Telegram Web Link
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌿🦡 Гэй, сябрук! На сувязі барсук, завадатар у “Дзікім клубе”.

Хочаш цікавы факт пра мяне?
Мая назва “барсук” прыйшла з цюркскіх моў і мае значэнне “шэры”.

А ў даўнія часы славяне называлі мяне “язвец” - ад “язва”, “язвіца” (“пячора”). Гэта азначала “той, які жыве ў нары”.

А зараз у мяне ёсць асабістае імя! Яго мне далі ўдзельнікі “Дзікага клуба”. І вось, я магу прадставіцца табе: Ясь, вельмі прыемна! ☺️🤝

🤗 Запрашаю цябе ў мой “Дзікі клуб”! Там шмат цікавага. А прыбытак ад клуба пойдзе на дапамогу дзікай прыродзе: https://birdingbelarus.by/dikiyklub/

🎥 Відэа: архіў ТАА "Дзікая прырода".
Як суслікі залежаць ад кароў?

Для жыцця гэтым “чырванакніжным” грызунам патрэбны стэп, а ў нашых умовах - лугі з нізкай травой. Паесці там суслікам хапае, а ў вельмі высокай траве ім і бегаць нязручна, і заўважыць драпежнікаў складана.

🌿🐄 Лугі з нізкай травой утвараюцца на пашах. Але цяпер кароў у сельскай гаспадарцы паступова пераводзяць на стойлавае ўтрыманне. Былыя месцы выпасу рэгулярна пераворваюцца і засаджваюцца монакультурамі, у выніку чаго суслікі знікаюць.

Такія напалову штучныя экасістэмы важна захоўваць – выкошваць там траву, вызваляць тэрыторыю ад кустоў і маладых дрэўцаў, а яшчэ лепш – арганізаваць там выпас.

📷 Фота: Кацярына Вараб'ёва.
🐦 Сябры, зараз у птушак гнездавы час і яны вельмі чуллівыя. Калі ласка, не турбуйце іх! 🙏

Калі выпадкова знойдзеш птушынае гняздо, не фатаграфуй яго, не зазірай унутр. Найлепшае, што ты можаш зрабіць – хутка і ціха адыдзі з гэтага месца.

👀 Да таго ж за чалавекам за горадам назіраюць драпежнікі – крумкачы, вароны, сарокі і сойкі. Яны прыкмячаюць, дзе чалавек спудзіў з гнязда птушку, і потым спусташаюць гэтае гняздо.

Таму просім вас таксама не публікаваць здымкі яек, гнёздаў і птушанят, не паказваць дурны прыклад пачаткоўцам.

Будзьце адказнымі птушкарамі і фатографамі! Стаўцеся з павагай да птушак і дзікай прыроды. 🤲❤️

Ніводнае фота не варта загубленай кладкі або птушаняці!

📷 Фота: белая пліска (белая трясогузка), аўтар – Мікалай Варабей.
Дапамажы знайсці цікавыя прыродныя аб’екты ў Мінску, якія трэба захаваць! 🙌

Гэта могуць быць дрэвы-ветэраны ці ўнікальныя па сваіх характарыстыках групы дрэў, буйныя валуны. 🌳🪨

🌿 Кафедра батанікі БДУ шукае перспектыўныя прыродныя аб’екты, каб аб’явіць іх помнікамі прыроды і аддаць пад ахову.

Паведамляць можна і пра сталічныя тэрыторыі, якія маглі б стаць заказнікамі. Яны павінны адпавядаць шэрагу крытэраў – іх пералік знойдзеш ніжэй.

📧 Калі ты ўбачыш такія прыродныя цуды ў адміністрацыйных межах Мінска, напішы, калі ласка, ліст з апісаннем і каардынатамі аб’екта Валеру Ціхаміраву на электронную пошту [email protected].

📌 Прапановы прымаюцца да канца траўня.

📷 Фота ілюстрацыйнае: помнік прыроды парк "Дуброва", Мінскі раён. Аўтар – Апанас Залатоўскі.
Якія тэрыторыі могуць стаць заказнікам?

Каб тэрыторыя магла атрымаць статус заказніка мясцовага значэння, яна павінна адпавядаць як мінімум двум агульным і двум спецыяльным крытэрыям (гл. арт. 16, пп. 2 і 6, 7 Закона аб ААПТ).

Агульныя крытэры:

•  наяўнасць тыповых і (або) рэдкіх прыродных ландшафтаў і (або) біятопаў;
•  наяўнасць месцаў пражывання дзікіх жывёл і (або) месцаў вырастання дзікарослых раслін, уключаных у нацыянальную Чырвоную кнігу або тых, якія падпадаюць пад дзеянне міжнародных дамоў Беларусі;
•  наяўнасць месцаў рэгулярнага гнездавання, зімоўкі ці прыпынку падчас міграцыі водна-балотных і іншых відаў пералётных птушак у колькасці, большай за 1% ад колькасці нацыянальнай або еўрапейскай папуляцыі віду;
•  наяўнасць месцаў штогадовай канцэнтрацыі ў перыяд сезонных міграцый не менш чым 10000 асобін пералётных водна-балотных птушак (кулікі, качкі, гусі), не менш чым 500 асобін шэрых жураўлёў;
•  наяўнасць месцаў нерасту, нагулу і міграцыі рыб, уключаных у нацыянальную Чырвоную кнігу або тых, якія падпадаюць пад дзеянне міжнародных дамоў Беларусі;
•  наяўнасць прыродных тэрыторый, уключаных у нацыянальную экалагічную сетку;
•  наяўнасць натуральных водных аб’ектаў, форм рэльефу, унікальных або рэдкіх па сваім паходжанні, марфаметрычных і (або) іншых характарыстыках.

Спецыяльныя крытэры:

•  прыродная тэрыторыя нязначна парушана антрапагеннай дзейнасцю і мае высокі патэнцыял аднаўлення;
•  тыповыя і рэдкія прыродныя ландшафты і біятопы складаюць не менш як 40% ад плошчы прыроднай тэрыторыі;
•  прыродная тэрыторыя з’яўляецца месцаў пражывання дзікіх жывёл і (або) месцаў вырастання не менш як 100 відаў дзікарослых раслін, уключаных у нацыянальную Чырвоную кнігу або тых, якія падпадаюць пад дзеянне міжнародных дамоў Беларусі;
•  прыродная тэрыторыя адыгрывае важную ролю ў падтрыманні гідралагічнага рэжыму натуральных водных аб’ектаў, балот.
🐥 Пачаўся сезон "птушкападу": людзі знаходзяць на зямлі і ў траве птушанят і па няведанні, жадаючы дапамагчы, забіраюць іх дадому.

🙅 Але так рабіць нельга! Ты не паклапоцішся пра іх лепш за бацькоў‌!⠀

Часта птушаняты-подлеткі выскокваюць з гнязда яшчэ з кароткімі махавымі пе‌рамі і не могуць лятаць. Таму яны прызямляюцца на галінкі ці на зямлю. Пакрысе яны трэніруюцца і вучацца ле‌таць, а бацькі знаходзяцца побач, на гнездавым участку, і прыглядаюць за імі ды кормяць.

Прыкметы подлетка:

🔸 у птушаняці можа тырчэць пух на галаве ці спіне;
🔸 хвост кароткі, як быццам "абгрызены";
🔸 махавыя і рулявыя пёры часткова ў‌ трубачках;
🔸 па краях дзюбы — жоў‌тыя валікі.

Калі ёсць хоць адна з гэтых прыкмет – перад табой подлетак. Птушаня вучыцца, не замінай яму! 🙌

❗️Падзяліся з сябрамі важнай інфармацыяй. 🙏

📷 На фота подлетак дразда-піскуна (дрозда-рябинника), аўтар – Аляксандр Добуш.
Ці ведаеш ты, што ў Беларусі адзначана больш за 200 відаў пералётных птушак? Сёння сусветны дзень, прысвечаны ім. ❤️🕊️

Хтосьці з птушак ужо гадуе птушанят, а хтосьці толькі-толькі прыляцеў.

🐦 Нядаўна вярнуліся ў Беларусь драч (коростель), авяльга (иволга), малы грычун (сорокопут-жулан), чорны свіргуль (чёрный стриж), звычайны чаромашнік (обыкновенная чечевица), звычайны ляляк (обыкновенный козодой), ластаўка-зямлянка (ласточка береговая), гарадская ластаўка, звычайная і балотная чаротаўкі (камышовка-барсучок и болотная камышовка).

А ці ведаеш ты, хто з птушак яшчэ не вярнуўся з выраю?

📷 На фота – вясковая ластаўка.
Паглядзі, якая мілата! 😍

🕊️ Напярэдадні Сусветнага дня пералётных птушак біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта падвёў вынікі конкурсаў малюнкаў і школьных выстаў, прысвечаных птушцы года.

👉 Чытай матэрыял па спасылцы https://wildlifebelarus.org/news/722726.html.

🎨 Малюнак Дзіяны Вялічка, Верхнядзвінск, 17 гадоў.
🐦 А ты ведаеш, якія птушкі на гэтых фотаздымках? Можа, ты ўжо бачыў_ла кагосьці з іх? Пішы ў каментарах! 😍

🤩 А калі хочаш бліжэй пазнаёміцца з птушкамі Беларусі, набывай кішэнны вызначальнік з каляровымі фота 229 відаў!

Набыць вызначальнік па найлепшай цане можна па спасылцы https://birdingbelarus.by/products/pocket-bird-guide/.

📷 Фота: Кацярына Хведанцэвіч, Іна Шкурко, Віктар Зямніцкі, Сяргей Аднавал, Віталь Некрашэвіч.

Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі фотаздымкамі птушак, далучайся да чату "Птушкі з фотастужкі", @ptushkafota.
⚡️ Глядзі, якая дзюба! Беларусь наведала рэдкая птушка. 🤩

Колпіцу заўважыў Андрэй Шэўчык 11 траўня 2023 года на рыбгасе “Трэмля” ў Гомельскай вобласці. Але зрабіць фота не атрымалася. Навіна хутка разляцелася сярод птушкароў, і на наступны дзень мінскія бёрдвочары ўжо былі на рыбгасе. Рэгістрацыя пацвердзілася – сфатаграфаваны былі тры колпіцы. 👏

Па дадзеных арнітолагаў ХІХ стагоддзя, колпіца гнездавала ў басейне Прыпяці. Невялікія чароды гэтых птушак сустракаліся на Палессі ў 1903 і 1910 гадах. З таго часу колпіца не адзначалася на тэрыторыі Беларусі больш за 90 гадоў. Апошнія яе рэгістрацыі ў Беларусі былі ў 2010 і 2017 гадах.

🐦 Колпіца крыху меншая за белага бусла. Знешне яна падобная да вялікай белай чаплі, але дзюба не дасць пераблытаць! 😄

Гэты выдатны інструмент дапамагае колпіцы здабываць корм на глеістых плыткаводдзях. Птушка апускае дзюбу з шырокім пляскатым кончыкам у ваду і водзіць ёй з боку ў бок, вылоўліваючы здабычу. Харчуюцца колпіцы воднымі бесхрыбетнымі, земнаводнымі і дробнай рыбай, не грэбуюць і раслінамі.

Крыніца: Мікалай Гуркоў.

📷 Фота 1 – ілюстрацыйнае; фота 2 – аўтар Іна Субоціна; фота 3, 4 – аўтар Алёна Ціхановіч.
😲 Вось гэта кадр! Атака балотнага луня на вялікага арляца (большого подорлика) з Беларусі, які перабраўся на ПМЖ у Польшчу да тамтэйшай арліцы.

Лунь спрабаваў адабраць у арла здабычу – птушаня лыскі (лысухи). Гэты момант 11 траўня сфатаграфаваў Пшэмыслаў Антоні Куныш каля вадасховішча “Семянуўка”, дзе наш арлец гняздуе штогод.

🐦 Ён быў акальцаваны птушанём у 2014 годзе каля беларускай вёскі Глыбокі Кут у Белавежскай пушчы. Дзякуючы кольцу гэты здымак атрымаў яшчэ большы змест, чым проста адлюстраванне цікавага моманту атакі.

Мы ведаем, што ў гэтым жа гняздзе каля Глыбокага Кута ў 2017 годзе гнездавала Альжуся. Гэта адна з беларускіх вялікіх арляцоў, за міграцыяй якіх ужо сёмы год вядзецца сачэнне з дапамогай перадатчыкаў. Цалкам верагодна, герой гэтага фота – яе нашчадак! 🦅

📷 Фота: Przemysław Antoni Kunysz.
2024/09/24 22:20:17
Back to Top
HTML Embed Code: