Telegram Web Link
Жыхары Хойнікаў скардзяцца на раскіданыя вакол памятнага знака ліквідатарам аварыі на ЧАЭС вянкі ў колерах дзяржаўнага сцяга ☢️

🤷🏻‍♀️ Мясцовыя жыхары заўважылі заканамернасць: кожны год 26 красавіка да памятнага знака ўскладаюць вянкі і кошыкі, і ўжо з наступнага дня яны ўсе валяюцца навокал.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/zhyhary-hojnika-skardzjacca-na-raskidanyja-vakol-pamjatnaga-znaka-likvidataram-avaryi-na-chajes-vjanki-kolerah-dzjarzha-naga-scjaga/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ubhle

Штодзень
У чэрвені зноў пачнуць судзіць гомельскага праавабронцу Леаніда Судаленку, на гэты раз завочна 🤬

❗️Каментуючы спецвытворчасць супраць сябе, праваабаронца звярнуў увагу на тое, што пры яе правядзенні парушаюцца нават яе правілы: з ім па гэтай справе ніхто не звязаўся. Адпаведна, яму дагэтуль не вядомая сутнасць выстаўленых прэтэнзій, ён не змог азнаёміцца з працэсуальнымі дакументамі па справе.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-chjerveni-zno-pachnuc-sudzic-gomelskaga-praavabroncu-leanida-sudalenku-na-gjety-raz-zavochna/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ubjsv

Штодзень
На мяжы з Украінай ужо 10 год не могуць дабудаваць храм у гонар прападобнага Мікалая Святошы 🥸

🤷🏻‍♀️ У дадзенай гісторыі сімвалічна ўсё: і тое, што храм звязаны з украінскім Чарнігавым, з якім у Гомеля разарваныя стасункі пасля нападу на Украіну ў 2022 годзе. І тое, што Мікалай Святоша, праўнук Яраслава Мудрага, адмовіўся ў свой час ад улады, а за свае грошы пабудаваў храм і бальнічную царкву.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/na-mjazhy-z-ukrainaj-uzho-10-god-ne-moguc-dabudavac-hram-u-gonar-prapadobnaga-mikalaja-svjatoshy/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ubnyk

Штодзень
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
“Пра гэта не раскажуць у школе”. З’явіліся бясплатныя анлайн-курсы для школьнікаў 🔥

🥳 “Правесці канікулы з карысцю і атрымаць веды пра Беларусь”: падарунак школьнікам ад адукацыйнага праекту “Васьміног”

🐙 “Васьміног” афіцыйна адкрывае анлайн-курсы для школьнікаў з нагоды Дня дзяцей

📌 Усе прапанаваныя прадметы можна вывучаць у асінхронным рэжыме, у зручны час і самастойна.

Сярод прадметаў:
➡️ хуткачытанне для дзетак;
➡️ захапляльнае падарожжа Аленкі і Дзімкі па краіне галаваломак "А-Я Чытаю на роднай мове";
➡️ “Чароўны карагод года” з сапраўднымі іншапланетнікамі;
➡️ Для падлеткаў: курсы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, заняткі па філасофіі “Святло з пячоры Платона”, курс “Мастацтва Беларусі 1920-х", літаратурны курс "Знак бяды" пра твор Васіля Быкава, “Жанчыны ў гісторыі Беларусі” і іншыя.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/pra-gjeta-ne-raskazhuc-u-shkole-z-javilisja-bjasplatnyja-anlajn-kursy-dlja-shkolnika/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ucctq

Штодзень
Хто разбурыў капліцу Паскевічаў. Гісторыя самай вядомай пахавальні Беларусі 🏛

Усе ведаюць жамчужыну гомельскага палацава-паркавага ансамбля – капліцу-пахавальню Паскевічаў. Узведзеная ў 1870-1889 г. у псеўдарускім стылі па праекце архітэктара Яўгена Чарвінскага капліца ўяўляе сабой квадратны ў плане маленькі храм, які зверху ўвенчаны чатырма тонкімі главамі і вялікім шатром пасярэдзіне. Усё афармленне капліцы вельмі тонкае, нават выкшталцонае ❤️

У час Другой сусветнай вайны капліца моцна пацярпела. Апісваючы парк у час і пасля вайны з савецкіх часоў, усталявалася кананічная фраза: “У час акупацыі парку была нанесена вялікая шкода, у тым ліку фашыстамі была разбурана капліца-пахавальня Паскевічаў… ” 🤔

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/hto-razbury-kaplicu-paskevicha-gistoryja-samaj-vjadomaj-pahavalni-belarusi/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ucflq

Штодзень
100-годдзе «Спартака»: прыгадваем гучную гісторыю нацыяналізацыі прадпрыемства 🙈

Гомельскай фабрыцы «Спартак», якая ў нейкай ступені стала сімвалам гораду, 100 год. Сённяшняе кіраўніцтва прадпрыемства справаздачыцца пра дасягненні і новыя лінейкі прадуктаў, але варта памятаць, што навейшая гісторыя фабрыкі – не такая роўная, як ім хочацца паказаць. Яна перажыла прыватызацыю, а ўсяго трохі больш за 10 год - нацыяналізацыю. 🤦🏼

У 2012 годзе «Спартак» меў 15 млн чыстага прыбытку ў даляравым эквіваленце, у 2019 – 2,4 млн даляраў, а ў 2020-м – 2,3 млн даляраў. 🤷🏻‍♀️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/100-goddze-spartaka-prygadvaem-guchnuju-gistoryju-nacyjanalizacyi-pradpryemstva/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ucmbd

Штодзень
У Хойніках камунальнікі адрэагавалі на просьбу замацаваць вянкі каля знака ліквідатарам аварыі на ЧАЭС ☢️

Як пісаў “Штодзень”, мясцовыя жыхары прасілі нешта зрабіць з вянкамі і кошыкамі, якія валяюцца вакол памятнага знаку ліквідатарам аварыі на ЧАЭС у Хойніках.

🤷🏻‍♀️ Мясцовыя камунальнікі з праблемай разабраліся даволі хутка, за два дні, але па-свойму.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-hojnika-kamunalniki-adrjeagavali-na-prosbu-zamacavac-vjanki-kalja-znaka-likvidataram-avaryi-na-chajes/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/uefmm

Штодзень
У Гомельскай вобласці вольных зямельных участкаў болей, чым ахвотных. Але ёсць нюанс 🥸

Па звестках гомельскіх уладаў, у рэгіёне у чарзе на зямельныя ўчасткі пад індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва ў вобласці стаіць больш за 1900 чалавек. Пры гэтым, у вобласці ёсць больш за 3700 такіх участкаў. 🏡

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomelskaj-voblasci-volnyh-zjamelnyh-uchastka-bolej-chym-ahvotnyh-ale-josc-njuans/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/uehvt

Штодзень
“З тайгі пад Акропаль”. Незвычайны лёс Зыгмунта Мінейкі 🇬🇷

Паўстанцкі кіраўнік, таленавіты інжынер і вайсковец, адкрывальнік храма Зеўса і першы беларускі прадстаўнік на Алімпійскіх гульнях, спартыўны журналіст і свабодалюбны, абдораны лёсам чалавек. Зыгмунт Мінейка. Жыццё гэтага выхадца беларускай зямлі - наша агульная спадчына, гісторыя і гонар. ⚔️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/z-tajgi-pad-akropal-nezvychajny-ljos-zygmunta-minejki/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ueipf

Штодзень
У Гомелі пачалі масава закрывацца кавярні. 😢 "Штодзень" разбіраецца ў прычынах

Нечаканая хваля закрыцця кавярань назіраецца ў Гомелі цяпер. За вясну 2024 года аб прыпыненні дзейнасці (пакуль не зразумела, часова ці назаўсёды) на старонках сваіх сацсетак абвясцілі ажно тры пункты харчавання... 👨🏻‍🍳

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-pachali-masava-zakryvacca-kavjarni/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ufdmf

Штодзень
Гомельская вобласць – самы крымінальны рэгіён за 2023 год у Беларусі 😳

У абсалютнай большасці раёнаў вобласці назіраецца «усплёск» росту злачыннасці ў 2020 года. Таму, безумоўна, варта ўлічыць у гэтай статыстыцы патэнцыйны палітычны складнік.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomelskaja-voblasc-samy-kryminalny-rjegijon-za-2023-god-u-belarusi/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/uffho

Штодзень
У Гомелі знайшоўся самы-самы зялёны дом 🏡

Гэта прыватны будынак у Навабеліцкім раёне. Гаспадары цалкам засадзілі яго раслінай, што моцна вылучае яго сярод суседзяў.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/9013-2/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ufghi

Штодзень
Камітэт судовых экспертыз заахвочвае бацькоў «здаваць» ім сваіх дзяцей 🥸

Падобная прапанова хаваецца пад заклікамі правесці ў іх экспертызу кампутара і мабільнага тэлефона дзіцяці. 🤦🏼

«У межах правядзення тэхнічных відаў экспертызаў, у склад якіх уваходзіць даследаванне кампутарнай тэхнікі, а таксама радыёэлектронных прыстасаванняў, да якіх адносіцца і мабільны тэлефон, мы, натуральна, па заяве бацькоў... можам правесці даследаванне», - абвясціў у эфіры начальнік Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці Іван Сыса.

Яны прапануюць вызначыць кантакты, на «якія сайты ходзіць дзіця», «што ён знаходзіць», месцазнаходжанне. ⁉️


Падрабязнасці:
https://homeldays.org/sledchy-kamitjet-zaahvochvae-backo-zdavac-im-svaih-dzjacej/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ugctg

Штодзень
ГОМЕЛЬЦЫ АРГАНІЗОЎВАЮЦЬ ФЭСТ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ Ў ВАРШАВЕ HUČNA FEST 🎸🤸🏻‍♂️

Сярод арганізатараў – Іван Марозька, адзін з заснавальнікаў «Гомельскага рок-клуба», журналіст, актывіст, музыка і прамоўтар.

На музычнай сцэне выступяць: Разбітае Сэрца Пацана, LEIBONIK, NOCHY і Syndrom Samazvanca. Вядучы — Мікіта Мелказёраў.

Чакаецца таксама літаратурная праграма, падрыхтаваная разам з Беларускім ПЭНам: прэзентацыя зборніка вершаў “Астралябія Божых таямніц” Анхелы Эспіносы Руіс, дыскусія пра жаночую беларускую літаратуру, чытанні з дыскусіяй на тэмы неабароненай літаратуры. А таксама кніжныя стэнды лепшых беларускіх выдавецтваў і сацыяльныя актыўнасці, размовы з блогерамі.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/gomelcy-arganizo-vajuc-fjest-suchasnaj-belaruskaj-kultury-varshave-hucna-fest/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ugdio

Штодзень
2024/11/16 12:52:13
Back to Top
HTML Embed Code: