Telegram Web Link
Дата з гісторыі. У гэты дзень 114 гадоў таму на Веткаўшчыне нарадзіўся Андрэй Грамыка – савецкі дзяржаўны дзеяч і дыпламат.

📌Андрэй Грамыка нарадзіўся 18 ліпеня 1909 года ў вёсцы Старыя Грамыкі (Веткаўскі раён, Гомельская вобласць). Паходзіў са шляхецкага роду, але ў афіцыйных савецкіх біяграфіях паведамлялася пра сялянскае паходжанне.

📌У жніўні 1943 года малады 34-гадовы Грамыка стаў паслом СССР у Вашынгтоне і пасланнікам СССР на Кубе. Ён быў датычны да фарміравання пасляваеннай геапалітыкі, а ў 1944 годзе ўзначальваў дэлегацыю Савецкага Саюза на канферэнцыі ў Думбартан-Оксе (ЗША) па стварэнні ААН. Яго подпіс стаіць пад Статутам ААН.

📌 На Захадзе Грамыка атрымаў мянушку “Mr. Nyet” (Містар “Не”) за своеасаблівы стыль вядзення перамоў.

📌Прапанаваў кандыдатуру Гарбачова. На Пленуме ЦК КПСС 11 сакавіка 1985 года Андрэй Грамыка прапанаваў кандыдатуру Міхаіла Гарбачова на пасаду Генеральнага сакратара ЦК КПСС.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien

Фота: dzen.ru.
Гомельскі лясгас упершыню прадаў хваёвую смалу на біржы 💰

І збіраецца павялічыць аб'ёмы здабычы і паставак жывіцы ў будучыні

Падрабязней:
https://homeldays.org/gomelski-ljasgas-upershynju-prada-hvajovuju-smalu-na-birzhy/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Праз магутны навальнічны фронт, які прайшоўся ўчора над Гомельшчынай, некаторыя населеныя пункты дагэтуль без электрычнасці. 😱

Стыхія з коранем вырывала дрэвы, абрывала электралініі і пашкоджвала будынкі

Паводле звестак Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельэнэрга” учора з 3.00 да 19.00 праз праходжанне навальнічнага фронту ў Гомельскай вобласці былі зафіксаваныя адключэнні электраэнэргіі ў 39 населеных пунктах, 7 малочна-таварных фермах і 206 трансфарматарных падстанцыях у 6 раёнах вобласці: Гомельскім, Жлобінскім, Кастрычніцкім, Рэчыцкім, Рагачоўскім і Светлагорскім.

У Веткаўскім і Светлагорскім раёнах ад магутнага ветру падалі дрэвы і бурыліся старыя будынкі. У некаторых раёнах аднаўленчыя работы вядуцца дагэтуль.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Фота: "Гомельская праўда"
Кітайцы прыехалі на Гомельскі тлушчакамбінат, каб зняць фільм пра гомельскі алей, за якім ганяецца ўся Паднябесная 🤪

Так-так, асноўную ўвагу кітайцаў прыцягнула не гаспадарчае мыла, якое камбінат так актыўна піярыць апошнім часам, а рапсавы алей.

Справа ў тым, што рапсавы алей у Кітаі – прадукт вельмі запатрабаваны. Прычына - прадукт у Паднябеснай лічыцца чыстым, пажыўным і натуральным. І менавіта ў сувязі з гэтым у складзе кітайскай дэлегацыі на камбінат прыбыў генеральны дырэктар кампаніі Shenzhen ESHOPPING International Trade CO., Ltd Чжай Сян, інвестар Ню Чжыцзюнь, камерцыйны дырэктар У Цзянчан, рэжысёр, аператары і фатографы. За некалькі дзён здымачная група плануе зняць цэлы фільм пра Гомельскі рапсавы алей. Таксама кітайцы зацікаўлены ў павелічэнні капіталу і вытворчасці рапсавага алею ў Гомелі.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Фота: Гомельскія ведамасці
🎥 Лідзія Высоцкая: знакамітая і забытая актрыса з Рагачова

Зорка польскага перадваеннага кіно. Яна мела велізарны поспех, але адмовілася ехаць у Галівуд. Прыгожая і таленавітая, яна пражыла доўга, але пайшла з жыцця забытая амаль усімі. У Рагачове, дзе яна нарадзілася, пра яе ўвогуле не ведаюць.

Чытайце малавядомую гісторыю дзівы польскага тэатра, кіно і эстрады Лідзіі Высоцкай.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/lidzija-vysockaja-znakamitaja-i-zabytaja-aktrysa-z-ragachova/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Паміж Раманавічамі і Гомелем, нарэшце, запусцяць маршруткі 🚌

Мясцовыя жыхары ўсё ж “дабілі” чыноўнікаў - засыпалі скаргамі чат-бот гарвыканкама

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/pamizh-ramanavichami-i-gomelem-narjeshce-zapuscjac-marshrutki/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Мела беларускія карані, праводзіла дзяцінства на Палессі і падкармлівала Бродскага - невядомыя факты пра Галіну Старавойтаву, якія вы дакладна не ведалі 🔥

Сёлета споўніцца 25 год з дня забойства легендарнай Галіны Старавойтавай. Для многіх гэтая жанчына стала сімвалам барацьбы за справядлівасць і безумоўным прыкладам бескампраміснага і сумленнага палітыка. Але мала хто ведае, што ў Галіны Васільеўны -- беларускія карані.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/mela-belaruskija-karani-pravodzila-dzjacinstva-na-palessi-i-padkarmlivala-brodskaga-nevjadomyja-fakty-pra-galinu-staravojtavu-jakih-vy-dakladna-ne-vedali/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Фотафакт: праваабаронца Леанід Судаленка выклаў у сацыяльных сетках свой фотаздымак пасля вызвалення

Леанід Судаленка цалкам адбыў тэрмін пакарання.

18 студзеня 2021 года яго затрымалі па дарозе на працу. Леаніда Судаленку абвінавацілі ў парушэнні народнага арт. 342 КК “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх” і асудзілі на тры гады пазбаўлены волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Усё для людзей: папулярнае месца для пікнікоў гомельцаў перагарадзілі

🎣🚶‍♀️🚶‍♂️Ад моманту пабудовы шматпавярховікаў на Лізюковых тутэйшыя жыхары пачалі выкарыстоўваць прылеглую зялёную прастору як месца для пікнікоў, рыбалкі і шпацыраў. За дзесяцігоддзі была вытаптана даволі шырокая сцежка да вадаёма і палёў.

🤦‍♂️Калі былі ўзведзены гмахі Шведскай горкі, старажылаў аддзялілі ад імправізаванай зоны адпачынку магістраллю і ходнікамі, уздоўж якіх узвялі доўгую агароджу. Каб пайсці на прагулку па ўлюбёных мясцінах, агароджу трэба пералазіць – абысці немагчыма.

🤷 Калі б у Беларусі ўрбаністычныя пытанні вырашаліся з арыентацыяй на чалавека, праекціроўшчык павінен быў бы прыехаць на месца і дэталёва вывучыць навакольнае асяроддзе, зразумець значнасць сцежкі і ўлічыць яе ў архітэктурным рашэнні.

❗️ Усё, што было трэба – пакінуць вольным адзіны адсек у заборы, каб быў праход да сцежкі.

Падрабязней https://homeldays.org/usjo-dlja-ljudzej/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
«Дзяцей, у тым ліку беларускіх, у «Артэку» выкарыстоўваюць як жывы шчыт» – былая супрацоўніца лагера пра тое, што сёння ён з сябе ўяўляе 🤬

За што ўрад Вялікабрытаніі ўнёс у санкцыйны спіс «Артэк» і што насамрэч адбываецца ў некалі знакамітым летніку? 😱

“Штодзень” сабраў інсайдарскую інфармацыю і паспрабаваў высветліць у бацькоў, навошта яны адпраўляюць сваіх дзяцей у прыфрантавы Крым.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/dzjacej-u-tym-liku-belaruskih-u-artjeku-vykarysto-vajuc-jak-zhyvy-shchyt-bylaja-supraco-nica-lagera-pra-toe-shto-sjonnja-jon-z-sjabe-ja-ljae/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/05 07:31:30
Back to Top
HTML Embed Code: