⚡ Прыглядайся ўважліва да птушак на палях! Верагодна, у Беларусі зараз знаходзяцца дропы (дрофы) – іх у нас не назіралі больш за 70 гадоў.
Па некаторых асабістых паведамленнях, самыя апошнія дакладныя рэгістрацыі гэтых птушак – 50-я гады мінулага стагоддзя – тады адзінкавых птушак бачылі ў ваколіцах г. Высокае і каля вёскі Мартынюкі (асабістае паведамленне Фёдара Кузько). Абедзве лакацыі, як і папярэднія рэгістрацыі, знаходзяцца ў Камянецкім раёне.
😲 І вось, нечакана, цікавую інфармацыю нам паведаміў Вадзім Пракапчук. Яго сябра, Іван Каляда 7 траўня ў тым жа Камянецкім раёне каля вёскі Хадасы бачыў дропаў - самца і дзвюх самак. Мужчына вельмі добра разгледзеў птушак - яны былі на полі недалёка ад дарогі. Іван нават сфатаграфаваў іх з аўто на тэлефон, але, на жаль, якасць фота нездавальняючая.
☝️ Пра яшчэ адно магчымае назіранне дропаў паведаміў Аляксандр Марзан. 14 траўня ён бачыў дзвюх буйных птушак, вельмі падобных да дропа, на полі каля гомельскай трасы, паміж Драгічынам і Антопалем.
🐦 Дроп – масіўная птушка з шырокімі грудзьмі і тоўстай шыяй, памерам прыкладна з бусла. Дроп уключаны ў Чырвоныя кнігі ўсіх краін.
❗ Калі ўбачыш падобных буйных птушак на полі – абавязкова фатаграфуй іх і дасылай інфармацыю аб назіранні нам! Магчыма, менавіта табе пашчасціць зрабіць сенсацыю.
📷 Ілюстратыўнае фота: José Antonio Lagier Martin, Wikimedia.Commons.

🔔 Хутка ў школах Беларусі празвіняць апошнія званкі. Традыцыйна гэтае школьнае свята ўпрыгожваюць мноствам паветраных шароў.
🙅♀️ Калі ласка, не выпускай шарыкі ў неба!
Запускаць паветраныя шары небяспечна для навакольнага асяроддзя і асабліва для птушак і звяроў! Часам яны прымаюць гэтае смецце за корм і праглынаюць, і шарыкі выракаюць жывёлу на балючую смерць. Яшчэ птушкі і звяры могуць заблытацца ў пластыкавых стужках, якімі завязаны шары, атрымаць траўмы і загінуць. 😢
🎈 Шарыкі – гэта небіяраскладальныя адкіды, якія разлятаюцца на вялікія адлегласці, трапляюць у прыродныя экасістэмы і шкодзяць ім.
📷 Фота: Zivko Trikic.

Паглядзі, якая прыгажосць зараз на журавінавых балотах! 😍
🌿 Абавязкова трэба там пабываць, асабліва цяпер, калі іх засцілае пухнаты дыван падвею (пушицы).
Дарэчы, звычайна гэтыя пухнацікі людзі блытаюць з цвіценнем, але так выглядаюць не кветкі, а плады гэтай расліны.
❓ Хто бываў на журавінавых балотах вясной? Дзяліцеся фотаздымкамі і ўражаннямі ў каментарах! 🤗
📷 Фота: падвей на Ельні, аўтар – Марына Фёдарава, балотны гід па Ельні.

🕊 Вясна – выдатны час для чэмпіянату па фотабёрдынгу, які пройдзе 27 траўня, у суботу.
Калі ты цікавішся птушкамі, абавязкова далучайся! Гэта цудоўная магчымасць пабыць на прыродзе і пазнаёміцца з птушкамі бліжэй праз аб’ектыў фотаапарата.
❓Што трэба рабіць?
✅ Знайсці партнёра ў каманду ці падрыхтавацца ўдзельнічаць самому_ой.
✅ Фатаграфаваць дзікіх птушак у прыродзе!
✅ Каб перамагчы ў чэмпіянаце, трэба за 6 гадзін наздымаць як мага больш розных відаў птушак.
👛 Удзел у чэмпіянаце каштуе 15 рублёў.
🦡 Для ўдзельнікаў “Дзікага клуба” – бясплатна.
🏆 Пераможцы атрымаюць дыпломы і ўзнагароды за 3 прызавыя месцы. А пераможцы ў дадатковых намінацыях - дыпломы і вызначальнікі птушак.
Падрабязнасці чэмпіянату і рэгістрацыя па спасылцы https://birdingbelarus.by/photobirding.

👋☺️ Прывітанне, сябра! Падрыхтавалі для цябе птушкарскае бінга на гэтыя выходныя.
І няважна, якое надвор’е! Для назірання за птушкамі неабавязкова ехаць кудысьці далёка і нават ісці, можна проста глядзець у акно, утульна захутаўшыся ў плед і папіваючы гарбату. ❤️
🤗 Пішы ў каментарах, што ўдалося ўбачыць. А можа, у цябе нават атрымалася сабраць бінга – любыя тры назіранні ў клетках па гарызанталі, вертыкалі або дыяганалі?

🐟 Ці ведаеш ты, што дагэтуль у нашыя халодныя і чыстыя рачулкі ажно з Балтыйскага мора прыплываюць на нераст ласосі: кумжа і сёмга. Яны ўключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.
🔹 Ласось праплывае шлях у 500 кіламетраў, гэта дастаткова вялікая адлегласць для рыбы. Гэта сведчанне таго, што да беларускіх рэк даходзяць найдужэйшыя асобіны.
🔹 Іншая рыба – еўрапейскі вугор – падарожнічае яшчэ даўжэй. Каб даплыць да Беларусі, ён пераадольвае 9000 кіламетраў! Вугры нараджаюцца ў Саргасавым моры, а да нас прыплываюць яшчэ лічынкамі. Пажыўшы тут 5-20 гадоў, яны плывуць на сваю радзіму нерасціцца першы і апошні раз у сваім жыцці.
Вугор у свеце знаходзіцца на крытычнай мяжы знікнення. У Беларусі гэта адзіны від жывёл, які мае такі высокі пагражальны статус.
❓ Хочаш даведацца больш пра гэтых дзівосных рыб Беларусі? Дамаўляйся загадзя на візіт і прыязджай усёй сям’ёй у Вугрыны або Ласосевы цэнтр!
📌 Вугрыны цэнтр працуе на базе Мядзельскай сярэдняй школы № 1 імя Ўладзіміра Дубоўкі (тэлефоны +375295591101, +375293456700), а Ласосевы цэнтр – на базе школы аграгарадка Варняны ў Астравецкім раёне (+375159179829).
📷 Фота: stproc, iNaturalist.

Як адзначыць Міжнародны дзень біяразнастайнасці? Зрабі падарунак сабе і прыродзе! 🤗
🦡 Далучайся да “Дзікага клуба” і глядзі нашыя закрытыя анлайн-лекцыі ды атрымлівай прыемныя бонусы і зніжкі: https://birdingbelarus.by/dikiyklub.
📗 Набывай круты вызначальнік птушак і назірай за імі часцей: https://birdingbelarus.by/products/pocket-bird-guide.
📷 Рэгіструйся на вясновы чэмпіянат Беларусі па фотабёрдынгу, які пройдзе ўжо ў гэтую суботу: https://birdingbelarus.by/photobirding.
Прыбытак ад дзейнасці ТАА “Дзікая прырода” ідзе на захаванне дзікай прыроды Беларусі. ❤️
На фота шыладзюбка (шилоклювка).

Добра ведаеш дзікую прыроду Беларусі і марыш працаваць дзеля яе захавання? ❤️
Хочаш ладзіць прыродныя экскурсіі, распрацоўваць актыўнасці для “Дзікага клуба” і рыхтаваць асветніцкія публікацыі пра дзікую прыроду?
🙋 Падавай рэзюмэ на нашу вакансію “Агент па турызме” да 28 траўня ўключна!
https://birdingbelarus.by/vacancy.
📷 На фота – валавока (крапивник).

Хочаш паўдзельнічаць у чэмпіянаце па фотабёрдынгу 27 траўня, але сумняваешся ў сваіх сілах? А можа, у цябе ёсць пытанні па ўмовах?
👋 Запрашаем цябе на жывы эфір з арнітолагам Аляксандрам Вінчэўскім!
Аляксандр адкажа на ўсе пытанні, дасць парады, а таксама падзеліцца сваім вопытам удзелу ў чэмпіянатах.
🤗 Далучайся да жывога эфіру 24 траўня (серада) у 18:15 па спасылцы https://www.instagram.com/wildlife.belarus.
Чакаем цябе! ❤️🐦

🐢 А ты ведаеш, што ў Беларусі жывуць дзікія чарапахі? Прычым тысячы гадоў!
Еўрапейская балотная чарапаха жыве на поўдні краіны. Да маштабнай меліярацыі Палесся балотная чарапаха была шырока распаўсюджана. Сёння яна ўключана ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Чарапахам пагражае не толькі асушэнне балот і рачных поймаў, але і шматлікія драпежнікі. Лісы, барсукі і янотападобныя сабакі разбураюць гнёзды ў пяску, ядуць яйкі і чарапашанят. 🦊
А адна з пагроз для віду – знішчэнне для здабычы пяску дзюн каля вады, куды чарапахі адкладваюць яйкі.

🕊️ Любіш птушак, але не вельмі разбіраешся ў іх?
🤩 Выдатная нагода папрактыкавацца – вясновы чэмпіянат Беларусі па фотабёрдынгу 27 траўня, удзел пачаткоўцаў вітаецца!
Спрабуй свае сілы ў высочванні, фатаграфаванні і вызначэнні птушак. Гэта весела і захапляльна!
❓ Маеш амбіцыі на перамогу?
🏆 Парада ад пераможцы-2021 Алёны Ціхановіч: падрыхтуй маршрут загадзя, разбі яго па часе, уключы ў яго розныя біятопы і пазнач для сябе, якіх птушак можаш патэнцыйна там сустрэць. Для перамогі, кажа Алёна, трэба ўважлівасць, добры настрой і воля да перамогі.
Чэмпіянат ужо ў гэтую суботу, запісвайся!
https://birdingbelarus.by/photobirding.
📷 На фота - валавока (крапивник).

❗️ Зараз пачаўся сезон, калі дарослыя шэрыя вароны могуць паводзіцца агрэсіўна. Іх птушаняты выскокваюць з гнязда, але пакуль яшчэ не лётаюць. Бацькі ахоўваюць іх: гучна каркаюць, калі людзі праходзяць побач, а часам нават атакуюць.
Не хвалюйся: варона не можа сур’ёзна параніць чалавека, хіба толькі падрапае скуру. Каркаць і нападаць на варон у адказ не трэба. 🙌
❓ Што ж рабіць, калі шэрыя вароны атакуюць?
👀 Агледзься: можа, каля дарогі ці сцежкі ў траве сідзіць птушаня. Тады можна перанесці яго на 20-30 метраў далей ад людзей. Рабіць гэта трэба асцярожна, бо вароны будуць нападаць, калі ты возьмеш птушаня ў рукі. Захіні галаву парасонам або прыкрый шапкай ці капюшонам. Птушаня не згубіцца, бацькі знойдуць яго. У пары варон бывае да пяці птушанятаў. У Аўстраліі месца гнездавання агрэсіўных мясцовых сарок на час вылету птушанятаў адмыслова азначаюць у гарадах, каб людзі ведалі і абыходзілі.
⏳ Сутыкнуўшыся з парачкай нервовых варон-бацькоў, ведай: праз 3-4 дні яны пакінуць твой двор. Іх птушанятам патрэбна ўсяго некалькі дзён, каб навучыцца лётаць.
📷 На фота – подлетак шэрай вароны.

⚡ Заўтра, 27 траўня, адбудзецца вясновы чэмпіянат па фотабёрдынгу!
Ужо запісаліся каманды з розных куткоў Беларусі: з Мінска і Мінскага раёна, з Брэста, Баранавіч, Маладзечна, Магілёва, Докшыц і Віцебска.
Далучайся і ты! Неабавязкова вельмі добра разбірацца ў птушках і фатаграфіі.
Скарыстайся цудоўнай нагодай добра і весела правесці час на свежым паветры, паназіраць за птушкамі і паспарабаваць свае сілы ў спаборніцтвах. 🤗
❗ Сёння апошні дзень, каб зарэгістравацца. Паспей запісацца – заяўкі прымаюцца да 17:00! 👇
https://birdingbelarus.by/photobirding/
📷 На фота – вясковая ластаўка, аўтар Сяргей Рэзаў.

Сярод распаўсюджаных звестак пра птушак існуе шмат “міфаў”.🐦
Многія дагэтуль лічаць, што зязюлі прадказваюць, колькі чалавеку жыць, а каб разбагацець, трэба абавязкова трымаць грошыкі ў кішэні, калі ўвесну першы раз пачуеш “ку-ку… ку-ку…”🙈
А яшчэ, кажуць, совы - начныя птушкі, таму што ўдзень кепска бачаць.🦉
Так гэта ці не? І якія яшчэ цікавыя “міфы” існуюць пра нашых птушак?🤓
Пра гэта раскажа арнітолаг Сямён Левы на першай закрытай анлайн-лекцыі для “Дзікага клуба” ўжо на наступным тыдні!😍
Дату зараз выбіраюць удзельнікі клуба – яна будзе вядома ў панядзелак.
Ты яшчэ не ў клубе? Далучайся👉https://birdingbelarus.by/dikiyklub
У гэтым годзе ў клубе пройдзе 6 закрытых анлайн-лекцый, а па спасылцы вышэй можна пачытаць, якія яшчэ бонусы атрымліваюць удзельнікі. 😊
📷На фота барадатая кугакаўка (бородатая неясыть), аўтар Іна Субоціна.

Салавей лічыцца галоўным спеваком сярод нашых птушак. Але ў Беларусі ёсць невялічкая птушка, леска-чорнагалоўка (черноголовая славка), спевы якой некаторыя знаўцы лічаць найпрыгажэйшымі! 😍
🎶 Песня лескі-чорнагалоўкі прыгожая і гучная, складаная, непаўторная, практычна без паўз. Яна складаецца з серыі доўгіх пералівістых строф, у пачатку ціхіх, затым гучных флейтавых гукаў, і добра запамінаецца. Яе пачатак можа гучаць як ціхае мармытанне.
☀️ Выпраўляйся на прагулку, каб паслухаць гэты чароўны спеў. Шукай леску-чорнагалоўку ў парках і лясах з зарасцямі кустоў. Спявае птушка раніцай і днём, а пачуць яе можна аж да канца ліпеня.
Але перад гэтым паслухай запіс, каб дакладна яе пазнаць https://wildlifebelarus.org/bird/257.html.
📲 Яшчэ вызначыць спевака табе можа дапамагчы мабільны дадатак BirdNET.
❓ А табе спевы якіх птушак падабаюцца найбольш?
📷 Фота: Віктар Выскварка, Капыльскі раён.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гэты прыгожы маленькі спявун – крапіўнік, або валавока. 😍
Крапіўнік – адна з самых малых нашых птушак. Даўжыня цела ў яго ўсяго 9,5 см, што амаль удвая менш за дамавога вераб'я! 😯
Валавоку цяжка пераблытаць з кімсьці - адметны хвосцік тырчыць дагары.
❓ Дзе можна сустрэць? Шукай валавоку ў вільготных дрэвастоях з густымі зарасцямі і паваленымi дрэвамi, у групах дрэў i кустоў сярод палёў, у парках i садах.
🎥 Відэа кінастудыі AVES.