Telegram Web Link
Стужка Беларусь жыве! Жыве Беларусь! ⚪️🔴⚪️
Як ваш нацыянальны еўрапейскі годны дух?
Менск, мікрараён Minsk World, дом Джакарта. Вось такі шыкоўны дом атрымліваецца ў забудоўшчыка Dana.

⚡️ Татальны звыш круты еўрапейскі густ і каларыт (як звонку, так і ўнутры)
⚡️ Панарамны ліфт (шкляны з аднаго боку)
⚡️ На першым паверсе крутое лобі ўзроўню гатэля, месца для захоўвання калясак і мабільнага транспарту, месца для мыцця жывёл.
⚡️Польшча (Poland), Чэхія (Czech Republic), Славакія (Slovakia) і Венгрыя (Hungary) хочуць прапанаваць для нас безвіз!

Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Польшчы.

Падобнае пытанне палякі ўздымалі як мінімум у 2013 годзе. Тады палякі казалі, што беларусы таксама зʼяўляюцца еўрапейцамі і маюць супольную вельмі цесную гісторыю. Да ўступлення Польшчы ў Шэнгенскую дамову для беларусаў быў безвіз.
​​🎭 Мафія – гульня на нашай зямлі

Мяркуем усе гулялі ў мафію, альбо як мінімум ведаюць умовы гульні. Умоўны горад, умоўнае разнароднае грамадства (лекар, шэрыф і інш), мірныя жыхары, мафія. Асноўная сутнасць гульні гэта ментальная барацьба праз маніпуляцыі і перакананні. У ход можа ісці ўсё што заўгодна каб схіліць да свайго пункту гледжання, каб аб'яднаць вакол сябе людзей супраць кагосьці/чагосьці. І кожны раз людзі трапляюць пад такое ўздзеянне іншых людзей.

Перанясемся з абстрактнага грамадства ў наша роднае, беларускае. Верагодна, большасць з вас сутыкалася з людзьмі, якія паслаблялі і дэмаралізоўвалі нас як нацыю, выказваліся на карысць іншых нацый. Магчыма, вы нават былі ўцягнуты ў розныя ідэалагічныя спрэчкі, альбо былі сведкам як прымалі дэструктыўныя пункты гледжання іншыя людзі. Нават, магчыма, вы самі траплялі пад уздзеянне розных людзей не разумеючы таго.
Адсутнасць моўнага барʼеру; неразуменне хто свой, а хто намі паспяхова прыняты за свайго; траплянне пад уплыў іншых нацый – вось асаблівасці гульні на нашай зямлі.
Максімальная тэмпература паветра ў Еўропе, 15 верасня
Адкрывайце мапу ў поўным памеры і параўноўвайце.
​​Чаму інтарэсы нацыі заўсёды вышэй тваіх асабістых

Што такое інтарэсы нацыі? Вы калі-небудзь увогуле задумваліся аб гэтым?
Па волі Божай мы, беларусы, жывем разам. Мы адзіная нацыя, у нас свая краіна і гарады, гаспадарамі якіх з'яўляемся мы самі (маем суверэнітэт прызнаны ва ўсім свеце). Таксама ў нас свая даўняя вялікая гісторыя, сімвалы, мова, культура.

Сучасныя інтарэсы нацыі можна вылучыць наступныя:
• Высокаразвітая эфектыўная эканоміка і высокі ўзровень жыцця;
• Прывабнасць для капіталаў і інвестыцый;
• Якасныя крутыя рэчы/прадукты, іх вытворчасць;
• Татальна ўтульныя крутыя гарады;
• Культурнае высокаразвітое грамадства;
• Цікавае насычанае лёгкае жыццё, адпаведныя разнастайныя працэсы ў грамадстве;
• Узаемадзеянне і шчыльныя сувязі з самымі крутымі дзяржавамі (нацыямі);
• Пазнавальнасць ва ўсім свеце, павага іншых нацый;
• Удзел у самых крутых і галоўных працэсах свету.

Упэўнены, большасць з вас (або ўсе 😃) з гэтым пагадзіцца і нават, магчыма, можа дадаць яшчэ што-небудзь.

Што такое асабістыя інтарэсы?
Гэта справа ўжо асабіста кожнага.. Мяркуем з большага (або цалкам 😃) інтарэсы будуць уключаць вылучаныя інтарэсы нацыі. Напрыклад, для свайго дабрабыту можна стаць патрэбаваным спецыялістам у якой-небудзь сферы і зарабляць вялікія грошы. Наяўнасць вас як высокага спецыяліста аўтаматычна зʼяўляецца інтарэсамі ўсёй нацыі (адпаведны ўнёсак у развіццё).

Чаму ніколі нельга супярэчыць інтарэсам нацыі на карысць сваіх асабістых?
Мяркуем вы ўжо здагадаліся.. Гэта аўтаматычна адаб'ецца на вас, вашых сваяках, усёй нацыі. Напрыклад, можна паразважаць пра спакой і добразычлівасць у грамадстве, пра нашы сімвалы (якія ўласцівыя нашай незалежнасці, а якія маюць каланіяльнае паходжанне), эканоміку і гэтак-гэтак надалей (гл. сучасныя інтарэсы нацыі). Падумайце пра адпаведныя сувязі, уключыце крытычнае мысленне, не хлусіце сабе.

Зычым прыемных інсайдаў.

Copyright © Стужка - Беларусь
Падпісацца | Сайт | Даслаць
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
NaviBand выканалі гімн «Магутны божа»

Паслухайце, вас таксама закране! Гурт атрымаў шмат водгукаў і збіраецца запісаць гімн цалкам.
Таксама NaviBand выказваліся пра падзеі ў краіне і нават запісалі трэк Девочка в белом, калі іх сяброўка стала чарговай ахвярай.

Copyright © Стужка - Беларусь
Сёння яскравы і нават унікальны дзень!

Святлана Ціханоўская
сустрэлася з прэзідэнтам Францыі Эмануэлям Макронам у Вільні. А на наступным тыдні плануе сустрэцца з канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель. З боку іншых краінаў Еўропы распрацоўваецца план падтрымкі, мы ім сапраўды неабходны як самастойная суверэнная нацыя і годная частка нашага еўрапейскага кантыненту.

Аляксандр Лукашэнка бярэ актыўны ўдзел у форуме рэгіёнаў Беларусі і Расеі ў Менску. Таксама сёння агучылі інфармацыю пра аднаўленне дарожных мапаў паглыбленай інтэграцыі. Па сутнасці гэта патаемны план, які зробіць нас другой Расеяй. Прывядзенне заканадаўства ў адпаведнасці з расейскім, іншыя аспекты, іншыя чуткі.

Беларусь, 2 рэальнасці і 2 лёсу. Годная частка Еўропы (Europe), або частка расейскага свету (Russian World).
Што абіраеш ты?

Copyright © Стужка - Беларусь
Моўны выраз. Беларуская кірыліцай і лацінкай, ангельская.

🗯 Добрай раніцы. Мне, калі ласка, латэ ў маленькім кубку.

🗯 Dobraj ranicy. Mnie, kali łaska, łate ŭ maleńkim kubku.

🗯 Good morning. Please give me a latte in a small cup.

Copyright © Стужка - Беларусь
#мова #łacinka #english
Першыя чатыры станцыі новай лініі метро Менску цалкам гатовыя

Вялікі фота і відэа рэпартаж: https://realt.by/news/article/28607/
Звярніце асаблівую ўвагу на аздабленне "Плошчы Францішка Багушэвіча". Шмат цытатаў звязаных з нацыянальнай ідэнтычнасцю і мовай! Сапраўднае месца сілы. І не, мы нікога не кансультавалі. 😃
Па чутках адкрыць трэцюю лінію могуць ужо ў гэтым месяцы.
VPN для браўзера

VPN гэта «Віртуальная прыватная сетка» («Virtual Private Network»). У агульным сэнсе гэта шыфраваны канал сувязі паміж 2 прыладамі. Напрыклад, паміж камп'ютарам у Беларусі і серверам у Францыі. У такім выпадку для беларускага камп'ютара ўсё ўзаемадзеянне з інтэрнэтам пачынаецца менавіта з французскага серверу. Увогуле сеткі гэта складаная тэма, якую цяжка адразу зразумець кожнаму.

VPN выкарыстоўваюць для атрымання большай бяспекі, атрымання IP адрасу пэўнай краіны, абыходу блакіровак і іншых мэтаў.

Зручным варыянтам выкарыстання гэтай тэхналогіі з'яўляецца даданне адпаведнага дадатку ў браўзер. У такім выпадку для браўзера стварэнне/прыпыненне VPN надзвычай зручнае і хуткае (у некалькі клікаў). Для Google Chrome мы раім, напрыклад, правераны бясплатны дадатак Betternet VPN. Існуе мноства бясплатных і платных падобных дадаткаў.
Таксама ствараць VPN можна для ўсёй прылады цалкам. Напрыклад, для камп'ютара на Windows, або для смартфона на Android.

Copyright © Стужка - Беларусь
👉 Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон
👉 Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель
👉 Прэзідэнт Славакіі Зузана Чапутава

Вось спіс толькі некаторых палітыкаў, з якімі за 9 дзён сустрэлася Святлана Ціханоўская. Хатняя гаспадыня родам з маленькага беларускага гораду Мікашэвічы паказвае прыклад, як мы, беларусы, з'яўляючыся еўрапейскай нацыяй і маючы сваю суверэнную краіну Еўропы можам быць годнай часткай нашага кантыненту.
• Наладжванне сувязяў
• Асабістыя сустрэчы і сустрэчы з дапамогай інфармацыйных тэхналогій
• Удзел і выступы на буйных мерапрыемствах
• Абмеркаванне актуальнага стану нацыі, дапамогі, удзелу ў жыцці еўрапейскага кантыненту
• Абмеркаванне сумеснай будучыні, сумесных праектаў
...

Адначасова з гэтым сама Святлана Ціханоўская пакуль не бачыць сябе вялікім палітыкам і не бачыць сябе на пасадзе прэзідэнта. Але менавіта яна зʼяўляецца даволі значнай асобай у той сітуацыі, у якой мы, беларусы, апынуліся цягам апошніх месяцаў.

Copyright © Стужка - Беларусь
Беларускі рубель (BYN)

Нацыянальная грашовая адзінка Беларусі, з'яўляецца адзіным законным сродкам плацяжу ў нашай краіне. Будучы роўным па суме 0.33€, або 0.38$, ён можа быць свабодна канвертаваны ў іншыя валюты свету.
Некаторыя грамадскія дзеячы Беларусі ў пачатку 1990-х гадоў прапаноўвалі назву талер.
У першыя гады існавання беларускага рубля на купюрах быў герб Пагоня.
У 2016 годзе банкнота 100 беларускіх рублёў была намінавана ў конкурсе на самую прыгожую купюру года.
Грашовы шэраг складаецца з 8 наміналаў манет і 7 наміналаў банкнот, кожная з якіх адпавядае адной вобласці Беларусі і гораду Менску з выявай архітэктурнага помніка свайго рэгіёну.

Copyright © Стужка - Беларусь
Onliner апублікаваў вялікі артыкул пра першыя станцыі трэцяй лініі метро Менску. Таксама ёсць і відэарэпартаж.

https://realt.onliner.by/2020/10/09/kak-segodnya-vyglyadyat-novye-stancii-metro

Звярніце ўвагу на фота і знайдзіце 2 памылкі. Абмеркаваць можна на нашым сайце stuzka.by
​​Інструкцыя: ствараем налепкі і ўлёткі

Якія і як:
Мы зрабілі невялічкую падборку розных мапаў, а таксама зрабілі макет надпісу на нашай лацінцы. Усё гэта можна спампаваць па спасылцы:
Deleted
У першую чаргу мы раім рабіць налепкі, таксама можна друкаваць на паперы. Напрыклад, у Менску танна зрабіць налепкі можна ў цэнтры друку «Фокс» (пр. Незалежнасці, д. 58, п. 201). Проста пакажыце нашу спасылку і паведаміце неабходны файл з архіву. Прыкладна за 30 налепак з макету лацінкай атрымаецца крыху больш за 2 рублі (прасіце запоўніць макетам усю плошчу друкаванага палатна). Абавязкова ўлічвайце памер макету з лацінкай, які мусіць атрымацца. Будзе ўжо дастаткова шырыні ~8 см (як банкаўская картка/праязны).

Навошта гэта:
Гэта ўнёсак у падтрымку нашай нацыянальнай і еўрапейскай ідэнтычнасці, мовы, а таксама ў фармаванне нацыянальнай годнасці і гонару.
Мапы Еўразвязу таксама актуальны, бо Беларусь з'яўляецца чальцом «Усходняга партнёрства» Еўразвязу, а ў будучыні патэнцыйна сама можа стаць яго паўнавартаснай часткай. Таксама ўсё гэта можа натхняць, генераваць ідэі і думкі (напрыклад, пра падарожжы, наладжванне сувязяў, вывучэнне моваў і г.д.).
Усё гэта дакладна будзе ўздзейнічаць на кожнага чалавека, адкладзецца ў яго.

Ці бяспечна гэта:
Гэта цалкам бяспечна. Геаграфічныя мапы ёсць у сістэмах арыентавання па горадзе, аздабленні розных месцаў, у крамах, іх вывучаюць на занятках геаграфіі. Надпісы на лацінцы ёсць на прыпынках, станцыях, цягніках, шыльдах, у каталіцкіх касцёлах, барах і іншых-іншых месцах. У музеях захоўваюцца гістарычныя кнігі на лацінцы.
Нават любыя прадстаўнікі нашай дзяржавы могуць натхняцца ўсім гэтым і атрымліваць інсайды. 🤔

А дзе размяшчаць:
У сябе дома, на працы і ў іншых месцах, там дзе палічыце неабходным. Таксама можна дарыць і абменьваць.
Пасля дасылайце нам фота, зробім адпаведную падборку!
2024/11/20 11:44:38
Back to Top
HTML Embed Code: