Telegram Web Link
А ты ведаеш, што ластаўкі больш адаптыўныя за свіргулёў (стрижей)?

🐦 Яны ловяць толькі тое, што бачаць, а не фільтруюць паветра, як свіргулі. Нават зрок у ластавак збудаваны па-іншаму.

#дзікіфакт: Ластаўкі могуць здзёўбваць насякомых і са сцен будынкаў, і з галін дрэў. А свіргулі так не могуць, нават калі захочуць.

Калі некалькі гадоў таму Усходнюю Еўропу ў красавіку заваліла снегам, то ластаўкі падбіралі са снегу першых насякомых і павучкоў. 🕷️

📷 На фота маладыя вясковыя ластаўкі здзёўбваюць з воданапорнай вежы насякомых, архіў ТАА "Дзікая прырода".
Баішся шэршняў? У нас для цябе нешта цікавае! 🐝

🔸 Шэршні – ці такія яны страшныя, як многія прывыклі думаць?

🔸 Калі шэршань можа стаць небяспечным?

🔸 Ці лёгкае жыццё ў царыцы шэршняў?

🔸 Як шэршні будуюць свае “шматпавярховікі”?

🔸 Як яны варагуюць з пчоламі – і як дапамагаюць ім?

Пра ўсё гэта расказаў заолаг Аляксандр Вінчэўскі ў інтэрв’ю “Смартпрэсу” @smartpress – чытай тут 👇

https://smartpress.by/idea/zoo/49621/

📷 Фота: Мікалай Гуркоў.
🐢 Нядаўна ў Мінску на раце Свіслач знайшлі незвычайную чарапаху.

Аказалася, што гэта чырванавухая чарапаха – інвазіўны для нашай фаўны від.

💧🌱 У дзікай прыродзе Беларусі, у асноўным на Палессі, жыве толькі адзіны абарыгенны від чарапах – балотная чарапаха. Яна ўключана ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Чырванавухія чарапахі – амерыканскі від, раней іх прадавалі ў крамах і з рук. Людзі куплялі мілых маленькіх чарапашанят, бавіліся некаторы час, а потым, калі тыя вырасталі да памераў з талерку (да 20 см), пазбаўляліся ад іх, выпускаючы ў вадаёмы. Але так рабіць нельга! 🙅‍♀️

Чырванавухая чарапаха – агрэсіўны канкурэнт нашай балотнай чарапахі. Пакуль невядома, як яна адаптуецца, але рызыкаваць нельга. На поўдні Еўропы праблема ўжо ёсць. З пацяпленнем клімату ёй могуць спадабацца і беларускія вадаёмы.

☝️ Краіны ЕС яшчэ ў 1997 годзе забаранілі ўвоз гэтага інвазіўнага віду на сваю тэрыторыю. У Беларусі забарона завозу і продажу гэтага віду пачала дзейнічаць з 1 жніўня 2022 года.

Помніце, што экзатычных жывёл выпускаць на волю ў Беларусі нельга. Гэта таксама незаконна.

📷 Фота: Diego Delso, Wikimedia Commons.
🥵 Зноў хваля гарачыні! Вельмі спякотнае лета. Рэкорды гарачыні і ў Беларусі, і ў свеце.

Але дагэтуль многія не вераць у глабальнае пацяпленне і змены клімату. 😳

Мы пераклалі вось такую цікавую табліцу ад Інстытута сусветных рэсурсаў – мяркуйце самі.
👋 Прывітанне, сябра! Ці ведаеш ты такую птушку?

📷 Фота: Swardeepak, Wikimedia Commons.
А ці ведаеш, як яна завецца?
Anonymous Quiz
6%
Белая чапля
83%
Колпіца
11%
Каравайка
Помніш птушак з дзюбамі, як шчыпцы для цукру? Гэта колпіцы.

🎉 Дзякуючы брытанскім прыродаахоўнікам яны зноў гняздуюцца на азёрах Норфалка пасля 400 гадоў перапынку!

🐦 Пара колпіц паспяхова вырасціла трох птушанят у нацыянальным рэзерваце Хіклінг-Брод – упершыню з першай паловы 17 стагоддзя.

Прыродаахоўнікі змаглі палепшыць там умовы для гэтага віду – і вось вынік!

#дзікіфакт: На англійскай мове колпіца завецца spoonbill (ад spoon – лыжка і bill – дзюба), таму што яе дзюба вельмі падобная па форме да лыжкі.

Сёлета ў траўні колпіца была адзначана і ў Беларусі. У нашай краіне яна – рэдкая госця. Апошнія рэгістрацыі былі ў 2010 і 2017 гг., а дагэтуль колпіца не адзначалася ў нас больш за 90 гадоў.

☝️ Хочаш лепш адрозніваць птушак – набывай сабе ў дапамогу кішэнны вызначальнік птушак з добрымі фотаздымкамі:

https://birdingbelarus.by/products/pocket-bird-guide/

📷 Фота: Іна Субоціна.
Любіш назіраць за птушкамі?

🍂 30 верасня ў цябе будзе нагода не толькі паназіраць за імі ўволю, але і атрымаць незабыўныя ўражанні, прыгоды і неспадзяванкі.

У гэты дзень пройдзе Восеньскі нацыянальны чэмпіянат па фотабёрдынгу! 🤗

Для ўдзелу не трэба быць вельмі вопытным птушкаром. І прафесійным фатографам быць не трэба, бо сэнс чэмпіянату не ў якасці фота. 😉

За 6 гадзін табе трэба будзе злавіць у кадр як мага больш відаў птушак. Як думаеш, колькі ў цябе атрымаецца? Загадвай – потым праверыш!

Падпісвайся, каб не прапусціць пачатак рэгістрацыі на чэмпіянат!

📷 Фота з чату "Птушкі з фотастужкі", @ptushkafota.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Толькі паглядзі, як спрытна барсучок цягне ў сваю нару новую падсцілку! ☺️

🦡 А ты ведаў_ла дагэтуль, што барсукі вельмі добра ходзяць задам наперад? Гэтаму іх навучыла жыццё ў нары: у вузкіх лазах няма месцу для развароту.

У канцы лета барсукі паднаўляюць падсцілку. Як ты ўжо ведаеш, яны вельмі ахайныя, любяць чысціню. Звычайна барсукі робяць падсцілку з лісця і сена.

🦡 Хутка ўжо і наш барсучок Ясь, завадатар у "Дзікім клубе", будзе паднаўляць сабе падсцілку перад халодным сезонам.

Ты яшчэ не ў клубе? Далучайся, там цікава! А ўвесь прыбытак ад клуба ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. 💚

https://birdingbelarus.by/dikiyklub/

🎥 Відэа: Адам Збырыт, Белавежскі нацыянальны парк, Польшча.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як звязаны бабры і птушкі?

🦫 Бабры сваімі плацінамі ствараюць спрыяльныя ўмовы для многіх відаў птушак.

💧 Сажалкі, створаныя бабрамі прывабліваюць вадаплаўных птушак, якім патрэбна глыбіня і рэчка не зусім адпавядае іх патрабаванням.

🌱 У бабровых сажалках растуць адмысловыя расліны, якія не любяць цячэння. Тут добра пачуваюць сябе асобныя віды рыб і бесхрыбетныя – пажытак для вадаплаўных птушак. 🦆

🦢 Лебедзі, гусі, качкі і чаплі будуюць свае гнёзды на бабровых сажалках.

🐦 Загінуўшыя дрэвы на затопленых бабрамі тэрыторыях прывабліваюць насякомых, а тыя – дзятлаў.

Там, дзе бабры – заўсёды вада, а там, дзе вада – і жыццё заўсёды бурліць.

🎥 Відэа Уладзіміра Бондара і з архіву ТАА "Дзікая прырода" (плаціна баброў ніжэй Пятровіцкага вадасховішча, Мінская вобласць).
🐣 Птушаняты пакінулі гнездавыя скрыні – самы час падрыхтаваць птушыныя дамкі да новага сезона. Кыш, паразіты! 😁

Паспей пачысціць свой птушыны дамок у жніўні-верасні, бо потым там могуць пасяліцца на зіму соні і іншыя дробныя звяркі.

🐦 Ну што, за генеральную прыборку?

1️⃣ Здымі дах дамка.
2️⃣ Выкінь падсцілку.
3️⃣ Прамый дамок кіпнем 💦 і дай яму цалкам высахнуць.
4️⃣ Прымацуй дах.

❗️Не выкарыстоўвай ніякіх хімікатаў-інсектыцыдаў!

Калі пакласці ў сухі чысты дамок крыху сена (не саломы!) ці драўнянай стружкі, дамок могуць выбраць звяркі для спячкі або птушкі для начлегу.

🤗 Падзяліся гэтай карыснай інфармацыяй з іншымі!

📷 На фота Вольгі Шугалеўскай пярэстая валасяніца (мухоловка-пеструшка), @ptushkafota.
Любіш птушак? Рыхтуйся да чэмпіянату па фотабёрдынгу! Нават калі гэта твой першы досвед – абяцаем, ён будзе варты ўдзелу! 🤩

Што трэба будзе рабіць?

За 6 гадзін суботы 30 верасня трэба сфатаграфаваць як мага больш відаў птушак. 🕊️🦆🦅

Фота не павінны быць мастацкімі. Галоўнае, каб па фота можна было вызначыць від.

Калі ў цябе пакуль не вельмі атрымліваецца вызначаць птушак, то чэмпіянат – самае тое, каб патрэніравацца.

🪶 Па-першае, за кожны правільна вызначаны від ты атрымаеш больш балаў. Карыстацца вызначальнікам птушак можна і нават трэба! Такое самастойнае вызначэнне сфотканых табой жа птушак вельмі дапамагае запомніць прыкметы відаў.

🪶 Па-другое, ты атрымаеш зваротную сувязь ад аргкамітэта і даведаешся, якія віды вызначаны правільна, а якія няправільна ці нявызначаны ўвогуле – і па якіх прыкметах іх можна было пазнаць. Многія птушкары-пачаткоўцы цэняць чэмпіянат акурат за такі фідбэк.

Як рыхтавацца да чэмпіянату?

1️⃣ Вырашы, хочаш удзельнічаць самастойна ці ў пары з кімсьці. Другі чалавек у камандзе можа быць і дзіцём.

2️⃣ Паклапаціся пра тое, каб у цябе быў бінокль і фоцік з добрым зумам. Гэта дапаможа табе заўважыць і сфатаграфаваць больш птушак.

3️⃣ Пагартай вызначальнік птушак, падумай, каго і дзе ты можаш сустрэць. Калі не маеш вызначальніка, набудзь яго загадзя: https://birdingbelarus.by/products/pocket-bird-guide

4️⃣ Далучайся да “Дзікага клуба”, каб удзельнічаць у чэмпіянаце бясплатна. Для астатніх удзельнікаў будзе арганізацыйны ўнёсак https://birdingbelarus.by/dikiyklub/

Падпісвайся на нас, каб не прапусціць пачатак рэгістрацыі на чэмпіянат. 😉

📷 На фота Іны Шкурко вялікая сініца.
🐻🐿️ Глыбока ў пушчы сярод мядзведзяў і сонь… Толькі паслухай, у такіх экстрэмальных умовах працуюць нашы брэсцкія спецыялісты. #ДзікіяЭкспедыцыі

У ліпені Вадзім Пракапчук і Юрый Янкевіч на тыдзень выправіліся на Віцебшчыну, у Галубіцкую пушчу шукаць новыя месцы з рэдкімі відамі.

Ім спатрэбілася пераначаваць у лесе. 🦉

💬 "У пушчы няшмат дарог і цывілізацыі, – кажа Вадзім. – Але нам падказалі, што прама ў лесе, дзе ходзяць мядзведзі, стаіць домік. Замест вокнаў – забітыя плёнкай праёмы. Дзверы на іржавым цвічку. Ад мядзведзя не ўратуе, але трэба недзе пераначаваць. Толькі селі вячэраць – пачалі бегаць лясныя соні.

І я Юру расказаў, як у дзяцінстве начаваў у лесе з дзедам-вартаўніком. У тым дамку таксама жылі соні. Я кажу – не будзем класціся на падлогу, бо пачнуць дыскатэку і нас затопчуць. Леглі на нары. Усё было, як я казаў: яны грукаталі, бегалі… Адна падбегла да майго твару, выпучыла вочкі. Я на яе дзьмухнуў – ідзі адсюль. Паўсюль соні бегалі, пакуль сонца высока не ўзнялося".

Вясёлая ночка! А якія цікавыя рэдкасці Вадзім і Юрый знайшлі ў Галубіцкай пушчы?

Усяго яны знайшлі тут 136 тыповых біятопаў і месцаў з рэдкімі відамі, якія будуць перадавацца пад ахову.

🌿 Юрый адшукаў рэдкую архідэю – пальчатакарэннік жаўтавата-белы, а яшчэ бярозу нізкую. Вадзім у месцы, дзе было шмат ветравалу, сустрэў жука рагачыка сціплага. 🪲 Таксама знайшоў гняздо скапы з 2 птушанятамі. 🦅

💬 "Я прыйшоў, калі яны наважваліся, ляцець ці не, - кажа Вадзім. - Пабачыўшы мяне, зрабілі першы няўклюдны ўздым, паляцелі".

Працяг 👇
🌳🐦 Галубіцкая пушча – гэта тэрыторыя, важная для птушак (ТВП), у Глыбоцкім і Докшыцкім раёнах плошчай амаль 21.000 га. Яе вылучылі ў свой час акурат для скапы. Толькі траціна гэтай ТВП мае статус мясцовага заказніка і знаходзіцца пад аховай.

Але торфараспрацоўкі, якія вядуцца ў пушчы з 1970-х гадоў, могуць цалкам знішчыць прыродны комплекс “Галубіцкая пушча” з яго верхавымі балотамі. А яшчэ негатыўна ўплываюць на раку Бярэзіну і на Бярэзінскі біясферны запаведнік, які мяжуе з пушчай.

Спадзяёмся, праца спецыялістаў дапаможа перадаць пад ахову новыя ўчасткі і павялічыць плошчу заказніка.

Хочаш падтрымаць гэту працу? Далучайся да “Дзікага клуба”: https://birdingbelarus.by/dikiyklub

Stay wild! 🐾

📷 Фота і відэа: Юрый Янкевіч, Вадзім Пракапчук.

#ДзікіяЭкспедыцыі
🤩 Вось такую неверагодную птушку адзначылі падчас спаборніцтваў BirdRace у мінулым годзе!

Калісьці сіваграк быў адносна звычайным відам у Беларусі, а цяпер ён вельмі рэдкі, і сустрэць гэтую сінюю птушку – сапраўдная ўдача.

А якія нечаканасці трапяцца табе?

Да пачатку дзікіх гонак за птушкамі засталося паўтара тыдня. Ты ўжо зарэгістраваў_ла сваю каманду?

https://birdingbelarus.by/birdrace
2024/09/23 20:15:48
Back to Top
HTML Embed Code: