Telegram Web Link
Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт не адкрыў спецыяльнасці па беларускай філалогіі для паступлення

Татальная русіфікацыя Гомельскай вобласці 🤬

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/mazyrski-dzjarzha-ny-pedagagichny-niversitjet-ne-adkry-specyjalnasci-pa-belaruskaj-filalogii-dlja-pastuplennja/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомельскі праваабаронца і былы палітзняволены Леанід Судаленка выехаў з Беларусі ⚡️

Вось што ён напісаў на сваёй старонцы ў ФБ: “На 14-ы дзень пасля вызвалення ўжо знаходжуся ў бяспецы, а значыць, па-ранейшаму змагу быць адкрытым для ўсіх. Галоўнае - за гэты час я не размяняў сваё Сумленне і Свабоду. Гатовы слухаць, чуць, гаварыць і разам шукаць адказы на самыя складаныя пытанні!

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Ад Гомеля – да Брадвея. Харызма і жыццё Аарона Лебедзева

Паўсотні мюзіклаў, шматлікія запісы на кружэлках, сусветная слава і самае доўгае жыццё сярод артыстаў Брадвея. Знаёмцеся: артыст тэатра, кампазітар, комік, выканаўца яўрэйскіх песень, Аарон Лебедзеў з Гомеля. 🎶 🎺🎙

❤️ Калі Аарону быў 61 год, адзін з газетных рэпарцёраў спытаў у яго пра сакрэт вечнай маладосці ды элегантнасці. Аарон адказаў: “Трэба добра апранацца, есці і піць тое, што вы любіце, і заставацца пастаянна закаханым”. Кажуць, што праз усё сваё жыццё ён пранёс каханне да жонкі Веры, не зважаючы на вялікі поспех у жанчын. А яго прыгожы голас працягвае нас заварожваць са старых запісаў на кружэлках.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/ad-gomelja-da-bradveja-haryzma-i-zhyccjo-aarona-lebedzeva/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
“Калі хтосьці вам зноў скажа пра тое, што беларусы нічога не зрабілі супраць гэтай вайны, нагадайце ім пра нашых “рэйкавых партызан” і іншых беларусаў у турмах” 🚂💥

“Штодзень” падрыхтаваў годны адказ тым, хто дагэтуль абвінавачвае “памяркоўных” беларусаў у маўклівасці, нерашучасці і абыякавасці.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/kali-htosci-vam-zno-skazha-pra-toe-shto-belarusy-nichoga-ne-zrabili-suprac-gjetaj-vajny-nagadajce-im-pra-nashyh-rjejkavyh-partyzan-i-inshyh-belarusa-u-turmah/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У падтрымку Леаніда Судаленкі, які нядаўна вызваліўся з турмы і пакінуў краіну, аб’яўлены грашовы збор 🤝

Спачатку гомельскі праваабаронца збіраў грошы для дапамогі беларусаў, але цяпер прыйшоў час дапамагчы і яму.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-padtrymku-leanida-sudalenki-jaki-njada-na-vyzvali-sja-z-turmy-i-pakinu-krainu-abveshchany-grashovy-zbor/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Зноў перабралі з "патрыятызмам". 🤷🏼‍♀️ Удзельнікаў II гульняў краін СНД у Гомелі сагналі ўшанаваць памяць воінаў-вызваліцеляў, а потым тры дні забаўлялі АМАПам і спецтэхнікай каля Лядовага палаца

🙈 АМАП у горадзе дзяжурыць нават каля вадаёмаў, а на клумбах у парках усталявалі шыльды аб адміністрацыйнай адказнасці, калі раптам хтосьці на штосьці наступіць ці нешта сарве.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/zno-perabrali-z-patryjatyzmam-udzelnika-ii-gulnja-krain-snd-u-gomeli-sagnali-shanavac-pamjac-voina-vyzvalicelja-a-potym-try-dni-zaba-ljali-amapam-i-spectjehnikaj-kalja-ljadovaga-palaca/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Таму, як навучаць дзяцей, беларускіх настаўнікаў цяпер будуць вучыць у Расеі?

“Штодзень” уважліва пачытаў пра тое, што прадугледжваюць курсы павышення кваліфікацыі для гомельскіх настаўнікаў, якіх адправілі на стажыроўку ў РФ. 🤦

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/tamu-jak-navuchac-dzjacej-belaruskih-nasta-nika-cjaper-buduc-vuchyc-u-rasei/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Перавыхоўваць складаных падлеткаў у дзіцячым лагеры пад Лоевам збіраюцца ідэолагі і супрацоўнікі пагранкамендатуры

Шчыра кажучы, мне страшна за гэтых хлопцаў. Асабліва разумеючы, што працаваць з імі там збіраюцца, відавочна, не людзі са спецыяльнай на гэта падрыхтоўкай. А ўлічваючы, што гэта альбо ідэолагі, альбо людзі з вайсковай закалкай, то магу выказаць здагадку, што праз тыдзень мы атрымаем дзяцей з яшчэ горшымі траўмамі і праблемамі”, -- каментуе ініцыятыву гомельскіх чыноўнікаў прафесійны псіхолаг.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/peravyho-vac-skladanyh-padletka-u-dzicjachym-lagery-pad-loevam-zbirajucca-idjeolagi-i-supraco-niki-pagrankamendatury/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Загараднае жытло адметнага дызайну ў прапановах па Гомельскім раёне адсутнічае

Напэўна, кожны, хто быў вымушаны ў спёку заставацца ў горадзе, хацеў бы збегчы як мага далей ад перагрэтых гмахаў і тратуараў. Паглядзелі, якое загараднае жыллё можна зараз набыць у Гомельскім раёне.

Падрабязней тут: https://homeldays.org/zagaradnae-zhytlo/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Як добраахвотная пажарная служба стала апірышчам мясцовага самакіравання ў Польшчы 🚒🧑🏻‍🚒🧯

Артыкул гісторыка Яўгена Малікава пра тое, як падзеі стагадовай даўніны і зроблены на іх аснове грамадскі выбар дагэтуль аказваюць уплыў на якасць жыцця людзей.

📌 Добраахвотныя пажарныя службы ўзніклі яшчэ ў другой палове 1860-х гг. у розных частках Польшчы (якая на той час была падзелена паміж Расейскай, Аўстрыйскай і Германскай імперыямі). Гэта былі грамадскія аб’яднанні валанцёраў, якія ў вольны ад сваёй асноўнай работы час неслі пажарную службу. Такая форма валанцёрскай работы ў Польшчы праіснавала непарыўна на працягу ўсяго ХХ стагоддзя і паспяхова перайшла ў стагоддзе ХХІ.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/jak-dobraahvotnaja-pazharnaja-sluzhba-stala-apiryshcham-mjascovaga-samakiravannja-polshchy/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У дзень трэцяй гадавіны злачыннага ўтрымання ўлады ў краіне рэгіянальныя гомельскія прапагандысты пад капірку выдалі адны і тыя ж матэрыялы 🤦

Але прапаганда, хоць і праводзіцца яна мэтанакіравана і вельмі масіравана, ніяк і ўжо нікому не можа заплюшчыць вочы на рэальныя факты. 🤬 А яны такія:

– Паводле стану на 9 жніўня, у Беларусі налічваецца 1494 палітвязняў;
– Тысячы чалавек прайшлі праз зняволенне і сутыкнуліся з нечалавечымі ўмовамі ўтрымання. За гэтыя тры гады па крымінальных справах былі асуджаныя 3 645 чалавек, 1 440 з якіх – за ўдзел у акцыях пратэсту;
– Былі ліквідаваныя або выцесненыя з краіны ўсе незалежныя СМІ, знішчаныя НДА;
– Больш за 300 тысяч беларусаў (і гэта вельмі сціплыя падлікі) былі вымушаныя пакінуць родную краіну праз палітычны пераслед;

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-dzen-trjecjaj-gadaviny-zlachynnaga-trymannja-lady-rjezhymam-lukashjenki-kraine-rjegijanalnyja-gomelskija-prapagandysty-pad-kapirku-vydali-adny-i-tyja-zh-matjeryjaly/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/04 23:28:20
Back to Top
HTML Embed Code: