Telegram Web Link
🐿 Цяпер вавёркі робяць запасы на зіму, хаваюць па розных зацішных кутках жалуды, арэхі, шышкі, розныя карані, часам сушаць грыбы, развешваюць іх на галінках. 🌰

Гэты звярок, які жыве на дрэвах, лёгка перамяшчаецца па гладкіх ствалах як угару, гэтак і ўніз галавой. Амаль з такой жа лёгкасцю і шпаркасцю скача па тонкіх галінах, пераскоквае з дрэва на дрэва. Пры ўсіх гэтых перамяшчэннях вавёрка ў якасці руля і парашута выкарыстоўвае свой пышны хвост. 😍

📷 Фота: Віталь Некрашэвіч, @ptushkafota.
🐦 Піньк! Яркіх колераў табе ў стужку!

Паспеў_ла пабываць на прыродзе ў гэтыя выходныя? Каго з птушак бачыў_ла?

📷 На фота Алега Аляксевіча сіняя сініца.
🍁 Сёння, 24 кастрычніка, Міжнародны дзень дзеянняў у абарону клімату.

Па меры таго як змяняецца клімат, небяспечныя для чалавецтва прыродныя з'явы адбываюцца часцей. Гэта залевы, паводкі, штормы, хвалі спякоты ці надзвычайныя маразы. Такія перапады надвор’я вельмі цяжка адбіваюцца на чалавеку і на дзікай прыродзе: часам масава гінуць птушкі і дзікія звяры.

Захаванне клімату – адна з глабальным праблем, якая сёння стаіць перад чалавекам.

Што асабіста ты можаш зрабіць для захавання клімату?

🔹Хаця б адзін дзень на тыдзень не есці мяса,
🔹выкарыстоўваць LED-лямпачкі,
🔹не выкідваць, рамантаваць сапсаваныя рэчы,
🔹знізіць хуткасць, калі едзеш у аўто,
🔹спажываць мясцовыя прадукты,
🔹 закрываць кран з вадой, пакуль чысціш зубы,
🔹далучыцца да “Дзікага клуба”: увесь прыбытак ад клуба ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі.

📷 На фота заказнік “Альманскія балоты”, аўтар Віктар Малышчыц.
🍁 13-15 кастрычніка ў заказніку "Тураўскі луг" прайшоў прыродаахоўны летнік.

Шэсць удзельнікаў з Жодзіна, Віцебска і Мінска прыехалі ў гэты куток Палесся, каб прабавіць час з карысцю для дзікай прыроды.

Разам з арнітолагам Паўлам Пінчуком, кіраўніком Тураўскай станцыі кальцавання, яны ачысцілі ўчастак у 3 гектары ад смецця і хмызняку дзеля захавання біяразнастайнасці ўнікальнай экасістэмы Тураўскага балоння. Цяпер тэрыторыя, на якой у наступным годзе змогуць гнездаваць кулікі і качкі, значна павялічылася.

У вольны час удзельнікі азнаёміліся з кальцаваннем птушак на станцыі. 🐦

🤲 Тураўскае балонне – гэта край кулікоў. Такіх натуральных паплавоў у Еўропе засталося мала, і іх трэба не толькі ахоўваць, але і чысціць ад хмызнякоў ды смецця. Але падчас гнездавання гэтага рабіць нельга.

Вясной паглядзім, хто загнездаваў на вызваленых гектарах ❤️ – чакайце навін!

Вялікі дзякуй усім удзельнікам, а таксама спонсару мерапрыемства – кампаніі “Кока-Кола Беврыджыз Белоруссія”! ❤️

📷 Фота Ірыны Нікіфаравай.
Заўтра, 28 кастрычніка, у Беларусі выйдуць новыя птушыныя маркі! 😍

🐦 Героямі серыі “Птушкі – зімнія госці Беларусі” сталі рагаты жаўрук (рюм), сняжурка (пуночка), амялушка (свиристель) і звычайная чачотка (чечётка). Гэтыя птушкі ў Беларусі толькі зімуюць. Першыя дзве сустракаюцца на палях і на дарогах.

📍 У дзень выпуску марак на галоўным паштамце Мінска будзе магчыма пагасіць марку на адмысловым канверце першага дня адмысловым штэмпелем, які выкарыстоўваецца толькі адзін дзень.

Да выпуску падрыхтаваны і адмысловыя паштовыя карткі. На іх у гэты дзень маркі можна наклеіць з боку малюнка і пагасіць штэмпелем першага дня – так ствараецца калекцыйны картмаксімум, а можна даслаць яго сябрам у іншую краіну ці па Беларусі. Бо намінал пакрывае перасылку за мяжу.

А ты ўжо бачыў сёлета гэтых птушак? Калі не – пачакай снегу, тады яны становяцца больш заўважнымі.

https://www.belpost.by/philately/infolists/3669

📷 На фота звычайная чачотка, аўтар – Аляксандр Добуш, @ptushkafota.
🍁 Лісце – не смецце! Самы прыгожы час восені падыходзіць да свайго завяршэння. А ці ведаеш ты, навошта апалае лісце патрэбна жывёлам і раслінам?

Гэта натуральнае ўгнаенне! Гэта ежа для дажджавых чарвякоў, казурак, грыбоў і мікробаў.  🐛🐞🦗 Акрамя таго ў апалым лісці зімуюць вусені, багоўкі, а таксама процьма смачных казурак, якіх любяць птушкі. Салаўі ўвесну выкарыстоўваюць леташняе лісце ў гняздзе.

Чалавек адбірае ў прыроды ўсё больш тэрыторый. Таму варта пакідаць куточкі дзікай прыроды як на лецішчах, так і ў гарадскім асяроддзі.

🍂 У нашых гарадах лісце прыбіраецца паміж праезнай часткай і тратуарамі, а таксама паміж тратуарамі, будынкамі, збудаваннямі і на іншых азялененых тэрыторыях на 10 м да тратуара ці праезнай часткі (калі няма тратуара). На жаль, Пастанова не абмяжоўвае апетыты камунальнікаў і яны могуць зачысціць усё лісце. Але варта ім нагадваць, што гэтага рабіць ад іх не патрабуецца. Пастанова Мін-ва ЖКГ №1 ад 13.01.2020.

Працяг 👇
🍂 У парках, скверах, на бульварах, у гаях і садах лісце прыбіраецца на 5 м ад сцежак.  Двары і месцы агульнага карыстання вычышчаюцца поўнасцю.

🐦 Хочаш прывабіць птушак на свой падворак? Пакінь апалае лісце – твой сад узнагародзіць цябе бурлівым птушыным (і не толькі) жыццём!

📷 На фота Іны Шкурко чорны дрозд шукае чарвякоў, @ptushkafota.
🦉 Гэта прыгажуня – вушатая сава. Але так званыя “вушы” на яе галаве – гэта пёркі, і яны не маюць ніякага дачынення да органаў слыху.

👂 У звяроў ёсць вонкавыя вушы. Яны ўлоўліваюць гукі. У птушак няма вушной ракавіны, але па баках галавы ёсць вонкавы слыхавы праход (глядзі другое фота).

У соў, луней і іншых птушак, для якіх слых грае важную ролю ў паляванні, вушы пасаджаны асіметрычна.

#дзікіфакт: У птушак ёсць суперздольнасць, якой няма ў звяроў і нават у людзей. У іх слыхавыя клеткі аднаўляюцца! І з узростам слых такі ж, як і ў маладосці. Нават калі птушка гняздуе каля музычнай пляцоўкі і штогод слухае рок-канцэрты.

📷 Фота: Кацярына Хведанцэвіч, @ptushkafota; Lennart Lennuk, Wikimedia Commons.
Дапамажы выбраць расліну 2024 года! 🌿

Грамадскае аб'яднанне “Беларускае батанічнае таварыства” і Інстытут эксперыментальнай батанікі праводзяць конкурс “Расліна 2024 года”.

Што трэба рабіць?

1️⃣ Выберы 1-3 назвы дзікарослых раслін, якія растуць на тэрыторыі Беларусі.

2️⃣ Напішы кароткае абгрунтаванне для кожнай расліны, чаму, на тваю думку, менавіта яна можа быць сімвалам 2024 года.

3️⃣ Дашлі сваю прапанову да 3 лістапада 2023 года адным са спосабаў 👇

Google-форма https://forms.gle/f2FpfoTnL3C1wfW19
Электронная пошта [email protected]
Viber, WhatsApp, Telegram па нумары +375293276703.

🌿 Выява расліны будзе ўпрыгожваць рэкламную прадукцыю "Беларускага батанічнага таварыства".
💧 Знайшлі яшчэ адну пагрозу дзікім рэкам: шпоры.

Не здзіўляйся: гаворка не пра тыя шпоры, якія на ботах, а пра паўзапруды з пяску ці камення на рэках. Іх будуюць для абароны берагоў ад разбурэння, для “паляпшэння” ракі для суднаходства, так як яны ў межань накіроўваюць ваду ў фарватар. Плынь паглыбляе фарватар.

☝️ Вопыт Польшчы (Вісла) і Літвы (Нёман) паказвае, што вада заносіць прамежкі паміж шпорамі мулам і пяском. Яна тут застойваецца. Прамежкі з часам забалочваюцца і зарастаюць – рака звужаецца, пляжы і мелі знікаюць. А гэта значыць, знікаюць цэлыя экасістэмы з іх насельнікамі. 😢 Працэс займае дэкады. На жаль, мы не знайшлі рэзультатаў вывучэння экалагічных наступстваў будавання шпор.

У Беларусі шпоры па нашых дадзеных з’явіліся нядаўна і пакуль заўважаны толькі на Прыпяці.

👇
📷 На здымках: участак Прыпяці без шпор на поўначы ад Тураўскага балоння ў 2012 г. і той самы ўчастак у 2020 г. Нам невядома, калі шпоры былі пабудаваны.

Старыя шпоры на рацэ Нёман у Літве: добра відаць, як звузілася рака і зарастаюць прамежкі паміж шпорамі (з Google Earth).

#дзікіярэкі #свабодныярэкі #вольныярэкі #freerivers #wildrivers #дикиереки #свободныереки
Становіцца ўсё халадней, але птушыная міграцыя працягваецца. Апранайся цяплей і выпраўляйся на прыроду па цікавыя назіранні! 🤗

Зараз на вадаёмах Беларусі можна ўбачыць паўночных гасцей – вадаплаўных птушак, якія сустракаюцца ў нас падчас восеньскай міграцыі.

🐦 На Магілёўшчыне два тыдні таму быў заўважаны нырок-маранка.

🐦 На Міншчыне ўжо адзначаны нырок-свірок (турпан), нырок-сіньга, чырвонаваллёвы і чорнаваллёвы гагачы.

🐦 А ў Барысаве і Мінску назіралі рэдкую ў нас трохпалую чайку (моевку).

😉 Звяртай увагу на незвычайных птушак на вадаёмах! А правільна вызначыць від дапаможа палявы вызначальнік з добрымі фотаздымкамі.

📷 На фота: чорнаваллёвы гагач, трохпалая чайка, аўтар Іна Субоціна; нырок-сіньга, аўтар @wildlife_bel.
🌳🐦Хочаш прывабіць птушак на свой падворак? Пасадзі дрэвы!

🌿Каліна, рабіна, крушына ўпрыгожаць участак і пачастуюць насякомых нектарам, калі квітнеюць увесну, а ўзімку падораць свае ягады і насенне птушкам.😋

Дрэвы саджаць можна і ўвосень, а саджанцы ты можаш бясплатна атрымаць з лесу.

Што трэба зрабіць, каб атрымаць саджанцы?

1️⃣Звярніся ў найбліжэйшае лясніцтва ці лясгас.

2️⃣Яны дадуць табе пералік аб'ектаў, на тэрыторыі якіх можна выкапаць саджанцы.

3️⃣Не выкопвай дрэвы самастойна, гэта забаронена. Супрацоўнікі лясніцтва пакажуць, дзе і якія пароды дрэваў можна выкапаць.

4️⃣ Высадзі дрэва на сваім участку. Май на ўвазе, што найлепш прыжываюцца маладыя дрэвы да 3 гадоў.

☝️У канцы студзеня 2024 года ў лясным кодэксе пачнуць дзейнічаць змены. Ужо наступнай вясной узяць з лесу расліны стане прасцей – месца для гэтага лясгас ці лясніцтва пастараецца падабраць побач з месцам пражывання чалавека (акрамя заказнікаў, нацпаркаў і асобна ахоўных тэрыторый).

📷 На фота Іны Шкурко дрозд-піскун, @ptushkafota.
2024/09/23 12:25:08
Back to Top
HTML Embed Code: