Telegram Web Link
Новы публічны суд: у Чачэрску маладых людзей пакаралі «хіміяй» за пашкоджанне помніка салдатам Другой сусветнай вайны 🤷🏻‍♀️

Выязны суд прайшоў у актавай залі Чачэрскага тэхналагічнага каледжа, адзін з хлапцоў – студэнт гэтай установы. Абодва былі пакараныя абмежаваннем волі на працяглыя тэрміны.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/novy-publichny-sud-u-chachjersku-maladyh-ljudzej-pakarali-himijaj-za-pashkodzhanne-pomnika-saldatam-drugoj-susvetnaj-vajny/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Веткаўскім музеі новы дырэктар

😢 З папярэднім знакамітым кіраўніком музея Пятром Цалкам не працягнулі працоўны кантакт. Новы дырэктар установы -- навуковы супрацоўнік Юрый Катляроў.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-vetka-skim-muzei-novy-dyrjektar/

Штодзень
The Palace Паланскага – гэта напоўненая вытанчанай сатырай камедыя

Што паглядзець на выходныя

Раіць да прагляду стужку, якая атрымала рэкордна нізкія адзнакі на Венецыянскім фестывалі і была названа аўтарытэтнымі крытыкамі безгустоўнай, рызыкоўна. Але апошні твор Рамана Паланскага мае адну парадаксальную ўласцівасць: просты глядач з постсавецкай прасторы адчуе і зразумее некаторыя рэчы куды лепей, чым заходнія прафесіяналы кінаіндустрыі. У чым тут справа, і ці быў насамрэч пачатак канца свету (які мы не заўважылі) на мяжы 1999—2000 гадоў, чытайце ў блогу "Штодня".

Падрабязней:https://homeldays.org/the-palace-palanskaga-gjeta-napo-nenaja-vytanchanaj-satyraj-kamedyja/

Штодзень
Ад палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк няма інфармацыі амаль паўтара месяца 😢

"За час зняволення Паліна мінімум 32 (трыццаць два!) разы змяшчалася ў нечалавечыя ўмовы ШІЗА і карцара, а яшчэ каля 150 дзён правяла ПКТ (памяшканне камернага тыпу). Нам дагэтуль нічога не вядома пра яе стан здароўя", - піша ў сацыяльных сетках яе муж Андрэй.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/ad-palitznjavolenaj-paliny-sharjenda-panasjuk-njama-infarmacyi-amal-pa-tara-mesjaca/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Самы малады кандыдат у дэпутаты на Гомельшчыне -- камуніст, якому 25 год

🙈 У спісе кандыдатаў у дэпутаты па Жлобінскай акрузе -- аспірант ГДУ Андрэй Паўленка, які сцвярджае, што ў 2020 годзе моладзь баялася выходзіць на мітынгі ў падтрымкі дзейнай улады, бо іх кіраўнікі - не прадзяржаўныя людзі.

😱 Увогуле Расею Андрэй Паўленка, відаць, любіць. Напрыклад, ён удзельнічаў у справаздачна-выбарным З’ездзе Ленінскага Камсамолу РФ, які праходзіў у Маскве. І наколькі ён любіць Расею, настолькі не любіць Захад. Напрыклад, у інтэрвію першаму гарадскому тэлеканалу ён казаў, што “калі вы будзеце калектывам у межах краіны і ў сям’і будзе калектыў, то ніколі нашую краіне не змяце ні Захад, ні іншыя ідэалагічныя праціўнікі”.

Падрабязней: https://homeldays.org/samy-malady-kandydat-u-djeputaty-na-gomelshchyne-kamunist-jakomu-25-god/

Штодзень
Паводка ў рэгіёне набірае моц, колькасць падтапленняў толькі павялічваецца. Учорашні маніторынг МНС паказаў, што падтопленыя 105 жылых дамоў і 313 падворкаў.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomelskaj-voblasci-padtoplenyja-bolsh-100-zhylyh-damo/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Мазыры змагаюцца з браканьерамі, папрасіўшы рыбакоў здаць сеткі 🎣

З заклікам здаць рыбалоўныя сеткі звярнулася Мазырская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету. Там лічаць, што ад снасцей варта пазбавіцца да пачатку вясновага нерасту, калі рыбу будзе лавіць нельга.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-mazyry-zmagajucca-z-brakanerami-paprasi-shy-rybako-zdac-setki/

Штодзень
28 лютага будуць судзіць адразу двух жыхароў Жлобіна па народным артыкуле 342

У судзе Жлобінскага раёна адбудзецца суд над 28-гадовай Ксеніяй Качанавай. Апошні яе допіс у сацыяльнай сетцы ў Інстаграме быў 10 снежня мінулага году.

У Гомельскім абласным судзе адбудзецца разгляд справы Аляксандра Шкрадава. Суд першай інстанцыі -- суд Жлобінскага раёна. Вядома, што ў 2019 годзе ён працаваў слесарам-рамонтнікам на Беларускім металургічным заводзе.

Падрабязней: https://homeldays.org/28-ljutaga-buduc-sudzic-adrazu-dvuh-zhyharo-zhlobina-pa-narodnym-artykule-342/

Штодзень
У Гомелі чыноўнікі хваляцца нават сціплым ямачным рамонтам 🤦‍♂️

🤡 Непераўзыдзены прафесіяналізм у латанні дзір на дарогах дэманструецца ў рубрыцы “Было–стала” тэлеграм-канала Уладзіміра Прывалава.

😆 Так, можна было б даваць здымкі запоўненай і пустой сметніцы, агароджы з несанкцыянаваным графіці і са свяжуткай плямай ад фарбы, травы да і пасля пакосу і г.д. Бясспрэчна, гомельцы павінны ведаць аб надзвычай высокім узроўні арганізацыі такіх прац і ганарыцца тутэйшым цывілізацыйным прагрэсам.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-gomeli-chyno-niki-hvaljacca-navat-sciplym-jamachnym-ramontam/

Штодзень
Колькі адвакатаў у юрыдычных кансультацыях Гомельскай вобласці? 👨🏻‍⚖️

Адвакаты сталі прафесійнай групай, якая заўважна пацярпела ад рэпрэсіяў пасля пратэстаў 2020 года. Шэраг з іх былі кінутыя за краты (Максім Знак, Аляксей Бародка, Юлія Юргілевіч і інш), шмат хто быў пазбаўлены права на прафесію пасля выключэння з калегіяў і пазбаўлення ліцэнзій. Адвакаты таксама былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/kira-nik-ablasnoj-kalegii-advakata-u-rjegijone-na-sjonnja-pracujuc-bolsh-za-170-advakata/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Леанід Судаленка пра смерць палітвязня Ігара Ледніка: “У турме людзей забіваюць!” 😡

📌 "Казаў і яшчэ раз кажу – людзі паміраюць дома ці ў лякарнях. У турме людзей забіваюць! Бо калі чалавек хворы, яго трэба лячыць. Калі моцна хворы, вызваляць ад пакарання. Інакш прыгавор суда аб пазбаўленні волі = смяротнаму пакаранню…"

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/leanid-sudalenka-pra-smerc-palitvjaznja-igara-lednika-u-turme-ljudzej-zabivajuc/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомельскія ўлады пацвердзілі рост выпадкаў захворванняў «жаўтухай» у рэгіёне 👩🏼‍⚕️

У Гомельскай вобласці і Беларусі ў цэлым фіксуецца рост захворванняў на вірусны гепатыт А (хвароба Боткіна, «жаўтуха»). Прычыны гэтага невядомыя.

🤷🏻‍♀️ Рэгіянальныя дзяржаўныя СМІ і гомельскія ўлады выпусцілі ўжо другое абвяржэнне пра якасць вады. Звязаныя яны з падазрэннямі, якія выказваюцца ў неназваных «бацькоўскіх чатах» рэгіёна.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomelskija-lady-pacverdzili-rost-vypadka-zahvorvannja-zha-tuhaj-u-rjegijone/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
А калі вы пачалі размаўляць па-беларуску? ❣️

У Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, сабралі расповеды ўраджэнцаў Гомельшчыны пра беларускую мову і любімыя словы на ёй.

ВАСІЛЬ ЯДЧАНКА. Блогер і журналіст з Гомеля.

📌 - Мае бацькі з вёскі, і тата, і матуля, але на мове яны не размаўлялі, на чыстай мове. Трасянка ж была заўсёды. А бабулі размаўлялі, і ў іх былі вельмі цікавыя нейкія выразы, ад чаго было яшчэ больш цікава нешта даведацца. Колькі гадоў ужо прайшло, а я ўзгадваю, як, напрыклад, мая бабуля Тамара казала: “Гаў-гаў з-за печкі”.

ЮЛІЯ ЦІМАФЕЕВА. Паэтка і перакладчыца, ураджэнка Брагіншчыны.

📌 - Я паўсюль кажу, што мая родная мова была “трасянка”, як і мова маіх бацькоў.

АЛЕСЬ ПЛОТКА. Музыка і літаратар, фронтмэн гурта “SOŽ”, нарадзіўся ў Гомелі. І
📌 - Мы, гарадскія, мы вучылі мову збольшага па падручніках наркамаўскіх.

Падрабязней: https://homeldays.org/a-kali-vy-pachali-razma-ljac-pa-belarusku/

Штодзень
Былога дэмакратычнага дэпутата будуць судзіць па трох артыкулах

5 сакавіка ў Гомельскім абласным судзе распачнецца разгляд справы грамадскага дзеяча і журналіста Андрэя Толчына. Яго абвінавачваюць паводле трох артыкулаў. Сярод іх -- “Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”, “Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, “Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь”.

Падрабязней: https://homeldays.org/byloga-djemakratychnaga-djeputata-buduc-sudzic-pa-troh-artykulah/

Штодзень
Нетаемныя «выбары»: у Гомельскай вобласці з фантазіяй падышлі да арганізацыі месцаў для «галасавання» (вельмі шмат фота)

Перад гэтай «выбарчай» кампаніяй улады ўнеслі змены ў заканадаўства, каб караць за тое, што іх напужала ў 2020 годзе: вынас бюлетэняў і іх фатаграфаванне. Для адсочвання гэтага шмат якія выбаркамы ў Гомельскай вобласці творча падышлі да арганізацыі месцаў для «галасавання»: часцяком у кабінках няма фіранак, ды і самі кабінкі не заўсёды захавалі традыцыйную форму. 🤷🏻‍♀️

🙈 Паглядзіце, як выглядаюць выбарчыя ўчасткі на Гомельшчыне:
https://homeldays.org/netaemnyja-vybary-u-gomelskaj-voblasci-z-fantazijaj-padyshli-da-arganizacyi-mesca-dlja-galasavannja/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Вячаслаў Бортнік: «Сёння я ганаруся быць беларускім амерыканцам» 🇺🇸 🤝⚪️🔴⚪️

Гомелец Вячаслаў Бортнік быў у праваабарончым руху яшчэ з 1990-ых гадоў, узначальваў беларускую філію вядомай Amnesty International. Паразмаўлялі з ім, як ён прыйшоў да беларускасці і беларускай мовы і як адшукаць гэты шлях іншым суайчыннікам.

📌 "За дзесяць гадоў, што жыву ў ЗША, мая беларускасць толькі ўмацоўваецца. З’яўляюся сябрам шматлікіх беларускіх арганізацый, бяру ўдзел у сустрэчах беларусаў Паўночнай Амерыкі, арганізую і падтрымліваю культурніцкія імпрэзы і праекты. Кожны год на маю замову мэр Вашынгтона абвяшчае 25 сакавіка Днём Волі ў амерыканскай сталіцы. Я не толькі размаўляю і чытаю па-беларуску, але таксама пішу і публікуюся на беларускай мове..."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/vjachasla-bortnik-sjonnja-ja-ganarusja-byc-belaruskim-amerykancam/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/11/16 11:45:25
Back to Top
HTML Embed Code: