Telegram Web Link
У Гомелі высадзілі пальмы 🙈🌴

Невялікія канструкцыі з вярбовых прутоў «пасаджаныя» ў белыя вялізныя кадкі – новае ўпрыгожванне сквера імя Грамыкі (у народзе – «піянерскага скверыка»).

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-skvera-imja-gramyki-novae-prygozhanne-palmy-z-verba/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ugzma

Штодзень
У Гомелі з'явілася спецыяльная машына для чысткі вадаёмаў 😳

У Беларусі такіх, па звестках гомельскіх уладаў, толькі дзве, другая працуе ў Мінску.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-z-javilasja-specyjalnaja-mashyna-dlja-chystki-vadajoma/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ugzth

Штодзень
Як ідуць справы з рэстаўрацыяй Нараўлянскага палацу

🏰 Пра навіны па адбудове важнага гістарычнага аб’екту адсправаздачыўся ў сваіх сацсетках гомельскі мецэнат і выдавец Пятро Кузняцоў.

📌 “Гістарычна на 2-м паверсе Палаца была бальная зала, але пры саветах яе, натуральна, прыбралі і сярод яе пабудавалі 4 калоны – якая ж тут ужо потым магла быць бальная зала. Цяпер паводле праекта, дзеля аднаўлення гістарычнасці памяшкання, яшчэ перад будоўляй даху, мы мусім дэмантаваць гэтыя калены і пабудаваць з балак перакрыцці. Чым непасрэдна і займаемся.”

📌 “Сёння, па хадзе таго, што адбываецца, магу сказаць, што сам працэс пакрыцця Палацу – гэта будзе завяршальная стадыя бягучага будаўнічага сезону, і гэта будзе, натуральна, найбольш заўважная, але далёка не самая складаная і цяжкая праца.”

Падрабязней: https://homeldays.org/jak-iduc-spravy-z-rjesta-racyjaj-nara-ljanskaga-palacu/

📌 Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/uhbaj

Штодзень
63-гадовую гамяльчанку, педагога Святлану Кароль унеслі ў спіс “экстрэмістаў” 🤬

Палітзняволеную педагога, велаактывістку з Гомеля Святлану Кароль дадалі ў спіс “экстрэмістаў”. Міністэрства ўнутраных справаў абнавіла сумна вядомы спіс, дадаўшы сярод новых 15 прозвішчаў палітычна асуджаных беларусаў, вядомую гамяльчанку. Усяго ў гэтым пераліку прозвішчаў – 4134 грамадзян Беларусі, большасць з якіх пацярпелі за свае палітычныя погляды.


Падрабязнасці:
https://homeldays.org/vjadomuju-gamjalchanku-pedagoga-svjatlanu-karol-unesli-spis-jekstrjemista/

📌 Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/uhsph

Штодзень
Гэтым летам адрамантаванага моста праз Сож таксама не будзе 🤷🏻‍♀️

“Мост быў пабудаваны пры СССР, а цяпер ён знаходзіцца ў жахлівым стане і патрабуе рамонту”. “Пашлаватая падсветка, колеры хацелася б для падсветкі не кіслотныя зрабіць. Плюс ён даўно патрабуе рамонту. Проста вельмі даўно”. – Адзначаюць інтэрнэт-карыстальнікі. 🌉

Дзіркі на мосце штогод латаюць спецыялісты мясцовага дарожна-будаўнічага трэста. Аднак да капітальнага рамонту зноў справа не дайшла. Грошы ў памеры 30 тысячаў рублёў выдзеленыя толькі на распрацоўку дакументацыі (перадінвестыцыйнай). 🥴

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gjetym-letam-adramantavanaga-mosta-praz-sozh-ne-budze/

❗️ Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/uhwkm

Штодзень
Што паслухаць на выходных? 🎶🎧 Падборка песень пра таксі

🚕 Прапануем тэматычную падборку ад “Штодня” песень пра таксі (а то шмат хто нічога, акрамя песні Баярскага, на гэтую тэму прыгадаць не можа). Слухаем на пляжы, лецішчы ці на шашлыках, каб асалода ад летняга сонейка была большай.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/shto-pasluhac-na-vyhodnyh-tjematychnaja-padborka-pesen-pra-taksi/

❗️ Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/uijhj

Штодзень
Кушняроў: «Вайна ва Украіне - шанс на вызваленне Беларусі з-пад імперскага ўплыву» ⚔️

Выхадзец з Гомеля, айцішнік Андрэй Кушняроў («Рыцар») паехаў ва Украіну з пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі і працягвае там жыць, ваяваць да гэтага часу. 🪖

📌 "Мяне «забілі пад Рабоціна». Пра самі дэталі не магу распавесці і не ведаю, ці змагу калісьці гэта зрабіць, але як пра гэта пісалі рускія: я быў у групе з замежнікам і абодва загінулі. Я, праўда, не вельмі загінуў, я жывы..."

📌 "Дакладных лічбаў, колькі ветэранаў, няма. Бо ёсць вялізная колькасць падраздзяленняў, дзе ваююць беларусы, некаторыя спецыяльна сыходзяць туды, дзе няма беларусаў. І ні адно з іх не вядзе сістэматызаванай работы з ветэранамі..."


Падрабязнасці: https://homeldays.org/kushnjaro-vajna-va-ukraine-unikalnaja-magchymasc-dlja-belarusi-zrabic-rjealny-krok-da-vyzvalennja-z-pad-imperskaga-plyvu/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ujizu


Штодзень
Яшчэ чатыры жыхары Гомельскай вобласці зніклі ў Расіі 😢

Пра іх пошукі абвясціў атрад «Сімуран», усе абвесткі з'явіліся з пачатку чэверня.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/jashchje-chatyry-zhyhary-gomelskaj-voblasci-znikli-rasii/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ujnms


Штодзень
«Божа, дай мне знак»: у Дабрыні пабачылі «лік» на дрэве і нават спыталі, што з ім рабіць у святароў 🤪

Твар у дупле разглядзелі жыхары вёскі Дабрынь у Чачэрскім раёне. Мясцовая раёнка ўжо называе яго «цудам». 🤦🏼

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/bozha-daj-mne-znak-u-dabryni-pabachyli-lik-na-drjeve-i-navat-spytali-shto-z-im-rabic-u-svjataro/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ujrpb


Штодзень
Гамяльчане пабудуюць ферму ў Манголіі, але ёсць нюансы 🐄

Дзяржаўная прапаганда ўжо тыдзень абмяркоўвае дасягненні паездкі Лукашэнкі ў Манголію. У эканоміцы яны выглядаюць даволі сціплымі: невядома, ці атрымаецца па выніку падняць экспарт у гэтую краіну, але ў сухім астатку гамяльчанам дастаўся кантракт на пабудову адной фермы. 🤔

«У выніку візіту мы заключылі кантракт на будаўніцтва малочна-таварнай фермы на 600 галоваў», - сказаў дырэктар інстытута ААТ «Гомельаграпрампраект» Вадзім Чэкан у эфіры рэгіянальнага тэлеканала.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/gamjalchane-pabudujuc-fermu-mangolii-ale-josc-njuansy/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/uklqc


Штодзень
Гомельскіх падлеткаў вучылі пускаць цягнікі пад адхон. І за гэта ім нічога не будзе 🤷🏻‍♀️

Рускамірцы ў Гомелі вучылі падлеткаў «заходзіць у тыл праціўніка, пераадольваць міннае поле і закладаць выбухоўку пад варожы састаў». Базавыя навыкі «партызанскіх дыверсій» беларускія дзеці атрымалі ў межах «аздараўляльнага перасоўнага намётавага летніка з кругласуткавым прыбываннем дзяцей «Юны партызан».

Падрабязнасці: https://homeldays.org/gomelskih-padletka-vuchyli-puskac-cjagniki-pad-adhon-i-za-gjeta-im-nichoga-ne-budze/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ukpyi


Штодзень
Праваабаронцу Леаніда Судаленку пачалі завочна судзіць за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці 🤬

📌 «У гэтыя хвіліны ў Гомелі ў будынку з шыльдаю “Гомельскі абласны суд” засядае тройка (адзін чалавек у мантыі суддзі, другі ў пракурорскім мундзіры і трэці, які ў цывільнай вопратцы мае пасведчанне адваката)», – пракаментаваў пачатак суда над сабой Леанід Судаленка.

Ён лічыць, што «гэтая група людзей без сумневу па папярэдняй дамоўленасці здзяйсняе крымінальнае злачынства, шляхам вынясення ў дачыненні да мяне заведама неправасуднага выраку».

Падрабязнасці: https://homeldays.org/pravaabaroncu-leanida-sudalenku-pachali-zavochna-sudzic-za-sadzejnichanne-jekstrjemisckaj-dzejnasci/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ulctf


Штодзень
У Гомелі не могуць знайсці распрацоўшчыка перадпраектнай дакументацыі для капітальнага рамонту моста праз Сож 🤷🏻‍♀️

Папярэдні конкурс на сайце дзяржзакупак на распрацоўку перадпраектнай (перадінвестыцыйнай) дакументацыі аб’екта “Капітальны рамонт пешаходнага моста праз раку Сож па вуліцы Баўмана“ мусіў скончыцца да 7 чэрвеня. Але ён не адбыўся. 🌉

Падрабязнасці: https://homeldays.org/ramantavac-most-praz-sozh-njama-kamu/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/uleye


Штодзень
Стала вядомым імя затрыманага за пратэсты 2020 года супрацоўніка БМЗ

Суд над Яўгенам Сізовым, якога затрымлівалі з прымяненнем сілы ў красавіку гэтага года, адбудзецца 13 чэрвеня. Маладзёну інкрымінуюць артыкул 342 КК (“Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”).

Падрабязнасці: https://homeldays.org/stala-vjadomym-imja-zatrymanaga-za-dzel-u-pratjestah-2020-goda-supraco-nika-bmz/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ulger


Штодзень
Савецкія наратывы жывей усіх жывых, альбо чаму нельга абысціся без танка на плошчы 🤦🏼

Пасля рэканструкцыі Плошчы Паўстання ў Гомелі помнік-танк вярнуўся на сваё месца ў кампаніі савецкага сцяга і надпісу “За Победу”. Разважанні на тэму, чаму беларусы дагэтуль актыўна ўжываюць сімволіку краіны, якой няма ўжо больш за 30 год, чытайце ў блогу “Штодня”. 👇🏻

📌 "За тры апошнія дзесяцігоддзі тэарэтычна павінны былі ўтварыцца новыя культурніцкія коды ўжо незалежнай Беларусі. Але за гэты час афіцыйнай уладай ні ў эканоміцы, ні ў культуры, ні нават у стварэнні ідэалогіі практычна не было створана чагосьці значнага..."

📌 "І, пакуль аўтэнтычная беларуская культура квітнее выключна ў замежжы ці ў глыбокім падполлі ў Беларусі, выкарыстоўванне савецкіх нематэрыяльных артэфактаў будзе ў трэндзе..."

Падрабязнасці: https://homeldays.org/saveckija-naratyvy-zhyvej-usih-zhyvyh-albo-chamu-nelga-abyscisja-bez-tanka-na-ploshchy/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ulvhc


Штодзень
У Кармянскім раёне завялі крыміналку праз знойдзены адзін патрон 🤷🏻‍♀️

Сілавікі зайшлі ў дом да аднаго да жыхароў раёна, знайшлі адзін патрон і завялі на чалавека крымінальную справу.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-karmjanskim-rajone-zavjali-kryminalku-praz-znojdzeny-adzin-patron/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ulwlt


Штодзень
У Беларусі пачалі перапіс буслоў, навукоўцы просяць жыхароў Гомельскай вобласці далучацца 🧮

Нацыянальная акадэмія навук хоча пералічыць, колькі ў нашай краіне белых буслоў. Апошні раз гэта рабілі дзесяць год таму.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-belarusi-pachali-perapis-buslo-navuko-cy-prosjac-zhyharo-gomelskaj-voblasci-daluchacca/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/umcvy


Штодзень
2024/11/16 10:11:42
Back to Top
HTML Embed Code: