Telegram Web Link
Жыццё дзікуноў, альбо ўлюлюканне "гасударавых людзей" 🦍

Калінкавіцкі раён захлынула хваля “патрыятычных” мерапрыемстваў: тут і Гомельскі абласны злёт патрыётаў, тут і выязная сесія Гомельскага абласнога савета дэпутатаў “Гомельшчына гасцінная”. Толькі патрыятызм на абласным злёце выключна зведзены да часоў Другой сусветнай, а найбольш яркай гасціннасцю Гомельшчыны стала тэатральная пастаноўка на тэму “жыццё дзікуноў” у выкананні работнікаў адзела культуры Калінкавіцкага райвыканкама. 🙊

Так і ўяўляецца, як раніцай у аддзеле культуры начальніца ставіла сваім падначаленым задачу:
- Сёння ў нас госці з вобласці, будзем паказваць ім жыццё дзікіх людзей на Юравіцкай стаянцы.
- Нікалаеўна, а як гэта?
- Будзіце ізабражаць із сябе разумовых недарэк!
- Нікалаеўна, а чаму мы? Хай школьныя учыцеля, у іх жа канікулы ўжо пачаліся!
- Усё, хваціт! Врэмя выбрала нас!


Падрабязней: https://homeldays.org/zhyccjo-dzikuno-albo-ljuljukanne-gasudaravyh-ljudzej/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/twdmj

Штодзень
Патрыятычныя паеткі: дорага і безгустоўна 🥸

На цэнтральных вуліцах Гомеля гараджане бачаць так званую жывую рэкламу – прамавугольнікі, дэкарыраваныя паеткамі, з выявай афіцыйнага сцяга. Падобна, што бліскучыя канструкцыі ў бліжэйшы час могуць з’явіцца і ў іншых раёнах. 🤔

📌 У сонечнае надвор’е паеткі даюць блікі, якія б’юць па вачам і мінакоў, і кіроўцаў, што вельмі небяспечна.

📌 Вытворчасцю жывой рэкламы ў Беларусі займаецца фактычна адна арганізацыя, тэхналогія запатэнтаваная. А там, дзе няма канкурэнцыі, заўсёды высокія цэны. Адна такая канструкцыя каштуе каля 2400 бел. руб. Гэта нашмат больш, чым рэальны сабекошт. Калі ўлічыць, што такія рэчы замаўляюцца дзясяткамі, сума атрымаецца каласальная.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/patryjatychnyja-paetki-doraga-i-bezgusto-na/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/twhkl

Штодзень
У Гомелі прасоўваюць турыстычны маршрут па падарожжу расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ 🤮

«Шляхамі Кацярыны» стане цэнтральнай падзеяй выставы «Вясна ў Гомелі», распавяла ў эфіры рэгіянальнага радыё генеральны дырэктар Гомельскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Марына Філонава. Яна кажа толькі пра камерцыйныя плюсы, хоць для Беларусі Кацярына ІІ з’яўляецца антыгераіняй, бо яна ўдзельнічала ў падзелах Рэчы Паспалітай і займалася гвалтоўнай русіфікацыяй нашых земляў. 🤷🏻‍♀️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-praso-vajuc-turystychny-marshrut-pa-padarozhzhu-rasijskaj-imperatrycy-kacjaryny-ii/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/twldd

Штодзень
Аднавілася будоўля яшчэ аднаго даўгабуду Светлагорска – забаўляльнага цэнтра Global 😳

Гісторыя са з’яўленнем Global цягнецца ў Светлагорску ўжо амаль 10 год: у 2016 годзе прадалі будынак мясцовага кінатэатра «Юнацтва», на яго месцы павінны быў з’явіцца забаўляльны і гандлёвы цэнтр. Але нешта пайшло не так. 🤷🏻‍♀️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/adnavilasja-budo-lja-jashchje-adnago-da-gabudu-svetlagorska-zaba-ljalnaga-cjentra-global/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/twwbe

Штодзень
Што рабіць калі знайшлі птушанятаў, якія выпалі з гнязда?🦉

Жыхары Брагінскага раёна знайшлі савянятаў, якія выпалі з гнязда і паспрабавалі разабрацца, што рабіць у гэтай сітуацыі. Эксперты кажуць, што ў большасці выпадкаў лепей не ўмешвацца.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/shto-rabic-kali-znajshli-ptushanjata-jakija-vypali-z-gnjazda/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/txbtj

Штодзень
Гамяльчане адбіваюцца ад машкары адламанымі галінкамі, на дзяржТБ нагадваюць, што за гэта можна атрымаць штраф да 1200 рублёў 🦟

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomelcy-adbivajucca-ad-mashkary-adlamanymi-galinkami-na-dzjarzhtb-nagadvajuc-shto-za-gjeta-mozhna-atrymac-shtraf-da-1200-rubljo/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/txdan

Штодзень
Гомельскія ўлады сабраліся стварыць асобны спіс вакансій для былых зняволеных

Вялікая колькасць зняволеных (у тым ліку палітычных), а таксама недахоп спецыялістаў праз заўважную міграцыі апошніх чатырох гадоў робяць у Беларусі цуды: улады Гомельскай вобласці задумаліся пра сацыяльную адпатацыю былых зняволеных.


Падрабязней: https://homeldays.org/gomelskija-lady-sabralisja-stvaryc-asobny-spis-vakansij-dlja-bylyh-znjavolenyh/

❗️ Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tyvco

Штодзень
Гомельская абласная бібліятэка не знайшла аўтара, звязанага з Гомельшчынай

🤦‍♂️ І вырашыла прасоўваць расейскую літаратуру, ігнаруючы беларускую

Гомельская абласная бібліятэка ў гэтым годзе вырашыла прысвяціць фестываль кнігі… Пушкіну. 🤷
Падобныя мерапрыемствы ладзяцца штогод, сёлетні фэст ужо шосты.

😱 Шкада, што бібліятэка, у фондах якой захоўваецца каля 1 000 000 выданняў, не знайшла аўтара, які б быў больш звязаны з Гомельшчынай, чым Пушкін.

❗️Нагадаем, з Гомельшчыны паходзяць нобелеўскія лаўрэатры Святлана Алексіевіч і Алесь Бяляцкі, такія таленавітыя паэты, як Анатоль Сыс і Наста Кудасава. І, канешне, Мікола Гусоўскі і Кірыла Тураўскі.

Падрабязней: https://homeldays.org/gomelskaja-ablasnaja-biblijatjeka-ne-znajshla-a-tara-zvjazanaga-z-gomelshchynaj/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tywss

Штодзень
Дзетсадаўцаў са Светлагорска адправілі ўскладаць цацкі ахвярам вайны

Да прапагандысцкіх мерапрыемстваў далучаюць з самага дзяцінства. 😢

Дзіцячы садок павезлі ўскладаць цацкі і кветкі да помніка спаленай вёсцы. Чыноўнікі ад адукацыі называюць гэта патрыятычным выхаваннем.

Падрабязней: https://homeldays.org/dziciaczy-sadok-prapahanda/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tyzek

Штодзень
«Вы яшчэ беларусаў не бачылі»: як гомельскія рабочыя ў 1990-м Маскву хісталі 🔥

Рабочыя з «Гомсельмашу» ў 1990-м годзе не толькі арганізавалі страйк на заводзе, але паставілі на вушы тагачасную сталіцу СССР Маскву. Крамлёўскія начальнікі былі вымушаныя прыняць дэлегацыю ад гомельскіх працоўных... ✌🏻

📌 «Прыйшлі на Красную плошчу. А там перад саборам Васіля Блажэннага – бух, мянты стаяць. Праўда, рэдкі ланцужок, не тое як цяпер. А я як ішоў у галаве калоны, так і пайшоў на плошчу. А тут генерал нейкі: «Стоп-стоп, туды нельга. Ідзе наведванне маўзалея Уладзіміра Ільіча». Я кажу: «Дык мы зараз прарвём». Ён у адказ: «Мы тут усялякіх бачылі». А я яму: «Вы яшчэ беларусаў не бачылі».

📌 «Я хацеў бы, каб Гомель, гомельцы ганарыліся тымі падзеямі».

У папярэдніх артыкулах можна прачытаць пра тое, як Гомель баставаў 35 гадоў таму і як праходзіў страйк на кавальска-прэсавым цэху на «Гомсельмашы».

Падрабязнасці: https://homeldays.org/specpraekt-3/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tzark

Штодзень
Ці патрэбныя прафсаюзы ў Беларусі? Чытайце развагі на гэтую тэму ў блогу “Штодня”.

🤷 Роля прафсаюзаў у Беларусі настолькі ж завышаная, як і колькасць членаў. Паводле дадзеных Белстата ў 2023 г. было 4,125 млн. занятых у эканоміцы. Пры гэтым каля 2,3 млн працуе ў прыватных прадпрыемствах, з якіх толькі ў буйных і сярэдніх будуць створаны прафсаюзы. Адных толькі ІП, якія дакладна не з’яўляюцца членамі прафсаюзаў, каля 250 000 асоб. Адкуль жа 4 млн. членаў прафсаюзаў?

😢 Падобна, што прафсаюзы не заўважылі таго, што ў 2020 годзе хто выйшаў з прафсаюзаў у знак пратэсту, хто з’ехаў за мяжу, каго звольнілі… Колькі сярод гэтых 4 млн. членаў мёртвых душ – можна толькі здагадвацца.

Падрабязней: https://homeldays.org/navoshta-belarusi-prafsajuzy/
❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tzsmh

Штодзень
Гомельскія судовыя выканаўцы распавялі, як арыштавалі самалёт ✈️

«На «Боінг-737», які быў у нас у аэрапорце (наклалі арышт)», - распавяла начальнік аддзела кантролю і прымусовага выканання Наталля Блінова.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomelskija-sudovyja-vykana-cy-raspavjali-jak-aryshtavali-samaljot/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта:
http://surl.li/tzxmg

Штодзень
Кіраўнік аблвыканкама запатрабаваў скараціць працягласць пражывання ў крызісным цэнтры Чырвонага крыжа 🤷🏻‍♀️

Цэнтр працуе ў Гомелі больш за пяць год. За гэты час ягонымі паслугамі пакарысталіся 178 чалавек (усяго каля 35 чалавек у год). Але і гэтага падалося кіраўніку аблвыканкама Івану Крупко зашмат: ён запатрабаваў скараціць тэрмін пражывання для бежанцаў і былых зняволеных.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/kira-nik-ablvykankama-zapatrabava-skaracic-pracjaglasc-prazhyvannja-kryzisnym-cjentry-chyrvonaga-kryzha/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/uanqv


Штодзень
Дзяржпрапаганда просіць падтрымкі ад Лукашэнкі, але той не спяшаецца на дапамогу 🤣

Пытанне падтрымкі маладых спецыялістаў, якія захочуць працаваць у прапагандысцкіх раёнках падняла на дзяржмедыяфоруме галоўны рэдактар "Зары над Сожам" Кармянскага раёну Алена Лешчанок. 🤦🏼 Яна прыгадала, што дзяржава падтрымлівае маладых спецыялістаў, якія адпрацоўваюць размеркаванне ва ўстановах сацыяльнай сферы ў забруджаных у выніку аварыі на ЧАЭС рэгіёнах.

"Як вы глядзіце на тое, каб пашырыць дадзеную норму і на работнікаў сродкаў масавай інфармацыі ў такіх раёнах, каб павысіць прывабнасць першага працоўнага месца ў раёнцы?" - спытала Лешчанок.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/dzjarzhprapaganda-prosic-padtrymki-ad-lukashjenki-ale-toj-ne-spjashaecca-na-dapamogu/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/uaqga

Штодзень
2024/09/28 11:26:34
Back to Top
HTML Embed Code: