Telegram Web Link
«Я прыхільнік пазіцыі, што самае цікавае – побач. Экасцежка "Мядзведжына" была зусім побач з маім домам, і я хадзіла туды вельмі часта: магла 2-3 разы на тыдзень. І заўсёды знаходзілася нешта новае і цікавае! За некалькі гадоў пашчасціла там убачыць больш за 100 розных відаў. Тут былі на пралёце і жураўлі, і чорныя буслы, і нават белавокі нырок (белоглазая чернеть)». 🐦🦉🦢🦆

🙋‍♀️ Мы пачынаем серыю інтэрв'ю і гісторый пра аматараў дзікай прыроды Беларусі.

І першай папрасілі мінскую бёрдвочарку Кацю Букас расказаць пра сваё захапленне назіраннямі за дзікай прыродай
, месцамі для прагулак з біноклем і створаны ёй чат «Насекомые и их знакомые» @insects_belarus.

Чытай гісторыю Каці па спасылцы 👉🏻 https://ptushki.org/news/718175.html
#ЛюдзіПрыроды
⚡️ Цікавае назіранне – у Пінскім раёне Наталля Косар сустрэла чырвоную чаплю (рыжую цаплю), вельмі рэдкі залётны від. Гэта першая рэгістрацыя для 2022 года ў Беларусі.

Чырвоная чапля вельмі падобная да шэрай чаплі, але шыя і галава ржавага колеру. У палёце значна цямнейшая, без кантрасных белых плямаў на згібе крылаў, больш стройная.

📷 Дзякуй за фота Паўлу Сацуту, якому пазней таксама пашчасціла яе ўбачыць.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чайка-рыбачка танцуе чачотку? Старанна мые лапкі? 😁

Не, яна проста каламуціць ваду, каб з'есці больш смачных насякомых.😋

Цікава, што калі чайка вось так тупае нагамі па зямлі, яна імітуе падзенне кропель дажджу, гэта дапамагае выманіць земляных чарвякоў і насякомых! Такой жа хітрасцю карыстаюцца і кулікі. 👏🏻 #птушыныяцікавосткі

📷 Відэа: Павел Сацута. Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фота і відэа – далучайся да чату @ptushkafota.
🔥Пачалася рэгістрацыя на Адкрыты чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі – BirdRace-2022! Ён пройдзе ў суботу 3 верасня.

Збірай каманду і рыхтуйся да сапраўдных гонак за птушкамі! 🦆🦉🐦Хто адзначыць найбольш відаў за 12 гадзін?🏆

Азарт, нечаканасці, адрэналін, асалода ад дзікай прыроды і дзень у выдатнай кампаніі аднадумцаў-птушкароў настрояць цябе на выдатную восень. 😊

Чэмпіянат сёлета праводзіць Біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Правілы чэмпіянату, парадак рэгістрацыі і іншыя падрабязнасці чытай у анонсе: https://ptushki.org/news/718213.html

📷Дзякуй Паўлу Сацуту за фота для афішы!
🧺 Хутка пачнецца сезон збору брусніц і журавін. Збіраешся ў ягады? Лаві парады!

Што нельга рабіць у ягадах?
Паліць вогнішчы. Агонь і пажар – самая вялікая небяспека для лесу. Пік пажараў - пачатак верасня ў перыяд самай нізкай вады ў лесе.

Кідаць акуркі і запалкі. Будзь пільны, тушы любую крыніцу агню.

Карыстацца піратэхнікай.

Рабіць шматдзённыя стаянкі ў недазволеных месцах.

Пакідаць, закопваць ці паліць смецце.

Што можна і трэба рабіць у лесе?
Збіраць ягады ў сезон. Інфармацыю пра пачатак сезона знойдзеш у лясніцтве, адміністрацыі ахоўнай тэрыторыі, на сайтах выканкамаў і ў раённай прэсе.

Забіраць смецце з сабой.

Карыстацца спецыяльна абсталяванымі стаянкамі.

Збіраць ягады дазволенымі прыладамі. З 2019 г. можна збіраць ягады грабянямі – але каб паміж зубцамі было не менш за 5 мм.

Паведаміць пажарнікам ці лясніцтву, калі заўважыш агонь. Тэл. 101, 112.

Мець з сабой мабільнік і навігатар з запоўненай батарэяй, каб быць на сувязі і не заблукаць.

📷 Марыя Шуманская.
"Я цябе бачу, не шчоўкай дзюбай, а рэгіструйся на BirdRace!" 😏

3 верасня на працягу 12 гадзін каманды будуць шукаць птушак па ўсёй краіне, задача – убачыць як мага больш відаў. 🦉🦢🦆🐦

Ужо зарэгістравалася першая каманда – "Troglodytes". 🙋‍♀️ Паспрабуй свае сілы і ты, далучайся! https://ptushki.org/news/718213.html

Чэмпіянат сёлета праводзіць Біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Няма каманды? Шукай птушкароў у "Ціў-Ціў"-чаце @ptushkachat.

📷 Фота: @ptu6ki.
❗️🏢 Птушка ўдарылася ў шыбу – як дапамагчы?

🔹1. Акуратна ловім птушку, каб не нашкодзіць ёй. Калі птушка ўцякае, можна накінуць на яе шалік, кашулю ці нешта іншае з тонкай тканіны.
🔹2. Садзім птушку ў каробку ці іншую бяспечную ёмістасць з доступам свежага паветра. Не трэба яе паіць ці карміць.
🔹3. Прытрымліваемся правіла “Тры Ц”: ціха, цёмна, цёпла. Так птушка будзе адчуваць сябе ў бяспецы.
🔹4. Калі птушка не атрымала сур’ёзных траўм, то праз некалькі дзясяткаў хвілін ці некалькі гадзін яна ажывіцца, будзе спрабаваць выбрацца са скрыні і рэагаваць на тваю прысутнасць. Тады птушку можна выпускаць. Лепш за ўсё побач з месцам, дзе яна была знойдзена, толькі падалей ад шыб.

Калі стан птушкі не паляпшаецца, паспрабуй звярнуцца па дапамогу да ветэрынара, у цэнтр рэабілітацыі дзікіх жывёл https://ptushki.org/dzikaya-pryroda-pobach/help_birds/paranenyya-ptushki, папрасіць дапамогі ў @ptushkachat.

🙌🏻 Дзякуем за ілюстрацыйную памятку фонду Fundacja Szklane Pułapki.
🏢 Птушка ўдарылася ў шыбу – чаго НЕЛЬГА рабіць?

Ні ў якім разе:
не поім,
не кормім,
самастойна не ўпраўляем канцавіны,
не падкідваем, каб птушка паляцела.
Усё гэта небяспечна для яе!

Прытрымлівайся правіла "Тры Ц": ціха, цёмна, цёпла. Так птушка будзе адчуваць сябе ў бяспецы. Абараняй птушку ад пераахаладжэння і перагрэву.

Калі стан птушкі не паляпшаецца, паспрабуй звярнуцца па дапамогу да ветэрынара, у цэнтр рэабілітацыі дзікіх жывёл, папрасіць дапамогі ў чаце "Ціў-Ціў" www.tg-me.com/ptushkachat.

🙌🏻 Дзякуем за ілюстрацыйную памятку фонду Fundacja Szklane Pułapki і аўтарцы Марце Жыльска.
Мілая знешнасць вераб'інага сычыка падманлівая. Хай ён і крыху большы за вераб’я – усяго 15-19 см, але не баіцца нападаць на жывёл, аднолькавых з ім па памеры.

🦉Сычык палюе і ўдзень, і досвіткам, і прыцемкамі. Яго асноўны корм – мышападобныя грызуны і дробныя верабʼіныя птушкі. 🐭

Верабʼіны сычык уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.

📷 Іна Шкурко, Бараўляны, @ptushkafota.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паветраны аўтаспын!😇

Жнівень – час адлёту беларускіх белых буслоў у Афрыку. Чароды гэтых птушак будуць сустракацца да канца жніўня. Адзінкавыя буслы – яшчэ ў верасні. Чорныя буслы знікаюць у тыя ж тэрміны.

Птушкі амаль не махаюць крыламі, а знаходзяць тэрмік і падымаюцца разам з гарачым паветрам, каб потым лунаць да наступнага слупа цёплага паветра.😉

❤️Добрай дарогі, мы будзем чакаць вас дома.

А ты ўжо бачыў_ла чароды буслоў у сваёй мясцовасці?
🐣 Птушаняты пакінулі гнёзды – самы час падрыхтаваць птушыныя дамкі да новага сезона. Кыш, блохі ды іншыя паразіты! 😁

Паспей пачысціць свой птушыны дамок у жніўні-верасні, бо потым там могуць пасяліцца на зіму соні і іншыя дробныя звяркі.

🐦 Ну што, за генеральную прыборку?
1️⃣ Здымі дах дамка.
2️⃣ Выкінь падсцілку.
3️⃣ Прамый дамок кіпнем💦 і дай яму цалкам высахнуць.
4️⃣ Прымацуй дах.

❗️Не выкарыстоўвай ніякіх хімікатаў, інсектыцыдаў, парашкоў ад блох!

Калі пакласці ў сухі чысты дамок крыху сена (не саломы!) ці драўнянай стружкі, дамок могуць выбраць звяркі для спячкі або птушкі для начлегу.

🗣 Падзяліся гэтай карыснай інфармацыяй з іншымі!
Калі хочаш правесці цэлы дзень на прыродзе і перазагрузіцца – запісвайся на BirdRace-2022 3 верасня. Гайда ў пагоню за птушкамі! 🦉🦢🦆🐦

Што трэба рабіць?
Знайсці каманду з 3 або 4 чалавек (не больш за аднаго ўдзельніка да 18 гадоў).
3 верасня з 6 раніцы да 6 вечара выправіцца ў гонку за птушкамі на тэрыторыі Беларусі.
А каб перамагчы ў чэмпіянаце, трэба за 12 гадзін убачыць ці пачуць больш відаў птушак, чым іншыя каманды.

Хочаш браць удзел, але няма каманды? Пішы ў каментары "Шукаю каманду" і рэгіён, адкуль ты. Яднайся ў каманду з іншымі птушкарамі!

Вось такога сокала-шулёнка (кобчика) ты можаш сустрэць падчас чэмпіянату. ☺️ Дзякуем за фота Паўлу Сацуту.

🐥 Удзел бясплатны, рэгістрацыя і падрабязнасці па спасылцы 👉🏻 https://ptushki.org/news/718213.html
Чэмпіянат сёлета праводзіць Біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
2024/09/28 05:29:09
Back to Top
HTML Embed Code: