Telegram Web Link
Нацыянальны парк «Прыпяцкі» – гэта амаль 90 000 га прыроды Палесся: велічная Прыпяць, балоты, паплавы, поймавыя дубровы, шматлікія старыцы і азёры. 💙

💧 Падчас разводдзя Прыпяць разліваецца да 10 км навокал. 

Гэтая тэрыторыя мае статус Рамсарскага ўгоддзя, ключавой батанічнай тэрыторыі і тэрыторыі, важнай для птушак, пад назвай “Прыпяцкія балоты”. 

🐦 У нацпарку адзначана 269 відаў птушак, з якіх 193 віды на гнездаванні. Сапраўднае царства птушак!
Гэтая тэрыторыя мае міжнароднае значэнне для пералётных птушак і для захавання відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення: вялікі арлец (большой подорлик), ці амаль наблізіліся да яе: дубальт (дупель) і вялiкi грыцук (большой веретенник).

Таксама яна мае рэгіянальнае значэнне для захавання такіх відаў як чорны бусел, арол-вужаед (змееяд), шэры журавель, малая крычка, пугач (филин), шэрая кугакаўка (серая неясыть), ляляк (козодой), сярэдні дзяцел.

🙌 Таму вельмі важна захаваць такія ўнікальныя абшары дзікай прыроды. 💚

📷 Фота: вялікі грыцук, аўтар – Cezary Korkosz

#міграцыяптушак #EastAtlanticFlyway #EAF #flyways
Памятаеш, мы зусім нядаўна пісалі пра гнездаванне чорнага і белага буслоў у Германіі? З’явіліся падрабязнасці сямейнага жыцця гэтай пары.

Праз тое, што экалогія гэтых двух відаў істотна адрозніваецца, птушкі на гняздзе паводзяцца па-рознаму.

🐦 Самка чорнага бусла выслала гняздо мохам, а белы бусел выкінуў яго і замест моху паклаў салому.

Птушанят бацькі кормяць таксама па-рознаму: белы бусел прыносіць мышэй і насякомых, а чорны бусел ловіць рыбу. 🐭🐟

Нагадаем, што ў пары вылупілася двое птушанят - самі яны белыя, а галава шэрая. Афарбоўка птушак пакрысе мяняецца. Арнітолагі іх ужо акальцавалі. Чакаецца, што бусляняты паляцяць прыкладна праз тыдзень.

Дзякуючы сваёй незвычайнай афарбоўцы два «шэрыя буслы» будуць прыцягваць увагу птушкароў, што дазволіць сачыць за іх далейшым лёсам.

🖤🤍 Пары чорнага і белага буслоў - рэдкая з’ява. Такое бывае ў запарках, дзе няма выбару партнёраў. Але гэты выпадак, магчыма, першы ў свеце, які здарыўся ў дзікай прыродзе.

📷 Фота: Joachim Neumann.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзі, як забаўна чысцяцца барсучкі! А малое барсучаня хоча гуляцца і смешна бегае вакол сваіх бацькоў. 😄🥰

Барсук – вельмі ахайны звер. Ён не толькі падтрымлівае чысціню і парадак у сваім жыллі, але і адводзіць вельмі шмат часу на вычэсванне і ўмыванне.

Даўжэй за ўсё барсукі чысцяцца, як толькі выходзяць з нары. 🙂

#дзікіфакт: Улетку кожны вячэрні сеанс вычэсвання і чысткі ў барсукоў можа цягнуцца нават 40 хвілін!

Барсучкі дапамагаюць адзін аднаму з вычэсваннем, бо не ўсюды могуць дастаць сваімі лапкамі і мордачкамі.

🦡 Акурат гэтым зараз заняты наш барсук Ясь, завадатар у “Дзікім клубе”. Ты яшчэ не там? Далучайся, у клубе цікава! 🤗
https://birdingbelarus.by/dikiyklub/

🎥 Крыніца і відэа: Адам Збырыт, Белавежскі нацыянальны парк, Польшча.
Ведаеш, якая самая цікавая знаходка ў сёлетніх экспедыцыях “Дзікай прыроды”? Наш спецыяліст Юры Янкевіч знайшоў месца гнездавання пугача (филина). 🤩

Знайсці яго гнездо вельмі складана. Можна ведаць, што пугач недзе тут ёсць, бо крычыць увесну, але каб перадаць яго гнездавы ўчастак пад ахову, трэба ведаць дакладна, дзе ён.

🦉 Пугач – самая вялікая сава Беларусі. Любіць вялікія і густыя старыя лясы з ветраваламі. Распаўсюджаны больш-менш раўнамерна толькі на Палессі. Тут яго Юры і знайшоў – на тэрыторыі, важнай для птушак, “Дзівін – Вялікі Лес” у Кобрынскім раёне.

🌿 Гэтая тэрыторыя была вылучана ў свой час для такіх “чырванакніжных” птушак, як шэры журавель, вялікі грыцук і вяртлявая чаротаўка, якой пагражае глабальнае знікненне. Плошча гэтай тэрыторыі – амаль 20,5 тысячы га, але толькі маленькая цэнтральная частка знаходзіцца пад аховай і мае статус біялагічнага заказніка мясцовага значэння.

🤲 Юрый Янкевіч знайшоў тут 51 месца з рэдкімі відамі і біятопамі для перадачы пад ахову. Магчыма, атрымаецца пашырыць межы заказніка і павысіць яго статус да рэспубліканскага.

Хочаш дапамагчы захаваць дзікую прыроду Беларусі? Далучайся да “Дзікага клуба”: https://birdingbelarus.by/dikiyklub/

Увесь наш прыбытак ідзе на прыродаахоўную дзейнасць. 💚
А цябе ў клубе сёлета яшчэ чакае шмат цікавага! Be wild! 🐾

📷 Фота Юрыя Янкевіча (Маларыцкі раён).

#ДзікіяЭкспедыцыі
🐦 30 чэрвеня было апублікавана даследаванне, якое паказвае, што папуляцыі 38% відаў з 546 відаў птушак у Еўропе вызываюць асцярогу.

☝️ А колькасць відаў, якім пагражае глабальнае знікненне, вырасла ўтрая: з 24 у 1994 г. да 74 у 2023 г. Гэта азначае, што ступень пагроз узрасла. Тупік і звычайная туркаўка ў апошнія гады атрымалі глабальна пагражальны статус.

Стан яшчэ 44 відаў цяпер вызывае асцярогу. Сярод іх кулікі, драпежныя і вераб’іныя птушкі. 🦅

🤲 І наадварот, 62 віды, якія мелі пагражальны статус, цяпер з яго выключаны. Сярод іх некаторыя віды чапляў і драпежных птушак.

Але не гледзячы на значныя поспехі, у Еўропе робіцца недастаткова для таго, каб спыніць скарачэнне колькасці многіх відаў птушак. Арнітолагі заклікаюць да тэрміновых дзеянняў.

📷 На фота – звычайная туркаўка (обыкновенная горлица), Валожынскі раён. Аўтар Павел Сацута.
🎉 У Швейцарыі праз 400 год загнездаваў зніклы від птушак.

Паўночны лысы ібіс знаходзіцца пад крытычнай пагрозай знікнення (CR). У свеце жыве ўсяго каля 200 птушак.

🪺 Ібісы зрабілі гняздо… на падаконніку будынка Harley-Davidson недалёка ад Цюрыха. У пары вылупіліся два птушаняці. 🐣

Яшчэ ў 17 ст. паўночныя лысыя ібісы гняздзіліся амаль ва ўсіх краінах вакол Міжземнага мора ад Паўночнай Афрыкі да Альпаў. Але 400 гадоў таму ў Еўропе яны вымерлі. Па дадзеных BirdLife International птушкі яшчэ гняздуюць у Сірыі і Емене, але найвялікшая папуляцыя знаходзіцца ў Марока.

У Еўропе дзейнічаюць два праекты па рэінтрадукцыі ібіса: у Іспаніі ды Германіі з Аўстрыяй. Галоўнай пагрозай для вернутых у прыроду ібісаў зараз з’яўляюцца італьянскія паляўнічыя, потым – лініі электраперадач.

🙏 Маем надзею, што і ў Беларусі некалі зможам назіраць гняздуючых дропа (дрофу) і паляніка (авдотку), а сіваграк (сизоворонка) і сокал-падарожнік (сапсан) стануць звычайнымі.

👀 На гняздзе Цюрыхскі заапарк усталяваў камеру. За сямейным жыццём ібісаў можна назіраць анлайн па спасылцы
https://player.livespotting.com/?alias=11cwt32d&ch=18hsdogg&fbclid=IwAR1HWeODrocQ5HaurwQ9WHh-NGW5HqleVcGCjS8MackMZwmI35m1-3ld36A

📷 Фота з сайта euro.dayfr.
Што рабіць, каб захаваць цудоўных кулікоў?

🔹 аднаўляць асушаныя водна-балотныя ўгоддзі;

🔹 у негнездавы перыяд нарыхтоўваць сена і пасвіць кароў на паплавах, высякаць зараснікі хмызняку, каб гэтыя тэрыторыі не зарасталі і на іх маглі гнездавацца птушкі;

🔹 выдзяляць зоны супакою для птушак, дзе паляўнічыя не будуць іх турбаваць;

🔹 рэгуляваць колькасць відаў-драпежнікаў;

🔹 не выпускаць на вольны выгул катоў і сабакаў каля калоній кулікоў, вылоўліваць бадзяжных – яны таксама з’ядаюць кладкі і птушанят;

🔹 ствараць адмысловыя экасцежкі, каб турысты не турбавалі птушак;

🔹 тлумачыць мясцовым людзям і ўстановам, што “чырванакніжных” птушак нельга не толькі забіваць, але і забаронена весці пэўную дзейнасць на іх гнездавых участках;

🔹 займацца экалагічнай асветай. 

🤲 З апошнімі пунктамі можаш дапамагчы і ты. Раскажы сваім сябрам і знаёмым, чаму небяспечна паліць траву, турбаваць птушак у гнездавы перыяд, выпускаць на самавыгул катоў і сабак.

📷 Фота: вялікі грыцук (большой веретенник). Аўтар – Таццяна Алешка, @ptushkafota.

#міграцыяптушак #EastAtlanticFlyway #EAF #flyways
Усе на экафестываль! 🤗

📆 12 жніўня (у суботу) у заказніку “Спораўскі” пройдзе экафестываль “Спораўскія сенакосы”.

Фестываль прызваны прыцягнуць увагу да праблемы зарастання асаковых балотаў хмызнякамі.

🌿💧 Адкрытыя асаковыя балоты – гэта важныя месцы гнездавання для многіх відаў птушак. Напрыклад, для вяртлявай чаротаўкі (вертлявой камышовки) – самай рэдкай пеўчай птушкі кантынентальнай Еўропы (VU).

✍️ Рэгістрацыя на чэмпіянат па ручной касьбе адкрыта па 6 жніўня. Удзельнікам конкурсу прапануецца зрабіць свой унёсак у захаванне экасістэмы, а менавіта пакасіць траву ўручную на хуткасць.

Падчас фестывалю адкрыта экатрапа і працуе станцыя кальцавання птушак.

📍 Месца правядзення: вёска Высокае, Бярозаўскі раён. Пачатак а 10:00. Уваход вольны.

Па ўсім пытанням звяртайцеся па нумары +375292733907.

📷 На фота Іны Субоцінай – вяртлявая чаротаўка (заказнік "Сэрвач", Віцебская вобласць).
Сёння – Сусветны дзень аховы прыроды. 🌍🌱🐦

Дзікая прырода патрэбная чалавецтву для выжывання. Але яна каштоўная і сама па сабе, незалежна ад чалавека, і патрабуе павагі.

Выкажы свой клопат пра яе:

🌱 Пасадзі мясцовыя віды раслін на сваім участку ці ў двары: так ты створыш спрыяльны асяродак для птушак.

🧤 Калі адпачываеш на прыродзе, прыбяры смецце не толькі за сабой, але і тое, якое пакінулі іншыя.

🐈 Не выпускай свайго коціка на самавыгул. Так ты уратуеш жыццё мноству птушак і дробных звяроў.

🏡 Зрабі дамок для птушак сваімі рукамі (цісні на хэштэг #птушыныядомікі). Домікі для птушак можна павесіць і пасля сезону гнездавання. Пакладзі ўнутр жмут чыстага сена (не саломы) ці жменю драўнянай стружкі – дробныя звяркі могуць выбраць яго для спячкі, а птушкі для начлегу.

🦡 Далучайся да "Дзікага клуба" https://birdingbelarus.by/dikiyklub/
Увесь прыбытак ад клуба ідзе на захаванне дзікай прыроды Беларусі.

🤳 Дапамажы іншым натхніцца дзікай прыродай – публікуй свае фота прыгожых мясцін, раслін, звяроў і птушак у каментарах!

📷 На фота чорны дрозд. Аўтар my_sweety_birds.
👍 У апошні час мы шмат пісалі пра кулікоў. Спадзяемся, што добра пазнаёмілі цябе з гэтымі неверагоднымі птушкамі. 😍

Прыйшоў час праверыць, наколькі добра ты іх запомніў_ла. Паехалі! 🤗

#птушыныквіз
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1️⃣Самцы гэтага куліка ў шлюбны сезон “пераапранаюцца” у фантастычныя ўбранні. Нават у вялікай чарадзе немагчыма знайсці двух аднолькава афарбаваных самцоў.

📷 Фота Hans Norelius.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2️⃣ У гэтых унікальных птушак самкі прыгажэйшыя за самцоў. Самкі прывабліваюць самцоў, б’юцца за тэрыторыю, абараняюць гняздо і партнёра. Зрабіўшы кладку, яны вяртаюцца ў вырай, пакінуўшы шчаслівых таткаў выседжваць яйкі.

📷 Фота Іны Субоцінай.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3️⃣ Адметная рыса гэтай птушкі – чырвона-аранжавыя доўгія лапкі, таму яго другая назва “чырвананожка”.

📷 Фота Makoto Miharu.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4️⃣ Гэтую птушку лёгка пераблытаць з другім куліком, які мае вельмі падобныя рысы і афарбоўку. Але лёгка адрозніць па палёце. У нашага прыгажуна палёт цяжкі і прамалінейны. Птушка ўключана ў нацыянальную Чырвоную кнігу.

📷 Фота Паўла Лычкоўскага.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
5️⃣ Гэтая птушка бывае ў Беларусі толькі пралётам. Навукоўцам вядомы толькі адзін выпадак гнездавання гэтага кулічка ў Беларусі - у 1984 г. на возеры Снуды ў Браслаўскім раёне было знойдзена гняздо.

📷 Фота Віктара Рындзевіча.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2024/09/24 22:28:16
Back to Top
HTML Embed Code: