Telegram Web Link
Беларускія майстры працягваюць натхняцца птушкай 2022 года – белай сініцай! 💙

😍 Такі чароўны драўляны паднос зрабіў Уладзімір Буракоў. Тут можна паглядзець і заказаць больш яго прац: @warmheartedwood.

Белая сініца ў нас жыве толькі на Палессі. Для гнездавання птушцы патрэбны дубровы, чорнаалешнікі і старыя вербалозы, якія ўвесну заліваюцца вадой падчас паводкі.

Малюеш, лепіш з гліны, вяжаш цацкі, працуеш з металам ці іншым матэрыялам? Натхняйся белай сініцай і ты – дасылай нам фота сваіх твораў з белай сініцай, і мы пакажам іх на гэтай старонцы. Хай вакол будзе больш прыгажосці і птушак. 🤗 #птушкагода
😅 "Восеньская міграцыя!
Робім фота на пашпарты для вас і вашых птушанят!
Хутка, якасна, нядорага!"

Міграцыя – магутны фактар натуральнага адбору. З тых птушанят, што пачалі лётаць, на наступны год выжывае менш за палову! 😯

Якія выпрабаванні праходзяць птушкі падчас міграцыі? 👇
▪️На шляху міграцыі бываюць складаныя ўчасткі. Напрыклад, калі вераб’іныя ляцяць з Ізраіля ва Усходнюю Афрыку, ім трэба перасекчы пустыню Сахара. Калі ў птушкі будзе недастаткова энергіі і яна не знойдзе аазіс, яна загіне.🏜

▪️Шмат птушак гіне ад драпежнікаў. 🦅

▪️Тайфуны, цыклоны, рэзкія змены надвор’я, пажары могуць збіваць птушак з маршруту. Надвор’е можа і фізічна забіваць птушак: трапіўшы ў моцны халодны дождж, яны могуць загінуць ад пераахаладжэння.

▪️Нямала птушак памірае ад батулізму, птушынага грыпу і іншых хвароб. Гэта звязана з тым, што падчас міграцыі птушкі збіраюцца ў вялікія чароды.

❗️Натуральных перашкод і пагроз, як бачым, шмат, але нямала і створаных чалавекам.

▪️Птушкі, якія ляцяць ад нас ва Усходнюю Афрыку праз Бліжні Усход, Кіпр, Мальту, часта становяцца ахвярамі браканьераў, якія забіваюць іх для рэстаранаў ці проста каб пахваліцца сваёй “зухаватасцю”. Птушкі, якія ляцяць у Заходнюю Еўропу, трапляюць пад моцны прэс паляўнічых у Францыі, Італіі і Іспаніі.😟

▪️Бадзяжныя кошкі забіваюць мільёны птушак, асабліва маладых вераб’іных, аслабленых пералётам.🐈

▪️Шмат нашых буслоў і іншых птушак разбіваецца падчас міграцыі аб правады, мільёны птушак гінуць, сутыкаючыся з шыбамі будынкаў.🌃 Зрабі свае вокны бяспечнымі для птушак 👉🏻 https://ptushki.org/news/707939.html

▪️Адзін з найважнейшых фактараў гібелі птушак на міграцыі – знікненне месцаў кармлення, напрыклад, асушэнне прыбярэжных зон. Знішчэнне лясоў, зарасцей трыснягу, разворванне паплавоў таксама вядзе да гібелі птушак.

📷 Фота: Павел Сацута, @ptushkafota.
🤫 Не шумі: дзікая прырода ў стрэсе!

Зямля становіцца ўсё больш шумным месцам. Гукі могуць распаўсюджвацца на вялікія адлегласці, праходзіць праз цвёрдыя перашкоды і здольныя ператварыць нават ідылічныя пейзажы ў непрыдатныя для жыцця мясціны.

✈️ Галоўныя крыніцы антрапагеннага шумавога забруджвання – самалёты, аўтамабілі, здабыча нафты і газу, горная прамысловасць і лясная гаспадарка. Нават самыя, здавалася б, далёкія ад гарадоў і заводаў месцы знаходзяцца пад акустычным прэсам.👇
Гэта цяжкія ўмовы для жывёл, якія камунікуюць з дапамогай крыкаў і песень. Навукоўцы высветлілі, што шумныя раёны ў Лейдэне ў Нідэрландах прымушаюць вялікіх сініц спяваць на вышэйшых частотах, каб гарадскі шум не заглушаў іх. Салаўі ў Берліне мусяць спяваць гучней, каб прабіцца праз навакольны гул. 🙁

Гарадскі і прамысловы шум можа таксама змяніць рытм птушыных песень, негатыўна паўплываць на складанасць іх крыкаў, перашкодзіць птушкам знайсці пару. Акрамя таго, у шумным асяроддзі складаней высачыць па гуку здабычу, як і складаней своечасова пачуць набліжэнне драпежніка і ўратавацца ад гібелі.

Як зменшыць шумавое забруджванне?

Улетку 2007 года ў адным з нацпаркаў Каліфорніі правялі эксперымент: расклеілі таблічкі, якія абвяшчалі адну з самых папулярных частак парку ціхай зонай і заклікалі людзей адключыць тэлефоны і размаўляць цішэй. Гэтая простая мера без усякага прымусу дазволіла знізіць узровень шуму ў парку на тры дэцыбелы, што адпавядае змяншэнню колькасці наведнікаў на 1200 чалавек.

Вядома, для больш сістэмнага эфекту патрэбныя больш маштабныя крокі. Ціхія тратуары з порыстай паверхняй могуць паглынаць шум машын, гукапаглынальныя бар’еры – змякчыць шум транспарту і прамысловасці. Можна абмежаваць транспартны рух праз важныя прыродныя тэрыторыі або зрабіць там больш строгія абмежаванні па хуткасці.

🙌🏻 І, вядома, кожны можа зрабіць нешта па сваіх сілах: знізіць хуткасць на лясных дарогах, не равець маторам аўто або матацыкла, замяняць паездкі на аўто паездкамі на веласіпедзе або пешымі прагулкамі, адмовіцца ад піратэхнікі.

📷 На фота подлетак вялікай сініцы, аўтар – Кацярына Хведанцэвіч.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вось так каты знішчаюць цэлыя вывадкі птушак. 😥

У дамку гнездавалі круцігалоўкі (фота ў каментарах), і калі зараз паляванне было няўдалым, то раней кот выцягнуў адсюль праз ляток птушанят вялікай сініцы.
А ў натуральных гнёздаў у кустах проста няма шанцаў.

🐈 Маеш коціка? Трымай яго дома!

Каты – хатнія жывёлы, у дзікай прыродзе яны не толькі рызыкуюць загінуць самі, але аказваюць значнае ўздзеянне на лакальныя папуляцыі дзікіх птушак і дробных звяркоў. У кіпцюры трапляюць і рэдкія віды. 😔🐦🐰 Хатнія каты забіваюць ад 2 да 10 разоў больш ахвяраў, чым маглі б гэта зрабіць тэрытарыяльныя дзікія драпежнікі падобнага памеру.

✔️ Не выпускай ката на двор або прывучы да выгулу на шлейцы. Штодня гуляй з ім, каб паляўнічы азарт знаходзіў выхад.

✔️ Каб кот мог падыхаць свежым паветрам, можна паставіць вальер у двары або зрабіць каціны балкончык-клетку, куды гадаванец зможа трапляць праз акно.

📷 Відэа з фотапасткі: BirdLife International.
Жылыя дамы Дзяржынска і Фаніпаля ўпрыгожылі муралы з "чырванакніжнымі" жывёламі і раслінамі. 🦅🌱

Адзін з іх прысвечаны птушцы 2022 года – белай сініцы (белой лазоревке) – невялікай прыгожай пеўчай птушцы, якая жыве ў нас толькі на Палессі. #птушкагода

🐦 Белыя сініцы канцэнтруюцца вакол Прыпяці і на яе прытоках, утвараючы тут ізаляваную папуляцыю. Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, па апошніх ацэнках 2015 года ў нашай краіне ўсяго 500-800 пар белых сініц.

На муралах таксама можна ўбачыць зялёную жаўну (зеленого дятла), арла-маркута (беркута), зімародка, чорнага бусла (черного аиста), арэшнікавую і садовую сонь, барсука і іншых.

Усяго ў абодвух гарадах да канца верасня 2022 года запланавана нанясенне 28 муралаў – 17 у Дзяржынску і 11 у Фаніпалі.

📷 Фота: minpriroda.gov.by.
"Апошні лісточак, абяцаю!"😋

Вось так выглядаюць суслікі, якія кладуцца ў спячку, – такія ўжо таўсцячкі! 😍😄
За час зімовай спячкі (якая ў сярэднім працякае са жніўня-верасня па канец сакавіка) вага сусліка змяншаецца амаль удвая, таму трэба ад'ядацца.☝🏻

🤗 Цікавы факт: спіць суслік у вельмі характэрнай позе – седзячы на задніх лапах (а не лежачы, як большасць іншых звяркоў), падагнуўшы галаву да пуза.

📷 Фота: BirdLife International.
Жнівень – свіргулі (стрижи) вяртаюцца на свае месцы зімоўкі ў паўднёвай частцы Афрыкі. 🌍

Гадаванне птушанят галоўным чынам завершана, дні зноў становяцца карацейшымі, а іх кармавая база, якая складаецца з лятучых казурак, змяншаецца. Усё гэта нагоды для таго, каб адправіцца ў доўгі і цяжкі шлях у некалькі тысяч кіламетраў.

Свіргулі вядомыя тым, што хуткасць палёту падчас міграцыі ў іх адна з самых высокіх сярод дробных пералётных птушак. Сачэнне з дапамогай мініяцюрных геалакатараў паказала, што свіргулі пралятаюць у сярэднім 570 км за дзень падчас міграцыі, пры гэтым яны здольныя рухацца яшчэ далей і хутчэй.

👋🏻 Жадаем свіргулям добрага палёту, і да сустрэчы наступным летам! ❤️❤️

А твае суседзі-свіргулі ўжо адправіліся на поўдзень?

📷 Фота: Анастасія Гулякевіч.
Сапраўдны анёл!
😍
Нягледзячы на тое, што вялікая белая чапля здаецца досыць буйной і размах крылаў дасягае 1,75-1,84 м, маса цела дарослых самцоў і самак скаладае усяго 1,0-1,8 кг.

☝️ Цікава, што ў пачатку 1970-х уся еўрапейская папуляцыя віду налічвала ад 150 да 220 пар, а ўжо на пачатак 2000-х гадоў колькасць птушак, якія гняздуюць, ацэньвалася паміж 11 і 24 тысячамі пар!

Для Беларусі першае гнездаванне было зарэгістравана ў 1994 годзе недалёка ад мяжы з Украінай у Хойніцкім раёне Гомельшчыны, а ўжо ў 2011 годзе колькасць асобін на гнездаванні ацэньвалася 1-2 тысячамі пар. У 2014 годзе від выключылі з нацыянальнай Чырвонай кнігі.

Дакладныя прычыны такой хуткай экспансіі невядомыя, хаця ёсць меркаванне, што гэта можа быць звязана з пацяпленнем клімату.

Крыніца: https://birdwatch.by/news/15572.
📷 Фота: Alexej Borisoff, @ptushkafota.
Мядзведзяў у Беларусі большае, і ў пошуках ежы яны могуць цікавіцца пасекамі і свойскімі жывёламі.🐝🐑

Як абараніць іх ад мядзведзяў?
▪️ Выкарыстоўвай электрапастухі, электраагароджы, гукавое адпуджванне.
▪️ Завядзі вартавога сабаку, каб абараніць свойскую жывёлу.
▪️ Зрабі моцны плот з ліставога жалеза вышынёй 2,5-3 м вакол участка, які трэба абараніць. Мядзведзь не зможа зачапіцца зубамі і кіпцюрамі за такі плот.
▪️ Пастаў электраагароджу. Многія пасечнікі лічаць яе найлепшым спосабам абароны ад мядзведзя.
▪️ Таксама вуллі можна паставіць у прычэпы з клеткай з арматуры, абшыты металічнай сеткай.
▪️ Для абароны борцяў на дрэвах раяць ачысціць ствол ад сукоў на вышыню да чатырох метраў і па магчымасці абматаць калючым дротам.

📍Дашлі гэтую памятку знаёмых пчалаводам і фермерам-жывёлагадоўцам.
2024/09/28 07:25:41
Back to Top
HTML Embed Code: