Telegram Web Link
Манументальная забудова можа негатыўна паўплываць на здароўе жыхароў усяго раёна.

🏠🏠🏠 Ушчыльненне Савецкага раёна Гомеля манументальнай забудовай абмяркоўваецца не адзін год. Падобна, што адзін з праектаў, два гмахі па вул. Косарава, неўзабаве пачне рэалізоўвацца. Наколькі задума з'яўляецца прагрэсіўнай, што важней – эстэтыка ці два туалеты, чытайце ў матэрыяле “Штодня”.

На паўкіламетровым кавалку вул. Косарава плануецца ўзвесці два дзесяціпавярховыя дамы. Першапачаткова (праект актыўна абмяркоўваўся ў 2018 г.) забудова павінна была складацца з рознавысокіх будынкаў (ад 5 да 10 паверхаў). Чаму праект быў зменены, зразумела: чым больш кватэр, тым больш грошай атрымае забудоўшчык (дзяржаўнае прадпрыемства Гомельскі домабудаўнічы камбінат). Але ў доўгатэрміновай перспектыве манументальная забудова можа негатыўна паўплываць на здароўе жыхароў усяго раёна.

Падрабязней: https://homeldays.org/manumentalnaja-zabudova-mozha-negaty-na-pa-plyvac-na-zdaro-e-zhyharo-usjago-rajona/

Штодзень
У доме на Барыкіна ў Гомелі ўжо больш за тыдзень забітая каналізацыя, жыхары скардзяцца на смурод і затоплены падвал 🥹

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-dome-na-barykina-gomeli-zho-bolsh-za-tydzen-zabitaja-kanalizacyja-zhyhary-skardzjacca-na-smurod-i-zatopleny-padval/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
СК адсправаздачыўся пра расследаванне ў 2023 годзе 539 «экстрэмісцкіх справаў» на Гомельшчыне 🤡

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/sk-adspravazdachy-sja-pra-rassledvanne-2023-godze-539-jekstrjemisckih-sprava/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Праваслаўны святар з Рагачова Ігар Кавальчук не выйшаў на волю пасля арышту 😡

Верагодна, царкоўнага служыцеля перазатрымалі па новай адміністрацыйнай справе.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/pravasla-ny-svjatar-z-ragachova-igar-kavalchuk-ne-vyjsha-na-volju-paslja-aryshtu/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Прызначэнцы ад Гомеля ў Палату прадстаўнікоў: ідэолагі, пісьменнік, кіраўнік раённай адміністрацыі і дацэнт 🤦🏼

ЦВК апублікавала спісы прызначаных ад Гомеля ў Палату прадстаўнікоў. «Штодзень» разабраўся, чым яны вядомыя.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/pryznachjency-ad-gomelja-palatu-pradsta-niko-idjeolagi-pismennik-kira-nik-rajonnaj-administracyi-i-dacjent/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Ранняя паводка ў Гомелі (фотарэпартаж) 🌊

На дварэ яшчэ толькі канец лютага, і да прыходу вялікай вады далёка. Але сацсеткі ўжо поўняцца здымкамі разліву.

У раёне вул. Лугавой можна падзівіцца не толькі на ваду паміж дрэвамі, але і на рыбакоў на лёдзе. Тое, што тэмпература ўжо з тыдзень выключна плюсавая, іх не палохае. 🎣

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/rannjaja-pavodka-gomeli-fotarjepartazh/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Мазыры распавядуць пра ведзьмаў і народную дэманалогію 🧙🏻‍♀️

“Ведзьма, бадай, адзін з самых папулярных герояў не толькі ў фальклоры розных народаў, але і ў сучасным мастацтве. А якімі былі тыя самыя палескія ведзьмы, як да іх і да вядзьмарства ставіліся ў народзе, ці адбывалася паляванне на ведзьмаў у нашых мясцінах, і чаму гэты дэманічны персанаж – “бессмяротны” ў легендах розных пакаленняў, даведаемся ў размове з “Дзедам Янкелем”, – анансуюць арганізатары сустрэчы. 👯‍♀️

📖 Таксама Дзед Янкель прэзентуе сваю новую кнігу “Дзедавы казкі”. Містычныя істоты, гераічныя рыцары, мудрыя людзі – усе яны чакаюць на старонках кнігі.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-mazyry-raspavjaduc-pra-vedzma-i-narodnuju-djemanalogiju/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Штогод у Гомелі выдаецца кніг па гісторыі горада трошкі больш за нуль 🤷🏻‍♀️

📌 "У 500-тысячным горадзе Гомелі ёсць шэсць універсітэтаў і інстытутаў, кожны з якіх мае асобную кафедру філасофіі і гісторыі, а адзін мае нават цэлы гістарычны факультэт і штогод выдае выпускнікоў. Пры ўсім гэтым кніг па гісторыі Гомеля і вобласці за год выдаецца крыху больш за нуль. У чым прычына такой гістарычнай аморфнасці гомельскіх гісторыкаў і гістарыяграфіі?”

Пра прычыны і наступствы гістарыяграфічнай “недаразвітасці” Гомеля разважае гісторык Раман Абуховіч. 🔥

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/shtogod-u-gomeli-vydaecca-knig-pa-gistoryi-troshki-bolsh-za-nul/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
#блогі
Маці палітвязня Валянціна Міронава: «Для мяне гэта можа быць квіток у адзін бок» 😢

Гамяльчанцы Валянціне Міронавай ужо 73 гады. Яна да апошняга працягвала дапамагаць палітвязням, насіла перадачы ў СІЗА, але была вымушаная пакінуць Беларусь. «Штодзень» спытаў у яе пра тое, як гэта ў сталым узросце наладжваць жыццё ў новай краіне, чаму з’явілася неабходнасць у зборы.

📌 "Быццам бы ўсё ёсць. Жывая-здаровая. Дах ёсць, месца, дзе паспаць ёсць. Але, напэўна, не для майго ўзросту гэта ўсё. Дома я ведала, чым я магу займацца, той жа дапамогай палітвязням..."

📌 "Гэта я ў РАУСе, Следчым камітэце смелая, што думаю кажу, не саромеюся. Але па жыцці закамплексаваная, мне ў нейкую службу звярнуцца цяжка вельмі. Я не вельмі валодаю, як карыстацца інтэрнэтам. Яшчэ ад гэтага цяжка. Таксама зрок кепскі, раней было кепскаваты, а цяпер прама катастрофа..."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/maci-palitvjaznja-valjancina-mironava-dlja-mjane-gjeta-mozha-byc-kvitok-u-adzin-bok/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
#гутаркі
Ці ўдала размешчаныя гомельскія бальніцы?

Ацэнка гарадскіх бальніц, у першую чаргу, канешне ж, вядзецца па якасці медычных паслуг. Але ўрбаністычныя паказчыкі таксама маюць істотнае значэнне. Ці ў прыдатных месцах пабудаваны гомельскія стацыянары, і што можна было б палепшыць, аналізаваў “Штодзень”.

Месца знаходжання бальніцы можна лічыць добрым, калі яно адпавядае шэрагу паказчыкаў.

📌 У першую чаргу, блізкасць да прыпынку грамадскага транспарту. 

📌 Вялікае значэнне маюць таксама наяўнасць зялёнай зоны для шпацыру хворых; адсутнасць у акрузе забруджвальнікаў навакольнага асяроддзя (прамысловых прадпрыемстваў, транспартных зон і г.д.); наяўнасць гандлёвых кропак, каб набыць неабходнае.

Ці ёсць усё гэта ў гомельскіх бальніцах, чытайце ў нашым матэрыяле: https://homeldays.org/nakolki-dalae-razmjashchjenne-gomelskih-balnic/

Штодзень
“Ніякага саўковага цырка i блазнаў: першыя свабодныя выбары за 27 гадоў”. Параўнанне выбараў у Ізраілі і Беларусі 🗳

📌 "Ніякага саўковага цырка i блазнаў на выбарчых участках з правядзеннем кірмашоў, продажам таннай каўбасы, шашлыкоў, булачак і гарэлкі, з танцамі, карагодамі, выступамі ансамбляў народных песень і танцаў ад мясцовых пенсіянераў, выстаў патрыятычных лукашысцкіх малюнкаў ад бедных школьнікаў і іншых атрыбутаў “белорусско-советского ГЕТТО” няма і ў паміне..." 🤡

📌 "Тут няма ідыёцкіх БРСМаў і піянерыі. Ніхто не заходзіць з табой у кабінку і не заломвае рукі за тое, што ты сфатаграфаваў свой бюлетэнь..." 🚮

📌 "Гэта мае першыя сапраўдныя вольныя дэмакратычныя выбары як грамадзяніна Ізраілю ў сапраўднай дэмакратычнай краіне. Першыя свабодныя выбары за 27 гадоў..."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/nijakaga-sa-kovaga-cyrka-i-blazna-pershyja-svabodnyja-vybary-za-27-gado-para-nanne-vybara-u-izraili-i-belarusi/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/11/16 13:33:54
Back to Top
HTML Embed Code: