Прагулка на YouTube па некаторых еўрапейскіх сталіцах.
Дазвольце сабе зрабіць паўзу, дазвольце сабе максімальна адключыцца ад нашай рэчаіснасці і перанесціся ў бліжэйшыя суседнія еўрапейскія гарады. Адчуйце дух, каларыт і густ. Атрымайце натхненне.
🇵🇱 Варшава
https://youtu.be/6-z2BY5BL7s
https://youtu.be/UKyT_a-raW4
🇱🇹 Вільня
https://youtu.be/k9yu6MIyONc
🇱🇻 Рыга
https://youtu.be/CjLTzAYD3GA
Copyright © Стужка – Беларусь
#schengen #visa #EU

З якога вы горада?
Anonymous Poll
55%
Менск
5%
Брэст
5%
Гродна
2%
Гомель
2%
Віцебск
3%
Магілёў
22%
Іншы меншы беларускі горад
6%
Па-за межамі Беларусі
20 лістапада адбылася прэзентацыя кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя», пачаўся яе продаж. Мы таксама наведалі прэзентацыю і дзелімся першымі ўражаннямі.
Для пачатку, як вам увогуле сам тэрмін «нацыянальная ідэя»? 🤔 Гэта звыш шырокая не канкрэтызаваная Філасофія, з чым з намі пагадзіліся і самі стваральнікі кнігі. Па аналогіі з нацыянальнай ідэяй можна паразважаць пра кантынентальную і гарадскую, мужчынскую і жаночую ідэю.. Адпаведна і на прэзентацыі кнігі розныя выступоўцы ўкладалі вельмі розны сэнс у нацыянальную ідэю.
З аднаго боку добра, што гэта станоўчы сродак для фармавання нацыянальнай ідэнтычнасці і іншых карысных працэсаў. З іншага ж боку, з-за гэтага можна ўвабраць думкі і стаўленне, якія нас паслабляюць. На прэзентацыі ад некаторых людзей у пэўнай ступені можна было пачуць менавіта другое і гэта нас крыху расчаравала і даволі насцярожыла.
Мы пакуль не набылі і не прачыталі кнігу, але спадзяемся гэта добры ўнёсак у наша ўзмацненне.
Вялікую частку кнігі складае кантэнт праграмы Ідэя X ад Еўрарадыё.
На наш погляд у першую чаргу крытычна важна даносіць інфармацыю зыходзячы з нашых нацыянальных інтарэсаў і ад нацыянальна годных людзей. Напрыклад нашу «Дарожную мапу беларуса» – лаканічную і паслядоўную.
А за 30 гадоў суверэнітэту нам ўжо варта цалкам прыйсці ў сябе, займець устойлівую ідэнтычнасць, гонар і годнасць. Толькі пасля ўжо ладзіць розныя філасофскія дыскусіі на нацыянальнай глебе.

Фактары паўплываўшыя на наша нацыянальнае ўзмацненне
👉 Пагроза паглыбленай інтэграцыі з Расейскай Федэрацыяй
Гэта можна цалкам апісаць прымаўкай «Што маем не захоўваем, страціўшы плачам». Пагроза страты суверэнітэту патрэсла большасць, раптоўна Беларусь стала вялікай каштоўнасцю. У такой напружанасці і нявызначанасці людзі знаходзіліся вельмі шмат месяцаў. Гэты час быў цалкам на нашым баку. Некаторыя з нас ужо адчувалі як усе будзе ўспрымацца пры нашым існаванні на ўзроўні суб'екта Расейскай Федырацыі. Пранесла і адлягло, Беларусь замацавалася ў нашых сэрцах.
👉 Прэзідэнцкія выбары
Розныя людзі могуць па рознаму ставіцца да развіцця краіны, яе становішча. Гэта цалкам натуральная сітуацыя, якая ўласціва ўсяму свету.
Мацнейшая хваля ўзнікла і пранеслася праз кожнага беларуса.
👉 Кансалідацыя і грамадзянская актыўнасць
Гэта проста неверагодна. Мы моцна абʼядналіся на глебе нацыянальнай ідэнтычнасці, на глебе еўрапейскай ідэнтычнасці і самых лепшых яе рысаў (спакой, добразычлівасць, міралюбівасць і г.д.). Розныя падзеі, розная актыўнасць адбываецца кожны дзень. Мы рашучы, салідарны і гатовы падтрымаць адзін аднаго. Нашы нацыянальныя сімвалы таксама замацаваліся ў нашых сэрцах.
🤍❤️🤍 Усё гэта неверагодна ўзмацніла нас як нацыю, мы вартыя ўсяго самага найлепшага. Мы адчуваем сябе вялікай еўрапейскай нацыяй. Мы атрымалі ўвагу і вялікую павагу ва ўсім свеце. Намі натхняюцца іншыя.

Роўна 1 год таму адбылося перазахаванне парэшткаў паўстанцаў 1863 года, сярод якіх Кастусь Каліноўскі.
Адна з частак таго насычанага дня – вялізарны марш праз значную частку Вільні. Беларусы, палякі, літоўцы – усе разам. Таксама ў маршы былі прэзідэнты Польшчы і Літвы з мінімальнай аховай, да іх можна было набліжацца на лічаныя метры. Вузкія ўтульныя брукаваныя вулачкі, аркестр, адпаведны еўрапейскі каларыт і густ. Неверагодная атмасфера.
Нават немагчыма было ўявіць, што менш чым праз год падобная грамадзянская актыўнасць будзе ў Менску, немагчыма было ўявіць, што ў нас будзе ўсё значна круцей за падзеі ў Вільні. Неверагодны крэатыў і атмасфера, неверагодная еднасць і нацыянальная годнасць, клопат адзін пра аднаго, неверагодны звыш круты еўрапейскі ўзровень!
Шчасце быць беларусам!
Паўстанцы 1863, у вас усё атрымалася! Мы маем сваю суверэнную краіну Еўропы, нас паважаюць ва ўсім свеце, а ваш дух, здаецца, ужо ў кожным сярод нас. 🤍❤️🤍

Чорная пятніца 🛍
Традыцыйная маркетынгавая акцыя, якая бярэ свой пачатак ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя ў ЗША. Зараз праводзіцца па ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі. У апошнюю пятніцу лістапада шматлікія магазіны і гандлёвыя сеткі выстаўляюць зніжкі амаль на ўсе тавары, некаторыя з іх даходзяць ажно да 90%. Па асноўнай версіі, гэта робіцца з мэтай разгрузіць полкі магазінаў ад старых тавараў, што ляжалі там ужо доўгі час, і завезці туды новыя рэчы перад каляднымі святамі.

Роля нацый для чалавецтва
Нацыя, нацыянальная прыналежнасць мае велізарнейшае значэнне. Гэта аснова і падмурак для кожнага чалавека.
На свеце людзі звыш разнастайныя – цвет скуры і шмат іншых знешніх асаблівасцяў. Нацыі маюць яскравы агульны ўзровень культуры, ментальныя асаблівасці і г.д. Розныя нацыі ўтварылі розныя дзяржавы рознага ўзроўню, у розных людзей розныя магчымасці ў розных дзяржавах. Кожную нацыю ў свеце ўспрымаюць у першую чаргу як брэнд зыходзячы з іх узроўню і дасягненняў.
Грамадзянская актыўнасць правакуецца часцей за ўсё нацыянальнымі фактарамі ў межах адной самой гэтай нацыі.
Роля нацый для чалавецтва мае велізарнейшае значэнне. Фактары нацыянальнай глебы могуць мець большае значэнне для чалавека, чым нават яго пол і ўзрост. Асэнсуйце гэтую вялікую ролю..

Знявага і катэгарычная крытыка беларускай нацыі заўсёды з'яўляюцца неадэкватнымі. Адна гісторыя.
Гістарычная частка Менску, знакаміты чырвоны панадворак, адно з месцаў у доме мінулых стагоддзяў. У апошнія дні восені тут адбывалася прэзентацыя адной кнігі. Выступалі аўтары, іншыя датычныя да кнігі людзі, а таксама музыкі і іншыя госці. З вуснай аднаго чалавека прагучала прыкладна такая фраза: «Ведаеце, я ўжо быў расчараваны ў беларусах, але ж апошнія падзеі... » Пачуўшы такое на прэзентацыі я нават стрымліваў сябе каб не перарваць і запытаць прыкладна наступнае «чаму сам не быў годным, чаму не паказваў прыклад, чаму не натхняў іншых».
Як вам фраза «расчараваны ў беларусах»?
Спадзяюся падпісчыкі майго канала ўжо цалкам асэнсоўваюць яе неадэкватнасць.
Каля 10 мільёнаў людзей, еўрапейцаў. Большасць (асабліва новыя пакаленні) зʼяўляюцца паўнавартаснай часткай еўрапейскай цывілізацыі, прыемныя і прыгожыя, добразычлівыя і культурныя, адукаваныя і тэхналагічныя. Большасць жыве ў сваёй краіне Еўропы. Цікава, як можа быць сфармавана катэгарычнае негатыўнае стаўленне да іх усіх адразу? Можа быць з-за горадабудаўніцтва іх краіны? Можа быць з-за таго месца дзе была прэзентацыя, якое з бяздушнага савецкага недагледжанага выгляду пераўтварылася ў душэўную ўтульную еўрапейскую старадаўнюю частку за часы суверэнітэту? А можа быць з-за месцаў сучаснага еўрапейскага каларыту як Galleria Minsk, або Новая Баравая? А можа быць справа ўсё ж такі не ў горадабудаўніцтве, а ў пэўнай групе гэтага 10 мільённага згуртавання людзей? Напрыклад, у спецыялістах IT, якія стварылі самую папулярную online гульню ў свеце, якія зʼяўляюцца вядомымі спецыялістамі сусветнага ўзроўню? А можа быць справа ў нацыянальна годных людзях, якія не трапілі пад уплыў расейскага свету? Здаецца, адшукаць адказ на гэтае пытанне наўрад ці атрымаецца, як і атрымаць адэкватнае тлумачэнне таго хто так выказаўся.
У розных нацый розны лёс. Нехта губляе кантроль над сваёй тэрыторыяй і над самімі сабой, пасля чаго іх ганьбяць, вынішчаюць і прымусова фарматуюць на нацыянальнай глебе. Некаторым пасля гэтага можа пашанцаваць зноў атрымаць суверэнітэт і магчымасць жыць годна.
Мы, беларусы, мусім як мінімум адэкватна адносіцца, натхняць і ўзмацняць самі сябе.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Выклік беларускай нацыі. Менталітэт краба – ні сабе, ні людзям..
Менталітэт краба гэта феномен чалавечай псіхікі, які паходзіць ад паводзінаў крабаў. Калі краба размясціць у вядро, то з даволі вялікай верагоднасць ён здолее выбрацца. Але ж, калі ў вядро памясціць некалькі крабаў.. тады крабы звычайна пачынаюць перашкаджаць адзін аднаму, у некаторых крабаў адпаведна нічога не будзе атрымлівацца.
Вам гэта нічога не нагадвае?
Такія паводзіны цалкам уласцівы людзям, асабліва з невысока развітых нацый. Звычайна такія паводзіны праяўляюцца ў дробных выпадках, датычных толькі некалькі чалавек. Гэта вельмі кепска і трэба цалкам з сябе гэта прыбіраць.
Але ж, менталітэт краба можа праяўляцца ў дачыненні да цэлай нацыі, да яе краіны. Гэта могуць быць старэйшыя пакаленні, або іншыя нацыі. Паразважайце самі.
Вось для прыклада відэа 2020 года, у ім прадстаўнік расейскага свету сам распавядае пра такую асаблівасць «ні сабе, ні людзям» як неад'емную частку расейскай культуры.
Памятаеце, што свет гэта канкурэнцыя нацый?

З 15 снежня тэлекам кампанія А1 пачала раздаваць паштоўкі прысвечаныя да 90 годдзя Ўладзіміра Караткевіча
Атрымаць іх можна бясплатна ў любой з 85 крамаў А1 па ўсёй Беларусі. Таксама паштоўку атрымаюць пакупнікі віртуальнай крамы – яе даставяць разам з анлайн-замовай.
Наклад адмысловай серыі абмежаваны, таму акцыя будзе доўжыцца да поўнай раздачы паштовак.
Паглядзець, натхніцца і спампаваць у добрай якасці можна з афіцыйнага сайта: https://www.a1.by/be/pashtouka
#mova #A1 #Караткевіч

Менск. Вылучаем часткі горада.
У свеце звычайна прынята дзяліць гарады на 2 часткі – стары горад (Old Town) і новы горад (New Town). Яскравым прыкладам таму з'яўляецца Вільня, гэты горад падзелены на старую і новую часткі, паміж якімі знаходзіцца гара Гедыміна.
А што наконт нашага Менску? Разгледзім перыяды гісторыі, якія наўпрост звязаныя з горадабудаўніцтвам нашай сталіцы:
1. У часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай нашыя гарады мелі ўтульны еўрапейскі каларыт. Брукаванка, вузкія вулачкі, адпаведная архітэктура і г.д. Не было прынцыповых адрозненняў у канцэпцыі, напрыклад, ад гарадоў Францыі, альбо Італіі. Памятаем, што тады нашыя продкі былі даволі ўплывовай часткай Еўрапейскай цывілізацыі.
2. У часы, калі мы зрабіліся калоніяй Расейскай Імперыі, такі самы каларыт цалкам захоўваўся, але пачаліся першыя ўзрушэнні.
У складзе СССР (па сутнасці калонія 2.0 Расейскай Імперыі) наш гістарычны еўрапейскі каларыт у вялікай ступені захоўваўся ажно да другой сусветнай вайны. А вось ужо пасля яе сакральная гістарычная частка Менску перабудоўвалася і аднаўлялася адпаведна савецкаму рускаму свету, зыходзячы з уплыву іншай цывілізацыі і яе густа. Наш гістарычны нацыянальны каларыт старана знішчаўся.
3. Ператварыўшыся ў суверэнную Рэспубліку Беларусь у 1991 годзе, мы пачалі аднаўляць гістарычныя будынкі, прыводзіць у годны выгляд часткі, якія захавалі еўрапейскі адбітак. Пачалі зʼяўляцца новыя будынкі, цэлыя жылыя комплексы і іншая інфраструктура сучаснага каларыту. Таксама засталася ў пераважнай колькасці і савецкая спадчына.
Асэнсаваўшы ўсё гэта, вылучаем тры асноўныя, прынцыпова розныя, часткі Менску:
Стары горад (Old Town),
Савецкі горад (Soviet Union Town),
Новы горад (New Town).
Адна з адметнасцяў Менску - гэта вельмі шчыльнае перапляценне вылучаных намі частак. Варта крытычна асэнсоўваць нашыя гістарычныя перыяды, а таксама час, калі фармаваўся Менск. Цаніць і любіць тое, што маем. Знаходзіць у гэтым натхненне, наведваць самім, паказваць гасцям г.д.
Відавочна, што наша еўрапейскай сталіца мусіць развівацца, у першую чаргу, максімальна аднавіўшы стары горад (Old Town), захаваўшы ў пачатковым выглядзе самыя лепшыя часткі савецкага горада (Soviet Union Town) і развівацца згодна з высокімі стандартамі нашай еўрапейскай ідэнтычнасці – новы горад (New Town).
@stuzka
#Minsk #city

NAVIBAND - Сумне море
Неверагодна казачны, натхняльны, цёплы сінгл. Выпушчаны ў 2018 годзе.
#music

Сумне море чи ні?https://youtu.be/qcc_C2MPHc8
Кольори сірі зникли
Відголос теплий несе
Туди де образів стан нерухомий, нерухомий
Сумне море не нам
Співи свої навіває
Окликом тихим воно
В кожній краплі любов надихає, надихає
Там вітер зустрів кохання, кохання
Холодним дощем по воді співай мені, співай мені
У-у-у-у-у-у-у-у...
Сумне море чи ні?
У сутінках шепіт лунає
Відголос теплий несе
Туди де сонце свій світ розсипає, розсипає
Там вітер зустрів кохання…
#music
Дзяржаўны беларускі герб афіцыйна абноўлены
Менавіта так ён зараз выглядае. Прынцыповай з'яўляецца змена кантынентаў з Азіі на Еўропу. Беларусь апынулася ў цэнтры глобуса. Таксама адкарэктаваны колеры розных элементаў, унесены дробныя змены.
Асновай афіцыйнага дзяржаўнага герба зʼяўляецца той герб, якім нас пазначылі ў часы СССР. Па сутнасці гэта каланіяльная сімволіка.
Мы, беларусы, маем свой нацыянальны старажытны герб Пагоня. Менавіта ён у сэрцах, напэўна, ўжо ўсіх беларусаў, менавіта ён мусіць вярнуцца ў якасці дзяржаўнага. З 1991 па 1995 год Пагоня афіцыйна быў дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь.

Як нас падтрымаць?
У 2021 годзе мы зрабілі лічаныя публікацыі, амаль усе падпісчыкі застаюцца з намі. Мы плануем працягваць рабіць публікацыі на нашым канале. Мы вельмі жадаем каб наша супольнасць жыла і развівалася, каб з'яўляліся новыя цікавыя матэрыялы, каб колькасць удзельнікаў неверагодна павялічвалася. Мы вельмі жадаем, каб мы, беларусы, узмацняліся з кожным днём.
👉 Як вы можаце дапамагчы ў гэтым?
1. Дасылайце годныя цікавыя матэрыялы.
Гэта могуць быць навіны, падзеі, вашы аўтарскія публікацыі. Дасылайце ўсё тое, што інтуітыўна лічыце вартым для нашай супольнасці.
2. Далучайцеся да каманды рэдактараў.
Напрыклад, можна пачаць весці афішу цікавых годных падзей, знаёміць з новымі дасягненнямі беларускай творчасці, рабіць фотападборкі і г.д.
3. Распавядайце пра наш канал, рэкламуйце і падпісвайце сяброў.
Telegram каналы вельмі цяжка прасоўваць. Павелічэнне колькасці падпісчыкаў будзе надаваць вагі нашай супольнасці і матываваць рэдактараў рабіць больш цікавага якаснага матэрыялу. Больш беларусаў будзе вяртацца да вытокаў, набываць гонар і годнасць. Развіццё нашай супольнасці гэта развіццё нас, як нацыі.
4. Дапамагайце фінансава, напрыклад, пералічвайце Bitcoin (BTC).
Сродкі могуць быць накіраваны на набыццё партатыўнай тэхнікі (ноўтбук) і фотаапарату, а таксама на рэкламу, развіццё сайта і шмат іншага.
Для таго, каб адсочваць інфармацыйную прастору і рабіць публікацыі неабходна вельмі шмат гадзінаў кожны дзень. На дадзены момант наша каманда не мае аніякага фінансавання і трымаецца на памкненнях нашых душаў.
5. Падумайце самастойна як нам развівацца.
Магчыма, менавіта вам прыйдзе цікавая думка па развіццю нашай супольнасці. Паразважайце, атрымайце інсайд і паведаміце нам!
✍️ Кантакты гдядзіце ў апісанні канала.
@stuzka
https://www.tg-me.com/stuzka

Stužka | Стужка pinned «Як нас падтрымаць? У 2021 годзе мы зрабілі лічаныя публікацыі, амаль усе падпісчыкі застаюцца з намі. Мы плануем працягваць рабіць публікацыі на нашым канале. Мы вельмі жадаем каб наша супольнасць жыла і развівалася, каб з'яўляліся новыя цікавыя матэрыялы…»