Telegram Web Link
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паветраны аўтаспын!😇

Жнівень – час адлёту беларускіх белых буслоў у Афрыку. Чароды гэтых птушак будуць сустракацца да канца жніўня. Адзінкавыя буслы – яшчэ ў верасні. Чорныя буслы знікаюць у тыя ж тэрміны.

Птушкі амаль не махаюць крыламі, а знаходзяць тэрмік і падымаюцца разам з гарачым паветрам, каб потым лунаць да наступнага слупа цёплага паветра.😉

❤️Добрай дарогі, мы будзем чакаць вас дома.

А ты ўжо бачыў_ла чароды буслоў у сваёй мясцовасці?
🐣 Птушаняты пакінулі гнёзды – самы час падрыхтаваць птушыныя дамкі да новага сезона. Кыш, блохі ды іншыя паразіты! 😁

Паспей пачысціць свой птушыны дамок у жніўні-верасні, бо потым там могуць пасяліцца на зіму соні і іншыя дробныя звяркі.

🐦 Ну што, за генеральную прыборку?
1️⃣ Здымі дах дамка.
2️⃣ Выкінь падсцілку.
3️⃣ Прамый дамок кіпнем💦 і дай яму цалкам высахнуць.
4️⃣ Прымацуй дах.

❗️Не выкарыстоўвай ніякіх хімікатаў, інсектыцыдаў, парашкоў ад блох!

Калі пакласці ў сухі чысты дамок крыху сена (не саломы!) ці драўнянай стружкі, дамок могуць выбраць звяркі для спячкі або птушкі для начлегу.

🗣 Падзяліся гэтай карыснай інфармацыяй з іншымі!
Калі хочаш правесці цэлы дзень на прыродзе і перазагрузіцца – запісвайся на BirdRace-2022 3 верасня. Гайда ў пагоню за птушкамі! 🦉🦢🦆🐦

Што трэба рабіць?
Знайсці каманду з 3 або 4 чалавек (не больш за аднаго ўдзельніка да 18 гадоў).
3 верасня з 6 раніцы да 6 вечара выправіцца ў гонку за птушкамі на тэрыторыі Беларусі.
А каб перамагчы ў чэмпіянаце, трэба за 12 гадзін убачыць ці пачуць больш відаў птушак, чым іншыя каманды.

Хочаш браць удзел, але няма каманды? Пішы ў каментары "Шукаю каманду" і рэгіён, адкуль ты. Яднайся ў каманду з іншымі птушкарамі!

Вось такога сокала-шулёнка (кобчика) ты можаш сустрэць падчас чэмпіянату. ☺️ Дзякуем за фота Паўлу Сацуту.

🐥 Удзел бясплатны, рэгістрацыя і падрабязнасці па спасылцы 👉🏻 https://ptushki.org/news/718213.html
Чэмпіянат сёлета праводзіць Біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Падарожжа птушак на месцы зімоўкі нялёгкае і энергазатратнае, некаторыя птушкі пераадольваюць велізарныя адлегласці.

Як ім даляцець?
У пералётных птушак ёсць дзве асноўныя стратэгіі міграцыі: мінімізацыя часу і мінімізацыя энергазатрат.

🐦 Прыклад першай стратэгіі – дубальт (дупель). Ён далятае да Афрыкі за 2-3 дні без пасадкі, падчас падарожжа падымаючыся на вышыню да 8,5 км, а хуткасць яго палёту можа дасягаць 100 км/г, а са спадарожным ветрам і ўсе 150 км/г. Але для такога пералёту яму трэба месяц назапашваць энергію. Ён наядае 70-80% ад масы цела і потым за 2-3 дні гэта ўсё скідвае. Каб набраць такую масу, важна, каб яго гэты месяц не турбавалі: яму трэба карміцца і карміцца.

🐦 Прыклад другой стратэгіі – бакас (бекас). Гэты кулік ляціць не надта далёка, з прыпынкамі на кармленне і адпачынак, робіць пералёты па 100-200 км.
Такім птушкам трэба мець дастатковую сетку месцаў для адпачынку, такіх як водна-балотныя ўгоддзі, прыбярэжныя раёны, лясы і лугі.🖼

📷 На фота дубальт, аўтар – Павел Лычкоўскі.
Засталося няшмат часу, каб узяць удзел у конкурсе Comedy Wildlife Photography Awards 2022 https://www.comedywildlifephoto.com/. Забаўныя фота дзікай прыроды прымаюцца да 1 верасня 2022 года.

😂 Ты толькі паглядзі на некаторыя працы ўдзельнікаў – гэта ўжо выдатная заяўка на перамогу!

Якое фота табе больш за ўсё падабаецца?

📷 Фота: Ryan Sims, Anthony Peacock, Lea Scaddan, Stuart Malcolm, Gary Readore, Shelly Perkins, Tony Dodge, Kerry Singleton, Lincol Lin, Deena Sveinsson.
🐦 Кулік-селянец (большой улит), які быў акальцаваны на Тураўскай станцыі кальцавання, адзначаны ў Германіі. І гэта першы зварот кольца ад нашага куліка-селянца! ❤️

Тры гады таму Тураўская станцыя кальцавання сабрала праз краўдфандынг сродкі на каляровыя кольцы. Гэты кулік-селянец быў пазначаны адным з іх. Такія кольцы лягчэй заўважыць, чым простыя металічныя, да таго ж сам колер таксама нясе дадатковую інфармацыю.

А нядаўна на станцыі за адну ноч акальцавалі аж чатыры кулікі-селянцы. Часам столькі атрымліваецца акальцаваць за цэлы год! 👏🏻

🤗 Хочаш даведацца больш пра працу Тураўскай станцыі кальцавання? Падпісвайся на іх старонку ў FB https://www.facebook.com/turov.ringing.station/.
😍 Напэўна, адзін з самых прыгожых нашых сокалаў!
Дарослы самец сокала-шулёнка адметны сваёй чорна-папялістай афарбоўкай з рыжымi "штанамi", падхвосцем, і чырвонымі "ботамі"!

Яшчэ ў першай палове ХХ ст. гэты від быў звычайным на поўдні Беларусі, дзе сустракаўся па палях з асобнымі групамі дрэваў, застэпаваных паплавах. У ХХI ст. на гнездаванні ў Беларусі не адзначаны.

☝🏻Але ў канцы жніўня - сярэдзіне верасня на міграцыі іх можна сустрэць амаль у любым раёне Беларусі. Яны любяць сядзець на правадах уздоўж палёў, шукай іх там!

😮 Цікава – у Анголе нядаўна знайшлі месца начлегу сотняў тысяч солакаў-шулёнкаў (2 фота, аўтар – Novák László)! Падрабязней https://falcoproject.eu/.

📷 1 фота – наш архіў.
😔 Штогод у свеце ад сутыкненняў з празрыстымі паверхнямі гінуць мільярды птушак. Толькі ў ЗША гэта мільярд на год, у Канадзе – 25 мільёнаў. У Еўропе маштаб праблемы пакуль не ацэнены, але, хутчэй за ўсё, сітуацыя тут будзе падобная.

🏢 Так, шкло надае будынкам лёгкасць, упісвае яго ў навакольнае асяроддзе, дазваляе эканоміць энергію за кошт пропуску натуральнага святла. Але адваротны бок медаля – тое, што ад шкляных паверхняў гіне мноства птушак.

Птушкі не бачаць празрыстых паверхняў і не ўспрымаюць іх як перашкоду. Наадварот, у шкле яны бачаць адлюстраванне звыклай для сябе прасторы, куды можна паляцець.

Як абараніць птушак ад небяспекі і яшчэ на этапе праектавання ўлічваць праблему сутыкнення з шыбамі, чытай у артыкуле 👉🏻 https://ptushki.org/news/718575.html

📷 Фота: capitalcurrent.ca.
2024/09/28 11:25:07
Back to Top
HTML Embed Code: