Telegram Web Link
BirdLife Europe, WWF і іншыя буйныя прыродаахоўныя арганізацыі звярнуліся да органаў ЕС з заклікам праводзіць цэласную палітыку ў вобласці клімату, энергетыкі і біяразнастайнасці. Гэты падыход актуальны і для Беларусі: захаванне біяразнастайнасці – адзін з нашых нацыянальных інтарэсаў.

👇🏻Чытай зварот прыродаахоўнікаў па спасылцы:
https://ptushki.org/news/716985.html.

📷 Фота: SgH Vienna, Wikimedia Commons.
😯 Учора з Польшчы ў Беларусь прыляцеў чорны грыф. У гэтым стагоддзі гэтага віду ў нас яшчэ не назіралі. Праз дажджы ён будзе начаваць на палях недзе ў ваколіцах Брэста.

Паведамі нам, калі ўбачыш чорнага грыфа, і сфатаграфуй пры магчымасці.

Птушка вельмi вялiкая – даўжыня цела 100-110 см, размах крылаў 250-295 см. Апярэнне ўсё аднолькава бурае з неаперанай галавой.

📷 Фота: PJeganathan, Wikimedia Commons.
Шчуркі-пчалаедкі (золотистые щурки) ужо ў Беларусі! 😍☀️
Каб вярнуцца дадому і вывесці птушанят, яны пралятаюць 6000-9000 кіламетраў!

Як з ёю сустрэцца?
Гняздуецца звычайна ў кар’ерах ці ў пясчаных абрывах. Птушка ўключана ў нацыянальную Чырвоную кнігу, але на гнездаванні адзначана ва ўсіх абласцях нашай краіны. Калі яна палюе на насякомых, можа сядзець на правадах, сухіх галінах, дзе яе можна ўбачыць.🤗
🐦 У Беларусі – сезон подлеткаў. Птушаняты вучацца лётаць: не забірай іх дадому!

🗣 Захоўвай памятку і рабі рэпост, каб як мага больш людзей даведаліся, што рабіць, калі знайшлі птушаня.

🔺Увага! Калі на зямлі ты бачыш птушаня голуба або свіргуля (стрижа) – яму трэба дапамога. Парады па дапамозе птушанятам галубоў ты можаш атрымаць у валанцёркі Зоі Кенько – [email protected]. Парады па дапамозе свіргулянятам чытай у групе vk.com/strizh_by.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрыя навіны! Ужо вылупіліся чатыры птушаняты сокала-пустальгі! 🐣🤗
Глядзі, як самка старанна корміць першых сакалянят.

☝🏻 Цяпер галоўнае, каб самец забяспечваў ежай самку і птушанят.

👨‍💻 Ідзе 11-ты сезон рэаліці-шоу з пустальгой: сочым за дэталямі сямейнага жыцця на двух гнёздах гэтага сокала на шматпавярховіку ў Брэсце 🚩 birdwatch.by/pustalga-brest2022.

Магчыма, пакуль ты гэта чытаеш, з яйка выбіраецца яшчэ хто-небудзь. 😇
🐦 У нямецкім горадзе катоў забаранілі выпускаць на вуліцу, каб захаваць рэдкіх птушак.

☝🏻За парушэнне прадугледжаны штраф у 500 еўра. Забарона дзейнічае да канца жніўня і распаўсюджваецца на раён, дзе знаходзяцца гнёзды жаўрука-смецюха (хохлатого жаворонка), рэдкага віду птушак, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Рэч у тым, што гэтыя птушкі будуюць свае гнёзды на зямлі, нават у гарадскіх умовах.

🐈 Калі кот збег, гаспадар абавязаны яго злавіць. Калі ж гадаванец заб'е аднаго з жаўрукоў-смецюхоў і яго віна будзе даказана, то ўласніку жывёлы давядзецца выплаціць у бюджэт 50 тысяч еўра.

У Беларусі жаўрук-смяцюх, уключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу, таксама адчувае прэсінг ад драпежніцтва катоў на вольным выгуле.
Як вырашыць гэтую праблему, чытай тут 👉🏻https://ptushki.org/news/717083.html.

📷 Фота жаўрука-смяцюха: Віталь Некрашэвіч.
Жыццё не спыніць.😌 У белых буслоў вывеліся птушаняты.❤️

Такое вялікае гняздо буслы пабудавалі на слупе ЛЭП у вёсцы Клінок Чэрвенскага раёна.

☝🏻Усе буслы штогод надбудоўваюць гняздо. Шматузроўневыя буслянкі вельмі цяжкія: трохгадовае гняздо можа важыць больш за 200 кілаграмаў, а вельмі старое – больш за 800 кг!

Беларускія энергетыкі распрацавалі адмысловыя моцныя слупы з платформамі, здольныя вытрымаць вялікую вагу буслянкі. Пры планаванні новых ліній ці рэканструкцыі старых яны будуць закладваць у бюджэт і гэтыя новыя апоры з буслянкамі, але пакуль замяніць усе слупы ЛЭП з гнёздамі буслоў немагчыма.

Тым не менш, ты можаш звярнуцца ў мясцовае падраздзяленне “Белэнерга” і ўдакладніць пра магчымасць замены канкрэтнага слупа цягам наступнага года.
😍 Вялікі дзяцел пазіруе ў чаромсе і як бы пытае, ці падабаецца нам яго прычоска. Як табе? 😏

📷 Фота: Іна Шкурко, Бараўляны.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фота – далучайся да чату @ptushkafota.
Спеваком № 1 сярод нашых птушак людзі лічаць салаўя. Але ў Беларусі ёсць невялічкая птушка, леска-чорнагалоўка (черноголовая славка), якую некаторыя знаўцы лічаць спеваком № 2! 😍

🎶Песня лескі-чорнагалоўкі прыгожая і даволі гучная, складаная, непаўторная, практычна без паўз, складаецца з серыі доўгіх пералівістых строф, у пачатку ціхіх, затым гучных флейтавых гукаў, добра запамінаецца. Яе пачатак можа гучаць як ціхае мармытанне.

☀️Спявае галоўным чынам удзень, пачуць яе можна аж да канца ліпеня. Шукай леску-чорнагалоўку ў лясах і месцах з густымі зарасцямі кустоў.

Выпраўляйся на прагулку, каб паслухаць гэты чароўны спеў. Але перад гэтым паслухай запіс https://ptushki.org/bird/257.html, каб дакладна яе пазнаць.
📲 Яшчэ вызначыць спевака табе можа дапамагчы мабільны дадатак BirdNET.

А якіх птушак ты лічыш спевакамі № 1 і № 2?

📷 Фота: Вікторыя Кірылава.
"Ну што, ізноў вы? Ізноў на камеру спяваць?
Ну добра, так і быць, зараз заспяваю!
" 🤗🎶

💛 Самцы жоўтай пліскі (желтой трясогузки) спяваюць на кустах, высокіх травінках ці ў палёце. Пры гэтым для падтрымання раўнавагі на вяршынях высокіх раслін яны нярэдка шырока раскрываюць хвост.

Гэтую яркую птушку можна сустрэць на лугах, адкрытых рачных поймах, травяных палях, дзе яна ласуецца насякомымі.🕷

📷 Фота: Іна Шкурко, @ptushkafota.
😍 Птушаняты чорнай жаўны – самага вялікага беларускага дзятла.

Патомства выкормліваюць абодва бацькі, прыносяць ім буйныя камякі корму, якія практычна цалкам складаюцца з мурашак і іх кукалак.🐜

Птушаняты пакідаюць гняздо праз 24–28 дзён пасля вылуплення, перад гэтым птушаняты падоўгу высоўваюцца з дупла і крычаць. Дарослыя птушкі, наадварот, каля гнязда паводзяць сябе ціха.

Вывадак трымаецца на ўчастку бацькоў, але пад канец лета рассейваецца.

📷 Фота: Кацярына Хведанцэвіч, Брэст.
На першым гняздзе птушаняты актыўныя, добра відаць, што іх 5. 🐣 Яны ўжо заўважна падраслі і самка не можа ўсіх загнаць пад сябе, калі абагравае.😇

На другім гняздзе сітуацыя не такая добрая: самец часта прылятае без здабычы, самцы не хапае ежы, і яна самастойна лётае паляваць. У гэты час самец падмяняе яе на кладцы.

Учора за 12 гадзін самец двойчы прылятаў на гняздо і абодва разы пусты.🙁 Самка лятала кожны раз паляваць сама прыкладна на гадзіну, але першы раз ён яе не дачакаўся, і яйкі былі без абагрэву і нагляду бацькоў каля 40 хвілін.

Тое, што самец не корміць самку ў перыяд інкубацыі – яшчэ не самая вялікая праблема з магчымых. Бо птушанят у яйках трэба абаграваць, але не трэба карміць. Калі гэтак жа будзе працягвацца пасля вылуплення птушанят, яны паступова загінуць ад голаду, а калі самка будзе паляваць сама – яшчэ і ад холаду.😔 Але паглядзім, што будзе далей.🤞🏻

Працягвай назіраць разам з намі за дзвюма сем'ямі пустэльг у Брэсце birdwatch.by/pustalga-brest2022.
2024/09/28 23:18:39
Back to Top
HTML Embed Code: