This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🦅 4 ліпеня другі і апошні подлетак сокала-пустальгі вылецеў з бацькоўскага гнязда ў дарослае жыццё. І, здавалася б, што трансляцыю ўжо можна закрываць.
😳 Але пазаўчора, 6 ліпеня, увечары на гэтае ж гняздо прыляцела іншая (як мяркуецца) дарослая самка і пачала капаць гнездавую ямку!
Што з гэтага атрымаецца, можна глядзець у трансляцыі на сайце “Птушкі штодня”. Рэаліці-шоў сямейнага жыцця сокалаў у Брэсце працягваецца. 🍿
🤗 Далучайся да прагляду па спасылцы https://birdwatch.by/pustalga-brest2023
🎥 На відэа самка пустальгі капае гнездавую ямку.

🐦 Вялікі кіркун (чернозобик) – госць у нашых краях! 🌍
Гэтыя птушкі гняздуюць у тундры, а зімуюць у Афрыцы, Заходняй Еўропе, на Пірэнейскім паўвостраве. Кожны год яны мігруюць на велізарныя адлегласці, у тым ліку выкарыстоўваюць Усходне-атлантычны міграцыйны шлях і спыняюцца ў Беларусі падчас сваіх падарожжаў.
🐣 Навукоўцам вядомы толькі адзін выпадак гнездавання гэтага куліка ў Беларусі – у 1984 годзе на возеры Снуды ў Браслаўскім раёне было знойдзена гняздо.
Вялікі кіркун – маленькі кулік, памерам са шпака. Хутка бегае і лётае, а пры патрэбе і плавае добра. 😉
🙃 Цікава, што руская назва птушкі “чернозобик” крыху падманлівая. Насамрэч, галоўная прыкмета гэтай птушкі ў шлюбным апярэнні — вялікая чорная пляма на пузе, а не на валлі (зобе). 🖤
Папуляцыя балтыйскага падвіду schinzii куліка-кіркуна скарачаецца. Менавіта яны гнездавалі ў Беларусі. Гэты падвід насяляе прыбярэжныя раёны Балтыйскага і Паўночнага мораў, Ісландыі і Грэнландыі. За апошнія 15 гадоў папуляцыя зменшылася больш як удвая. 🙁
Усё таму, што пагаршаюцца ўмовы пражывання гэтых кулікоў: водна-балотныя ўгоддзі асушваюцца, зарастаюць дрэвамі і кустамі, бо там ужо не пасвяць кароў, а таксама расце ціск драпежнікаў.
📷 Фота: Кацярына Хведанцэвіч.
#міграцыяптушак #EastAtlanticFlyway #EAF #flyways

Беларускія каралькі-гіганты: шок-навіны!
🐦 Нядаўна мы пісалі пра першы задакументаваны факт гнездавання чырвонагаловага каралька ў Беларусі. Мы падзяліліся гэтай інфармацыяй з журналістамі, і яны ахвотна ўзялі навіну.
Але не проста перадрукавалі, а вырашылі дапоўніць навіну пра адну з самых дробных птушак Еўропы: “Длина птички очень мала и не превышает 9 см при массе от 40 до 70 грамм”.
☺️ Нагадаем, чырвонагаловы каралёк важыць прыкладна як наша двухрублёвая манета – 6 грамаў, як некаторыя калібры.
У сярэднім 20 г важыць вясковая ластаўка, 30 г – дамавы верабей, 40 г – свіргуль, 70 г – дрозд-спявун. А 70-90 грамаў можа важыць, скажам, ляляк (козодой). Уяўляеш, калі б каралёк і праўда важыў столькі ж, як ляляк? Каб было лягчэй уявіць, мы зрабілі гэты фотакалаж.
З нашай падказкі выданне аператыўна выправіла памылкі – малайцы! Але некаторыя СМІ таксама аказаліся больш аператыўнымі. І паспелі перадрукаваць у гэтага выдання ўсе памылкі, не правяраючы нават біялагічныя факты. 🙈
Мы ім напісалі, і некаторыя ўжо выправілі тэкст, за што ім дзякуй!
Раім журналістам падпісацца на нас, каб браць з першакрыніцы цікавыя навіны пра дзікую прыроду. Мы заўсёды адкрытыя для пытанняў, калі трэба ўдакладніць нешта па гэтай тэме.
А гэты выпадак паказвае, як важна рабіць фактчэкінг, каб не атрымліваліся такія гісторыі, калі каралёк важыць як ляляк. 😊
📷 Выкарыстаныя фота Валера Дамброўскага, Франка Васэна (Wikimedia Commons) і з Pixabay.

🌱💧 Балота Ельня – гэта маленькая ўнікальная краіна. Сюды, на Мёршчыну з Шаркаўшчынай, трэба ехаць у першую чаргу дзеля прыгажосці, якую немагчыма ўбачыць кожны дзень, чыстага паветра, цішыні, крыку незнаёмай птушкі і гукаў мора – вецер, што гуляе па гладзі балота, стварае такі эфект.
💚 Сабралі для цябе 5 цікавых фактаў пра Ельню. Натхняйся на незабыўную вандроўку! 😍
1️⃣ Гэта самае вялікае верхавое балота Беларусі плошчай 20000 га. Яно быццам пагорак: сярэдзіна ўздымаецца над краем на 7 метраў!
2️⃣ На балоце Ельня 118 азёр. Іх вада мяккая і настолькі чыстая, што яе можна піць.
3️⃣ Ельня мае статус ключавой батанічнай тэрыторыі. 🌿 Тут растуць 13 рэдкіх відаў раслін, у тым ліку тундраныя расліны: карлікавая бярозка і ягада марошка. Ельня – балота-рэкардсмен па колькасці журавін у Беларусі.
4️⃣ Слой торфу на Ельні дасягае 8,3 метраў! З улікам таго, што за год слой прырастае ў сярэднім на 1 мм, можна падлічыць, што балоту каля 9000 гадоў.
5️⃣ Ельня мае статус тэрыторыі, важнай для птушак, Рамсарскага угоддзя. Гэтае балота асабліва важна для дзясяткаў тысяч пралётных гусей і шэрых жураўлёў. Балота – беднае на корм, але птушкі знаходзяць тут бяспеку нанач. А жывяцца на палях навокал.
На тэрыторыі рэспубліканскага заказніка “Ельня” сустракаюцца 117 відаў птушак, 25 з якіх уключана ў Чырвоную кнігу Беларусі. Характэрная рыса балота – калоніі кулікоў і чаек.
🤗 Мы ўпэўненыя, упершыню трапіўшы сюды ў любы сезон, ты закахаешся ў гэтае неверагодна прыгожае месца. ❤️

😯 Шэсць птушанят – буслы здзівілі арнітолагаў.
У Калінкавіцкім раёне пара буслоў вывела і здолела выкарміць шасцярых птушанят. 👏
Звычайна ў буслянках мы бачым па двое-трое птушанят. Па шэсць буслянят у адным гняздзе бывае ў спрыяльныя гады. На Прыпяці ў некаторыя гады на дзве-тры сотні гнёздаў можна налічыць 10 буслянак з шасцю малымі.
У літаратуры трапляюцца выпадкі з сямю буслянятамі, але вельмі рэдкія.
🔷 Ірына Самусенка – даследчыца буслоў, загадчыца лабараторыі арніталогіі Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах. Мы заспелі яе ў экспедыцыі па ўліках буслоў. Яна кажа, што ў Івацэвіцкім раёне, далёка ад Прыпяці, было ў асноўным па адным-два, часам па трое буслянят.
- Ад гэтага года я не чакала шмат, таму здзівілася паведамленню пра шасцярых буслянят. Я чакала, што гэты год будзе як 2015-ты, калі больш за палову пар буслоў проста не мелі малых: мы нават радаваліся, калі сустракалі адзінкавыя выпадкі па 5 буслянят. Такіх выпадкаў было два ці тры на 2-3 сотні гнёздаў. Зараз едзем на Піншчыну – можа, там будзе больш буслянят. У Прыпяці была вялікая вада, нягледзячы на тое, што на палях суха.
🌡️ Па Беларусі адзначаюцца рэкордна высокія тэмпературы, працяглыя перыяды без дажджоў: змены клімату даюць пра сябе ведаць. Але калінкавіцкія буслы здолелі знайсці ўдалае месца для гнездавання. Іх “ураджайнасць” паказвае, што ежы хапае і ім, і птушанятам.
📷 Калінкавіцкае гняздо з буслянятамі знайшоў і сфатаграфаваў Андрэй Шэўчык.

🦎 Знаёмся: вераценніца ломкая – адзіны прадстаўнік бязногіх яшчарак у Беларусі.
Так-так, у гэтай яшчаркі сапраўды няма ног, таму часта яе памылкова прымаюць за ядавітую змяю і бязлітасна знішчаюць. 😔
Але вераценніца не ядавітая і пагрозы для чалавека і свойскіх жывёл не ўяўляе. 😊
Як і іншыя яшчаркі, вераценніца можа адкінуць хвост, калі ёй пагражае небяспека. Адсюль і другая частка назвы – “ломкая”.
#дзікіфакт: Хвост абломваецца пасярэдзіне любога хваставога пазванка. Самае цікавае, што потым вырастае новы хвост. Але новы хвост ужо мае пазванкі іншай пабудовы і не можа абломвацца. Яшчарка страчвае шанс збегчы ад драпежніка, калі згубіла хвост – напрыклад, у цябе ў руках. Лепш ніколі не лаві яшчарак.
🤎 Дарослая вераценніца мае зверху ярка-карычневую або цёмна-шэрую афарбоўку з характэрным медным ці бронзавым адценнем. Таму атрымала мясцовыя назвы – мядзянка, медзяніца.
Але не трэба блытаць вераценніцу са змяёй мядзянкай (якая, дарэчы, таксама не ядавітая). У вераценніцы, у адрозненне ад змяі, рухомыя павекі, яна можа міргаць.
❓ А ты сустракаў_ла гэтую мілую яшчарку ў дзікай прыродзе?
📷 Фота: vojtechvita, з сайта iNaturalist.

Уяві сабе: ты дабіраешся да месца прызначэння пасля доўгага падарожжа, а табе няма дзе адпачыць і пад’есці. 🙁
Гэта рэальнасць для многіх птушак, чые месцы зімоўкі, адпачынку або гнездавання знішчаюцца: іх асушаюць, разворваюць або забруджваюць. Асабліва хутка знікаюць водна-балотныя ўгоддзі.
🕊️ Міграцыя птушак – гэта сапраўдны феномен у птушыным свеце. Кожны год мільёны птушак выпраўляюцца ў доўгія падарожжы, некаторыя пераадольваюць дзясяткі тысяч кіламетраў за год! 😮
Такое падарожжа само па сабе нялёгкае і энергазатратнае, плюс хваробы і драпежнікі. Але ў дадатак да ўсяго, сур’ёзныя пагрозы для пералётных птушак стварае чалавек.
🌱💧 Напрыклад, кулікам вельмі важна мець месца для адпачынку: водна-балотныя ўгоддзі і прыбярэжныя раёны. Асабліва тым відам, якія здзяйсняюць адны з самых доўгіх сезонных міграцый у свеце.
📷 Фота: вялікія грыцукі.

Нашы спецыялісты працягваюць пошук месцаў з рэдкімі відамі, а таксама рэдкіх і тыповых біятопаў. З пачатку года знайшлі 858 месцаў для перадачы пад ахову! 👏
Адно з месцаў, якія абследавалі нядаўна, – тэрыторыя, важная для птушак, “Старая Віць” у Рэчыцкім і Хойніцкім раёнах. Яна была вылучана ў першую чаргу для такіх ключавых відаў як арол-вужаед (змееяд) і малы арлец (малый подорлик).
Гэта агромністая тэрыторыя плошчай амаль 38,5 тысяч гектар – адзін з найбуйнейшых на Палессі мазаічны комплекс забалочаных лясоў, якія чаргуюцца з невялікімі балотамі, лугамі і палямі. Але ён ніяк не ахоўваецца і шмат дзе ўжо моцна парушаны.
🔎 Эксперты Юрый Янкевіч і Вадзім Пракапчук уважліва абследавалі яе, каб па максімуме вылучыць тут ахоўныя ўчасткі і перадаць іх пад ахову. А на самых некранутых частках ёсць перспектыва стварыць заказнік мясцовага значэння. ☝️
🌿 На Старой Віці на вялізных плошчах расце “чырванакніжная” чарамша, або мядзведжая цыбуля, а нумар адзін сярод раслін з Чырвонай кнігі тут – зубніца (зубянка) клубняносная, тонкасцябловая расліна з чорнымі “бульбачкамі” ў пазухах пярэстых лісточкаў (2-е і 3-е фота). Прычым гэтая расліна сустракалася там не толькі ў дубровах, для якіх яна характэрная, але і ў іншых біятопах.
❓ Хочаш дапамагчы нам праводзіць такія экспедыцыі? Набывай абанемент “Дзікі клуб”: увесь прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі: https://birdingbelarus.by/dikiyklub/
А ты атрымліваеш доступ да закрытых лекцый, бонусаў і іншых цікавых магчымасцяў. Be wild! 🐾
📷 Фота Вадзіма Пракапчука і Jerzy Opioła, Wikimedia Commons (фота 3).
#ДзікіяЭкспедыцыі

Такія неверагодныя куткі ёсць у Беларусі! 😍
Рэспубліканскі заказнік "Сярэдняя Прыпяць" – гэта найважнейшае месца ў Беларусі для пералётных водна-балотных птушак. Ён прасціраецца амадь ад брэсцкага Пінску да гомельскага Турава. Гэта тэрыторыя важная для птушак, Рамсарскае ўгоддзе.
☝️ Унікальныя разлівы Прыпяці ствараюць поймавыя экасістэмы, важныя для рэдкіх жывёл і раслін. На астраўках, утвораных разводдзем, спыняюцца на адпачынак падчас міграцыі сотні тысяч кулікоў, гусей і качак!
Такія астраўкі добра абараняюць ад наземных драпежнікаў гнёзды і птушак, якія адпачываюць. Магчыма, адны расказваюць другім пра тое, што бачылі ў Афрыцы ці ў Заходняй Еўропе падчас зімоўкі.
Усяго ў заказніку зарэгістравана каля 200 відаў птушак, у тым ліку 170 відаў, якія тут гняздуюць!
А яшчэ менавіта тут знаходзіцца большасць поймавых дуброў Беларусі. 🌳
Дамбы папярок і ўздоўж рэк, ператварэнне рэк у канавы ці каналы знішчаюць такія поймавыя экасістэмы. Трэба ахоўваць і шанаваць тое, што стварыла прырода. 🙌
❓ А ты бываў/бывала на Прыпяці? Раскажы, як гэта было: паход на байдарках, рыбалка, птушкаванне?
🎥 Відэа: Павел Пінчук.

🐦 Нядаўна мы пісалі пра змяшаныя пары чорных і белых буслоў.
Яшчэ адна незвычайная пара бусліная пара адзначана ў Чэхіі.
Дзве самкі белых буслоў у пачатку траўня адклалі яйкі ў адно гняздо. Арнітолагі адзначаюць, што гэта першая рэгістрацыя аднаполай пары ў белых буслоў. У іншых відаў птушак такія выпадкі даволі частыя.
🐣 З 8 адкладзеных яек вылупілася 5 птушанят, 3 птушаняты загінулі, аднаго слабенькага забралі ў цэнтр рэабілітацыі, а адно птушаня засталося ў гняздзе. За гэтым гняздом можна назіраць анлайн https://www.youtube.com/@camchynov2631/live
📷 Фота - скрыншот з трансляцыі, BirdLife Czechia.

🐦 Як валасяніца-белашыйка (мухоловка-белошейка) здзівіла спецыялістаў.
Эксперты Юрый Квач і Вадзім Пракапчук абследавалі пойму (Заходняй) Бярэзіны ў Іўеўскім і Наваградскім раёнах. Гэта тэрыторыя, важная для птушак, дзе ключавы від – зімародак. Але ў Беларусі яна не мае ніякага ахоўнага статусу. Таму спецыялісты шукалі там рэдкія віды, а таксама рэдкія і тыповыя біятопы, якія можна перадаць пад ахову. 🤲
Знайшлі 200 такіх месцаў. Былі сярод іх норы зімародкаў, што чакана, але ўразіла іншае.
💬 – Я вельмі здзівіўся, што там шмат валасяніцы-белашыйкі. Гэта паўднёвы від. Не чакаў яе тут сустрэць увогуле! А там яна адносна шматлікая. Увогуле, тэрыторыя вельмі перспектыўная для стварэння заказніка, магчыма, адразу рэспубліканскага. Неахопныя палі чарамшы, дзясяткі гектараў, - я столькі ў жыцці не бачыў! Прайсці 15 кіламетраў за дзень па дзікіх лясах – нялёгкая справа. На Заходняй Бярэзіне да таго ж многа азёр-старыц. Бывае, ідзеш уздоўж шукаеш, дзе перайсці а яна выгінаецца падковай – пераходу няма, даводзіцца ісці назад. На карце гэта не заўсёды відаць.
Але нашы спецыялісты гатовыя працаваць нават у эстрэмальных умовах дзеля дзікай прыроды.
❓ Хочаш таксама падтрымаць яе ахову? Далучайся да “Дзікага клуба”, там шмат цікавага:
https://birdingbelarus.by/dikiyklub
А ўвесь прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. 💚
Be wild! 🐾
📷 Фота: Наталля Бачурынская.

💙 Браслаўскія азёры – край, які не перастае здзіўляць сваёй прыгажосцю!
Гэта не толькі адзін з самых вядомых турыстычных куткоў у Беларусі, але і важнае месца для дзікіх жывёл.
Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры" – важнае месца ў жыцці амаль 200 відаў птушак. Тут яны знаходзяць ежу, будуюць гнёзды і гадуюць птушанят. 🌱🐣
Шматлікія астравы – месцы гнездавання такіх рэдкіх відаў кулікоў, як вялікі грыцук (большой веретенник), вялікі кулён (большой кроншнеп), крывок (кулик-сорока).
🐦🦆 Падчас міграцыі з Заходняй Еўропы на Усход і наадварот на азёрах Неспіш, Снуды, Струста ў асобныя гады спыняюцца тысячныя чароды гусей і качак, каб адпачыць і пакарміцца падчас доўгіх падарожжаў. Тут сустракаюцца і такія рэдкія віды, як даўганосы савук (длинноносый крохаль), савук-луток, качка-шылахвостка, малы лебедзь, чорнаваллёвы гагач (чернозобая гагара).
📷 Фота: вялікі кулён – рэдкі від, які яшчэ гняздуе на Браслаўскіх азёрах.
Аўтар – Cezary Korkosz.

🐦 Чырвонаваллёвікі (краснозобики) – сапраўдныя марафонцы сярод пералётных птушак. Гэтая адносна маленькая птушка, якая важыць усяго 50 грамаў, здольная праляцець 14 000 км паміж месцамі гнездавання і зімоўкі.
🐣 Чырвонаваллёвікі гняздуюцца далёка на поўначы Сібіры, у арктычнай тундры. А зімуюць яны на ўзбярэжжы Міжземнага мора, у Афрыцы.
У Беларусі чырвонаваллёвікі не гняздуюцца, сустракаюцца рэдка толькі падчас міграцыі.
❓ Хочаш убачыць чырвонаваллёвіка?
У ліпені-верасні падчас іх пралёту праз Беларусь асабліва ўважліва аглядай сажалкі рыбгасаў без вады, сухія сажалкі на станцыях ачышчэння сцёкавых водаў, дамбы вадасховішч, берагі рэк, азёр і сажалак.
Цяпер праз Беларусь ляцяць птушкі ў шлюбным апярэнні (як на фота 1) – грудзі і жывот рудыя. Пазней з'явяцца птушкі ў зімовым убранні, у якім рудыя тоны змяняюцца на шэрыя (фота 2).
Чырвонаваллёвік трохі большы за вялікага кіркуна (чернозобика). Галоўнымі адрознымі рысамі ў зімовым убранні застаюцца крывая дзюба і высокія ногі. Нездарма на англійскай яго называюць Curlew Sandpiper - “кулён-пясочнік”.
📷 Фота: 1 - чырвонаваллёвік на Вілейскім вадасховішчы, Makoto Miharu, Telegram-чат “Птушкі з фотастушкі”, 2 - чырвонаваллёвік у зімовым убранні, JJ Harrison, Wikimedia Commons.

📅 12 ліпеня 2023 года Еўрапейскі парламент прагаласаваў за закон аб аднаўленні прыроды (Nature Restoration Law). Але ёсць нюансы.
Лабісты ад рыбалоўнай і сельскай гаспадаркі, а таксама кансерватыўных і правых партый разгарнулі супраць законапраекта цэлую кампанію дэзінфармацыі. Але Еўрапарламент падтрымаў закон. Праўда, перамога далася дарагой цаной: давялося ісці на кампрамісы.
Некаторыя артыкулы былі проста выключаны з закону.
➖ Выдалены артыкул пра аднаўленне сельскагаспадарчых угоддзяў, які ўключаў аднаўленне тарфянікаў. Між тым, менавіта інтэнсіўная сельская гаспадарка - асноўны фактар страты біяразнастайнасці ў ЕС.
➖ Выдалены артыкул пра гарантыі фундаментальнага права на доступ да правасуддзя. Гэта паспрыяе новым парушэнням Орхускай канвенцыі і няроўнымі ўмовамі для краін ЕС.
➖ Закон пачне дзейнічаць не адразу, а толькі пасля таго, як правядуць ацэнку харчовай бяспекі ЕС. Хаця дзеянні па аднаўленні дзікай прыроды патрэбныя ўжо цяпер, неадкладна.
🙋 Важна, што грамадскасць масава падтрымала закон. Было сабрана больш за мільён подпісаў і паведамленняў, былі заклікі ад 6 тысяч вучоных і болей чым сотні бізнес-кампаній.
Закон аб аднаўленні прыроды прызваны вырашыць праблему катастрафічнай страты дзікай прыроды ў ЕС. Сярод мэтаў закону - вярнуць дзікай прыродзе 20% сушы і мора ў ЕС да 2030 года, а ўсе дэградаваныя экасістэмы да 2050 года.
Наступны крок – прыняцце закона на трохбаковых перамовах паміж Еўракамісіяй, Еўрапарламентам і Саветам ЕС. На гэтым этапе ёсць шанец, што закон будзе прыняты ў лепшым выглядзе.
📷 На фота Белавежскі нацыянальны парк, Польшча. Аўтар – Frank Vassen, Flickr.