Telegram Web Link
🎥 На відэа – пойма Нёмана падчас вясновага разводдзя, архіў ТАА "Дзікая прырода".
Гэй, сябрук! На сувязі барсук, завадатар у “Дзікім клубе”. 🌿🦡

Барсучы тлушч - штука вельмі негуманная: каб яго атрымаць, жывёлу забіваюць. 😢 Да таго ж ён валодае вельмі сумнеўнай карыснасцю.

☝️ Але і ў наш час некаторыя людзі працягваюць лячыцца гэткімі сродкамі народнай медыцыны. Гэта адна з праблем выжывання барсукоў у Беларусі, бо браканьеры закрываюць попыт.

Сёння, у век тэхналогій, лячэнне бурсучыным тлушчам – перажытак мінулага. Сучасныя лекавыя прэпараты працуюць нашмат эфектыўней і час на лячэнне не будзе страчаны.

Калі ты любіш дзікую прыроду, далучайся да майго "Дзікага клуба"! Прыбытак ад клуба ідзе на ахову дзікай прыроды! ❤️

👉 https://birdingbelarus.by/dikiyklub/
🌍 Сёння, 22 красавіка, адзначаецца Сусветны дзень Зямлі.

А ці ведаеш ты, колькі засталося на нашай планеце дзікіх звяроў?

🐋 🦌 Па апошніх дадзеных, супольная біямаса дзікіх сысуноў складае 60 мт (мільёнаў тон): 40 мт прыходзіцца на долю марскіх сысуноў (палова з якіх – вусатыя кіты), а астатнія 20 мт - на долю дзікіх наземных звяроў (галоўную частку займаюць белахвосты алень, кабан і афрыканскі слон).

Біямаса людзей складае 390 мт. А супольная біямаса ўсіх свойскіх жывёл (кароў, свіней, коз, авечак, свойскіх катоў і сабак) – 630 мт, з якіх 420 мт важыць быдла. 🐄

🦮 Сабакі важаць столькі ж, колькі ўсе наземныя дзікія звяры.

👥 Людзі важаць амаль у 6,5 разоў больш, чым усе дзікія звяры на Зямлі.

Працяг 👇
Каб пракарміць людзей і свойскую жывёлу ў такім аб'ёме непазбежна адымаюцца тэрыторыі і акваторыі ў дзікіх жывёл. З кожным годам усё больш і больш, так як колькасць людзей расце, а з імі і колькасць свойскіх жывёл.

🤲 Каб захаваць дзікую прыроду, чалавецтву трэба знізіць аб'ёмы жывёлагадоўлі і заставіць хаця б траціну Зямлі для дзікай прыроды. Іначай дзікія звяры не маюць шансаў выжыць.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🐦 А што гэта робіць зелянушка?

Наш падпісчык Павел Сацута даслаў цікавае відэа, на якім зелянушка збірае будаўнічы матэрыял для свайго гняздзечка.

Кавалачак поўсці Павел спецыяльна загадзя прычапіў на галінцы прышчэпкай. Мяркуючы па ўсім, птушка задаволена! 😅

🪺 Для ўцяплення латка ў гняздзе вераб’іныя птушкі збіраюць сухія травяныя карэньчыкі, паперу, пяро, пух і звярыную поўсць.

Калі ў цябе ёсць поўсць ад дамашніх гадаванцаў, можаш прапанаваць яе птушкам. Ім будзе лягчэй пабудаваць гняздо.

Поўсць можна пакінуць у кармушцы – птушкі хутка знойдуць яе і там яна не намокне. А ўвогуле птушкі могуць лятаць даволі далёка ад гнязда, каб знайсці патрэбныя матэрыялы.

🧶 Калі кладзеш шарсцяныя ніткі, перад гэтым мелка парэж іх.
Хочаш набыць вызначальнік птушак ад “Дзікай прыроды” са скідкай?

✍️ А можа ты хацеў_ла бы, каб адзін з аўтараў кнігі падпісаў твой экзэмпляр? Бяры яго з сабой!

Прыходзь у сераду, 26 красавіка, у 17:30 на аўтограф-сесію з арнітолагам Ірынай Самусенка.

🎓 Ірына – кандыдат біялагічных навук, загадчыца лабараторыі арніталогіі Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах.

Ты зможаш даведацца чагосьці новага пра птушак Беларусі і атрымаць адказы на свае пытанні.

Частка сродкаў ад продажу вызначальніка ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. 💚

📌 Адрас: Мінск, праспект Незалежнасці, 72, крама “Акадэмкніга”.
🚩 Мерапрыемтсва пераносіцца на чацьвер 27 красавіка!

Па тэхнічных прычынах аўтограф-сесія з арнітолагам Ірынай Самусенка переносіцца на заўтра.

🎓 Ірына – кандыдат біялагічных навук, загадчыца лабараторыі арніталогіі Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах.

Ты зможаш даведацца чагосьці новага пра птушак Беларусі і атрымаць адказы на свае пытанні.

👛 Вызначальнік птушак у гэты дзень можна набыць са скідкай.

Частка сродкаў ад продажу вызначальніка ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. 💚

📌 Адрас: Мінск, праспект Незалежнасці, 72, крама “Акадэмкніга”.
☢️ Роўна 37 гадоў таму, 26 красавіка, ноччу здарыўся выбух рэактара 4-га энергаблока Чарнобыльскай АЭС.

Вялізная тэрыторыя многіх краін Еўропы была забруджана лёгкімі ізатопамі цэзію. На поўначы Швецыі в 1986 годзе масава ўтылізавалі паўночных аленяў, якія наеліся радыеактыўнага ягелю.

🛑 Цяжкія трансуранавыя элементы раскідала непасрэдна вакол злашчаснага рэактара. Іх размяшчэнне і акрэсліла вылучэнне 10-ці і 30-кіламетровых зон адчужэння вакол. Паявілася Зона, доступ у якую быў абмежаваны.

🌲 У беларускай частцы Зоны ў 1988 годзе стварылі Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Ён з самага пачатку апекаваўся органамі надзвычайных сітуацый. І толькі з 1 студзеня 2023 года запаведнік перайшоў у падпарадкаванне Мінпрыроды. Гэта правільнае рашэнне.

Для тэрыторыі Зоны радыеактыўнасць вызначыла запаведнасць. Але паколькі гаспадарчая дзейнасць тут была абмежавана, а на большай тэрыторыі і ўвогуле адсутнічала, адбыўся рэвайлдынг. Іншымі словамі, аднаўленне натуральных экасістэм, папуляцый дзікіх звяроў і птушак, рост колькасці рэдкіх відаў, такіх як вялікі арлец. 🦅

Ці можна зараз закрыць запаведнік і стварыць лясгасы і калгасы?

Намеснік дырэктара запаведніка па навуковай рабоце Максім Кудзін сведчыць, што вывучанасць радыяцыйнага фактару праз 37 гадоў яго тэрыторыі вельмі малая. З 60830 выдзелаў па цэзію-137 вывучана каля 10%, па стронцыю-90 – 7%, па ізатопах плутонію – 4%, амерыцыю-241 – 5%.

☝️ Гэта азначае, што да Зоны патрэбны асаблівы падыход. Трэба памятаць  дзеля чаго быў створаны запаведнік, дакладней, тэрыторыя асаблівага прававога рэжыму. Чалавечыя рашэнні фізіку распаду памяняць не ў сілах. Перыяд паўраспаду плутонію-239 – 24 тысячы гадоў.

📷 На фота гняздо арлана-белахвоста ў Зоне, аўтар – Валер Дамброўскі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
А вось і першае яйка! 😊🥚

Сёння раніцай першае яйка з’явілася ў адным з двух гнёздаў пустальгі ў Брэсце! Віншуем сокалаў! 👏

🤗 Зараз пачынаецца самае цікавае! Назірай анлайн за жыццём сакаліных сямей разам з намі тут:

https://birdwatch.by/pustalga-brest2023
🦅 Вялікія арляцы вярнуліся дадому! Але даляцелі не ўсе.

Пра заканчэнне вясновай міграцыі і тое, чым займаюцца арляцы зараз, расказвае Валер Дамброўскі.

👉 Чытай матэрыял па спасылцы
https://wildlifebelarus.org/news/722008.html.

📷 На фота – арліца Элені, архіў ТАА “Дзікая прырода”.
На Берасцейшчыну ўжо прыляцела птушка года - звычайная туркаўка! 27 красавіка яе назірала ў Брэсцкім раёне Анастасія Сяргеева.

Можа, і ты ўжо чуў_ла ці бачыў_ла звычайную туркаўку? А можа, табе пашчасціла яе сфатаграфаваць? Дзяліся фота ў каментарах!

🌿 Наперадзе выходныя, адпраўляйся на прыроду і шукай прыгажуню-туркаўку.

Поспеху! 🤗

📷 Фота: Andy Morffew, Wikimedia Commons.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Глядзі – гэта вясновае разводдзе на Заходняй Бярэзіне! 😍

На гэтай прыгожай дзікай рацэ знаходзіцца тэрыторыя, важная для птушак, “Пойма Заходняй Бярэзіны”.

🐦 Ключавыя віды гэтай тэрыторыі – дубальт (дупель) і звычайны зімародак, якія ўключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Канцэнтрацыя рэдкіх відаў на канкрэтнай тэрыторыі служыць важным індыкатарам унікальнасці канкрэтнага ўчастка ракі.

А табе даводзілася бываць на Заходняй Бярэзіне?

🎥 Відэа з архіву ТАА “Дзікая прырода”.

#дзікіярэкі
Толькі паглядзі, як прыгожа зліваецца звычайны рэмез з пухам рагозу! 😍

А ці ведаеш ты, што гэтая птушка будуе незвычайныя гнёзды ў выглядзе рукавічкі?

🌿 Асноўным будаўнічым матэрыялам служаць раслінныя валокны, пух вербаў, рагозу. Ніжняя частка гнязда запаўняецца больш мяккім пухам. Ім птушкі прыкрываюць і аддзяляюць яйкі адно ад аднаго, каб яны не разбіліся ад парываў ветру. 🥚

Самец ладзіць гняздо на тонкіх галінках вербаў, радзей бяроз, на вышыні 2-5 м над вадой, часта над зараснікамі трыснягу і рагозу.

Самка дапамагае закончыць гняздо і адкладае потым ад 5 да 8 яек. У старых гнёздах новыя кладкі рэмезы звычайна не робяць. Прыкладна праз 2 тыдні вылупляюцца птушаняты. 🐣

📷 Фота: Таццяна Каржыцкая, Віктар Выскварка.

Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі птушынымі фотаздымкамі, далучайся да чату "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota.
🤗 А як прайшлі твае выходныя? Удалося пабываць на прыродзе і паназіраць за птушкамі?

🐦 Нядаўна прыляцелі зязюлі (кукушки), лугавыя ерчыкі (луговые чеканы), звычайныя чаротаўкі (камышовки-барсучки), круцігалоўкі (вертишейки), валасяніцы (мухоловки), пячураўкі-трашчолкі (пеночки-трещотки), звычайныя рудахвосткі (обыкновенные горихвостки).

На мінулым тыдні парадаваў першымі спевамі ўсходні салавей. Адзначана была і птушка года - звычайная туркаўка (обыкновенная горлица). 🥰

А каго з птушак ты бачыў_ла або чуў_ла ў апошні час? Пішы ў каментарах!

📷 На фота: зязюля – аўтар Мікалай Варабей; ерчык лугавы – аўтар Віталь Некрашэвіч; круцігалоўка – аўтар Кацярына Хведанцэвіч.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🛣 Па трасе Мінск-Гродна (М6) бегала маладая рысь – агароджа з сеткі не давала ёй трапіць у лес.

Гісторыя скончылася добра – адзін вадзіцель спыніўся, прыўзняў сетку, і звер вярнуўся ў бяспечнае месца. Але на гэтай дарозе штогод у выніку ДТЗ з жывёламі гінуць людзі і жывёлы. У асноўным гэта капытныя, але трапляюць пад колы нават асцярожныя ваўкі.

🛣️ М6 – самая небяспечная ў Беларусі траса ў плане аварый, звязаных з дзікімі жывёламі. Дарога з практычна дазволенай хуткасцю 129 км/г на працягу 27 км ідзе праз Налібоцкую пушчу. Каб трапіць з адной часткі лесу ў другі, звярам трэба перайсці дарогу.

Каб звяры не выходзілі на шашу, яе з абодвух бакоў адгарадзілі ад лесу сеткай. Яна павінна накіроўваць звяроў у пераходы. 🐾

Але некалькіх штучных пераходаў пад шашой і пад мастамі яўна недастаткова. Эфект атрымаўся адваротны! Пасля пабудовы трасы, плоту і пераходаў колькасць ДТЗ з дзікімі жывёламі ўзрасла прыкладна ўдвая. 🦌🚗

Звер, калі натыкаецца на сетку, ідзе ўздоўж яе і звычайна находзіць разрыў там, дзе да трасы прымыкае другарадная дарога. Але насупраць, на другім баку трасы, няма такога ж разрыву, каб трапіць у лес! І звер забывае адкуль прыйшоў і пачынае бегаць туды-сюды, пакуль не трапіць пад колы аўто. 😕

Хутчэй за ўсё, сітуацыю дапамаглі б выправіць спецыяльна зробленыя разрывы ў агароджы насупраць другарадных дарог з іншага боку. Тады звяры маглі б хутка перайсці трасу і не ствараць аварыйных абставін на шашы. Чаму не паспрабаваць гэтую ідэю хаця б эксперыментальна?

Ці даводзілася табе назіраць дзікіх жывёл на дарогах? Ці маеш якія думкі па гэтай праблеме?

🎥 Відэа чытача партала @autogrodnoby.
🐦 Зязюлі (кукушки) крычаць у розных кутках Беларусі амаль ужо два тыдні.

🎶 Ці ведаеш ты, што славутае зязюльчына “ку-ку, ку-ку” утварае толькі самец? Гэтым крыкам ён абвяшчае пра сваю прысутнасць іншым самцам і прыцягвае ўвагу самкі.

У рэпертуар зязюлі ўваходзяць і іншыя гукі. Самец зрэдку выдае гукі “гух-гух-гух”, быццам вохкае, а ў палёце – здушаныя гукі, падобныя да квахтання. Ва ўзбуджаным стане асноўны шлюбны крык зліваецца ў суцэльную трэль-хуткамоўку тонам вышэй - «кукукукукуку». Акрамя таго, самцы могуць рагатаць і хрыпець.

🎵 Асноўны крык самкі – хуткі булькатлівы клёкат «клі-клі-клі-клі-клі» ці «клю-клю-клю», які ўспрымаецца звычайна як выбух гістэрычнага
хіхікання ці кудахтання.

А табе ўжо давялося пачуць у гэтым годзе зязюлю?

📷 Фота: Alan Shearman, Flickr.
🌿 Пачатак траўня - найлепшы час барацьбы з баршчэўнікам Сасноўскага.

Гэтая расліна – агрэсіўны інвазіўны від флоры Беларусі. Баршчэўнік Сасноўскага не баіцца мінусавых тэмператур і спякоты, вясной пачынае разрастацца раней за іншыя расліны.

Ён распаўсюджваецца хутка і бескантрольна, выцясняючы мясцовыя віды раслін і парушаючы ўстойлівасць экасістэм.

🥵 Баршчэўнік Сасноўскага небяспечны і для чалавека - сок і пылок, трапіўшы на скуру, на сонцы прыводзіць да апёкаў.

☝️ Калі ўбачыш баршчэўнік Сасноўскага, звярніся ў “Зелянбуд”, ЖКГ або непасрэдна ў адміністрацыю адпаведнага раёна. На земляўласніках ляжыць адказнасць за незмаганне з баршчэўнікам.

Аб спосабах змагання са шкоднай інвазіўнай раслінай чытай у метадычцы ад Мінпрыроды:
https://minpriroda.gov.by/uploads/files/PAMJaTKA-Borschevik.docx.

📷 Фота: Іна Шкурко.
2024/09/24 22:25:15
Back to Top
HTML Embed Code: