19 vieraśnia 1991
Miensk, Płošča Lenina. Patrabavańnie viarnuć našyja spradviečnyja nazvy i simvały.
19 верасня 1991
Менск, Плошча Леніна. Патрабаванне вярнуць нашыя спрадвечныя назвы і сімвалы.
Copyright © Стужка - Беларусь
#мова #łacinka

Мы завіталі ў цэнтр візавай падтрымкі ShengenViza.by і высветлелі як зараз сітуацыя з атрыманнем візы Шэнгенскай дамовы, таксама з перамяшчэннем паміж краінамі
Раней з-за каранавіруса ўсе нашыя суседзі зачынялі межы і спынялі выдачу візаў.
🇵🇱 Польшча
З 18 верасня без гучных анонсаў палякі пачалі выдаваць турыстычныя візы. Паступова адчыняліся практычна ўсе польскія візавыя цэнтры на тэрыторыі нашай краіны (апроч магілёўскага). Напрыклад, некаторыя пасля сканчэння 2х гадовай турыстычнай візы паспелі атрымаць ужо 5ці гадовую турыстычную візу.
Але, на дадзены момант прыём дакументаў зноў прыпынены. Гэта звязана з фактычна прамым загадам беларускіх дзяржаўных асобаў скараціць колькасць польскіх і літоўскіх дыпламатаў. Верагодна, у сваю чаргу беларускіх дзяржаўных асобаў справакавалі першыя санкцыі Еўразвязу ў дачыненні да 40 асобаў, а таксама актыўная пазіцыя Літвы і Польшчы.
У некаторых індывідуальных выпадках дагэтуль можна атрымаць нацыянальную польскую візу пры ўзгадненні з консулам.
Маючы дзейную нацыянальную, або шэнгенскую візу можна трапіць у Польшчу. Абавязковым будзе вельмі строгі каранцін на 10 дзён. Парушальнікі каранціну могуць атрымаць вялізны штраф, або дэпартацыю.
🇱🇹 Літва
Літоўцы не пачыналі прыём дакументаў на візы. У некаторых індывідуальных выпадках дагэтуль можна атрымаць нацыянальную літоўскую візу. Уезд у Літву абмежаваны.
🇱🇻 Латвія
Усё цалкам аналагічна літоўцам. Латышы не прымаюць і не пачыналі прыём дакументаў на візы. У некаторых індывідуальных выпадках дагэтуль можна атрымаць нацыянальную латышскую візу. Уезд таксама абмежаваны.
👉 Варта разумець, што зараз сітуацыя змяняецца кожны дзень. Трэба ўлічваць магчымасць і ўмовы уезду, магчымасць атрымання візы і г.д. Мы будзем адсочваць і публікаваць актуальную інфармацыю.
Copyright © Стужка - Беларусь
#schengen #visa #EU

Моўны выраз, робім гэтую рубрыку пастаяннай! Беларуская кірыліцай і лацінкай, ангельская.
🗯 Кожны беларус ёсць годная частка нашай нацыі, а наша краіна - частка Еўропы.
🗯 Kožny biełarus jość hodnaja častka našaj nacyi, a naša kraina - častka Jeŭropy.
🗯 Belarus is a part of Europe and every citizen of our country is a worthy part of our nation.
Copyright © Стужка - Беларусь
#мова #łacinka #english

Шкодныя парады беларусам:
• Трымайцеся за працоўнае месца любымі сродкамі, бо яго згубіць у цяперашні час гэта смерці падобна. Не задумваючыся выконвайце любыя загады. Вам за гэта ніколі нічога не будзе, будзьце аптымістам і верце ў гэта.
• Забудьте беларуский язык (единичные слова на нём). Пользуйтесь только русским языком, впитывайте как губка через него всю прелесть культуры, повадок, ментальности вцелом. Делайте это бездумно, никогда не изучайте его приход к нам, географию распространения, количество носителей, его тенденции и т.д.
• Прымайце ў якасці нашых сімвалаў выключна постсавецкія каланіяльныя. Ніколі не цікаўцеся гербам Пагоня і бела-чырвона-белым сцягам, прымайце толькі любыя спробы іх зняважыць.
• Ідэнтычнасць, гонар і годнасць – гэта не пра вас. Не цікаўцеся нашай гісторыяй, не натхняйцеся веліччу нашых продкаў, не злучайцеся на ментальным узроўні з імі. Фармуйцеся зыходзячы з інтарэсаў іншых нацый, выхоўваецеся і звязвайце сваю ідэнтычнасць з імі. Прымайце ўсе погляды і ідэалогіі, а ў далейшым самастойна іх адстойвайце.
• Не ўсведамляйце нашу еўрапейскую ідэнтычнасць, цалкам ізалюйцеся ад гэтага, а таксама стаўцеся са злараднасцю кшталту «якая мы Еўропа»
• Ніколі крытычна не асэнсоўвайце тое, што апошнія 30 гадоў мы зноў маем сваю суверэнную краіну. Забудзьце пра яе і набліжайце ўваход у склад Расейскай Федэрацыі да расейцаў, дагестанцаў, татараў, якутаў і іншых.
• Выраджайцеся. Рабіце ўсё для масавай міграцыі да нас іншых пераважна азіяцкіх народаў, ніколі не вылучайце іх у нашым грамадстве, не аналізуйце іх стаўленне да нас, злучайце з імі свой лёс. Самі і разам з імі зневажайце апошніх беларусаў па любых прыкметах (ідэнтычнасць, годнасць і гонар, мова, сімвалы, культура і г.д.). Або пакіньце нашу краіну.

South park. S24E01. The pandemic special.
Распачаўся 24 сезон мультфільма South park, прэм'ера першай серыі прысвечанай каранавірусу адбылася 30 верасня ў ЗША.
🔥 Каманда "Кукумба" зрабіла якаснае агучванне на нашай роднай мове, глядзіце тут – https://kykymba.by/60-padnevy-parak-specyjalnaja-kavid-akcyja.html
Прыемнага прагляду!

Правільны варыянт "Шчучыншчына" на лацінцы -
Anonymous Quiz
8%
Ščyčunščuna
55%
Ščučynščyna
32%
Šсhuchynšchyna
5%
Ščyčynščyna
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Марго Левчук выканала «Шчучыншчыну» у оперным стылі. Паслухайце!
Нацыянальны росквіт і сусветны кангрэс беларусаў
Апошнія месяцы мы, як нацыя, займелі магутнейшы росквіт.
Нацыянальная ідэнтычнасць і яе крытычнае асэнсаванне замацавалася ў кожнага беларуса. Нацыянальныя сімвалы можна пабачыць ледзь не на кожным шматкватэрным доме, нацыянальнымі колерамі ўпрыгожваюцца прасторы, на аснове нашых нацыянальных сімвалаў ствараюцца сімвалы лакальных мясцовасцяў. Салідарнасць і падтрымка ўражвае. Акцыі, маршы, падзеі, канцэрты і іншая грамадзянская актыўнасць адбываюцца кожны дзень! Нават з'явіліся відэа, дзе на тэрыторыі дзіцячага садку самыя маленькія беларусы скандуюць «Жыве Беларусь»! 🤍❤️🤍
А ў гэтую суботу, 31 кастрычніка, распачнецца буйны сусветны кангрэс беларусаў. Інфармацыйныя тэхналогія злучаць людзей з усяго свету, адбудзецца бясплатная трансляцыя ўсіх падзеяў.
Афіцыйны сайт кангрэса – https://belaruscongress.org/
Copyright © Стужка - Беларусь
#афіша

Biełaruskaja łacinka ŭ vačach rasiejskaha śvietu
Беларуская лацінка ў вачах расейскага свету
Беларуская лацінка гэта наша гістарычная спадчына, пісьменнасць на ёй захавалася з часоў ВКЛ. Сёння яна афіцыйна паўсюль у метро і чыгунцы, розных іншых шыльдах. Сустрэць яе можна ў вельмі розных сферах (аб'ектах гарадской інфраструктуры, барах, касцёлах, музеях і г.д.). Беларуская лацінка гэта наша неадʼемная нацыянальная частка.
Таксама варта ўзгадаць, што лацінка ўласціва еўрапейскай цывілізацыі. Мовы практычна ўсіх еўрапейскіх нацый ужываюцца на лацінскім альфабэце.
Расейскі свет рэагуе на нашу лацінку вельмі востра. Напрыклад, паглядзіце на адну з рэзалюцый 2019 года, змешчаную на афіцыйным сайце амбасады Расейскай федырацыі. Расейскія дзеячы лічаць неабходным «14. Выразить обеспокоенность [..] использования вместо кириллицы в белорусском языке чуждой и непонятной белорусам латиницы». А таксама дзеячы расейскага свету ставілі мэту «обратиться в Топонимическую комиссию при Совете Министров Республики Беларусь с предложением разъяснить, на каком основании в белорусскоязычных названиях улиц, площадей и элементов городской инфраструктуры используется не присущая белорусскому языку т.н. латиница, насколько это соответствует действующему законодательству».
Як вам такая панічная актыўнасць апублікаваная на афіцыйным сайце расейскай амбасады?!
Чаму ж такое стаўленне да нашай лацінцы ў расейскім свеце?
У нашай краіне ўдалося замацаваць расейскую мову на канстытуцыйным узроўні. Беларусь – гэта адзіная краіна ў свеце, на тэрыторыі якой расейская мова зʼяўляецца мовай большасці жыхароў на ўсёй тэрыторыі. У галовах беларусаў можна сустрэць расейскую ідэнтычнасць, культуру, погляды і ідэалогію.
Таксама ўзгадаем гістарычныя факты – у часы расейскай імперыі наша родная мова была пад забаронай, а ў часы СССР яе набліжалі да расейскай (праз рэформы, навязванне словаў і г.д.).
⚠️ У беларусаў наша лацінка можа выклікаць інтарэс, жаданне яе дасканала ведаць і карыстацца. Гэта можа быць нагодай вяртання да нацыянальных вытокаў з прыгнечанага стану, нагодай да нацыянальнага самаўсведамлення.
Адпаведна ўсё гэта прапарцыйна будзе зніжаць уплыў расейскага свету на розумы беларусаў.
Наша лацінка моцна адрознівае нас ад расейскага свету і зʼяўляецца індыкатарам нашай прыналежнасці да еўрапейскай цывілізацыі. У расейскім свеце лацінкі ніколі не было. На расейскай вікіпедыі можна знайсці артыкул пра расейскую лацінку, дзе будзе ўзгадавацца беларуская лацінка.. Таксама можна знайсці ну вельмі розныя афіцыйныя інструкцыі (адна на адну не падобныя) па транслітарацыі расейскай мовы. Адпаведна для прадстаўнікоў расейскага свету беларуская лацінка дадатковы вельмі моцны ментальны барʼер. З большага яны лічаць нас часткай свайго расейскага свету, для сябе яны ўсталявалі ўяўленне і рамкі адносна нас. Прычытайце артыкул Свет – гэта канкурэцыя нацый і вам канчаткова стане ўсё зразумела.

Позірк на трэцюю лінію менскага метро
7 лістапада 2020 году ў 12:30 пачала працаваць новая трэцяя лінія метро. На дадзены момант гэта чатыры станцыі:
👉 Кавальская Слабада (Kavaĺskaja Slabada)
👉 Вакзальная (Vakzaĺnaja)
👉 Плошча Францішка Багушэвіча (Plošča Franciška Bahuševiča)
👉 Юбілейная плошча (Jubiliejnaja plošča)
Моцныя бакі:
👍 Цягнікі Stadler (эксплуатуюцца выключна гэтыя швейцарскія цягнікі);
👍 Агульнае аздабленне станцый і прастор;
👍 Абарончыя экраны (дзверы) на платформах;
👍 Шыльды, сістэмы арыентавання;
👍 Сэнсарныя інфармацыйныя пункты;
👍 Праязны дакумент (уніфікаваная картка), магчымасць аплаты карткамі банкаў;
Слабыя бакі:
👎 Пол на ўсіх станцыях даволі слізкі і мае эфект крывога люстэрка, які робіць унёсак ва ўспрыманне прасторы;
👎 Усе эскалатары маюць не эстэтычнае аздабленне (металічныя лісты) і розны шум, на момант адкрыцця некаторыя нават не былі цалкам змантаваныя;
👎 Падземныя пераходы і прастора з касамі перад Кавальскай Слабадой маюць непрымальна нізкія столі;
👎 Падземны пераход перад Юбілейнай плошчай непрымальна няроўны, таксама там адпаведна змантаваны сэнсарны інфармацыйны пункт;
Агулам, новая лінія метро гэта вельмі значны ўнёсак у Менск, як у еўрапейскую сталіцу. Так, відавочна, што на нашай новай лініі далёка не ўсё ідэальна. З усімі пералічанымі плюсамі і мінусамі новая лінія агулам адпавядае густу і каларыту. Яна дакладна знаходзіцца ў шэрагу з любымі іншымі сучаснымі метро еўрапейскіх гарадоў. Па некаторых крытэрах наша новая лінія метро можа абыходзіць іншых і надзейна трымацца ў лідарах. Напрыклад, па эксплуатаваных цягніках Stadler.
Таксама варта адзначыць насычаны нацыянальны каларыт станцыі Плошча Францішка Багушэвіча з адпаведнымі экспазіцыямі і цытатамі. 🤍❤️🤍
Па магчымасці абавязкова наведайце новую лінію, карыстайцеся. Адчувайце годны каларыт і камфорт. Райце іншым, уключайце ў турыстычныя маршруты.

Крыптавалюты
Гісторыю ўзнікнення крыптавалют можна пачаць з 2009 года. Пасля чарговага сусветнага фінансавага крызісу з'явілася першая крыптавалюта Bitcoin (BTC). Крыптаграфія забяспечвае бяспеку, шыфраванне, прыватнасць і ананімнасць. Менавіта крыптаграфія закладзена ў назву крыптавалют. Як вы хутчэй за ўсё ўжо дагадваецеся, крыптавалюты зʼяўляюцца даволі складанай тэхналогіяй нават для разумення.
Вось некаторая карысная інфармацыя (усё як вы любіце):
👉 Bitcoin (BTC) гэта крыптавалюта №1 у свеце. Яна створана самай першай, а таксама зʼяўляецца самай папулярнай і распаўсюджанай.
👉 Распаўсюджана назва 'альткойны' (альтэрнатыўныя крыптавалюты) для любых іншых крыптавалют, акрамя Bitcon (BTC). Альткойны могуць ствараць у любы момант, яны цалкам могуць перастаць карыстацца попытам. Альткойнаў шмат тысяч.
👉 Нават для самога Bitcoin (BTC) стварылі некалькі галінаў (форкі), якія зʼяўляюцца альткоінамі.
👉 Адзіная база дадзеных кожнай крыптавалюты зʼяўляецца размеркаванай (блокчэйн) па ўсім свеце і абароненай крыптаграфіяй.
👉 Сама тэхналогія больш-менш бяспечная і з моманту стварэння самай першай крыптавалюты Bitcoin (BTC) не было заўважана крытычна непрымальных праблем.
👉 Крыптавалютамі нельга кіраваць, яны непадуладныя ніякім дзяржавам і іншым сілам. Нельга заблакаваць рахунак, накласці арышт на частку грошай, адмяніць аперацыю (транзакцыю). Нават даведацца пра іх выкарыстанне чалавекам можа быць цалкам немагчыма.
👉 Крыптавалюты ахарактарызавалі як «лічбавую наяўнасць». Назва паходзіць ад самой канцэпцыі наяўных грошаў, як ананімнага сродку плацяжу, які немагчыма лёгка адабраць.
👉 У розных краінах свету рознае заканадаўства адносна крыптавалют. Ад афіцыйнага прызнання ў якасці сродка плацяжу да крымінальнай адказнасці за выкарыстанне.
👉 У нашай краіне адносна крыптавалют адно з найлепшых заканадаўстваў у свеце. Пры пэўных умовах набыццё, захоўванне і продаж крыптавалют ухвалены, да пэўнага часу не трэба плаціць падаткі.
👉 Існуе шмат сэрвісаў (сайтаў, праграм для Windows, Android, iOS...) для карыстання крыптавалютамі. У большасці выпадкаў у першую чаргу валодаюць крыптавалютымі менавіта гэтыя сэрвісы, але крыптавалютамі можна валодаць цалкам без такіх пасярэднікаў.
👉 Курс крыптавалют утвараецца на біржах ў залежнасці ад попыту і прапановы.
👉 Bitcoin (BTC) больш за ўсё падыходзіць для доўгатэрміновага захоўвання грошаў. Кожны перавод (транзакцыя) займае працяглы час (10+ хвілінаў) і за яго закладзена камісія. Bitcoin (BTC) таксама ахарактарызавалі як і «лічбавае золата». Набыць яго можна ў любой колькасці (мінімальная адзінка - 0,00000001).
👉 Для дробных імгненных паўсядзённых плацяжоў лепш карыстацца альткойнамі, але такое ўзаедмадзеянне не так моцна замацавана ў свеце.
👉 Захоўванне крыптавалют можа прынесці прыбытак, нават вялізарнейшы.
⚠️ Набыццё, продаж і захоўванне крыптавалют спалучаны з вялікай рызыкай. Можна сутыкнуцца з махлярствам. Курс цяжка прадказальны нават аналітыкам, у любы момант ён можа істотна змяніцца ў любы бок і нават цалкам абваліцца да нуля.
Спадабалася тэма? Цісніце падабайку, пішыце!
Copyright © Стужка - Беларусь
#BTC #крыптавалюты

Прычына задумацца пра дасканалае валоданне роднай мовай
Цяперашні стан роднай мовы ўсім відавочны – яна ў значнай ступені замешчана расейскай. Нашы новыя пакаленні фармуюцца ў вялізарнейшая ступені расейскім светам – мовай, культурай, медыя і творчасцю. У пэўнай колькасці беларусаў родная мова адсутнічае на клавіятурах сваіх прыладаў. Кіраванне дзяржавай, унутраныя стасункі, законы і шмат іншага таксама моцна паглынутыя расейскай мовай.
Магчыма, большасць пра гэта не задумваецца і не лычыць сітуацыю катастрафінай. Магчыма, некаторыя нават на элементарным узроўні не могуць і пару сказаў сказаць на роднай мове.
Але ж... Вы ўпэўненыя, што так будзе заўсёды? Мы ўжо дастаткова мякка, добразычліва і з клопатам да нас, як нацыі, матывавалі.
Вы ўпэўнены, што ў будучыні наша родная мова не будзе асноўнай і адзінай ва ўнутраных самых вышэйшых стасунках дзяржавы, для любых высокіх пасадаў? Вы ўпэўнены, што расейская мова ўвогуле не згубіць вышэйшы статут дзяржаўнай?
Вы ўпэўнены, што для некаторых неадукаванасць і непаўнавартаснасць адносна роднай мовы не зможа абысціся фатальна? Цалкам магчыма сітуацыя, калі адны людзі будуць спрабаваць жартаваць і спасылацца на свае погляды адносна новай сітуацыі, а іншыя прадэманструюць сваю нацыянальную годнасць, адукаванасць, дасканалае валоданне роднай мовы і жаданне заняць пэўную пасаду. Вы ўпэўнены, што некаторым хопіць часу (месяцаў і гадоў) падцягнуць/вывучыць родную мову да таго моманту пакуль на іх месца не будуць прызначаны іншыя?
У цяперашні цяжкі крызіс як мінімум варта пра гэта задумацца і крытычна асэнсаваць нашу публікацыю.
Copyright © Стужка - Беларусь
#мова

Мы завіталі ў цэнтр візавай падтрымкі ShengenViza.by і высветлілі як змянілася за апошні месяц сітуацыя з атрыманнем візы Шэнгенскай дамовы, а таксама з перамяшчэннем з некаторымі іншымі суседнімі еўрапейскімі краінамі
🇵🇱 Польшча
Прыемная навіна! З 17 лістапада зноў пачалі працаваць практычна ўсе польскія візавыя цэнтры на тэрыторыі нашай краіны (апроч магілёўскага). Разыходзяцца розныя плёткі/чуткі пра аднаўленне выдачы турыстычных шэнгенскіх візаў! Дагэтуль усё ж такі не рэальна падаць дакументы на гэты тып візы. Гэта адзін з найлепшых варыянтаў і калі вы плануеце атрымаць менавіта гэтую візу, то сачыце за інфармацыяй штодзень і будзьце гатовыя дзейнічаць імгненна!
На дадзены момант атрымаць можна дзелавую і працоўную візу. ShengenViza.by можа цалкам дапамагчы з гэтым (нават з працоўным запрашэннем коштам ад 270 рублёў, але толькі для выдачы самой візы).
У асаблівых выпадках можна атрымаць гуманітарную візу, якая таксама дазволіць уладкавацца на працу (спатрэбяцца дадатковыя працэдуры).
Маючы дзейную нацыянальную, або шэнгенскую візу можна трапіць у Польшчу. Абавязковым будзе вельмі строгі каранцін на 10 дзён. Парушальнікі каранціну могуць атрымаць вялізны штраф, або дэпартацыю. Адзіныя каму дазволена не знаходзіцца на каранціне гэта міжнародныя кіроўцы.
🇱🇹 Літва
За апошні месяц асабліва нічога не змянілася. Турыстычныя візы не выдаюцца, атрымаць можна напрыклад працоўную візу.
Трапіць у краіну мінімальны шанец, будзьце пільныя! Пры неабходнасці абавязкова даведайцеся самую апошнюю актуальную інфармацыю.
🤍❤️🤍 Таксама звярніце ўвагу на вяртанне ў Беларусь. За апошнія месяц былі нават выказванні пра забарону ўезду грамадзянам Беларусі, але па заканадаўству гэта цалкам не дапушчальна.
Copyright © Стужка – Беларусь