Telegram Web Link
На гэтым тыдні на сайце “Штодзень” выйшла некалькі захапляльных матэрыялаў. Калі раптам нешта прапусцілі, прапаноўваем лонгрыды на выходныя. 👇🏻

📌 Пра знакамітую, але забытую актрысу з Рагачова Лідзію Высоцкую

https://homeldays.org/lidzija-vysockaja-znakamitaja-i-zabytaja-aktrysa-z-ragachova/

📌 Пра беларускія карані легендарнай Галіны Старавойтавай, якая стала сімвалам барацьбы за справядлівасць, дэмакратыю.
https://homeldays.org/mela-belaruskija-karani-pravodzila-dzjacinstva-na-palessi-i-padkarmlivala-brodskaga-nevjadomyja-fakty-pra-galinu-staravojtavu-jakih-vy-dakladna-ne-vedali/

📌 Пра тое, як урад Вялікабрытаніі ўнёс у санкцыйны спіс крымскі «Артэк» і што насамрэч адбываецца ў некалі знакамітым летніку?
https://homeldays.org/dzjacej-u-tym-liku-belaruskih-u-artjeku-vykarysto-vajuc-jak-zhyvy-shchyt-bylaja-supraco-nica-lagera-pra-toe-shto-sjonnja-jon-z-sjabe-ja-ljae/

Зычым добрых выходных! ⚪️❤️⚪️

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
🤬 У Гомелі ўрачыста збіраюцца сустракаць расейскі “патрыятычны” аўтапрабег у падтрымку “ваеннай спецаперацыі”

Мы не паленаваліся і пашукалі ў першакрыніцах, што ж гэта за прабег такі, і якія каштоўнасці ён усё ж прапагандуе

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-rachysta-zbirajucca-sustrakac-rasejski-patryjatychny-a-taprabeg-u-padtrymku-vaennaj-specaperacyi/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Сагналі: прыкладна так на месцах выглядае сляпое выкананне ўказак зверху 🙈

Па краіне пракаціўся той самы адзіны дзень інфармавання, падчас якога жыхароў гарадоў і вёсак заклікалі паляпшаць дэмаграфічную сітуацыю ў краіне. 🤡 Мы знайшлі фотаздымак, па якім чыноўнікі зрабілі справаздачу, як правялі гэты самы дзень інфармавання ў аграгарадку Завойць на Нараўляншчыне, куды чытаць "важную ў рэспубліканскіх маштабах" лекцыю прыехала першы намеснік старшыні Нараўлянскага райвыканкама Наталля Коваль.

Як гаворыцца, замест тысячы слоў.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Хто заняў месца закрытага бізнесу ў Гомелі

😢 Шэраг гомельскіх прыватных прадпрыемстваў быў закрыты пасля сумных падзей 2020 года. Што зараз знаходзіцца на месцы некалі квітнеючых устаноў, прааналізаваў “Штодзень”.

Гомельцы дагэтуль узгадваюць улюбёныя калісьці месцы: бары “Бэкер” і “Рэд Паб”, карчму “Будзьма” і “Хлебную майстэрню”.

Падрабязней: https://homeldays.org/hto-zanja-mesca-zakrytaga-biznesu-gomeli/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Азеляненне па-беларуску? На вуліцы Дзенісенкі ў Гомелі спачатку высадзілі алею, а потым выкапалі! 🌳

Разбіраемся, як і чаму такое магло здарыцца.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/azeljanenne-pa-belarusku-na-vulicy-dzenisenki-gomeli-spachatku-vysadzili-aleju-a-potym-vykapali/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Былы палітзняволены з Гомеля па пераездзе ў Літву стаў акцёрам. Ілля Міронаў дзеліцца ўражаннямі ад новай працы 🎭

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/byly-palitznjavoleny-z-gomelja-pa-peraezdze-litvu-sta-akcjoram/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомель – горад, у якім амаль няма балконаў.

Як гэта? – можа здзівіцца чытач. – Іх мае кожны дом”. Сапраўды, згодна з планам, кожны жылы будынак мае гэтыя кавалачкі вонкавай прасторы. Але ўладальнікі кватэр іх ашклілі, зашылі пластыкам, завесілі фіранкамі, а там, дзе магчыма, яшчэ і аб’ядналі з пакоем. У выніку балконы пераўтварыліся ў дадатковыя памяшканні з неакрэсленай назвай без доступу вольнага паветра.

Балконы – гэта адкрытая сонцу і свежаму паветру прастора, якая мусіць выкарыстоўвацца для кветак і мэблі і дазваляе адпачыць з кубачкам кавы ці свежай прэсай у руцэ. Гэта не дадатковае месца для захоўвання безлічы рэчаў ці плантацыя таго, што пазней будзе пасаджана на лецішчы.

Адкуль узялася на постсавецкай прасторы звычка ашкляць балконы? Ці можна назваць гэтую тэндэнцыю шкоднай? Адказы на пытанні чытайце ў матэрыяле “Штодня”:

https://homeldays.org/gomel-gorad-bez-balkona/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Чаму яшчэ адзін круізны лайнер, які хочуць пабудаваць у Беларусі, будзе хадзіць пад расейскім сцягам? 😳

Начальнік упраўлення марскога і рачнога транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Андрэй Чарнобылец заявіў, што ў бліжэйшы час у Пінску плануюць пабудаваць і спусціць на ваду яшчэ адзін падобны лайнер на 100 месцаў. Прытым замест пяці гадоў, якія вызначылі на будаўніцтва «Белай Русі», хочуць справіцца за 9 месяцаў. ⛵️

Адчуванне, што чыноўнік сказаў не ўсю інфармацыю і мы дакладна чагосьці не ведаем. 🤬 Якога ражна гэта будзе расейскі аб’ект, хто выдзяляе на яго грошы, чаму яго збіраюцца рэгістраваць менавіта ў расейскім рэестры?!

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/chamu-jashchje-adzin-kruizny-lajner-jaki-hochuc-pabudavac-u-belarusi-budze-hadzic-pad-rasejskim-scjagam/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/05 09:21:54
Back to Top
HTML Embed Code: