Telegram Web Link
Якая ж неверагодная фота-серыя ад Сяргея Зуёнка! 😍

💛 Можна добра разгледзець яркіх шчурак-пчалаедак (золотистых щурок) у бандыцкіх чорных павязках на вачах і іх абеды! 😋

Як можна зразумець па назве птушак, яны любяць паласавацца пчоламі. 🐝 Але ж калі з пчоламі не вельмі, дык любая казурка будзе даспадобы, галоўнае, каб лётала і памерам, пажадана, была паболей! Матылі, стракозы, нават зладзюга шэршань – усё падыдзе да стала птушанятам. 🐞🦋
Цікавостка з сэксуальнага жыцця белых буслоў! 🥰

Буслы яднаюцца ў пары прыблізна за 30 дзён да адкладкі яек. За гэты час партнёры капулююць у сярэднім каля 160 разоў! 😯 Хоць самкі часта застаюцца ў гняздзе адны, асабліва непасрэдна перад адкладкай яек, пазапартнёрская капуляцыя (ці, іншымі словамі, здрада) адбываецца вельмі рэдка і толькі ў выпадку маладых сямейных пар.

Адкуль жа такая высокая сэксуальная актыўнасць у буслоў?
Не да канца вядома, але ёсць здагадка, што самцы такім чынам дэманструюць сваю фізічную форму. Пэўным пацверджаннем гэтай гіпотэзы можа быць той факт, што бацькі, якія часцей капулявалі са сваімі партнёркамі, потым больш актыўна кармілі сваіх птушанят.🐣 #птушыныяцікавосткі

Тэкст: Adam Zbyryt, https://www.facebook.com/Adam-Zbyryt-Cz%C5%82owiek-z-Puszczy-109952661725081.
Прывітанне! 🤗
Вялікі дзяцел зычыць табе добрага настрою і прадуктыўнага працоўнага тыдня! ❤️🙌🏻

📷 Фота: Кацярына Фацеева.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі і іншымі птушкарамі сваімі птушынымі фота – далучайся да чату www.tg-me.com/ptushkafota.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Некаторыя віды птушак звонку вельмі падобныя, а колькі скрытных птушак, якіх лягчэй пачуць, чым убачыць! 🎶 Іх голас – добрая падказка, каб вызначыць від. Таму мы пачынаем новую рубрыку #галасыптушак!

Запамінай галасы, каб сярод агульнага птушынага гоману пазнаваць хаця б некаторых знаёмых птушак. 🤗

Беларускі "папугайчык" – чаромашнік (чечевица).😍 На вочы гэтыя прыгажуны трапляюцца рэдка, бо хаваюцца ў густым лісці кустоў, лазняку каля вады. Але часта выдаюць сябе гучным і меладычным свістам (часцей за ўсё з вершаліны куста), які складаецца з чатырох альбо пяці флейтавых гукаў "чі-ві-чю-ві-чю", "ві-чі-вi-чі-вічю", падобным да фразы "Витю видел?".

А табе даводзілася чуць чысты і прыгожы спеў гэтай птушкі?
Балотная чарапаха – адзін з самых старажытных відаў беларускай фаўны. Да маштабнай меліярацыі Палесся балотная чарапаха была шырока распаўсюджана. Сёння яна ўключана ў Чырвоную кнігу Беларусі.

У траўні-ліпені самкі адкладваюць яйкі. Але большасць свежых кладак знішчаюць лісы, бадзяжныя сабакі і іншыя драпежнікі.🙁

🐢 Як уратаваць балотных чарапах?
Валанцёры ў Брэсцскай вобласці накрываюць кладкі металічнымі сеткамі: малым чарапашанятам пасля вылуплення лёгка выбрацца вонкі, а вось драпежнікам раскапаць кладку практычна немагчыма.

📷 Фота: Аляксандр Сербун, Яўген Місіюк, Аляксандр Мініч.
☝🏻 А мы нагадваем – калі ты знойдзеш на зямлі або ў траве птушаня-подлетка, не забірай яго дадому. З ім усё ў парадку, ён выскачыў са свайго гнязда і вучыцца лётаць.

❤️ Вось бацькі пярэстай валасяніцы (мухоловки-пеструшки) паблізу ловяць насякомых і кормяць 4 подлеткаў, якія пакуль што нічога не ўмеюць, акрамя як пікаць, чысціць пёркі і пералятаць на некалькі метраў. 😅

🐦 Чытай падрабязную памятку пра подлеткаў і дзяліся ёй з сябрамі: https://ptushki.org/dzikaya-pryroda-pobach/help_birds/shto-rabits-kali-vy-znajshli-ptushanya.

📷 Фота: Іна Шкурко, @ptushkafota.
Гэтыя маленькія "дыназаўры" – птушаняты балотнага луня.🤗

У першыя 11-16 дзён пасля вылуплення птушанят самка не пакідае гнязда – неадлучна грэе і ахоўвае малых. Таму пакуль усё харчаванне залежыць ад самца.

Балотныя луні – драпежнікі, харчуюцца дробнымі грызунамі, птушкамі, жабамі, могуць спусташаць гнёзды.
Але ў гэты раз паляванне самцу не ўдалося. Карміць дзяцей даводзіцца тухлай рыбай, якую ён сабраў з паверхні сажалкі рыбгаса (злева на 1 фота).🥴

Калі птушаняты пачынаюць апервацца, па здабычу ўжо лётае і самка. Спадзяёмся, птушанят чакаюць больш смачныя абеды. 🙌🏻

📷 Фота: BirdLife International; Telegram-канал @ptu6ki.
2024/09/28 23:17:48
Back to Top
HTML Embed Code: