Telegram Web Link
Памятаеце, колькі нас было на плошчы 16 жніўня 2020 года?

🤍❤️🤍 Тры гады таму ў Гомелі адбыўся гістарычны мітынг — дзясяткі тысяч людзей выйшлі на вуліцы супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

📢 Гамельчукі патрабавалі прызнання перамогі Святланы Ціханоўскай, вызвалення палітычных зняволеных, спыненне гвалту з боку сілавікоў і расследаванне смерці Аляксандра Віхора.

❤️✌️ Мітынг адбываўся на галоўнай плошчы горада, ён праходзіў мірна і быў падобны на свята. На флагштоках каля помніка Леніну і ў драмтэатра былі паднятыя бел-чырвона-белыя сцягі.

Чытайце пра тое, як гэта было:
https://homeldays.org/try-gady-tamu-gjety-dzen-paslja-pahavannja-aljaksandra-vihora-gomeli-prajshla-gistarychnaja-akcyja-pratjestu/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі з'явіўся новы від штрафаў – за вераб'ёў, якіх «утрымліваюць» у краме”! 🙈

Хтосьці з пакупнікоў напісаў скаргу ў санстанцыю, дзе скардзіўся на птушак, якіх “утрымліваюць у гіпермаркеце”. 🐤

У справаздачы чыноўнікаў аб праведзенай працы ўказана, што птушак, якія “былі ў краме на ўтрыманні”, удалося “адлавіць і адпусціць у натуральнае асяроддзе пасялення”. 🤦 Шчыра кажучы, вельмі хацелася б убачыць, як гэта ўсё адбывалася.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-z-javi-sja-novy-vid-shtrafa-za-verab-jo-jakih-utrymlivajuc-u-krame/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Фота: birdwatch.by
Беларускія дзеці як ніколі раней адкрытыя да роднай культуры 🔥

Пасля падзей 2020 года сотні тысяч беларусаў пакінулі краіну. Многія з вымушаных эмігрантаў з’язджалі сем’ямі, у тым ліку з дзецьмі. Некаторыя з маленькіх беларусаў пайшлі ўпершыню ў школу за мяжой. Хтосьці за тры гады пасталеў у чужой краіне. Чым больш часу мінае з моманту ад’езду, тым складаней беларускім дзецям адчуваць сувязь з культурай сваёй радзімы. Не лепшай выглядае сітуацыя і ў Беларусі, дзе сістэма адукацыі пераўтварылася ў адзін з інструментаў русіфікацыі падрастаючага пакалення. Ці магчыма неяк зацікавіць беларускіх падлеткаў здабыткамі сучаснай беларускай культуры? Чым жывуць цяперашнія падлеткі? Пра гэтыя праблемы разважае ў адмысловым блогу іх аднагодка.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/belaruskija-dzeci-jak-nikoli-ranej-adkrytyja-da-rodnaj-kultury/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Фота
: Вольга Кузьміч
Нягледзячы на піяр, гомельцы не хочуць ісці на канцэрт рускамірца Самойлава 🤮

Навязлівыя афішы па ўсім горадзе заклікаюць гараджанаў на выступы аднаго з удзельнікаў "Агаты Крысці"

Некаторыя факты з біяграфіі Вадзіма Самойлава, якія вы маглі не ведаць 👎🏻

📌 З 2015 года неаднойчы ладзіў канцэрты ў так званых Луганскай і Данецкай рэспубліках, за што яму быў забаронены ўезд ва Украіну на тэрмін 5 год.

📌 У 2018 годзе на канцэрце ў Мурманску прысвяціў песню тым, хто ваюе ў Сірыі і на Данбасе. Калі адзін з гледачоў вырашыў пасля такой прамовы пакінуць канцэрт, спявак звярнуўся да яго даволі абразліва, з выкарыстоўваннем ненарматыўнай лексікі.

📌 У 2022 годзе падтрымаў уварванне Расеі ва Украіну, публічна агучваў асноўныя міфы расейскай прапаганды. З кастрычніка 2022 года ўнесены ў санкцыйны спіс Украіны як асоба, што распальвае варожасць.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/njagledzjachy-na-pijar-gomelcy-ne-hochuc-isci-na-kancjert-ruskamirca-samojlava/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі ў сем’і, якія знаходзяцца ў СНС, прыходзяць не супрацоўнікі сацапекі са спецыяльнай адукацыяй і падрыхтоўкай, а “народныя дружыннікі” 🤦

І тое, як гэта адбываецца, шакуе

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-sem-i-jakija-znahodzjacca-sns-pryhodzjac-ne-supraco-niki-sacapeki-sa-specyjalnaj-adukacyjaj-i-padryhto-kaj-a-narodnyja-druzhynniki/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Беларускамоўны першы клас у Гомелі: набор вучняў на свабодныя месцы 🎒
Яшчэ засталіся свабодныя месцы ў беларускамоўны клас!

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце (пачатковыя класы) пацвердзіла, што калі раней адбываўся набор дзяцей, якія адносяцца да гімназіі па месцы прапіскі, то цяпер прымаюць заявы і з іншых раёнаў. Аднак на пытанне пра тое, колькі ёсць свабодных месцаў, і ці напэўна клас адкрыецца, завуч не адказала, параіўшы прыйсці і паразмаўляць на месцы (найлепш да 24 жніўня)

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/belaruskamo-ny-pershy-klas-u-gomeli-nabor-vuchnja-na-svabodnyja-mescy/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Сайт “Удобный город” прааналізаваў працу грамадскага транспарту. Гомель -- у лідарах

Гомельскі аўтобусны парк №6 на Яндэкс-мапах мае ажно 4 зоркі ў 5 магчымых. Але, як аказалася, больш станоўчых ацэнак атрымаў не аўтобусны парк, а сталовая. 🧐 Вось некаторыя водгукі:
“Не магу сказаць пра сам АП-6, але магу сказаць, што вельмі і вельмі смачная сталовая”, “Сталовая добрая, у астатнім не ведаю”. 🥩🥨🧀

Падрабязней: https://homeldays.org/sajt-udobnyj-gorod-praanalizava-pracu-gramadskaga-transpartu-gomel-u-lidarah/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Беларускія настаўнікі вучацца сучасным метадам лічбавай педагогікі 💻

Адукацыйны праект  “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” падрыхтаваў першы выпуск настаўнікаў, якія засвоілі асновы анлайн-навучання і даведаліся, як стварыць уласныя інавацыйныя курсы для беларускіх школьнікаў. Цягам 2 тыдняў 24 педагогі з Беларусі і замежжа пад кіраўніцтвам дасведчаных метадыстаў вывучалі новыя фарматы лічбавай адукацыі. Усяго на месцы на навучанне прэтэндавалі каля 50 педагогаў.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/belaruskija-nasta-niki-vuchacca-suchasnym-metadam-lichbavaj-pedagogiki/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Унікальнае неглюбскае ткацтва можа трапіць у спіс культурнай спадчыны ЮНЭСКА ⚡️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/unikalnae-negljubskae-tkactva-mozha-trapic-u-spis-kulturnaj-spadchyny-junjeska/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Шматдзетныя сем’і аднеслі да груп рызыкі 🤦‍♂️

Наглядныя камісіі наведваюць групы рызыкі для прафілактыкі пажараў. 😱 У групы рызыкі аднеслі адзінокіх пенсіянераў, грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, і шматдзетныя сем’і.

Падрабязней тут: https://homeldays.org/shmatdzetnyja-sem-i-adnesli-da-grup-ryzyki/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
А вам ёсць з кім паразмаўляць?

👍 У Мадрыдзе ў метро адвялі асобныя месцы для пасажыраў залатога веку, якія хацець б з кімсьці пагутарыць. У Іспаніі налічваецца больш за 850 000 адзінокіх асоб ва ўзросце 80+. Гэта куды больш сур’ёзная праблема, чым можа падацца на першы погляд: замкнёнасць у сабе нярэдка прыводзіць да праблем з псіхікай.

Паводле Белстата, на 1 студзеня 2022 года ў Беларусі налічваўся 1 млн 476 тысяч пажылых людзей, старэйшых за 65 гадоў.

Падрабязней тут: https://homeldays.org/u-ispanii-z-javilisja-mescy-dlja-razmo-z-pazhylymi-ljudzmi/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Махляры выманьваюць грошы не толькі ў малаадукаваных ці пенсіянераў 💻

Пра яшчэ адну схему, ахвярай якой можа стаць кожны, стала вядома “Штодню”

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/mahljary-vymanvajuc-groshy-ne-tolki-malaadukavanyh-ci-pensijanera/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Мільёны праглядаў і тысячы каментароў: як беларускі журналіст папулярызуе родную мову праз Цік-Ток ⚪️❤️⚪️

Шуфлядка, а што гэта? Чым твар адрозніваецца ад пыскі, і ці чулі вы пра такі цуд як “шмаравідла”? А якія выразы зразумее толькі і выключна беларус? Усё гэта ведае блогер і журналіст Васіль Ядчанка.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/miljony-pragljada-i-tysjachy-kamentaro-jak-belaruski-zhurnalist-papuljaryzue-rodnuju-movu-praz-cik-tok/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Ці насамрэч выхадцы з Гомеля спрычыніліся да адбудовы Вавельскага замку ў Кракаве? 🏰

Ці сапраўды на “вавельскай цаглінцы” 1921 г. запісаны менавіта наш Гомель, а не нейкі іншы? Як правільна прозвішча ахвярадаўцаў на рэстаўрацыю – Шыкер ці Шыкера? І хто такі гэты Шыкера, што пра яго вядома?

Працяг захапляльнай гісторыі, якую дазнаўся гомельскі гісторык Яўген Малікаў. 🧐

Падрабязнасці: https://homeldays.org/ci-nasamrjech-vyhadcy-z-gomelja-sprychynilisja-da-adbudovy-vavelskaga-zamku-krakave/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Беларускі вытворца заяўляе, што ў іх школьная форма “із Белоруссіі”

Чарговы прыклад таго, як працуюць гора-маркетолагі 🙈

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/belaruski-vytvorca-zaja-ljae-shto-ih-shkolnaja-forma-iz-belorussii/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/04 23:29:04
Back to Top
HTML Embed Code: