над узроўнем вады.

Калі паглядзець Прыпяць ці Днепр на спадарожнікавых здымках, то ў абодва бакі ад рэчышча можна ўбачыць прыгожую пойму – тэрыторыю, якую ўвесну залівае разводдзе. Яна супадае з далінай у нізінных рэках Палесся.

На карце вельмі добра можна пабачыць, што некаторыя нашы рэкі могуць разлівацца да пяці кіламетраў ушыркі.💙

Каналізаваныя, выпраставаныя, запруджаныя рэкі рэгулююцца чалавекам і разліваюцца вельмі рэдка, і фаўна з флорай вакол іх бяднейшыя.

📷Фота: Нёман, архіў ТАА “Дзікая прырода”
#WorldRiversDay #ДзікіяРэкі
Ведаеш, чыё гняздо на фота?☺️

😊Ужо заўтра ты зможаш даведацца пра гнёзды беларускіх птушак шмат цікавага.

Арнітолаг і бёрдар з Гродна Дзмітры Вінчэўскі раскажа:

💡як змяняліся гнёзды птушак цягам эвалюцыі,
💡якія птушкі тысячагоддзямі займаюць тыя самыя гнёзды,
💡чые гнёзды “павялічваюцца” ў сярэднім на 60 кг штогод,
💡чаму дробныя і сярэднія птушкі не любяць займаць гняздо двойчы,
💡якія нашы птушкі самі не будуюць гнёзд і як спраўляюцца,
💡ці магчыма цалкам кампенсаваць птушкам страту месцаў гнездавання пасля рэнавацый будынкаў.

І гэта толькі частка таго, што будзе на анлайн-лекцыі 26 верасня.😜
Лекцыя закрытая. Каб трапіць на яе, трэба далучыцца да “Дзікага клуба” 👉 https://birdingbelarus.by/dikiyklub/

Увесь прыбытак ад клуба ідзе на ахову дзікай прыроды.

Фота Ліліі Кахновіч
#дзікаялекцыя #дзікіклуб
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Рабы суслік перад спячкай ад’ядаецца чым можа.😋

Як бачыш, аддае перавагу сакавітаму лісцю дзьмухаўца, які фермеры лічаць не надта пажыўным для быдла і ваююць з ім на пашах.🌱

Дзень карацее, і трэба паспець ад’есціся болей. Рэжым такі: наеўся – схаваўся ў норку – перастрававаў – вылез – наеўся і так да вечара.

Шмат суслікаў не прачынаецца ўвесну менавіта праз недахоп запасаў тлушчу. Гэта амаль як палёт у вырай у птушак: менш тлушчу – не даляціш, не дачакаешся вясны…😥

Дарослыя ўжо сапуць у дзве дзіркі, а маладыя пакуль не набралі дастаткова тлушчу, працягваюць ад’ядацца. А гэта дадатковая рызыка. У нары бяспечней, а звонку – лісы, каты, сабакі, канюхі, луні… Для ўсіх іх суслік – ласая здабыча.😔

Пазычым суслікам хутчэй назапасіць тлушч і спаць спакойна да самай вясны!🙏💚

#суслік #рабысуслік
Любіш фатаграфаваць дзікіх птушак, звяроў, насякомых? Удзельнічай у конкурсе ад @smartpress! 🤩

📷Удзельнічаць могуць і фотааматары, і прафесіяналы. Тэхніка любая.

🦆🦊🦗Сёлетнія здымкі дзікіх звяроў, птушак і насякомых дасылай да 31 снежня 2023 года на пошту: [email protected].

🐰Пераможцу – зайца! Прыз - бронзавая статуэтка, зробленая вядомым беларускім скульптарам Канстанцінам Селіханавым.

Конкурс праводзіцца ў рамках праекта “Дзікая прырода Беларусі”, які Smartpress ажыццяўляе разам з намі, ТАА “Дзікая прырода”.😊

Падрабязней пра конкурс: https://smartpress.by/idea/zoo/52677
Колькі птушак праляціць над Беларуссю ў гэтыя выходныя? А колькі над Еўропай? Колькі схавалася ў кустах? Падлічым разам! 😎

Далучайся да міжнародных Восеньскіх дзён назіранняў за птушкамі – EuroBirdwatch-2023!

Галоўнае тут - не колькасць птушак, а далучэнне новых людзей да птушкавання. Знайдзі некалькі вольных гадзін на выходных, вазьмі з сабой сям’ю ці сяброў, суседзяў і паназірайце ў небе і навокал птушак. 👨‍👩‍👧‍👦

Запісвай усіх, нават кавак (галок), гракоў (грачей) і вераб'ёў. 🐤

📌Падлічы, колькі птушак кожнага віду назіралі і запішы свае назіранні.
📌Дома спампуй форму Excel і перанясі ў гэтую табліцу свае вынікі.
📌Дашлі файл на пошту [email protected] да 14.00 1 кастрычніка (нядзеля).
📌Напішы, колькі чалавек назіралі разам з табой, якія рэдкасці вы адзначылі.

Восеньскія дні назірання за птушкамі ў Беларусі сёлета каардынуюць біялагічны факультэт БДУ і ТАА “Дзікая прырода”

📷Фота Іны Шкурко, @ptushkafota. Мурмурацыя шпакоў.

#eurobirdwatch #eurobirdwatch2023
Не праспі птушак! Апошні шанец запісацца на чэмпіянат па фотабёрдынгу – да 17.00 сёння, 29 верасня.

Правярай, ці зараджана фотакамера, ці правільна яна адлюстроўвае дату і час, ці ўстаўлена картка.
Стаў будзільнік, каб не праспаць птушак: найбольш відаў можна ўбачыць менавіта ўранку.

Удзел варты незабыўнага вопыту і эмоцый! Не бойся, калі ты навічок у гэтай справе, - табе спадабаецца.😊

Усе ўдзельнікі атрымаюць зваротную сувязь ад нас і змогуць даведацца больш пра птушак, якія трапіліся вам у кадр. Калі від будзе нявызначаны або вызначаны няправільна, мы патлумачым, па якіх прыкметах можна было яго ідэнтыфікаваць.🙌

🔹Пенсіянеры і людзі з інваліднасцю могуць удзельнічаць бясплатна па-за конкурсам.
🔹Удзельнікі “Дзікага клуба” могуць удзельнічаць бясплатна на агульных умовах.
🔹Для астатніх – арганізацыйны ўнёсак 15 рублёў.

Падрабязнасці пра чэмпіянат і водгукі ўдзельнікаў мінулага чэмпіянату

📷Фота вялікай сініцы – Віталь Некрашэвіч.
Вось такія ўзнагароды чакаюць пераможцаў чэмпіянату па фотабёрдынгу!

Засталося крыху больш за гадзіну, каб зарэгістравацца.

Не сумнявайся - гэты вопыт варты таго, каб прачнуцца рана 😉 Кожны чэмпіянат - непаўторны для кожнага ўдзельніка!
А ты бачыў_ла гэтую яркую прыгожую птушку? 😍

Гэта звычайны зімародак – від, які ўключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.

🤲 Каб захаваць “чырванакніжныя” віды, трэба аддаваць пад ахову месцы, дзе яны жывуць. Але як гэта рабіць?

Аб гэтым раскажа арнітолаг Дзяніс Кіцель падчас закрытай дзікай лекцыі “Ахова жывёл Беларусі: парады, як перадаць пад ахову месца, дзе жыве від з Чырвонай кнігі”.

Лекцыя пройдзе анлайн 5 кастрычніка. Каб трапіць на яе, далучайся да “Дзікага клуба” https://birdingbelarus.by/dikiyklub

Там цябе чакаюць запісы 4 цікавых лекцый, якія ўжо прайшлі:

🐦“Птицы и заблуждения» ад арнітолага Сямёна Левага.

🌳“Тайны деревьев” ад аднаго з найлепшых папулярызатараў батанікі ў Беларусі – Аркадзя Скуратовіча.

🦉“Совы Беларусі” ад Дзяніса Кіцеля.

🪺“Гнёзды птушак нашай краіны” ад арнітолага Дзмітрыя Вінчэўскага.

Акрамя гэтага цябе чакае яшчэ адна дзікая лекцыя ў кастрычніку пра начных жывёл, зніжкі і бонусы, барсук Ясь і кола аднадумцаў у закрытым чаце.

Stay wild! 🦡

📷 Фота Іны Субоцінай, @ptushkafota
🐻 У Беларусі вырасла колькасць мядзведзяў. Часам яны нават выходзяць да населеных пунктаў.

За апошнія гады выпадкаў, калі мядзведзь нападаў на чалавека, не было.

Але частка паляўнічых нагнятае істэрыю наконт небяспечнасці мядзведзяў, каб выключыць іх з Чырвонай кнігі і дазволіць на іх паляванне, хаця закон дазваляе і зараз прыбіраць небяспечных звяроў.

Пытанне будзе вырашацца хутка, і будзе хутчэй за ўсё не на карысць захавання гэтага віду. 😐

Калі цябе хвалюе гэтая тэма, задай свае пытанні пра мядзведзяў у каментарах👇, а мы пераадрасуем іх спецыялістам-тэрыолагам. Людзі павінны ведаць праўду. 🙌
🍁 Ужо заўтра, 5 кастрычніка а 19:00 пройдзе закрытая анлайн-лекцыя пра ахову дзікіх жывёл у Беларусі.

🤲 Каб захаваць “чырванакніжныя” віды, трэба аддаваць пад ахову месцы, дзе яны жывуць. Як гэта адбываецца? І ў чым заключаецца ахова?

Аб гэтым раскажа наш лектар – харызматычны арнітолаг Дзяніс Кіцель.

Каб паглядзець лекцыю, далучайся да “Дзікага клуба” https://birdingbelarus.by/dikiyklub/

🦡 Там цябе чакаюць барсук Ясь і кола аднадумцаў у закрытым чаце, зніжкі і бонусы, яшчэ адна дзікая лекцыя ў кастрычніку пра начных жывёл, а таксама запісы 4 цікавых лекцый, якія ўжо прайшлі:

🔸 “Птицы и заблуждения» ад арнітолага Сямёна Левага;
🔸 “Тайны деревьев” ад аднаго з найлепшых папулярызатараў батанікі ў Беларусі Аркадзя Скуратовіча;
🔸 “Совы Беларусі” ад Дзяніса Кіцеля;
🔸“Гнёзды птушак нашай краіны” ад арнітолага Дзмітрыя Вінчэўскага.

👋 Сустрэнемся на лекцыі!

📷 На фота – зялёная жаўна (зелёный дятел), аўтар Віктар Выскварка, @ptushkafota.
🍂🐦 У мінулыя выходныя прайшлі Восеньскія дні назіранняў за птушкамі (EuroBirdwatch).

Больш за 15 тысяч чалавек з 28 краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі выйшлі на прыроду, каб праводзіць пералётных птушак на зімоўку. ❤️

Удзельнікі налічылі 3,52 мільёна птушак!

Больш за ўсё птушак убачылі ў Фінляндыі (1.496.000), Швецыі (944.045) і Нідэрландах (340.500).

У Беларусі бачылі 2.439 птушак (61 від).

🐦 Сярод птушак, пабачаных падчас EuroBirdwatch-2023, было шмат сібірскіх і амерыканскіх відаў. Пра самыя цікавыя назіранні чытай па спасылцы 👉 https://birdingbelarus.by/dikij-blog/osennyaya-migracziya-kogo-nablyudali-uchastniki-eurobirdwatch-2023

📷 На фота Вадзіма Пушкарчука шэрыя жураўлі ў Мёрах, @ptushkafota.
☀️🍁 Верасень 2023 года быў такі цёплы, нібы яшчэ адзін месяц лета.

Гэта першы самы цёплы і трэці па засушлівасці верасень у Беларусі, пачынаючы з 1945 года.

🌡️ Сярэдняя тэмпература паветра склала +16,2 градусы. Гэта вышэй за кліматычную норму на 3,5 градуса.

А ападкаў у сярэднім па краіне выпала 20,4 мм – гэта ўсяго 38% кліматычнай нормы.

А як табе мінулы верасень?
Крыніца: Белгідрамет.

📷 На фота сявец (тулес) сярод дзьмухаўцаў падчас восеньскай міграцыі. 29.09.2023, Мінск, аўтар Віталь Некрашэвіч.
Яшчэ адзін фотаконкурс! 🔥

🌿 Здымай прыгожыя прыродныя краявіды Беларусі і падавай на міжнародны фотаконкурс ад глабальнай зямельнай ініцыятывы G20.

📆 Фота можна падаць на конкурс да 15 кастрычніка на сайце https://www.greenstorm.green.

Могуць удзельнічаць студэнты, аматары, і прафесіяналы. Здымкі на смартфон і на прафесійную фотакамеру будуць разглядацца ў асобных катэгорыях у кожнай можна падаць да трох фота.

Прадугледжаны грашовыя прызы. Усе, хто падасць на конкурс хаця б адно фота, атрымаюць сертыфікат аб удзеле.

Мэта конкурсу – распаўсюдзіць ідэі захавання і аднаўлення ландшафтаў. 💚

📷 Фота Ніны Каралевіч.
🐻Сустрэчы мядзведзяў з людзьмі ў Беларусі ў апошнія гады фіксуюцца ўсё часцей. Ці могуць мядзведзь і чалавек ужывацца побач?

🤓Даведаліся ў Аляксандра Рака, тэрыёлага, старшага навуковага супрацоўніка Бярэзінскага біясфернага запаведніка - самага мядзведжага месца Беларусі. Аляксандр чатыры гады вывучае тут біялогію бурага мядзведзя.

Колькі мядзведзяў зараз жыве ў Бярэзінскім запаведніку?
Ці павялічылася іх колькасць за апошнія 20 гадоў?
Чым харчуюцца мядзведзі ў запаведніку?
Ці вядомыя выпадкі ў запаведніку, калі мядзведзь нападаў на чалавека?

❗️Адказы чытай тут❗️

📷Фота Аляксандра Рака
😀Загадка! Што гэта за букет і для каго?🤨

Пішы версіі ў каментарах.😏
2024/09/23 12:12:18
Back to Top
HTML Embed Code: