Telegram Web Link
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️ Дзітва. Запомні гэтую назву.

Унікальны краявід! Вялізныя рачныя астравы і поймавы лес між звілістых рэчышчаў - такога ландшафту больш нідзе ў Беларусі, бадай, не ўбачыш. 😍
 
Ніжняе цячэнне Дзітвы на Лідчыне не кранула меліярацыя за савецкім часам. Усе вышнявіны Дзітвы за 50 гадоў асушаны торфазаводам “Дзітва”, торф прададзены, а карты зноў залітыя вадой. Сюды вярнуліся водныя птушкі і расліны. Але гэта ўжо не асаковыя балоты, а сажалкі.

💧 Рака на поўдзень ад шашы Гродна-Мінск пакуль захавалася ў натуральным стане. У гэтых дзікіх мясцінах шмат рыбы, ласёў і рэдкіх відаў. Тут пражывае самая рэдкая пеўчая птушка кантынентальнай Еўропы – вяртлявая чаротаўка. Знайшлі свой дом тут і зімародак, драч (коростель), шэры журавель, чапля-бугай (большая выпь), чапля-лазянік (малая выпь), арлан-белахвост і іншыя “чырванакніжныя” віды. 🐦

Мясцовыя людзі любяць сваю рэчку і балота. Але торфазаводу трэба недзе працаваць, і ён будуе планы на 40 гадоў наперад!

Чым тут не месца для заказніка? Але замест гэтага адметнае міжрэчча Дзітвы хочуць асушыць. 😢

🤲 Такое прыроднае багацце трэба не разбураць, а захоўваць!

📷 Фота: Апанас Залатоўскі.

#дзікіярэкі
🐦 Хочаш праверыць свае веды пра птушку года - звычайную туркаўку (обыкновенную горлицу)?

Прапануем табе #птушыныквіз! Паехалі!

📷 Фота: малюнак Дыяны Вялічка, 17 гадоў.

Усе дзіцячыя малюнкі з конкурса "Туркаўка і яе родзічы" (арганізатар – біялагічны факультэт БДУ).
Якая туркаўка, акрамя звычайнай, ёсць сярод птушак Беларусі?

🖌️ Малюнак Надзеі Бародзіч, 10 гадоў.
Дзе зімуюць звычайныя туркаўкі?

🖌️ Малюнак Златы Петрушэні, 5 гадоў.
Калі звычайныя туркаўкі адлятаюць на зімоўку?

🖌️ Малюнак Аміны Дзяшчэні, 10 гадоў.
Як такуюць самцы звычайнай туркаўкі?

🖌️ Малюнак Данілы Кушэля, 12 гадоў.
Якое гняздо ў звычайнай туркаўкі?

🖌️ Малюнак Стэфана Пятрова, 5 гадоў.
Колькі яек адкладвае звычайная туркаўка?

🖌️ Малюнак Арыны Абдзігапіравай, 14 гадоў.
Выберы варыянт
Anonymous Quiz
4%
1
56%
2
40%
5-7
0%
Дзясятак
Што ядуць звычайныя туркаўкі?

🖌️ Малюнак Ксеніі Пятроўскай, 6 гадоў.
Як моцна скарацілася колькасць звычайных туркавак у Еўропе за апошнія 30 гадоў?

🖌️ Малюнак Бэлы Юндэль, 10 гадоў.
А табе падабаецца #птушыныквіз? Праводзіць яшчэ? 😊
🌸 🐦 Шэрая леска (серая славка) жадае табе добрых выходных! Правядзі іх з птушкамі! 🤗

📷 Фота: Іна Шкурко.

Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі фотаздымкамі птушак, далучайся да чату "Птушкі з фотастужкі", @ptushkafota.
2024/09/24 20:31:46
Back to Top
HTML Embed Code: