Telegram Web Link
Паглядзі, якія фотаздымкі зрабілі ўдзельнікі мінулых чэмпіянатаў па фотабёрдынгу! 🐦😍

Але ў гэтых спаборніцтвах якасць фота – няважная. Галоўнае, каб па здымку можна было вызначыць від птушкі. 😉

Калі ж табе ўдасца зрабіць класны кадр, то гэтае фота можа пазмагацца на званне найлепшага ў асобнай намінацыі.

Яшчэ адна намінацыя будзе за максімальную колькасць відаў на адным фота.

🤗 Так што рыхтуй фотаапарат (лепш суперзум, а не люстраны), глядзі парады па фатаграфаванні птушак па спасылцы і настройвайся на перамогу!

https://birdingbelarus.by/photobirding/howtophotobird/

📷 Фота каманд "Два удода", "Четвероножек", "Несибирские завирушки", "Ан Два", Міхаіла Ціхановіча, Мікалая Вараб'я, Аляксандра Мацкевіча, Святланы Ішчанка, Кацярыны Вараб'ёвай.
☝️ Расказваем, што рабіць, калі ў дом заляцеў кажан. 🦇

🎥 На відэа Юліі Валавік паўночны кажанок.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Колькі відаў птушак зможаш сфатаграфаваць за 6 гадзін?

😊 Пішы ў каментарах свой прагноз!

Правер сябе 30 верасня падчас чэмпіянату па фотабёрдынгу. 😉

Рэгістрацыя на чэмпіянат адкрыецца ў пачатку верасня – не прапусці!
🗣Апошні тыдзень, каб зарэгістравацца на BirdRace – чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі!

Колькі відаў птушак набярэ твая каманда за 12 гадзін? Праверым ужо 2 верасня.😎

Журы – топ:👌

🐦Міхаіл Нікіфараў - акадэмік, прафесар, доктар біялагічных навук;
🐦Васіль Грычык - прафесар, доктар біялагічных навук;
🐦Віталь Сахвон - кандыдат біялагічных навук, дацэнт.

Рэгіструй сваю каманду тут да 18.00 пятніцы 1 верасня: https://forms.gle/7647bcrAgbsqVXm5A

Фота качкі-лапаноскі (широконоски) - Уладзімір Бондар.
Гэта птушка 2023 года ў Беларусі.

📷 Фота Andy Morffew, Wikimedia Commons.
2024/09/23 22:24:08
Back to Top
HTML Embed Code: