Telegram Web Link
Падарожжа птушак на месцы зімоўкі нялёгкае і энергазатратнае, некаторыя птушкі пераадольваюць велізарныя адлегласці.

Як ім даляцець?
У пералётных птушак ёсць дзве асноўныя стратэгіі міграцыі: мінімізацыя часу і мінімізацыя энергазатрат.

🐦 Прыклад першай стратэгіі – дубальт (дупель). Ён далятае да Афрыкі за 2-3 дні без пасадкі, падчас падарожжа падымаючыся на вышыню да 8,5 км, а хуткасць яго палёту можа дасягаць 100 км/г, а са спадарожным ветрам і ўсе 150 км/г. Але для такога пералёту яму трэба месяц назапашваць энергію. Ён наядае 70-80% ад масы цела і потым за 2-3 дні гэта ўсё скідвае. Каб набраць такую масу, важна, каб яго гэты месяц не турбавалі: яму трэба карміцца і карміцца.

🐦 Прыклад другой стратэгіі – бакас (бекас). Гэты кулік ляціць не надта далёка, з прыпынкамі на кармленне і адпачынак, робіць пералёты па 100-200 км.
Такім птушкам трэба мець дастатковую сетку месцаў для адпачынку, такіх як водна-балотныя ўгоддзі, прыбярэжныя раёны, лясы і лугі.🖼

📷 На фота дубальт, аўтар – Павел Лычкоўскі.
Засталося няшмат часу, каб узяць удзел у конкурсе Comedy Wildlife Photography Awards 2022 https://www.comedywildlifephoto.com/. Забаўныя фота дзікай прыроды прымаюцца да 1 верасня 2022 года.

😂 Ты толькі паглядзі на некаторыя працы ўдзельнікаў – гэта ўжо выдатная заяўка на перамогу!

Якое фота табе больш за ўсё падабаецца?

📷 Фота: Ryan Sims, Anthony Peacock, Lea Scaddan, Stuart Malcolm, Gary Readore, Shelly Perkins, Tony Dodge, Kerry Singleton, Lincol Lin, Deena Sveinsson.
🐦 Кулік-селянец (большой улит), які быў акальцаваны на Тураўскай станцыі кальцавання, адзначаны ў Германіі. І гэта першы зварот кольца ад нашага куліка-селянца! ❤️

Тры гады таму Тураўская станцыя кальцавання сабрала праз краўдфандынг сродкі на каляровыя кольцы. Гэты кулік-селянец быў пазначаны адным з іх. Такія кольцы лягчэй заўважыць, чым простыя металічныя, да таго ж сам колер таксама нясе дадатковую інфармацыю.

А нядаўна на станцыі за адну ноч акальцавалі аж чатыры кулікі-селянцы. Часам столькі атрымліваецца акальцаваць за цэлы год! 👏🏻

🤗 Хочаш даведацца больш пра працу Тураўскай станцыі кальцавання? Падпісвайся на іх старонку ў FB https://www.facebook.com/turov.ringing.station/.
😍 Напэўна, адзін з самых прыгожых нашых сокалаў!
Дарослы самец сокала-шулёнка адметны сваёй чорна-папялістай афарбоўкай з рыжымi "штанамi", падхвосцем, і чырвонымі "ботамі"!

Яшчэ ў першай палове ХХ ст. гэты від быў звычайным на поўдні Беларусі, дзе сустракаўся па палях з асобнымі групамі дрэваў, застэпаваных паплавах. У ХХI ст. на гнездаванні ў Беларусі не адзначаны.

☝🏻Але ў канцы жніўня - сярэдзіне верасня на міграцыі іх можна сустрэць амаль у любым раёне Беларусі. Яны любяць сядзець на правадах уздоўж палёў, шукай іх там!

😮 Цікава – у Анголе нядаўна знайшлі месца начлегу сотняў тысяч солакаў-шулёнкаў (2 фота, аўтар – Novák László)! Падрабязней https://falcoproject.eu/.

📷 1 фота – наш архіў.
😔 Штогод у свеце ад сутыкненняў з празрыстымі паверхнямі гінуць мільярды птушак. Толькі ў ЗША гэта мільярд на год, у Канадзе – 25 мільёнаў. У Еўропе маштаб праблемы пакуль не ацэнены, але, хутчэй за ўсё, сітуацыя тут будзе падобная.

🏢 Так, шкло надае будынкам лёгкасць, упісвае яго ў навакольнае асяроддзе, дазваляе эканоміць энергію за кошт пропуску натуральнага святла. Але адваротны бок медаля – тое, што ад шкляных паверхняў гіне мноства птушак.

Птушкі не бачаць празрыстых паверхняў і не ўспрымаюць іх як перашкоду. Наадварот, у шкле яны бачаць адлюстраванне звыклай для сябе прасторы, куды можна паляцець.

Як абараніць птушак ад небяспекі і яшчэ на этапе праектавання ўлічваць праблему сутыкнення з шыбамі, чытай у артыкуле 👉🏻 https://ptushki.org/news/718575.html

📷 Фота: capitalcurrent.ca.
Усё часцей у небе і на палях можна пабачыць вялікія чароды птушак: хтосьці рыхтуецца да адлёту, хтосьці ўжо даляцеў, а нехта яшчэ кіруе ў вырай. ☀️

Як мігруюць нашы птушкі?

🕊 Раней за ўсіх адлятаюць дальнія мігранты, якія зімуюць у Паўднёвай Афрыцы. У пачатку ліпеня адлятаюць першыя зязюлі (кукушки). Буслы ўжо з канца ліпеня збіраюцца ў чароды і адлятаюць на зімоўку.

Але, напрыклад, кулік-случок (травник) зімуе даволі блізка, у Грэцыі і Ізраілі, але адлятае вельмі рана – у канцы траўня! Спачатку пакідаюць Беларусь дарослыя птушкі, а маладыя – недзе праз месяц. А вось у кнігаўкі (чибиса) і вялікага зуйка дарослыя птушкі адлятаюць разам з маладымі.

🐦 Пакінулі краіну амаль усе крычкі (крачки), зараз ляцяць пячураўкі (пеночки), лескі (славки), чаротаўкі (камышовки) і цвыркуны (сверчки). З уюрковых (вьюрковых) адляцеў чаромашнік (чечевица), гэты від ляціць на Усход, у Індыю. Туды мігруе вельмі мала нашых відаў. Асноўныя напрамкі – Афрыка, Паўднёвая і Заходняя Еўропа.

📷 Фота: Oleg Alexevich, @ptushkafota.
Лета прамчалася імклівым удодам! 😁👋🏻

📷 Фота: Іна Субоціна. Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фота і відэа – далучайся да чату @ptushkafota. 🤗
Ужо ў гэтую суботу, 3 верасня, адбудзецца сапраўдная гонка за птушкамі! Цягам 12 гадзін каманды будуць шукаць іх па ўсёй краіне, каб убачыць як мага больш відаў.

Паспей далучыцца і ты – заяўкі прымаюцца да 18:00 пятніцы 2 верасня! Будзе цікава! 🦆🦉🐦🏃‍♀️
Правілы чэмпіянату, парадак рэгістрацыі і іншыя падрабязнасці па спасылцы: https://ptushki.org/news/718213.html

Чэмпіянат сёлета праводзіць Біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

📷 На фота рудахвостка-чарнушка (горихвостка-чернушка) ў новым уборы.😍😊 Дзякуем за фота Паўлу Сацуту.
2024/09/28 07:28:48
Back to Top
HTML Embed Code: