Telegram Web Link
У вёсцы Бобр Крупскага раёна родныя і сябры развітваюцца з загінулым у гарадзенскай турме мастаком Алесем Пушкіным. 😢

"Штодзень" выказвае спачуванні блізкім загінулага палітвязня і публікуе падборку прац таленавітага суйчынніка.

❗️Падтрымаць сям'ю Алеся Пушкіна можна праз адмысловы збор, арганізаваны Беларускай Радай Культуры.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі фільм пра футбаліста будуць здымаць асобы, якія знаходзяцца пад санкцыямі Украіны 😱

У  тэлеграм-канале старшыні гомельскага гарвыканкама Уладзіміра Прывалава праходзіла інфармацыя, што ў Гомелі плануюць здымаць фільм пра савецкага футбаліста Фёдара Чаранкова. Улады нават прапаноўваюць гомельцам паўдзельнічаць у масоўцы.

“Штодзень” разбіраўся ў пытанні, што не так з прадзюсарскім цэнтрам, які ўзяўся за арганізацыю здымак фільма пра савецкага футбаліста.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-film-pra-futbalista-buduc-zdymac-asoby-jakija-znahodzjacca-pad-sankcyjami-ukrainy/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Як лукашэнкаўскія дыпламаты “пераблыталі” берагі Тэмзы і Свіслачы 🙈

Былы жыхар Светлагорску, палітэмігрант Юрый Ляшэнка, падзяліўся паказальнай гісторыяй пра тое, як лукашэнкаўскія дыпламаты вырашылі выклікаць паліцыю на ўдзельнікаў пікету ў гонар загінулага у турме мастака Алеся Пушкіна. У Лондане. Але нешта пайшло не так. 🤷🏼‍♀️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/jak-lukashjenka-skija-dyplamaty-perablytali-beragi-tjemzy-i-svislachy/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Мікалай Слюнькоў: партыйныя вяршыні, Чарнобыль і забыццё

Ён прайшоў вялікі шлях з простай сям’і да вяршынь савецкай партыйнай кар’еры. Мог стаць нацыянальным лідарам, а застанецца ў памяці многіх “Чарнобыльскім Пілатам”. Наступствы яго рашэнняў мы будзем адчуваць яшчэ вельмі доўга.

Кім быў Мікалай Слюнькоў, выхадзец гомельскай зямлі, кіраўнік БССР і член Палітбюро ЦК КПСС? Чытайце вялікую гутарку з гісторыкам і журналістам Дзянісам Марціновічам, які напісаў кнігу “Слюнькоў. Палітычная біяграфія”.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/mikalaj-sljunko-partyjnyja-vjarshyni-charnobyl-i-zabyccjo/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Падчас адбывання сваіх апошніх содняў гомелец Ілля Міронаў налічыў мінімум 14 парушэнняў, напісаў з гэтай нагоды скаргі і падкрэсліў, што згодна з актамі міжнароднага права, а таксама згодна з Канстытуцыяй Беларусі “ніхто не павінен падвяргацца катаванням або жорсткаму, бесчалавечнаму або зневажальнаму гонар і годнасць відам пакаранняў”. Актывіст настаяў на поўнай і аб’ектыўнай праверцы ў ІЧУ УУС Гомельскага аблвыканкама, заклікаў прызнаць умовы яго ўтрымання там не адпаведнымі закону і праінфармаваць яго асабіста аб выніках праверкі.

Пачытайце, што яму адказалі міліцыянты:
https://homeldays.org/gomelskija-milicyjanty-i-mjascovyja-lady-ne-bachac-nijakih-prablem-u-svaih-parushjennjah/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомельскі паэт Алесь Плотка ахвяраваў грошы на рэабілітацыю ўкраінскіх вайскоўцаў ❤️

Амаль дзве тысячы долараў атрымалася сабраць пасля продажу кнігі Bloodlands 20/22. 🙏🏻

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomelski-pajet-ales-plotka-ahvjarava-groshy-na-rjeabilitacyju-krainskih-vajsko-ca/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Крыме -- падрыў моста з ахвярамі, а “Рускі дом У Гомелі” справаздачыцца пра цудоўнае лета для беларускіх дзяцей у “Артэку”

Школьнікаў з Гомеля працягваюць вывозіць у анексаваны Расеяй Крым 🤬

Літаральна сёння пасля трагічнай навіны пра выбух на старонцы тэлеграм-канала “Рускага дома ў Гомелі” з'явілася наступнае паведамленне: "Усе нашыя рабяты шчасліва дабраліся да Артэка і адпачываюць на 100%. Неўзабаве будуць прыгожыя фатаграфіі. "Добразычліўцам" можна сказаць толькі адно –“вашымі малітвамі". Пазней, праўда, допіс адрэдагавалі. 🤷🏼‍♀️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-kryme-padry-mosta-z-ahvjarami-a-ruski-dom-u-gomeli-spravazdachycca-pra-cudo-nae-leta-dlja-belaruskih-dzjacej-u-artjeku/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Conte прызнала беларускую мову адной з найпрыгажэйшых, але размаўляць са спажыўцамі на ёй адмовілася 🙈

На зварот моўнага інспектара Ігара Случака пра тое, што беларускую мову незаслужана пазбягаюць на этыкетках прадукцыі і на афіцыйных сайтах кампаніі, у Conte далі “тыповы” адказ: “У нашай кампаніі налічваецца немалая колькасць работнікаў самай рознай нацыянальнасці, таму ўсё справаводства вядзецца на рускай мове".

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/conte-pryznala-belaruskuju-movu-adnoj-z-najprygazhjejshyh-ale-razma-ljac-sa-spazhy-cami-na-joj-admovilasja/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі сёння было даволі горача – каля +30°С. У гэтыя ж дні ў розных краінах Еўропы насельніцтва і турысты пакутуюць ад куды большай нязвыклай спёкі 🌞🥵

Найбольш цяжкае становішча ў Італіі, дзе гаспадарыць афрыканскі антыцыклон. У розных рэгіёнах краіны тэрмометры паказваюць ад +44 да +48°С. У 16 буйных гарадах улады папярэджваюць аб неабходнасці хавацца ад прамых сонечных промняў з 11 да 18 гадзін, харчавацца лёгкай ежай і пазбягаць абязводжвання. У некаторых раёнах на вуліцах усталёўваюць намёты з кандыцыянерамі. Паводле Radio 24 Italia, калі тэмпература яшчэ трохі павысіцца, спёка будзе прызнана самай моцнай за ўсю гісторыю назіранняў.

+44°С, а ў некаторых раёнах і да +50°С фіксуецца ў Турцыі.

З-за высокай тэмпературы ў Грэцыі зачынены ўваход ў Афінскі Акропаль. Працадаўцам раяць пераводзіць супрацоўнікаў на дыстанцыйную працу альбо рабіць перапынак у дзейнасці з абеду да 17.00.

У Партугаліі паветра прагрэлася да +36–40°С. Больш за +40°С будзе і ў Іспаніі. Даволі спякотна ў Харватыі і на поўдні Сербіі.

Ці верыце пасля такога ў глабальнае пацяпленне?

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Журналістку Шчыракову будзе судзіць чалавек, які вынес прысуд Ціханоўскаму

Ларысу Шчыракову пачнуць судзіць 27 ліпеня ў абласным судзе. Весці працэс будзе, паводле інфармацыі праваабаронцаў, адыёзны суддзя Мікалай Доля. Ён выносіў прысуды па справе Сяргея Ціханоўскага і іншых фігурантаў гэтай справы.

Былую журналістку вінавацяць паводле трох артыкулаў: садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4 ч. 1, арт. 361-4 ч. 2 КК РБ) і дыскрэдытацыя Беларусі (арт. 369-1 КК РБ).

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі пасля залевы зноў з’явілася мора Герадота (фота)

Вада не паспявае сыходзіць, з-за чаго аўтамабілі патанаюць у лужынах, а грамадскі транспарт часам не можа спыніцца на прыпынку. Да таго ж спыніўся рух тралейбусаў па вул. Барыкіна (больш за дзясятак адзінак транспарту). Пасажыры былі вымушаныя выйсці і крочыць па непагадзі праз вялізарныя і глыбокія лужыны да наступнага прыпынку, каб перасесці на аўтобус.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-paslja-zalevy-zno-z-javilasja-mora-geradota-fota/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Электронны голас загаварыў па-беларуску!

Пра што гаворка? На сайце “Беларускі N-корпус” з’явілася магчымасць карыстацца сінтэзатарам беларускага маўлення. Сінтэзатар пакуль працуе ў тэставым рэжыме, а яго распрацоўшчыкі шукаюць дыктараў з добрым голасам і правільным фанетычным маўленнем для супрацоўніцтва.

У чым сутнасць? Вы ўстаўляеце або пішаце тэкст (памерам да 2000 знакаў), а электронны голас яго агучвае! Пазней гукавы файл можна спампаваць.

Навошта гэта трэба? Гэта найперш патрэбна для таго, каб беларуская мова прысутнічала ў сучаснай тэхналагічнай прасторы. Можна беларусізаваць галасавых памочнікаў, аўтаматычна ствараць субцітры на YouTube і так далей.

Важна ведаць: над стварэннем Нацыянальнага корпуса беларускай мовы працуе сектар камп’ютарнай лінгвістыкі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
За чатыры апошнія гады колькасць жыхароў Гомеля зменшылася на цэлы Рагачоў 😱

Такія высновы можна зрабіць, уважліва прааналізваўшы лічбы Белстата

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/za-chatyry-aposhnija-gady-kolkasc-zhyharo-gomelja-zmenshylasja-na-cjely-ragacho/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/05 09:21:34
Back to Top
HTML Embed Code: