Telegram Web Link
Засталося няшмат часу, каб узяць удзел у конкурсе Comedy Wildlife Photography Awards 2023
https://www.comedywildlifephoto.com

Забаўныя фота дзікай прыроды прымаюцца да 27 жніўня 2023 года, удзел бясплатны!

😂 Толькі паглядзі на некаторыя працы ўдзельнікаў!

Якое фота табе больш за ўсё падабаецца?

📷 Фота: Andrea Zampatti, Melissa Usre, Bernadett Ronyecz, Alastair Marsh with ‘Waltz gone wrong’, Ilya Schiller, Rose Fleming, Nancy Graupner, Daisy Gilardini, Co Grift with ‘Indecent Proposal’, Anuj Raina.
Учора мы пісалі пра конкурс смешных здымкаў дзікай прыроды Comedy Wildlife Photography Awards, але ты толькі паглядзі, якія фотаздымкі робяць нашы падпісчыкі! 🤗

😂 Сабралі найлепшае з рубрыкі #чевосмотреш. Яе запусцілі аматары дзікіх жывёл у чатах "Ціў-ціў" www.tg-me.com/ptushkachat і "Птушкі з фотастужкі" www.tg-me.com/ptushkafota.

Каго з птушак пазнаў_ла?

📗 Калі хочаш лепш адрозніваць птушак – набывай сабе ў дапамогу наш кішэнны вызначальнік птушак з добрымі фотаздымкамі:
https://birdingbelarus.by/products/pocket-bird-guide/

📷 Фота: Сяргей Рэзаў, Віталь Некрашэвіч, Алег Алексевіч, Іна Субоціна, Віктар Выскварка.
🦢 Брыдкае качаня? Не!

Дацкі пісьменнік Ханс Крысціян Андэрсен напісаў сваю казку, маючы досвед назірання за звычайнымі шэрымі птушанятамі лебедзяў-шыпуноў.

#дзікіфакт: Але, аказваецца, у шыпуна бываюць і белыя птушаняты. Іх называюць польскімі. Бо лебедзяў гэтай морфы ў Заходнюю Еўропу для развядзення прывозілі з Польшчы, і яшчэ ў 1686 годзе яна была апісана як новы від! Зараз гэтая морфа шыпуна называецца immutabilis.

🤍 Белы колер апярэння птушанят вызваны мутацыяй у палавой храмосоме Х. Гэтыя гены рэцэсіўныя, падаўляюцца нармальнымі, якія адказваюць за шэры колер. У птушак, у адрозненне ад звяроў, у самак ёсць храмасомы Х і Y, а ў самцоў - ХХ. Таму ў маладых самак белы колер заўсёды праяўляецца, калі бацька – носьбіт каляровай мутацыі. У маладых самцоў белы колер сустракаецца вельмі рэдка, хаця яны і могуць быць носьбітамі мутацыі.

Самцы-бацькі часам могуць нападаць на сваіх жа белых птушанят, прымаючы іх за канкурэнтаў. Таксама белыя птушаняты больш уразлівыя, чым іх звычайныя шэра-карычневыя родзічы, апярэнне якіх мае камуфляжны эфект.

🦢 Дарослыя польскія лебедзі маюць не чорныя, а ружовыя лапы. У Беларусі гэтая морфа сустракаецца рэдка і больш распаўсюджана ў Цэнтральнай Еўропе.

А ты бачыў_ла польскіх лебедзяў?

📷 Фота: MonaLuna, Wikimedia Commons.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У жніўні ў Беларусі некаторыя рэкі можна перайсці пешшу.

💧 Межаніна (межень), або малаводдзе - гэта перыяд з жыццёвага цыклу ракі, калі вада знаходзіцца на самым нізкім узроўні.

У жніўні нават Прыпяць бывае па калена, а вясной яна разліваецца да 10 км ушыркі! 😲

🌱 Такія разводдзі вельмі важныя для дзікай прыроды, асабліва для рыб, амфібій і птушак. 🐦🐟 Карысныя яны і для сельскай гаспадаркі. Асабліва там, дзе глебы пясчаныя. Разлівы рэк вяртаюць глебе спажыўныя рэчывы, якія яна летась аддала чалавеку з ураджаем. 🌾

💦 Каб рэкі разліваліся, важна захоўваць іх у натуральным стане – не будаваць плаціны, не выпростваць іх, ператвараючы іх у каналы і канавы, не паглыбляць натуральнае рэчышча і не забруджваць.

🎥 На відэа – малаводны Нёман і яго пойма ў жніўні, архіў ТАА "Дзікая прырода".
Два віды ў адным гняздзе! У Венгрыі арлы-магільнікі ўсынавілі і выгадавалі птушаня канюха-мышалова.

У траўні 2023 года ў нацпарку Körös-Maros у гняздзе арлоў-магільнікаў арнітолагі заўважылі сярод трох арлянят птушаня канюха-мышалова. У чэрвені яно ўжо лятала вакол гнязда. Подлеткі арла-магільніка пакінулі бацькоўскае гняздо ў ліпені, як ім і належыць.

Як птушаня канюха апынулася ў арліным гняздзе? Бацькі прынеслі яго туды як здабычу. Але малы канюх выжыў і пачаў прасіць есці, а магільнікі заблыталіся і ўзяліся падкормліваць яго разам са сваімі птушанятамі.

Падобныя выпадкі былі і раней, як у гнёздах магільнікаў, так і арланаў-белахвостаў. 🦅

Крыніца: Magyar Madártani Egyesület, Facebook.

📷 На фота 1: выпадак у 2014 годзе, калі ў гняздзе магільніка былі выгадаваны двое птушанят мышалова, аўтар Juhász Tibor.

Фота 2: птушаняты з гнязда арла: канюх у цэнтры, 2020 год, аўтар Horváth Márton.

Фота 3: гняздо магільніка ў гэтым годзе – у цэнтры птушаня канюха, аўтар Horváth Márton.
Даўно назіраеш за птушкамі, добра адрозніваеш іх па выглядзе і па голасе? У нас для цябе выдатная навіна!

🔥 Пачалася рэгістрацыя на чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі BirdRace-2023! Ён пройдзе ў суботу 2 верасня.

Збірай каманду і рыхтуйся да дзікіх гонак за птушкамі! Хто адзначыць найбольш відаў за 12 гадзін? 🦆🦉

🏆 Андрэй Барадзін, капітан каманды-пераможцы BirdRace-2022 “Troglodytes”, дзеліцца сваім вопытам:

💬 “Я ўдзельнічаў у BirdRace 8 разоў, упершыню - у 2015 годзе. Я асабіста двойчы займаў трэцяе месца, двойчы - другое і толькі аднойчы перамагаў.
Мы кожны год праходзім практычна адзін і той жа маршрут. Напярэдадні яго не праходзім, бо Мікалай Варабей з нашай каманды жыве ў Любані і добра ведае абстаноўку "на месцы". Толькі рыбгас - гэта заўсёды нечаканасць, ад яго на 90% залежыць наш вынік.
Нейкай асаблівай падрыхтоўкі ў нас няма, проста стараемся цягам усяго года як мага больш назіраць за птушкамі і не губляць кваліфікацыю. Для мяне галоўнае ў BirdRace не паказаць высокі вынік, а добра правесці час з сябрамі, назіраючы за птушкамі”.

Азарт, нечаканасці, адрэналін, асалода ад дзікай прыроды і дзень у выдатнай кампаніі аднадумцаў-птушкароў настрояць цябе на выдатную восень. 🤗

Чэмпіянат праводзіць Біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і кампанія “Дзікая прырода”. Удзел бясплатны!

👉 Правілы чэмпіянату, рэгістрацыя і іншыя падрабязнасці тут: http://birdingbelarus.by/birdrace2023.
2024/09/23 22:30:20
Back to Top
HTML Embed Code: