Telegram Web Link
У Беларусі выйшлі новыя птушыныя маркі! 😍☺️

Героямі сталі:
🐦 Жоўтагаловы дзяцел
(трехпалый дятел) – адзін з самых дробных нашых дзятлаў. Уключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу.

🐦 Круцігалоўка (вертишейка) атрымала назву за звычку падчас небяспекі імітаваць паводзіны змяі: шыпець, выцягваць шыю і круціць галавой. Гэта наш адзіны дзяцел, які не адлятае на зімоўку.

🐦 Малы дзяцел (малый дятел) адметны памерам: ён крыху большы за вераб’я.

🐦 Сярэдні дзяцел (средний дятел), якому для жыцця патрэбныя лісцевыя пароды дрэў. Можа гнездаваць у гарадскіх парках.

🐦 Сівая жаўна (седой дятел) атрымала назву дзякуючы шэрай афарбоўцы галавы. Сівую жаўну можна ўбачыць у вёсках, размешчаных недалёка ад лісцевага ці змяшанага лесу, там яна корміцца ў садах.

Маркі выпусціла Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Над імі працавалі мастак і арнітолаг Аляксандр Міцянін і дызайнер Марына Віткоўская.

📩 Ляпі на паштоўку новенькую марку з адным з дзятлаў і дасылай сябрам!
Вялікія коўры (большие поганки) ўжо катаюць сваіх малянят. 🐥🐣

🥚Звычайна ў кладцы 4-5 яек, радзей 3 ці 7. Птушаняты вылупляюцца на 27-28-ы дзень, яны ўжо апушаныя і могуць плаваць.

Як толькі вылупіліся, абсохшы, залазяць на спіну да аднаго з бацькоў, які наседжвае кладку, і закопваюцца ў пёры. Такім жа чынам маленькія птушаняты падарожнічаюць і па вадаёме. Робяць гэта яны нават тады, калі дасягаюць паловы росту дарослай птушкі. 😉

Першыя дзесяць тыдняў яны самі не могуць здабываць корм. Іх кормяць бацькі спачатку казуркамі, а потым рыбай. 🐟 У гэты час на вадаёме пастаянна чуваць піск птушанят, якія выпрошваюць ежу ў дарослых птушак.

Птушаняты добра плаваюць, але растуць павольна і доўга трымаюцца пры бацьках. Калі ў вывадку адно птушаня, то з ім застаецца толькі адзін з бацькоў. Калі птушанят больш, то праз 1-1,5 месяца вывадак падзяляецца, і кожны з бацькоў водзіць уласную групу. #птушыныяцікавосткі

📷 Дзякуй за фота @ptu6ki.
У каго лета, а ў каго восеньская міграцыя! 🐦

Кулік-случок (травник) ужо выпраўляецца на месцы зімоўкі: на Тураўскай станцыі кальцавання за апошні тыдзень іх адлавілі столькі ж, як за два папярэднія месяцы!
Зараз Беларусь пакідаюць дарослыя птушкі, а праз месяц паляцяць і маладыя.

🐣 Фактычна кулікі-случкі прылятаюць да нас на месцы гнездавання толькі на тры месяцы, а большую частку года праводзяць у Грэцыі і Ізраілі.
А ўжо хутка, у пачатку чэрвеня, выправяцца на зімоўку кулікі-цекуны (фифи).

📷 Фота: Andreas Trepte, Wikimedia Commons.
Апошнія вядомыя калоніі рабога сусліка ў Беларусі перададзены пад ахову! 🙌🏻

Гэта дзве невялікія калоніі каля вёскі Цагельня (Нясвіжскі раён), а таксама другая па колькасці звяркоў у Беларусі калонія каля вёскі Сейлавічы. Акрамя гэтага, пад ахову ўзяты яшчэ 15,1 га асноўнай калоніі каля вёскі Юшавічы, якія заставаліся па-за аховай. Зараз у Юшавічах будзе ахоўвацца 96,8 га.

🗣 На сённяшні дзень мы маем шэсць перададзеных пад ахову калоній, якія знаходзяцца ў Нясвіжскім і Капыльскім раёнах, плошчай 138,94 га, – паведаміў эксперт Юрый Янкевіч, удзельнік экспедыцый па пошуку рабога сусліка. – Па выніках нашых улікаў, праведзеных ва ўсіх вядомых жылых калоніях, колькаснасць сусліка складае каля 5000 звяркоў.

Улічваючы, што палова калоній знаходзіцца ў дэпрэсіўным стане, неабходна распрацоўка дадатковых мер па іх умацаванні, і перадача ўсіх калоній пад ахову дае надзею, што папуляцыя рабога сусліка ў Беларусі будзе ўратавана.🙏🏻

📷 Фота: BirdLife International.
Дзівосная прырода!
Язык дзятлаў незвычайна доўгі, рагавы кончык вельмі востры і мае накіраваныя назад зубчыкі, як у рыбацкага кручка, – яны добра відаць на фота.

🐦 Дзятлы запускаюць свой доўгі язык у хады, якія казуркі пратачылі ў дрэве, і там карыстаюцца ім як кручком. Дзякуючы гэтым зубчыкам зачэпленая языком дзятла казурка не можа саскочыць, і птушка лёгка выцягвае яе з самага зацішнага сховішча.

Таксама язык дзятлаў пакрыты вельмі ліпкай слінай, што дазваляе ім з поспехам лавіць мурашак.🐜

📷 Сірыйскі дзяцел (сирийский дятел) на Тураўскай станцыі кальцавання.
Сёння Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя.🌱

🌾📷 Калі ты любіш фатаграфаваць прыроду, якая нас атачае, да канца ліпеня ўдзельнічай у конкурсе "Вікі любіць Зямлю"!

Прымаюцца здымкі помнікаў прыроды, прыродных запаведнікаў, нацыянальных паркаў і іншых ахоўных прыродных тэрыторый, а таксама маляўнічых краявідаў і адметных садоў.🌳

Сёлета міжнародныя пераможныя здымкі будуць абраны ў дзвюх катэгорыях: краявіды (у тым ліку асобныя дрэвы, калі яны маюць статус помнікаў прыроды) і макра або набліжэнне (жывёлы, расліны і грыбы):

🔸міжнароднае журы адбярэ да 20 здымкаў, з якіх да 10 у кожнай катэгорыі;
🔸на мясцовым узроўні будзе да 15 пераможцаў, з іх да 10 у кожнай катэгорыі.

Правілы конкурсу ў Беларусі чытай на сайце Вікімедыі 👉 https://commons.wikimedia.org/wiki/Commons:Wiki_Loves_Earth_2022_in_Belarus?uselang=be-tarask.

📷 Фота: Вольга Блажэвіч.
‼️ Увага! У сокалаў птушаняты ўжо вылятаюць з гнёзд, каб пачаць дарослае жыццё. Часам сакаляняты выпадаюць з гнёзд падчас гульні або іх саштурхоўваюць старэйшыя браты ці сёстры.🐦

Шмат людзей знаходзяць сакалянят на зямлі ці на балконе. На зямлі яны могуць стаць ахвярай катоў і сабак, трапіць пад колы машын.

Што рабіць, убачыўшы птушаня сокала-пустальгі на зямлі?👇🏻
▪️ Калі птушаня ўжо цалкам у пер’ях, то павінна ўмець лётаць, але з зямлі яму ўзляцець складаней, чым з вышыні. Акуратна вазьмі птушку аберуч, прыціскаючы ёй крылы, і падсадзі на навес над пад’ездам, дах гаража ці любога будынка паблізу з плоскім дахам.

Дарослыя птушкі выдатна бачаць сваіх птушанят зверху, знойдуць іх і будуць дакормліваць найбліжэйшыя тыдні. А каб бацькі не забывалі свае абавязкі, маладыя птушкі сочаць за небам і крыкамі прыцягваюць да сябе ўвагу.

▪️ Калі птушаня яшчэ ў пуху, то па магчымасці яго трэба як мага хутчэй вярнуць у гняздо. Удакладні ў людзей з апошняга паверху або ў камунальнай службы, як атрымаць доступ да ніш на апошніх паверхах будынка, адкуль, меркавана, выпала птушаня.

▪️ Параненай птушцы трэба дапамога спецыялістаў https://ptushki.org/dzikaya-pryroda-pobach/help_birds/paranenyya-ptushki. Гэты від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, і вымаць яго з дзікай прыроды (нават каб дапамагчы) без дазволу забаронена. Паводле заканадаўства спачатку трэба звярнуцца ў раённую ці гарадскую інспекцыю, Мінскі камітэт Мінпрыроды. Спецыяліст падкажа, што рабіць далей.

Сокала нельга саджаць у клетку, бо ён абламае пер’е аб пруты. Яго трэба змясціць часова ў каробку, якую на час ператрымкі паставіць у зацішнае зацененае месца.

🙌 Захоўвай памятку і дзяліся з сябрамі!

📷 Фота: Miroslav.vajdic, Wikimedia Commons.
7 чэрвеня – Сусветны дзень свіргуля (стрижа). Шмат каму знаёмы яго пранізлівы крык – знак прыходу лета.

Стыхія свіргуля – паветра: у палёце яны не толькі ловяць насякомых, але і спяць, і нават любяцца. ❤️ Калі ж птушка апынаецца на зямлі, ёй цяжка адштурхнуцца і ўзляцець.

Як дапамагчы свіргулю (стрижу), які ўпаў? ☝🏻
📎 Захавай сабе гэтую памятку https://ptushki.org/dzikaya-pryroda-pobach/help_birds/vy-nashli-strizha-chto-delat, каб ведаць, што рабіць, калі знойдзеш свіргуля на зямлі.

📷 Фота: Мікалай Варабей.
Як там брэсцкія сокалы?

1️⃣ На першым гняздзе птушаняты хутка растуць і ўжо трэніруюць не толькі крылцы, але і ногі – бегаюць па ўсёй нішы і хапаюць выплюйкі, і дзюбу – разрываюць іх на кавалачкі. Таму ўбачыць адначасова ўсіх пяцёх у кадры зараз нялёгка.☺️

Самка працягвае ўважліва і справядліва дзяліць здабычу на ўсіх, але рабіць гэта ёй усё складаней – птушаняты хочуць адразу шмат і каб самастойна праглынаць усё. Цікава, што і самец на першым гняздзе таксама корміць птушанят!

2️⃣ На другім гняздзе сёння вылупілася апошняе, пятае птушаня.🐣

Самец зусім перастаў прылятаць на гняздо, таму самка засталася адна з птушанятамі.🙁

Але якая яна зацятая! Не здаецца нават падчас сапраўдных выпрабаванняў. Яна адлятае на паляванне на 20-40 хвілін. Учора зноў адлятала чатыры разы і штораз вярталася з палёўкамі! ❤️

Працягвай назіраць разам з намі за дзвюма сем'ямі пустэльг у Брэсце birdwatch.by/pustalga-brest2022.
❗️10 птушак, якіх трэба знайсці, пакуль яны зусім не зніклі з твару Зямлі.

Глабальная асацыяцыя прыродаахоўных арганізацый BirdLife International запусціла ініцыятыву "Пошук страчаных птушак".

🐦👇🏻 Даведайся больш пра гэтых загадкавых птушак з разных куткоў планеты, і далучайся да пошуку!
https://ptushki.org/news/717634.html
Пачатак лета – час птушанят! Але часта яны зусім не падобныя да сваіх бацькоў. 😇

Зможаш каго-небудзь пазнаць? Пішы адказы ў каментары! 🙋‍♀️👇🏻

А можа, у цябе ёсць фотазагадкі з птушанятамі? Таксама дасылай у каментары, будзем вызначаць!

📷 Фота: Іна Шкурко, Аляксей Вайцянкоў, @ptu6ki, Віктар Рындзевіч, Юлія Алтунюва, Ліза Лёўкіна.

☝🏻Нагадваем: не чапай птушанят-подлеткаў, якія выскачылі з гнязда. Яны вучацца лётаць, за імі прыглядваюць бацькі. Ім не трэба твая дамога.
Шмат хто дбае пра кармушкі, аднак мала хто ўзгадвае, наколькі важны для птушак сталы доступ да чыстай вады.🐦💧

☀️У гарачае, сухое надвор’е не забывай пра птушак – зрабі для іх паілку ці купальню! 💦

☝🏻 Некалькі важных парад:
💧Канструкцыя павінна быць простай і трывалай, але ў той жа час досыць лёгкай, каб яе можна было лёгка чысціць і напаўняць.

💧Ванна павінна мець неглыбокія нахільныя бакі з неглыбокім падыходам да вады.

💧Для таго, каб розныя віды птушак маглі карыстацца ваннай, забяспеч такі нахіл, пры якім вада мае глыбіню ад 2,5 да 10 см.

💧Для ўстойлівасці можна пакласці камень пасярэдзіне.

💧Важна правільна размясціць ванну: птушкі будуць карыстацца ёй толькі тады, калі будуць адчуваць сябе ў бяспецы. Упэўніся, што размяшчэнне ванны забяспечвае добрую бачнасць для птушак падчас купання. Разам з тым варта мець паблізу кусты ці дрэвы, дзе яны пры патрэбе могуць схавацца.

👀 Варыянты паілак/купальняў ад нашых падпісантаў 👉🏻 ptushki.org/news/705171.html
2024/09/28 21:27:52
Back to Top
HTML Embed Code: