Telegram Web Link
Ну які ж мілы прыгажунчык! 😍

Гэта сокал-шулёнак (кобчик) – рэдкая ў нас птушка. Калісьці яны гнездавалі ў Беларусі цэлымі калоніямі з дзясяткаў пар, але зараз сустракаюцца толькі падчас міграцыі. Так як гэтыя птушкі не гняздуюць на поўнач ад Беларусі, да нас памылкова ці на разведку залятаюць птушкі з поўдня, але потым яны накіроўваюцца ўсё роўна ў Афрыку.

Хоць назва птушкі памяншальна-ласкальная і памерам ён з шызага голуба, але гэта сапраўдны драпежнік. 🦅 Харчуецца ён летам пераважна буйнымі насякомымі, а вясной і ўвосень дадае ў рацыён грызуноў, яшчарак і дробных птушак. 🪲🦎

👇👇👇
Штогод у жніўні і верасні ў Беларусі можна назіраць  дзясяткі сокалаў-шулёнкаў, у асноўным, маладых асобін.

Звяртай увагу на правады ўздоўж дарог – можа табе пашчасціць назіраць гэтых прыгожых зграбных птушак. 🤗

Сокал-шулёнак уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.

☝️ Хочаш лепш адрозніваць птушак – набывай сабе ў дапамогу класны кішэнны вызначальнік птушак з добрымі фотаздымкамі:

https://birdingbelarus.by/products/pocket-bird-guide/

📷 Партрэт маладога сокала-шулёнка зрабіла Іна Шкурко ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці.
👋 Знаёмся – гэта Дзяніс Кіцель, харызматычны і шырока вядомы ў колах птушкароў арнітолаг.

Акальцаваў процьму птушак ад дробных вераб’іных да буйных соў і арлоў. Адкрыў некалькі новых відаў для Беларусі. Дапамог з жылплошчай многім рэдкім птушкам.

На фота, якое мы публікавалі нядаўна, ён сядзіць на штучным гняздзе для барадатай кугакаўкі (бородатой неясыти) у Белавежскай пушчы. 🦉

І ўжо хутка ты зможаш з ім сустрэцца – падчас закрытай анлайн-лекцыі “Совы Беларусі” у “Дзікім клубе”!

Якія віды соў палююць удзень?
Дзе зімуюць нашы пералётныя совы?
Навошта совы “плююцца”?
Ці могуць совы нападаць на родзічаў?
Што агульнага ў соў і зязюль?

На гэтыя і шмат іншых пытанняў Дзяніс Кіцель адкажа падчас дзікай лекцыі. Калі ў цябе таксама ёсць пытанні, падрыхтуй іх загадзя – у канцы лекцыі ў цябе будзе магчымасць іх задаць.

🦡 Ты яшчэ не ў клубе? Далучайся: https://birdingbelarus.by/dikiyklub/

👇👇👇
Цябе там чакаюць:

🔸 запісы дзвюх лекцый, якія ўжо прайшлі
🔸 4 закрытыя лекцыі ў верасні і кастрычніку
🔸 бясплатны ўдзел у чэмпіянаце па фотабёрдынгу 30 верасня
🔸 зніжкі і бонусы
🔸 барсук Ясь і кола аднадумцаў у закрытым чаце.

Лекцыя адбудзецца ўжо 19 верасня а 19:00. І гэта будзе агонь! 🔥

📷 Фота: Андрэй Шымчук, Анатоль Кляшчук.
Хочаш паназіраць за шэрымі жураўлямі? ☺️

Тады плануй паездку ў Мёры на штогадовае экалагічнае свята “Жураўлі і журавіны Мёрскага краю”, якое пройдзе 23 верасня!

🍂 Штогод на палях і балотах Мёршчыны збіраюцца тысячы гэтых грацыёзных птушак! 😍

🚌 Кожную гадзіну будзе адыходзіць аўтобус на лакацыю, з якой можна паназіраць за жураўлямі ў падзорную трубу.

Што яшчэ будзе ў праграме?

🔸 Конкурс ансамбляў “Жураўліны звон”
🔸 Выстава-конкурс мастацкіх вырабаў “Птушыны перапалох”
🔸 Выстава экалагічнай літаратуры “Журавель-асветнік”
🔸 Конкурс сельскіх падворкаў “Жураўліны кірмаш”
🔸 Інтэрактыўныя гульні для дзяцей
🔸 “Жураўліная пошта”
🔸 Продаж журавін, мёду, зёлак і мясцовых прысмакаў

👉 Падрабязную праграму глядзі на сайце Мёрскага райвыканкама: https://miory.vitebsk-region.gov.by/zhura-li-i-zhuraviny-mijorskaga-krayu

📷 Фота Таццяны Алешка.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі здымкамі птушак, далучайся да чату “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Які вусаты суслік! 😄

☝️ Гэтую сухую траву ён збірае не для таго, каб з'есці, а каб падрыхтаваць цёплую падсцілку на зіму.

Суслікі найбольшую частку жыцця праводзяць у норах.

#дзікіфакт: У кожнага сусліка некалькі часовых нор і адна пастаянная.

Суслікі асцярожныя і не адыходзяць далёка ад нор. Таму некалькі часовых нор патрэбныя звярку ўлетку, каб можна было схавацца ад драпежнікаў падчас кармлення.

А ў пастаяннай нары суслічыха размнажаецца і там жа праводзіць зімнюю спячку. 😴

Для гэтага суслік падаўжае нахілены вертыкальны ход часовай нары на глыбіню да 2 м і робіць гнездавую камеру, якую высцілае здробненай сухой травой. Амаль заўсёды ад гнязда адыходзіць невялікі аднорак-прыбіральня.

Перад спячкай суслік рые ад гнездавой камеры яшчэ адзін ход, не даводзячы яго да паверхні на 20-30 см. А першы ход ён забівае зямлёй, якая застаецца пасля рыцця другога хода – так ён зачыняе выхад з нары на зіму.

🎥 Відэа з архіву ТАА “Дзікая прырода”.
🍁🍂 Залатая восень – выдатны час для чэмпіянату па фотабёрдынгу, які пройдзе ў суботу 30 верасня.

Гэта цудоўная магчымасць атрымаць асалоду ад прыроды ў гэты цёплы прыгожы час і пазнаёміцца з птушкамі бліжэй праз аб’ектыў фотаапарата.

Каб перамагчы ў чэмпіянаце, трэба за 7 гадзін наздымаць як мага больш розных відаў птушак.

💬 “Самыя моцныя ўражанні, як звычайна, былі ад неспадзёвак. Напрыклад, я бачыла вялікага дзятла і вялікую сініцу, але прамахнулася пры фотканні — і гуд бай. А чаротніцу пабачыла, калі тая выйшла на бераг проста насупраць групкі гаманлівых непаўналетніх рыбачкоў.
Вельмі добра, што чэмпіянат ідзе ў вольнай лакацыі, таму зручна ўдзельнічаць кожнаму. Я збіла ногі, але душою адпачыла на ўсе 100%”, – кажа Алена Хвайніцкая, удзельніца аднаго з чэмпіянатаў.

👇👇👇
👛 Удзел у чэмпіянаце каштуе 15  рублёў.
🦡 Для абанентаў “Дзікага клуба” – бясплатна.

🏆 Пераможцы атрымаюць дыпломы і ўзнагароды за 3 прызавыя месцы. А пераможцы ў дадатковых намінацыях – дыпломы і вызначальнікі птушак.
Падрабязнасці чэмпіянату і рэгістрацыя па спасылцы https://birdingbelarus.by/autumnphotobirding

📷 На фота Віктара Зямніцкага берасцянка (зяблик), @ptushkafota.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
👋 Знаёмся – гусь-піскулька містар Блю.

Так назвалі яго вучоныя-арнітолагі, якія пазначылі гэтую рэдкую птушку перадатчыкам і сочаць за яго міграцыяй.

Папуляцыя піскулек страшна скарацілася за стагоддзе. Зараз у Фенаскандыі іх налічваецца ўсяго каля сотні. Гэты від пад пагрозай знікнення ў свеце.😔

Але канец жніўня прынёс выдатныя навіны! Арнітолагі зафіксавалі рэкордную колькасць маладых піскулек – 83 асобіны. Гэта рэкордная колькасць за ўсю гісторыю маніторынгу на Валдацкіх балотах у Нарвегіі.

Містар і місіс Блю выгадавалі чатырох гусянят.🐣

Усяго налічылі 137 гусей-піскулек.

Гусь-піскулька ляціць на зімоўку праз Беларусь. На жаль, яна лёгка можа трапіць пад стрэлы паляўнічых: гэты від вельмі падобны да белалобай гусі, на якую дазволена паляваць. Ды і страляючы птушку ў палёце, цяжка вызначыць від дакладна.

Пазычым містару Блю і ўсім піскулькам шчаслівага, бяспечнага падарожжа ў Грэцыю!🤞❤️

Мультфільм створаны Літоўскім арніталагічным таварыствам.

Агучка – @gavarunmulty
Субтытры – ТАА “Дзікая прырода”.
Арнітолаг Дзяніс Кіцель нібы намякае: да яго лекцыі “Совы Беларусі” ўсяго нічога, а хтосьці яшчэ нават не далучыўся да “Дзікага клуба”.

Вось толькі некалькі пытанняў, на якія Дзяніс адкажа на лекцыі для клубаўцаў.

Якія віды соў палююць удзень?
Дзе зімуюць нашы пералётныя совы?
Навошта совы “плююцца”?
Ці могуць совы нападаць на родзічаў?
Што агульнага ў соў і зязюль?

Чакаем цябе ў "Дзікім клубе"! Закрытая лекцыя адбудзецца 19 верасня ў 19.00.

Фота Андрэя Шымчука
🧐Як убачыць і сфоткаць як мага больш відаў птушак падчас чэмпіянату? Правільна спланаваць маршрут!

🔹Не спі да абеду: самая актыўнасць птушак – на світанку.

🔹Калі ведаеш паркі ці месцы з сухімі дрэвамі, пачынай з іх! У лісці сфоткаць птушку складаней. Птушкі любяць прысаджвацца на сухія галіны. Можаш ранкам да працы ў нейкі дзень перад чэмпіянатам з’ездзіць у такое месца паназіраць, якія прысады найбольш выкарыстоўваюцца. Звычайна яны на скрыжаваннях, дзе птушкі лятуць з кормам у кусты ад вады ці поймы ці сядаюць высочваць здабычу.

🔹Потым наведай розныя біятопы – вадаёмы, палі, лясы, паркі… Вазьмі спіс відаў птушак з вызначальніка і распішы, у якіх біятопах зможаш іх убачыць.

🔹Зрабі табліцу: у 1 калонцы віды, а ў наступных – дзе іх убачыць: парк N, вадаём X... Так ты ўбачыш, у якіх месцах найбольшыя шанцы сустрэць максімальную колькасць відаў.

Рэгіструйся і ўдачы на чэмпіянаце!

☝️Удзел бясплатны для абанентаў “Дзікага клуба”.
🔥26 верасня ў аўторак - чарговая лекцыя ў “Дзікім клубе”! На вельмі цікавую тэму, якую прапанавалі самі клубаўцы – “Гнёзды птушак нашай краіны”.

Вось толькі некаторыя цікавосткі, пра якія ты даведаешся:

Як змяняліся гнёзды птушак цягам эвалюцыі?
💥Якія птушкі тысячагоддзямі займаюць тыя самыя гнёзды?
💥Чые гнёзды “павялічваюцца” ў сярэднім на 60 кг штогод?
💥Чаму дробныя і сярэднія птушкі не любяць займаць гняздо двойчы?
💥Якія нашы птушкі самі не будуюць гнёзд і як спраўляюцца?
💥Ці магчыма цалкам кампенсаваць птушкам страту месцаў гнездавання пасля рэнавацый будынкаў?

На фота Ганны Крыванос - вялікая коўра на гняздзе
Наш лектар - Дзмітры Вінчэўскі, арнітолаг і бёрдар з Гродна. Некалькі гадоў вывучаў поплаўнага луня, сокала-пустальгу, палявога луня і іншыя віды. 🦅

🐦Сузаснавальнік грамадскіх арганізацый, якія займаліся аховай і вывучэннем птушак у Беларусі. У 2009 г. з сябрамі заснаваў і з таго часу рэдагуе сайт "Птушкі штодня" birdwatch.by.

📘А яшчэ ён адзін з перакладчыкаў першага палявога вызначальніка птушак на беларускай мове "Птушкі Еўропы" (2000) і адзін з сааўтараў фотавызначальніка "Птицы Беларуси и Литвы" (2017).

Хочаш трапіць на лекцыю? Далучайся да “Дзікага клуба”: https://birdingbelarus.by/dikiyklub

Ты атрымаеш таксама запісы мінулых лекцый:
💥“Птицы и заблуждения” з Сямёнам Левым
💥“Тайны деревьев” з Аркадзем Скуратовічам
💥“Совы Беларусі” з Дзянісам Кіцелем

І зможаш паглядзець закрытыя лекцыі ў кастрычніку – пра перадачу пад ахову месцаў з рэдкімі відамі і пра начныя віды жывёл.

А яшчэ для цябе будзе бясплатны ўдзел у чэмпіянаце па фотабёрдынгу. 😍

#StayWild!
💚Нядаўна ў Беларусі з’явіўся новы заказнік, над стварэннем яго працавалі нашыя сябры і калегі, – “Пойма Львы”.

Хто тут са Століншчыны? Можаце ганарыцца, што ён у вашым раёне!😉

Пойма Львы – надзвычай важнае месца як для вялікага арляца, якому пагражае глабальнае знікненне, так і для нацыянальнага “чырванакніжніка” - палявога луня. Тут таксама зарэгістравана вялікая раслінная разнастайнасць - 25% відаў флоры Беларусі! 💪

💦Летам Льва – невялікая рака, але пойма месцамі дасягае ўшырыню 4,5 км, якія вясной заліваюцца разводдзем. Тут сфармаваліся добрыя ўмовы для рэдкіх відаў. Заказнік – важнае месца для водна-балотных птушак падчас веснавой міграцыі. 🦆

📷Фота: архіў ТАА “Дзікая прырода”

Працяг👇
❗️Цяпер на гэтай тэрыторыі забаронена вясновае паляванне на водна-балотных птушак, суцэльныя рубкі, стварэнне плантацый і вальераў, выкарыстанне хімікатаў.

Плошча заказніка, створанага на частцы аднайменнай тэрыторыі, важнай для птушак, - 2.400 га. Спачатку планаваўся заказнік плошчай усяго 800 га, але сумесная праца акадэмічных вучоных і грамадскіх прыродаахоўнікаў Германіі і Беларусі дазволіла пераканаць мясцовыя ўлады пашырыць яго. Застаўся і яшчэ патэнцыял для пашырэння.👍

Новы заказнік мясцовага значэння суседнічае з рэспубліканскім заказнікам “Альманскія балоты” і служыць для яго дадатковай буфернай зонай. Тэрыторыя заказніка як важны экалагічны калідор даўно ўключана ў нацыянальную экалагічную сетку, з’яўляецца аб’ектам Смарагдавай сеткі, перспектыўнай Рамсарскай тэрыторыяй.
🤩Ужо на наступным тыдні Восеньскі чэмпіянат па фотабёрдынгу. Як ідзе падрыхтоўка? Вось чэк-ліст - правярай, ці ўсё зроблена, каб павялічыць шанцы на перамогу.

пачытаць правілы ўдзелу
пачытаць парады па фатаграфаванні птушак
пачытаць адказы на частыя пытанні пра чэмпіянат
набыць вызначальнік птушак
спланаваць маршрут
напярэдадні чэмпіянату прайсці маршрут у якасці “рэпетыцыі”.

Рэгіструйся!

Уся інфармацыя пра чэмпіянат тут 👉https://birdingbelarus.by/autumnphotobirding

📷Фота: шэрая кугакаўка, Віталь Некрашэвіч

#ЧэмпіянатПаФотабёрдынгу
2024/09/23 14:34:17
Back to Top
HTML Embed Code: