«Я прыхільнік пазіцыі, што самае цікавае – побач. Экасцежка "Мядзведжына" была зусім побач з маім домам, і я хадзіла туды вельмі часта: магла 2-3 разы на тыдзень. І заўсёды знаходзілася нешта новае і цікавае! За некалькі гадоў пашчасціла там убачыць больш за 100 розных відаў. Тут былі на пралёце і жураўлі, і чорныя буслы, і нават белавокі нырок (белоглазая чернеть)». 🐦🦉🦢🦆
🙋♀️ Мы пачынаем серыю інтэрв'ю і гісторый пра аматараў дзікай прыроды Беларусі.
І першай папрасілі мінскую бёрдвочарку Кацю Букас расказаць пра сваё захапленне назіраннямі за дзікай прыродай, месцамі для прагулак з біноклем і створаны ёй чат «Насекомые и их знакомые» @insects_belarus.
Чытай гісторыю Каці па спасылцы 👉🏻 https://ptushki.org/news/718175.html
#ЛюдзіПрыроды

⚡️ Цікавае назіранне – у Пінскім раёне Наталля Косар сустрэла чырвоную чаплю (рыжую цаплю), вельмі рэдкі залётны від. Гэта першая рэгістрацыя для 2022 года ў Беларусі.
Чырвоная чапля вельмі падобная да шэрай чаплі, але шыя і галава ржавага колеру. У палёце значна цямнейшая, без кантрасных белых плямаў на згібе крылаў, больш стройная.
📷 Дзякуй за фота Паўлу Сацуту, якому пазней таксама пашчасціла яе ўбачыць.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чайка-рыбачка танцуе чачотку? Старанна мые лапкі? 😁
Не, яна проста каламуціць ваду, каб з'есці больш смачных насякомых.😋
Цікава, што калі чайка вось так тупае нагамі па зямлі, яна імітуе падзенне кропель дажджу, гэта дапамагае выманіць земляных чарвякоў і насякомых! Такой жа хітрасцю карыстаюцца і кулікі. 👏🏻 #птушыныяцікавосткі
📷 Відэа: Павел Сацута. Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фота і відэа – далучайся да чату @ptushkafota.

🔥Пачалася рэгістрацыя на Адкрыты чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі – BirdRace-2022! Ён пройдзе ў суботу 3 верасня.
Збірай каманду і рыхтуйся да сапраўдных гонак за птушкамі! 🦆🦉🐦Хто адзначыць найбольш відаў за 12 гадзін?🏆
Азарт, нечаканасці, адрэналін, асалода ад дзікай прыроды і дзень у выдатнай кампаніі аднадумцаў-птушкароў настрояць цябе на выдатную восень. 😊
Чэмпіянат сёлета праводзіць Біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Правілы чэмпіянату, парадак рэгістрацыі і іншыя падрабязнасці чытай у анонсе: https://ptushki.org/news/718213.html
📷Дзякуй Паўлу Сацуту за фота для афішы!

🧺 Хутка пачнецца сезон збору брусніц і журавін. Збіраешся ў ягады? Лаві парады!
❓ Што нельга рабіць у ягадах?
Паліць вогнішчы. Агонь і пажар – самая вялікая небяспека для лесу. Пік пажараў - пачатак верасня ў перыяд самай нізкай вады ў лесе.
❌ Кідаць акуркі і запалкі. Будзь пільны, тушы любую крыніцу агню.
❌ Карыстацца піратэхнікай.
❌ Рабіць шматдзённыя стаянкі ў недазволеных месцах.
❌ Пакідаць, закопваць ці паліць смецце.
❓Што можна і трэба рабіць у лесе?
✅ Збіраць ягады ў сезон. Інфармацыю пра пачатак сезона знойдзеш у лясніцтве, адміністрацыі ахоўнай тэрыторыі, на сайтах выканкамаў і ў раённай прэсе.
✅ Забіраць смецце з сабой.
✅ Карыстацца спецыяльна абсталяванымі стаянкамі.
✅ Збіраць ягады дазволенымі прыладамі. З 2019 г. можна збіраць ягады грабянямі – але каб паміж зубцамі было не менш за 5 мм.
✅ Паведаміць пажарнікам ці лясніцтву, калі заўважыш агонь. Тэл. 101, 112.
✅ Мець з сабой мабільнік і навігатар з запоўненай батарэяй, каб быць на сувязі і не заблукаць.
📷 Марыя Шуманская.

"Я цябе бачу, не шчоўкай дзюбай, а рэгіструйся на BirdRace!" 😏
3 верасня на працягу 12 гадзін каманды будуць шукаць птушак па ўсёй краіне, задача – убачыць як мага больш відаў. 🦉🦢🦆🐦
Ужо зарэгістравалася першая каманда – "Troglodytes". 🙋♀️ Паспрабуй свае сілы і ты, далучайся! https://ptushki.org/news/718213.html
Чэмпіянат сёлета праводзіць Біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
❓Няма каманды? Шукай птушкароў у "Ціў-Ціў"-чаце @ptushkachat.
📷 Фота: @ptu6ki.

❗️🏢 Птушка ўдарылася ў шыбу – як дапамагчы?
🔹1. Акуратна ловім птушку, каб не нашкодзіць ёй. Калі птушка ўцякае, можна накінуць на яе шалік, кашулю ці нешта іншае з тонкай тканіны.
🔹2. Садзім птушку ў каробку ці іншую бяспечную ёмістасць з доступам свежага паветра. Не трэба яе паіць ці карміць.
🔹3. Прытрымліваемся правіла “Тры Ц”: ціха, цёмна, цёпла. Так птушка будзе адчуваць сябе ў бяспецы.
🔹4. Калі птушка не атрымала сур’ёзных траўм, то праз некалькі дзясяткаў хвілін ці некалькі гадзін яна ажывіцца, будзе спрабаваць выбрацца са скрыні і рэагаваць на тваю прысутнасць. Тады птушку можна выпускаць. Лепш за ўсё побач з месцам, дзе яна была знойдзена, толькі падалей ад шыб.
Калі стан птушкі не паляпшаецца, паспрабуй звярнуцца па дапамогу да ветэрынара, у цэнтр рэабілітацыі дзікіх жывёл https://ptushki.org/dzikaya-pryroda-pobach/help_birds/paranenyya-ptushki, папрасіць дапамогі ў @ptushkachat.
🙌🏻 Дзякуем за ілюстрацыйную памятку фонду Fundacja Szklane Pułapki.

🏢 Птушка ўдарылася ў шыбу – чаго НЕЛЬГА рабіць?
Ні ў якім разе:
❌ не поім,
❌ не кормім,
❌ самастойна не ўпраўляем канцавіны,
❌ не падкідваем, каб птушка паляцела.
Усё гэта небяспечна для яе!
Прытрымлівайся правіла "Тры Ц": ціха, цёмна, цёпла. Так птушка будзе адчуваць сябе ў бяспецы. Абараняй птушку ад пераахаладжэння і перагрэву.
Калі стан птушкі не паляпшаецца, паспрабуй звярнуцца па дапамогу да ветэрынара, у цэнтр рэабілітацыі дзікіх жывёл, папрасіць дапамогі ў чаце "Ціў-Ціў" www.tg-me.com/ptushkachat.
🙌🏻 Дзякуем за ілюстрацыйную памятку фонду Fundacja Szklane Pułapki і аўтарцы Марце Жыльска.

Мілая знешнасць вераб'інага сычыка падманлівая. Хай ён і крыху большы за вераб’я – усяго 15-19 см, але не баіцца нападаць на жывёл, аднолькавых з ім па памеры.
🦉Сычык палюе і ўдзень, і досвіткам, і прыцемкамі. Яго асноўны корм – мышападобныя грызуны і дробныя верабʼіныя птушкі. 🐭
Верабʼіны сычык уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.
📷 Іна Шкурко, Бараўляны, @ptushkafota.