Telegram Web Link
У заказніку “Званец” знойдзены новы від птушак!

Наш спецыяліст Юрый Янкевіч расказаў пра вынікі экспедыцыі ў Драгічынскі раён.

Юра праверыў 49 ахоўных месцаў і знайшоў 21 новае месца з чырванакніжнікамі. 👏

Асабліва радуюць знаходкі месцаў гнездавання рэдкіх птушак: вялікі грыцук (большой веретенник), вялікі кулён (большой кроншнеп), два такавішчы дубальта. А яшчэ Юрый адзначыў валасяніцу-белашыйку (мухоловку-белошейку), якая стала новым відам для заказніка. 🐦🔍

Пры праверцы ахоўных месцаў з чырванакніжнікамі прыкладна пятая частка не пацвердзілася. Гэта звязана са зніжэннем узроўню грунтавых вод і са зменай расліннасці (сукцэсіяй). Балота зарастае трыснягом і хмызняком.

– Вады вельмі мала на Званцы для траўня, – кажа Юрый. – Я ў свой час хадзіў тут па балоце падчас улікаў вяртлявай чаротаўкі, і вады было па калена. А цяпер усяго 10-15 см.

Зарастанне ўчасткаў вымушае птушак адкрытых балот перамяшчацца ў іншыя месцы. Тэрмінова патрэбны план дзеянняў па кіраванні водным рэжымам і падтрымцы экасістэмы балота.

🤲 Ты можаш падтрымаць справу па ахове прыроды: далучыцца да Дзікага клуба, набыць лімітаваны мерч з ваўком, нашы птушыныя размалёўкі або значкі-піны. Увесь прыбытак ідзе на ахову прыроды.

Выбірай свой спосаб дапамагчы.

📷 На фота: валасяніца-белашыйка, аўтар Наталля Бачурынская; дубальт, аўтар Вольга Жмура; вялікі грыцук, аўтар Кацярына Фацеева; балота Званец, аўтар Юрый Янкевіч.

#ДзікіяЭкспедыцыі
Чэрвень – месяц подлеткаў. Яны часта зусім не падобныя да сваіх бацькоў. 🐦

Зможаш вызначыць, чые птушыныя дзеткі на фота? Пішы ў каментарах!

👉 Калі ты ўбачыш птушанят на зямлі (акрамя свіргулёў/cтрижей) – не трэба іх забіраць дадому. Нябачныя бацькі побач, прыглядваюць за малымі і працягваюць іх карміць.

📷 Дзякуем за фота Сяргею Аднавалу, Віктару Выскварку, Іне Шкурко, Аляксею Вайцянкову,  Ліліі Кахновіч, Вользе Шугалеўскай.
⚡️ Паспей заказаць ваўчыны мерч з лімітаванай серыі і падтрымаць прыроду! Заказы прымаем да 16 чэрвеня, потым – усё!

Калі маеш знаёмых з прозвішчам Воўк, Воўчак, Воўкаў ці іншым аднакаранёвым – перашлі ім гэты пост – у іх проста павінен быць гэты мерч!

👕 Мы падрыхтавалі абноўкі для ўсёй сям’і: футболкі прэміюм-якасці унісекс і дзіцячыя, худзі, світшоты, шоперы. Усё з натуральных матэрыялаў – футболкі і шоперы 100% бавоўна, худзі і світшоты з дадаткам паліэстэру для даўгавечнасці.

Якасны DTG друк – фарба ўваходзіць у структуру тканіны, а не друкуецца зверху. Таму няма эфекту налепкі, малюнак вельмі добра трымаецца і доўга не выцвітае. Вытрымлівае да 50 сеансаў мыцця.

І, канечне, нашы эксклюзіўныя прынты з выявай ваўка – выбірай свой!

Цэны на дзікі мерч з прынтам ваўка:

футболка унісекс S-XXL – 75 руб.
футболка унісекс 3XL-5XL – 85 руб.
дзіцячая футболка 5XS-S – 68 руб.
худзі S-XXL – 160 руб.
світшот S-XXL – 130 руб.
шопер тонкі – 40 руб.
шопер шчыльны – 55 руб.

Для ўдзельнікаў "Дзікага клуба" зніжкі. 😉

🤲 Прыбытак ад продажу пойдзе на важную і добрую справу – ахову прыроды Беларусі.

Паглядзець табліцу памераў, выбраць прынт і заказаць мерч можна ў нас на сайце
Калі б птушкі маглі выбіраць сабе прафесію, то папаўзень дакладна быў бы тынкоўшчыкам. 😁

🐦 Звычайны папаўзень гняздуецца ў дуплах, але сам іх не дзяўбе. Ён займае дуплы, або штучныя дуплянкі.

#дзікіфакт: Калі адтуліна лятка занадта вялікая для папаўзня, ён замазвае яе глінай, змяшанай са сліной, і застаўляе ляток дакладна пад сябе, дыяметрам 3,5 см. Толькі паглядзі, як акуратна ён гэта робіць! У асобных выпадках такая “шпаклёўка” пакрывае прылеглыя да дупла ўчасткі кары і нават частку “кватэры” знутры.

А ты бачыў_ла гняздо папаўзня?

👉 Яшчэ адзін дзікі факт пра папаўзня знойдзеш у размалёўцы ад арнітолагаў “Птушкі ля кармушкі”. Хто ўжо расфарбаваў папаўзня? Пакажыце ў каментарах, будзем любавацца разам.

Размалёўка на дзвюх мовах, пра кожную птушку ёсць цікавы факт. Шчыльная бумага вельмі прыемная навобмацак. Такая размалёўка падыдзе і дзецям, і дарослым – гэта і рэлакс і спазнанне новага.

Заказаць камплект з трох розных размалёвак можна ў нас на сайце.

📷 Фота Віталя Некрашэвіча, Анастасіі Сяргеевай.
2024/09/21 23:23:31
Back to Top
HTML Embed Code: