Telegram Web Link
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Заўтра запускаем збор заказаў на дзікі мерч з ваўком! І, канечне, для Дзікага клуба будуць спецыяльныя цэны. 😉

А ты ў клубе? Гэта кам'юніці аматараў прыроды з варушняком і бонусамі, прыбытак ад якога ідзе на ахову прыроды Беларусі.

Што мы робім для аховы прыроды?

👉 Летась дзякуючы ў тым ліку працы нашых спецыялістаў 17 важных прыродных тэрыторый атрымалі шанец быць захаванымі.

А сёлета мы ўжо правялі 2 экспедыцыі – у Іванаўскім, Пінскім, Ганцавіцкім і Драгічынскім раёнах, дзе правяралі і шукалі месцы з чырванакніжнікамі, якія патрэбна ахоўваць.

Чытай пра нашу працу па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі

🔍 Дарэчы, ужо 6 чэрвеня для ўдзельнікаў клуба ў Мінску пройдзе бясплатная птушыная прагулка з арнітолагам!

Далучайся да клуба, патдрымлівай прыроду, атрымлівай больш магчымасцяў цікава і з карысцю правесці час! 🤗
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Траянскі конь з чужароднымі раслінамі

Як хутка ўсё мяняецца! У 2012 годзе на тэрыторыі Беларусі рос 301 інвазіўны від раслін, а зараз батанікі налічылі іх ужо 420! Нягледзячы на тое, што наша краіна сур'ёзна змагаецца з чужароднымі шкоднымі раслінамі і траціць на гэта больш за мільён рублёў штогод, колькасць агрэсіўных відаў раслін расце як і плошча захопленых імі зямель, як і экалагічныя і эканамічная страты. 🙁

Кожны з нас можа зрабіць свой унёсак у барацьбу з інвазіўнымі відамі. Перад тым як садзіць нешта новае прыгожае на лецішчы (як у суседа) трэба паглядзець ці няма гэтага віду ў чорным спісе. Сёння яно расце мірна ў гародзе, а заўтра – за плотам.

🌱 Звярніце ўвагу, напрыклад, на сумах аленярогі (воцатнае дрэва), якое з дэкаратыўнымі мэтамі часта высаджваюць ва дварах і на лецішчах. Часта дрэва расце прыгожа ў сваім куточку і нікога не чапае, пакуль ягоную галінку не зламае бура ці вы самі захочаце яго перасадзіць. Тут каварны воцатнік пакажа свой характар. З-пад зямлі за метры ад асноўнага ствала пачнуць прабівацца новыя моцныя парасткі. Колькі чалавек праклінаюць той дзень, калі пасадзілі яго на сваім участку!

Лепш за ўсё наогул адмовіцца ад вырошчвання інвазіўных раслін. Але што ж рабіць, калі яны ўжо растуць у цябе і ты хочаш ласавацца іх ягадамі? Не дапускай распаўсюджвання гэтых раслін: абразай кусты, каб крона фарміравалася не вышэй за два метры, збірай ураджай поўнасцю, бо ягадамі любяць карміцца птушкі, якія і разносяць насенне на лясах, палях і лугах. Калі ты ўжо не плануеш збіраць ураджай, лепш выдалі расліну поўнасцю – выкарчуй і спалі.

📷 Дзякуем за фота сумаха аленярогага Ніне Каралевіч.

#інвазіўныявіды
Тэма выклікала жывое абмеркаванне, дзяліцеся таксама сваім досведам, калі даводзілася сутыкацца з праблемай інвазіўных раслін, змагацца з імі🙌
Forwarded from Зоя Середа
Вой, я нейкую акацыю з бела-ружовымі кветкамі была пасадзіла. Як палезлі парасткі па ўсім дварышчы!!! А карэнне як шнуры! Думала, капут будзе. Але вывела сродкам, што ў калгасе пустазелле травяць. На кожны парастак паліла і ўсе прапалі, пасля і асноўнае дрэва засохла
Апранай усю сям'ю ў ваўчыны мерч! Прымаем заказы на трэці эксклюзіўны дзікі дроп.

🐺 Сёння – Дзень абароны навакольнага асяроддзя. А воўк – індыкатар здаровага асяроддзя. Гэты разумны і сацыяльны звер дапамагае падтрымліваць баланс і стабільнасць у экасістэмах.

Гэтым разам прапануем: футболкі унісекс, дзіцячыя футболкі, худзі, світшоты, шоперы тонкія лёгкія, шоперы шчыльныя, мацнейшыя. Выбірай цудоўную абноўку для сябе або падарунак блізкаму чалавеку.

👕 Якасная тканіна:

🔹футболкі прэміюм-якасці ў белым колеры са 100% бавоўны, 155 г/м2, не прасвечваюць
🔹худзі і світшоты ў колеры шэры меланж – бавоўна з дадаткам поліэстэру для даўгавечнага нашэння
🔹тонкі шопер са 100% бавоўны, шчыльнасць 120-140 г/м2, вытрымлівае 5 кг
🔹шчыльны шопер са 100% бавоўны, 220 г/м2, вытрымлівае 10 кг.

Даступныя 3 малюнкі, для кожнага – надпіс у жаночым і мужчынскім родзе.
Якасны DTG друк – фарба ўваходзіць у структуру тканіны, а не друкуецца зверху. Таму няма эфекту налепкі, малюнак вельмі добра трымаецца і доўга не выцвітае.

Увесь прыбытак ад мерчу пойдзе на ахову прыроды Беларусі. ❤️

👛 Цэны:

футболка унісекс S-XXL – 75 руб.
футболка унісекс 3XL-5XL – 85 руб.
дзіцячая футболка 5XS-S – 68 руб.
худзі S-XXL – 160 руб.
світшот S-XXL – 130 руб.
шопер тонкі – 40 руб.
шопер шчыльны – 55 руб.

Для ўдзельнікаў “Дзікага клуба” зніжкі. 😉

Паглядзець табліцу памераў, выбраць прынт і заказаць мерч можна ў нас на сайце.

Заказы збіраем да 16 чэрвеня ўключна. Гатоўнасць мерчу – прыкладна да 24 чэрвеня.

Засталіся пытанні? Пішы ў каментары!
Усё ж такі пАра - ці не?

Нядаўна мы пісалі пра магчымую пару чорнага і белага буслоў. Заолаг Сяргей Шакала назіраў, як чорны бусел адпачывае ля гнязда, дзе белая бусліха неседжвала яйкі. Але Сяргей не быў упэўнены, што яны ўтварылі пару.

🐦 Пасля гэтага птушкарка Іна Шкурко правяла палову дня ў назіраннях за гэтымі бусламі і вось што расказвае:

“Калі я прыехала на месца, самка белага бусла сядзела на гняздзе, адтуль ужо былі відаць галовы птушанят. Чорны бусел прыляцеў праз 20 хвілін. Але як толькі ён падляцеў да самкі, яна прагнала яго, а ён сеў побач на дах і “плакаў” у прамым сэнсе гэтага слова, такі гук адчаю быў. Праз некаторы час самец белага бусла прынёс корм самцы, пасля чаго я зразумела, што пара дакладна не змешаная. Некалькі разоў чорны бусел спрабаваў сесці на гняздо белых буслоў, але яны гналі яго.”

Мясцовыя жыхары расказалі Іне, што гэты чорны бусел прылятае сюды ўжо трэці год запар. Спрабаваў будаваць гняздо на прамысловай трубе, але людзі яго здымалі. На наступны год ён паспеў першым заняць гняздо белых буслоў, але так і прасядзеў там адзін увесь сезон. А сёлета ізноў пацярпеў няўдачу: сваё гняздо не будаваў, а ўвесь час спрабаваў заняць гняздо белых буслоў, але адусюль быў выгнаны.

Спадзяёмся, што ў гэтай шчымлівай гісторыі будзе шчаслівы канец. Зычым чорнаму буслу знайсці і скласці пару з самачкай свайго віду. 🙏

📷 Дзякуем за інфармацыю і фота Іне Шкурко.
Што свіргулі (стрижи) здольныя рабіць у палёце?

🐦 Сёння – Сусветны дзень свіргуля. Трымай #дзікіфакт пра гэтую неверагодную птушку.

Свіргулі амаль усё жыццё праводзяць у паветры: у палёце яны палююць на насякомых, п’юць, ловяць будаўнічы матэрыял для гнязда, спяць і нават любяцца.

Здараецца і так, што свіргуль апынаецца на зямлі: напрыклад, на вялікай хуткасці сутыкнуўся з перашкодай, або птушаня няўдала ўпала з даху. Свіргулі ў адрозненне ад большасці птушак не кормяць птушанят пасля таго, як яны пакінулі гняздо.

Як дапамагчы свіргулю, які ўпаў, і пры гэтым не пашкодзіць яму?

👉 Прачытай памятку, захавай сабе, падзяліся з сябрамі.
2024/09/21 21:25:15
Back to Top
HTML Embed Code: