Telegram Web Link
Былы палітвязень з Гомеля Дзмітрый Грышчанка пакінуў Беларусь ⚡️

У сацыяльных сетках былога супрацоўніка “Беларуснафты”, якога асудзілі на 3 гады за палітыку, з’явіліся фотаздымкі з віленскіх могілак Росы, дзе пахаваныя многія беларускія дзеячы. Такім чынам, палітвязень у дадзены момант знаходзіцца ў адноснай бяспецы за мяжой.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/byly-palitvjazen-z-gomelja-dzmitryj-gryshchanka-pakinu-belarus/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У базе вышуку МУС Расіі знайшліся тысячы беларусаў, сярод іх і выхадцы з Гомельскай вобласці 🤷🏻‍♀️

Пошук па базе расійскага міністэрства ўнутраных справаў апублікавалі журналісты «Медыязоны». Мы знайшлі сярод іх выхадцаў з Гомельскай вобласці.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-baze-vyshuku-mus-rasii-znajshlisja-tysjachy-belarusa-sjarod-ih-i-vyhadcy-z-gomelskaj-voblasci/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
“Дайце болей танкаў”, альбо драматычны лёс мастака Эль Лісіцкага 👨🏻‍🎨🎨

Імя Эль (Лазара) Лісіцкага невядома большасці беларусаў. Звесткі аб ім у беларускай Вікіпедыі абмяжоўваюцца лічанымі абзацамі. Што яднае мастака, наватара, “папяровага архітэктара”, аднаго з першапраходцаў у дызайне з Беларуссю, вывучаў “Штодзень”.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/dajce-bolej-tanka-albo-dramatychny-ljos-mastaka-jel-lisickaga/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Аўтамабілісты з Рагачоўскага раёну паведамляюць, што дарогі ў іх мясцовасці пераўтварыліся ў суцэльную коўзанку праз галалёд. 🧊🚗 Асабліва небяспечна выглядае кавалак шашы паміж вёскамі Забалацце і Мінькава.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
“Як на Грамніцы адліга, з ураджаю будзе хвіга”

🕯 Грамніцы, або Стрэчанне. Свята, якое мае дахрысціянскае паходжанне і хрысціянскае тлумачэнне, укарэненае ў народным побыце: грамнічныя свечкі, Стрэчаньскія Дзяды і шэраг народных прыкмет.

Мова Гомель паразмаўляла з фалькларысткай Аленай Ляшкевіч пра тое, што гэта за свята Грамніцы або Стрэчанне, і пра тое, чаму ў гэты дзень на Гомельшчыне ялінку ўпрыгожвалі.

🎄Упрыгожаную ялінку бралі ў карагод, або залазілі з ёй на нейкае больш высокае месца, на страху нейкага гаспадарчага будынка, ці на стог з сенам, і там спявалі-гукалі вясну.

🌤 З Грамніцамі, Стрэчаннем, звязана шмат народных прыкмет, таму абавязкова трэба прыглядацца да надвор’я.
- Кармі на Стрэчанне курэй аўсом, вясной будзеш з яйцом.
- Грамніцы – палавіна зіміцы, маразоў палавіцы.
- На Грамніцы мяцеліца, вясна будзе позняй.

Падрабязней: https://homeldays.org/jak-na-gramnicy-adliga-z-uradzhaju-budze-hviga/

Штодзень
Капітальнай рэканструкцыі пешаходнага маста праз Сож не было пасля пабудовы ў 1960-х

💡Увечары пешаходны мост цераз Сож прыемна зіхаціць рознакаляровымі агеньчыкамі. Канешне, такі дэкор робіць яго турыстычнай цікавосткай. Але ўпрыгожанне не заменіць рамонт.

🧐 “Галоўны шлях” да зарэчнай зоны адпачынку пабудавалі ў 60-х гг. ХХ ст. За дзесяцігоддзі эксплуатацыі розныя элементы здрахлелі. Некалькі разоў (у 2009, 2011 і 2021 гадах) мост перакрывалі, бо надзейнасць канструкцыі выклікала трывогу. Але паколькі сродкі на капітальную рэканструкцыю так і не былі знойдзеныя, пасля латання дзір у асфальтавым пакрыцці, пешаходным мостам дазвалялі карыстацца.

Падрабязней: https://homeldays.org/kapitalnaj-rjekanstrukcyi-peshahodnaga-masta-praz-sozh-ne-bylo-paslja-pabudovy-1960-h/

Штодзень
На «Рэчыцадрэве» новы кіраўнік, пасля 2020 года гэта ўжо трэці дырэктар 🤷🏻‍♀️

Падчас «кадравага дня» старшыня аблвыканкама Іван Крупко зацвердзіў на пасаду генеральнага дырэктара «Рэчыцадрэў» намесніка Сяргея Балачкова. Адзін з мінулых кіраўнікоў прадпрыемства запомніўся праяўленнем выключнай лаяльнасці да ўладаў ў 2020 годзе, але доўга пасля гэтага не пратрымаўся.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/na-rjechycadrjeve-novy-kira-nik-paslja-2020-goda-gjeta-zho-trjeci-dyrjektar/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
На Гомельшчыне да ўшанавання памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў далучылі нават дзіцячыя садкі. 🤦‍♂️

😱 У Рагачове гадаванцы дашкольных устаноў наведвалі сквер Памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, выхавацелі праводзілі размовы на тэму Афганістана. У школах Гомельшчыны адбыліся ўрокі мужнасці пад назвай “Імя подзвігу -- Афганістан”, а некаторыя школьнікі нават наведвалі адмысловыя тэматычныя мітынгі.

Падрабязней: https://homeldays.org/na-gomelshchyne-da-shanavannja-pamjaci-voina-intjernacyjanalista-daluchyli-navat-dzicjachyja-sadki/

Штодзень
У бліжэйшым сезоне Першая футбольная ліга Беларусі застанецца без самага беларускага клуба 😢

Дырэктар футбольнага клуба "Крумкачы" (адзінага клуба з цалкам беларускамоўнымі акаўнтамі ў сацсетках) Алег Давідовіч распавёў на старонцы каманды ў Інстаграм пра рашэнне застацца ў другой лізе. Справа не ва ўзроўні падрыхтаванасці футбалістаў, а ў недахопе сродкаў, неабходных для ўдзелу ў першай лізе. ⚽️

Сёлета "Крумкачы" адзначаць 10 год існавання. Клуб нагадвае заўзятарам, што фінансава падтрымаць любімую каманду можа кожны. Дзеля гэтага нават створаны адмысловы бот у Тэлеграм @krumkachy_donation_notify_bot.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Для дзяцей у “Спадчыне” вельмі балюча пабачыць, што нехта малюе чырвона-зялёны сцяг 👧🏻👦🏼

Паразмаўлялі са стваральніцай клубу Настай Сасыкбаевай, чаму дзецям у іх цікава і чаму «Спадчына» - гэта важна 👍🏻

📌 "Нашы дзеці 98-99% прыехалі ў Польшчу па палітычных прычынах. Гэта дзеці, якія на сябе адчулі гэтыя рэпрэсіі, чые бацькі маглі праходзіць праз турмы, арышты і ператрусы..."

📌 "Толькі адзін выпадак, калі бацька не вельмі лаяльны да нас. Ён нават амаль не размаўляе, да нас не заходзіць. Але дзіцёнку так тут падабаецца атмасфера, што ўжо яна сама: «Я пайду, я пайду. Адвядзіце мяне»..."

📌 "Большасць дзяцей рускамоўных, але яны знаходзяцца ў беларускамоўным асяродку. Яны на занятках і на перапынках стараюцца размаўляць па-беларуску. Мы дазваляем «трасяніць»..."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/dlja-dzjacej-u-spadchyne-velmi-baljucha-pabachyc-shto-nehta-maljue-chyrvona-zjaljony-scjag/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/11/16 09:03:56
Back to Top
HTML Embed Code: