Telegram Web Link
Гомельцы згадваюць падзеі жніўня 2020 года

"Усё выглядала нейкім сюррэалізмам. І тут з боку АМАПа ідуць мінакі. Сустракаюся поглядам з жанчынай, яна далікатная, сярэдняга ўзросту, але погляд малады і гарэзлівы, яна глядзіць і ўсміхаецца мне, як сяброўцы. Я падумала, што, можа, гэта хтосьці з маіх выкладчыкаў з універсітэта, але не. Яна падыходзіць, я паварочваю галаву і на ейным заплечніку вісіць бела-чырвоная стужка. Болей я яе ніколі не сустракала. Але часта згадваю і спадзяваюся, што ў яе ўсё добра. Яе гарэзлівы позірк — мае лекі і мой улюбёны ўспамін 2020 года..."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomelcy-zgadvajuc-padzei-2020-ga/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Супала! Вада ў Сожы сёння такая ж, як і на вуліцы ў Гомелі

У гараджан ёсць апошнія дзянькі, каб пакупацца ў камфортнай вадзе.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/supala-vada-sozhy-sjonnja-takaja-zh-jak-i-na-vulicy-gomeli/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Цяпер не толькі за мак. У казне так не хапае грошай, што на Гомельшчыне ўладальнікаў і кіраўнікоў падкантрольных участкаў пачалі штрафаваць за баршчэўнік 🫰🏻💶🤑

Штраф - да 20 базавых велічынь

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/cjaper-ne-tolki-za-mak-u-kazne-tak-ne-hapae-groshaj-shto-na-gomelshchyne-ladalnika-i-kira-niko-padkantrolnyh-uchastka-pachali-shtrafavac-za-barshchje-nik/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Як атрымалася так, што жыхары Гомельшчыны вымушаныя купляць не свае, а расейскія буракі, яшчэ і непрыдатныя для ежы 👩🏻‍🌾

“Штодзень” правёў сваё невялікае расследаванне 👇🏻

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/jak-atrymalasja-tak-shto-zhyhary-gomelshchyny-vymushanyja-kupljac-ne-svae-a-rasejskija-buraki-jashchje-i-neprydatnyja-dlja-ezhy/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Ідэалагічны цырк-шапіто з дрэсіраванымі жывёламі 🤬

У Беларусі з’явілася шапіто “Савецкі цырк”, на выступах якога артысты размахваюць лукашэнкаўскім чырвона-зялёным сцягам. 🤦 А ў праграме анансуюцца выступы з дрэсіраванымі экзатычнымі жывёламі і птушкамі.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/idjealagichny-cyrk-shapito-z-drjesiravanymi-zhyvjolami/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Вайсковец з Гомеля Аляксандр Пануца, якога дзяржава пазбавіла афіцэрскага звання за падтрымку пратэстаў, даслаў у рэдакцыю “Штодня” фота з адзіночнага пікету ў ЗША.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomelec-pravjo-adzinochny-piket-u-zsha-z-nagody-3-j-gadaviny-sfalshavanyh-vybara/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Рыхтуйцеся да “зарападу”!

⭐️У ноч з суботы на нядзелю, з 12 на 13 жніўня, мы зможам назіраць незвычайна прыгожую з’яву. Гэта метэорны паток Персеіды. На небе ў гэты час бачныя нібыта падаючыя зоркі, пры выглядзе якіх прынята загадваць жаданні. Насамрэч, зоркі не падаюць 😀 Гэта вынік праходжання Зямлі праз шлейф пылавых часцінак, якія выпускае камета Свіфта - Татла. Гэтыя часцінкі, якія могуць быць памерам з пясчынку, згараюць у зямной атмасферы і ўтвараюць “зорны дождж”.

💥Персеіды з’яўляюцца штогод. Гэтыя метэарыты можна назіраць больш-менш ад паловы ліпеня да паловы жніўня, але сёлета з 12 на 13 жніўня бліжэй пад раніцу прыпадзе іх максімум. На працягу гадзіны пры ўдалым збегу абставін можна пабачыць нават 50-80 і больш “падаючых зорак”. Персеіды бачныя няўзброеным вокам. Проста глядзіце на паўночны ўсход, дзе ў гэты час размесціцца сузор’е Персей. Дарэчы, у гэтым годзе Персеіды будуць надзвычай актыўныя, апошні раз такую актыўнасць яны выяўлялі 11 гадоў таму.

Штодзень
Фота: pixabay.com.
Не ведаеце, што паглядзець на выходныя? 🎦

"Мая запаветная мара" — актуальная стужка для сямейнага прагляду, якая прымусіць шмат над чым задумацца. Бо гэта не проста кіно пра школу, стасункі паміж аднакласнікамі і… футбол.

Заснаваны на рэальных падзеях, фільм дазваляе адчуць, якім было жыццё немцаў напрыканцы ХІХ ст. І, магчыма, знайсці для сябе адказ на няпростае пытанне: як сталася, што мільёны немцаў далі прапагандзе падмануць сябе.

Падрабязней тут: https://homeldays.org/kino-na-vyhodnyja/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Амарант для здаровага харчавання

🌸 У жніўні ў Беларусі распачынаецца цвіценне амаранту. Большасць з нас, напэўна, шматкроць бачыла такія кветкі, але лічыла іх альбо пустазеллем, альбо кормам для жывёлы. Між тым, амарант – карысная сельскагаспадарчая расліна, добра вядомая аматарам здаровага харчавання.

Падрабязней тут: https://homeldays.org/zdarouje/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Пасля настаўнікаў “Рускі дом у Гомелі” узяўся за бібліятэкараў 🙈

Цяпер у Расею “вучыць” правільна працаваць павезлі іх

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/paslja-nasta-nika-ruski-dom-u-gomeli-uzja-sja-za-biblijatjekara/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
🤬 Як “рускі мір” прыходзіць у Беларусь праз бібліятэкі

Расследаванне Штодня пра тое, як у Магілёве вучыць беларускіх дзяцей гісторыі, геаграфіі і культуры Расеі збіраюцца за сродкі абласнога бюджэту.

На сайце goszakupki.by праводзіцца дзіўны электронны аўкцыён на набыццё літаратуры для Магілёўскай абласной бібліятэкі. На кнігі плануецца выдаткаваць 50 000 бел. руб. 🫰🏻🤑

Беларускім дзецям збіраюцца набыць такія выданні, як “Арбат”, “ВДНХ. Главная выставка страны”, “Бульварное кольцо”, “Кремль – сердце Москвы”, “О чём молчат башни Кремля?”, “Московские высотки”, “Необычные дома Москвы”, “Паруса России”, “Парки Москвы”, “Русская изба”, “Как жили на Руси”, “Мифы Поволжья”, “Коломна. Маленький город с большой историей”, “Как Пушкин русский язык изменил”, “Великие победы генерала Ушакова”, “Иркутск. Город сам по себе” і г.д. 🤦

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/jak-ruski-mir-pryhodzic-u-belarus-praz-biblijatjeki/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Былой гомельскай незалежнай журналістцы Ірыне Макавецкай не выдаюць у беларускім пасольстве ў Нямеччыне зроблены пашпарт. Супрацоўнікі пасольства гавораць ехаць і атрымліваць дакумент на радзіму. Аднак спачатку яны паведамілі, што новы пашпарт у іх. 🤷🏼‍♀️

Як мяркуеце, ці варта гамяльчанцы ехаць на радзіму па пашпарт?

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomelskaj-zhurnalistcy-ne-addajuc-zrobleny-belaruski-pashpart-u-pasolstve-rb-u-njamechchyne/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Кармянскім раёне наспелі такія праблемы з уборачнай тэхнікай, што ўмудрыліся адрамантаваць нават непрацоўныя камбайны 🤦

А за іх стырно да канца ўборачнай пасадзілі не механізатараў, а рамонтнікаў

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-karmjanskim-rajone-naspeli-takija-prablemy-z-uborachnaj-tjehnikaj-shto-mudrylisja-adramantavac-navat-nepraco-nyja-kambajny/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Веткаўскі музей стараабрадніцтва запрашае разам правесці Яблычны Спас – у старадаўніх строях і са святочнымі абрадамі

Далучыцца да вельмі цікавых актыўнасцяў запрашаюць самі супрацоўнікі музея

Можна прыехаць вечарам у пятніцу 18 жніўня і пераночыць разам з арганізатарамі мерапрыемства ў вясковай хаце. Будзе смачная вясковая вячэра, спеўкі і лазня. Абавязкова бярыце з сабой спальнік ці намёт! ❤️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/vetka-ski-muzej-staraabradnictva-zaprashae-razam-pravesci-jablychny-spas-u-starada-nih-strojah-i-sa-svjatochnymi-abradami/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Як атрымалася так, што колькасць дзяцей на Гомельшчыне, якія знаходзіліся на ўліку па СНС, рэзка знізілася? 🤔

Нядаўна ўлады Гомельшчыны агучылі афіцыйныя лічбы 2023 года. І калі ім верыць, то ў цяперашні момант у сацыяльна небяспечным становішчы ў Гомельскай вобласці знаходзяцца 1700 непаўналетніх.

Нас здзівіла тое, што яшчэ некалькі гадоў таму, а менавіта ў 2018 годзе, гэтая лічба складала 4 689 дзяцей. Атрымліваецца, што за 4 гады лічба скарацілася ледзьве не ў тры разы. 😳

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/jak-atrymalasja-tak-shto-kolkasc-dzjacej-na-gomelshchyne-jakija-znahodzilisja-na-liku-pa-sns-rjezka-znizilasja/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/04 21:23:39
Back to Top
HTML Embed Code: