Telegram Web Link
🦅Як справы ў нашых вялікіх арляцоў (больших подорликов)? Гэты сезон міграцыі для іх незвычайны. Чым – расказаў арнітолаг Валер Дамброўскі.👇

З дапамогай фотапастак ці назіранняў у полі мы здолелі даведацца, што арляцы Ціхан, Пярун і Юзефіна (на фота), у якіх не працуюць перадатчыкі, увесну 2023 вярнуліся з выраю і на працягу сезона добра сябе пачувалі.

А вось самец Баравец з Чарнобыльскай зоны, відавочна, загінуў, бо так і не з’явіўся на сваёй тэрыторыі. 🙁

Увогуле за 2017-2023 гады загінула чатыры арляцы, перасталі працаваць тры перадатчыкі. Такім чынам, маем ужо “толькі” 17 актыўных дэвайсаў. Але гэта не такі ўжо кепскі вынік. Такая колькасць птушак безумоўна падорыць яшчэ шмат цікавай і важнай для разумення біялогіі віду інфармацыі. 💚
На сённяшні дзень амаль усе беларускія вялікія арляцы нарэшце пачалі міграцыю на поўдзень. Сёлета гэта здарылася значна пазней, чым у папярэднія гады. Увесь верасень трымалася цёплае, нават спякотнае надвор’е. 🌞Асноўная маса птушак скарысталася гэтым, каб даўжэй пабыць на сваіх гнездавых участках, каб лепей падгадаваць птушанят ды самім падхарчавацца перад дальняй дарогай.

Такім чынам, большасць арляцоў дачакалася першай хвалі халоднага паветра, якая прыйшла ў Беларусь толькі 1 кастрычніка. Менавіта 1 і 2 кастрычніка пачалі міграцыю 9 з 17 арляцоў, памечаных перадатчыкамі.

Яшчэ адна птушка далучылася да міграцыі 6 кастрычніка, калі краіну накрыла канкрэтная восеньская непагадзь з дажджамі.🌧

Але ёсць адна самка па мянушцы Ждана, якая дагэтуль харчуцецца на палях Століншчыны, нібыта не звяртаючы ўвагі на шалёны вецер, холад і дождж. 😮Яна ўжо пабіла свой асабісты рэкорд ад 2020 года (9 кастрычніка). Паглядзім, што будзе далей.

Фота: вялікі арлец Ціхан
Увогуле, для нашых вялікіх арляцоў сёлета мы назіраем самы позні пачатак міграцыі за ўвесь перыяд даследаванняў з 2017 года. Звычайна вялікія арляцы масава адляталі ў пачатку апошняй дэкады верасня. Да кастрычніка затрымліваліся адзінкі, і тое не кожны год.

Як заўсёды, ёсць і выключэнні. Напрыклад, самцы Рад і Джо пачалі міграцыю раней звычайнага. Сёння Рад ужо амаль дабраўся да мяжы Паўднёвага Судана, дзе ён штогод зімуе.

Лідары ранняга адлёту штогод змяняюцца. З чым гэта звязана, пакуль што не зразумела.🤷‍♀️ Большасць астатніх арляцоў зараз ляціць праз розныя краіны Міжземнамор’я. Здаецца, што ў нашых мігрантаў пакуль усё ідзе добра.🤞

Сачы за міграцыяй вялікіх арляцоў анлайн: https://wildlifebelarus.org/eagle

#дзікіфакт Вялікі арлец – від, якому пагражае глабальнае знікненне. Пазычым нашым вандроўнікам добрага падарожжа на зімоўку!☺️

На выяве - карта міграцыі нашых арляцоў па стане на 10.10.2023
А вось і нашыя пераможцы восеньскага чэмпіянату па фотабёрдынгу! 📷👏

🥇 1 месца: Мікалай Варабей з Любані – 73 віды і 219 балаў!
🥈 2 месца: каманда “Хватай за хвост”: Іна Субоціна і Дзмітрый Гушча – 70 вiдаў і 210 балаў!
🥉 3 месца: каманда “НЕорнитологи” Генадзь Ардзюк і Наталля Капорыкава, чэмпіёны вясновых спаборніцтваў па фотабёрдынгу – 60 відаў і 179 балаў!

🐦 Усяго ў кадр трапілі 118 відаў птушак. Самай папулярнай птушкай-фотамадэллю стаў палявы верабей.

❤️ Шчыра віншуем з выдатнымі вынікамі ўсіх пераможцаў і ўдзельнікаў! Як размеркаваліся месцы, хто перамог у дадатковых намінацыях, а таксама пачытаць водгукі і ўражанні ўдзельнікаў можна па спасылцы
👉🏻 https://birdingbelarus.by/dikij-blog/kto-pobedil-v-osennem-chempionate-po-fotoberdingu/

📷 На фота чорная жаўна, аўтар – пераможца ў намінацыі “Найлепшае фота” Вадзім Пушкарчук.
🐻Апошнім часам у СМІ і сацсетках шмат дыскусій вакол мядзведзя. Гэтых звяроў пабольшала, яны часцей трапляюцца людзям на вочы.

Частка паляўнічых лічыць гэта падставай выключыць від з Чырвонай кнігі.😳

Меркаваннем на гэты конт падзяліўся заолаг, прафесар, доктар біялагічных навук Васіль Грычык.

Ці праўда колькасць мядзведзя ў Беларусі вырасла?
Чаму людзі і мядзведзі сустракаюцца часцей?
Ці вядомыя за апошнія гады трагічныя выпадкі сутыкнення мядзведзя і чалавека?
Чаму выключаць мядзведзя з Чырвонай кнігі зараз не варта?
Чаму небяспечна і шкодна адкрываць у Беларусі паляванне на мядзведзя?

Чытай у матэрыяле.
💥18 кастрычніка – апошняя сёлета лекцыя ў “Дзікім клубе” пра начных жывёл з арнітолагам, фотаанімалістам Віталём Кашчэевым!

Лекцыя закрытая, каб трапіць на яе – далучайся да клуба і атрымлівай у дадатак запіс пяці папярэдніх лекцый.

Некалькі фактаў пра лектара👇

🔹 Ён заўзяты фотаанімаліст: не раз падыходзіў за 5 метраў да сонных ласёў, прабіраўся ў статкі дзікоў… Самастойна просім не паўтараць – небяспечна!

🔹 Займаецца кальцаваннем птушак. Аднойчы акальцаваў 500 птушанят чаек-рыбачак (озерных чаек) за 5 гадзін.

🔹 Змайстраваў і размясціў штучныя гнездзішчы для соцень птушак – сініц, соў, савукоў, сакалоў - і не толькі. “Чым больш складанае гнездзішча, тым цікавей,” – кажа Віталь.

На фота з незвычайным букетам, дзе мы прасілі цябе адгадаць, што гэта, Віталь дэманструе штучнае гняздо з трыснягу для вусатых сініц.

А што за дзіўны домік на гэтым фота і чаму ён без лятка? Пішы версіі ў каментарах!😉
🔥30 верасня здарыўся пажар на балоце Ельня на поўначы Беларусі.

Чалавек – асноўная прычына такіх узгаранняў. 🙁Прадказальна, што і гэты пажар здарыўся ў месцы, якое актыўна наведваюць рыбакі і збіральнікі ягад.

🚬Акуркі, бліскучае смецце лёгка могуць учыніць бяду, асабліва ў засушлівыя перыяды.

А бывае, што людзі наўмысна, каб на балоце стала менш вады і ім было зручней хадзіць, разбураюць плаціны, зробленыя там спецыяльна каб па старых меліярацыйных каналах не ўцякала вада і балота не перасыхала. 😠 Так было ў 2020 годзе – тады здарыўся вялікі пажар, які амаль перакінуўся на лес і ледзь не прывёў да катастрофы. Агонь тады патушылі леснікі, ратавальнікі і валанцёры.

За двое сутак больш за 40 чалавек ліквідавалі і гэты пажар… Але хацелася б, каб такога больш не паўтаралася і людзі запомнілі: не будзе вады на балоце – не будзе ні журавін, ні рыбы.💦

📷Фота з архіву Івана Барка
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Соні, барсукі, лелякі, пугачы… Як жывуць начныя жывёлы і як іх можна пабачыць?🌙

Прыходзь на закрытую лекцыю ў “Дзікім клубе” 18 кастрычніка і даведайся пра таямніцы начнога жыцця ад арнітолага і фотаанімаліста Віталя Кашчэева!

Вось толькі некалькі пытанняў, на якія ён адкажа:
Чаму жывёлы перайшлі да начнога ладу жыцця?
Якія начныя жывёлы лёгка палююць днём?
У каго, нягледзячы на начны лад жыцця, зрок адыгрывае не першасную ролю?
Ці можна выявіць прысутнасць скрытных начных жывёл па слядах іх жыццядзейнасці?
Калі і як назіраць за начнымі жывёламі?

Далучайся да “Дзікага клуба” і прыходзь на лекцыю!

Прыбытак ад клуба ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі.

Таксама ты атрымаеш доступ да запісаў 5 папярэдніх лекцый:
🐦“Птицы и заблуждения» ад арнітолага Сямёна Левага.
🌳“Тайны деревьев” ад батаніка Аркадзя Скуратовіча.
🦉“Совы Беларусі” і “Ахова дзікіх жывёл у Беларусі” ад арнітолага Дзяніса Кіцеля.
🪺“Гнёзды птушак нашай краіны” ад арнітолага Дзмітрыя Вінчэўскага.
Дзікая прырода побач
💥18 кастрычніка – апошняя сёлета лекцыя ў “Дзікім клубе” пра начных жывёл з арнітолагам, фотаанімалістам Віталём Кашчэевым! Лекцыя закрытая, каб трапіць на яе – далучайся да клуба і атрымлівай у дадатак запіс пяці папярэдніх лекцый. Некалькі фактаў пра…
Тут мы загадвалі фотазагадку, дзе Віталь мацуе да дрэва домік без адтуліны-лятка. Некаторыя здагадаліся, што ляток павернуты да ствала. Там ёсць зазор, каб можна было ўвайсці звярку, а птушкі каб жылплошчу не займалі. Але мала хто здагадаўся, для каго той дамок! А ён для сонь 😊

На відэа кінастудыі Aves у нашым допісе вышэй – соня-палчок з малянятамі ў такім дамку. 😍
Як жывуць начныя жывёлы і як іх можна пабачыць? 🦉🌔

📆 Апошняя ў гэтым годзе закрытая дзікая лекцыя пройдзе ў гэтую сераду 18 кастрычніка!

Наш лектар – арнітолаг і фотаанімаліст Віталь Кашчэеў раскажа пра таямніцы начнога жыцця.

Вось толькі некалькі пытанняў, на якія ён адкажа:

Чаму жывёлы перайшлі да начнога ладу жыцця?
Якія начныя жывёлы лёгка палююць днём?
У каго, нягледзячы на начны лад жыцця, зрок адыгрывае не першасную ролю?
Ці можна выявіць прысутнасць скрытных начных жывёл па слядах іх жыццядзейнасці?
Калі і як назіраць за начнымі жывёламі?

Далучайся да “Дзікага клуба" і прыходзь на лекцыю!

Прыбытак ад клуба ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. 💚
Таксама ты атрымаеш доступ да запісаў 5 папярэдніх лекцый:

🐦“Птицы и заблуждения» ад арнітолага Сямёна Левага.
🌳“Тайны деревьев” ад батаніка Аркадзя Скуратовіча.
🦉“Совы Беларусі” і “Ахова дзікіх жывёл у Беларусі” ад арнітолага Дзяніса Кіцеля.
🪺“Гнёзды птушак нашай краіны” ад арнітолага Дзмітрыя Вінчэўскага.

Сустрэнемся на лекцыі! Будзе вельмі цікава. 🤗

📷 За фота лясной соні дзякуем Іне Субоцінай.
Амялушкі (свиристели) – птушкі з неверагодна стыльнымі прычоскамі ўжо заўважаны ў Віцебску і Мінску. ☺️

Амялушкі гняздуюць у паўночнай тайзе і лесатундры Еўропы і Азіі. З надыходам восені адкачоўваюць у больш паўднёвыя рэгіёны, у тым ліку і Беларусь.

Птушкі ляцяць туды, дзе засталіся рабіны, каліны, амяла. Аб'елі дрэва – паляцелі далей. Яны нармальна пераносяць нізкую тэмпературу. Асноўная прычына міграцый – гэта не халады самі па сабе, а пагоня за кармавой базай.🍒

А ты сустракаў_ла амялушку ў сваім горадзе?

📷 Дзякуем за фота Іне Шкурко.
☀️🍁 Восеньскія дзянёчкі – выдатны час, каб любавацца птушкамі ў дзікай прыродзе. Такая прыгажосць вакол! 🧡

Паглядзі, якія атмасферныя фотаздымкі зрабілі нашы падпісчыкі! 😍

Каго з птушак пазнаеш? Пішы ў каментарах!

☝️ Калі хочаш лепш адрозніваць птушак, раім набыць у дапамогу кішэнны вызначальнік птушак з добрымі фотаздымкамі:
https://birdingbelarus.by/products/pocket-bird-guide

📷 Аўтары фота: Алёна Ціхановіч, Віталь Некрашэвіч, Кацярына Хведанцэвіч, Сяргей Рэзаў, Віктар Зямніцкі, @ptushkafota.
Ці здаралася табе знаходзіць непрытомную птушку каля будынка?

Птушкі нярэдка сутыкаюцца з шыбамі, асабліва падчас міграцый. Яны не ўспрымаюць празрыстую і люстраную паверхню як перашкоду, а наадварот – бачаць у шкле адлюстраванне звыклай для сябе прасторы, куды можна паляцець.

Зрабі шкло заўважным для іх! 🛑

Можна павесіць звонку шнуры (лепш браць парашутны шнур) на адлегласці 10 см адзін ад другога. Гэта не псуе віду з акна, затое адпужвае птушак ад шкла.

Можна наклеіць звонку на шкло белыя налепкі-кропкі па так званым "правіле далоні":

⬆️ па вертыкалі інтэрвал ад кропкі да кропкі павінен быць не большы за 5 см,
➡️ па гарызанталі паміж кропкамі павінна быць не больш за 10 см.

Можна размаляваць акно ўльтрафіялетавым маркерам. Шкло застанецца празрыстым, але птушкі будуць добра бачыць разметку. Адзін нюанс: такую разметку трэба будзе праз нейкі час маляваць нанова.

Калі ў цябе на акне ёсць маскітная сетка – вельмі добра! Яна таксама дапамагае птушцы заўважыць акно.

👇
❗️ Калі птушка ўсё ж наляцела на шыбу і ляжыць нерухома, можа быць, яна толькі аглушаная. Пакладзі птушку ў цёмную скрынку на гадзіну, і калі яна ачуняе – выпусці на волю. Ні ў якім разе не кармі і не паі птушку!

Дзяліся допісам з сябрамі, каб больш людзей ведалі, як уратаваць птушак ад гібелі! ❤️
💛 Жоўтагаловы каралёк – самая маленькая птушка Еўропы. Ён важыць усяго 5-6 грамаў.

Жоўтагаловы каралёк трымаецца ў верхняй частцы кронаў дрэваў, у асноўным любіць сасновыя бары з невялікай колькасцю елак. 🌲

#дзікіфакт: Восенню і зімой каралькі часта качуюць у пошуках корму ў змешаных чародах з сінімі сініцамі, сініцамі-маскоўкамі, бурагаловымі сініцамі і паўзункамі (пищухами).

А табе пашчасціла ўбачыць гэтую малютку ў нашых лясах?

📷 Фота Віталя Некрашэвіча.

Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фотаздымкамі, далучайся ў чат "Птушкі з фотастужкі", @ptushkafota.
2024/09/23 14:25:46
Back to Top
HTML Embed Code: