Telegram Web Link
"Кар'ерыст нам не патрэбны", альбо чым адрозніваюцца польскія мэры ад беларускіх прызначэнцаў 💪🏻

🔥 Этнаграфічныя назіранні Яўгена Малікава

📌 Першае маё назіранне было за выступам маладога бурмістра гадоў 40 з нейкага невялікага горада ў заходняй частцы Польшчы, які разам з камандай архітэктараў і гісторыкаў прадстаўляў вынікі рэвіталізацыі былой прамысловай зоны ў сваім горадзе. Па традыцыі ўступнае слова было дадзена кіраўніку мясцовай адміністрацыі, а на заднім фоне на вялікім экране яго словы ілюстраваў фоташэраг. І за 15 хвілін малады кіраўнік без паперкі, па памяці і гледзячы ў зал, распавёў гісторыю і культуру свайго горада – хутка, даходліва, выразна, з гумарком, без нуды і ідэалагічных клішэ накшталт “трудящиеся народные массы под руководством рабочих и крестьян преодолели доставшиеся от капиталистической буржуазной формации… ”

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/kar-eryst-nam-ne-patrjebny-albo-chym-adroznivajucca-polskija-mjery-ad-belaruskih-pryznachjenca/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомельскія школы пачынаюць новы навучальны год з “патрыятычных” шарыкаў і антыпольскай прапаганды 🤦

🙈 Напярэдадні лінейкі з нагоды 1 верасня сем’ям школьнікаў рэкамендуецца прынесці “ўжо надзьмутыя шарыкі зялёнага і чырвонага колераў”.

А вось дзяцей з 8-11 класаў чакае апрацоўка “кінематографам”. Адміністрацыі гомельскіх навучальных устаноў збіраюцца масава весці школьнікаў на прэм’еру фільма “На іншым беразе” вытворчасці “Беларусьфільм”. 📽😱

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomelskija-shkoly-pachynajuc-novy-navuchalny-god-z-patryjatychnyh-sharyka-i-antypolskaj-prapagandy/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомельскі абласны суд пакараў Ларысу Шчыракову 3,5 гадамі калоніі. Таксама ў былой журналісткі часткова канфіскавалі маёмасць 🤬

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/jeks-zhurnalistku-larysu-shchyrakovu-pakarali-3-5-gadami-njagledzjachy-na-jae-zajavy-pra-syhod-z-prafesii/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомельскім абласным судзе будуць судзіць бізнесоўца за абразу “грамадзян Расеі” 🤬

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomelskim-ablasnym-sudze-buduc-sudzic-bizneso-ca-za-abrazu-gramadzjan-rasei/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
1 ВЕРАСНЯ Ў ЛІЧБАХ. ШТО З БЕЛАРУСКІМ НАВУЧАННЕМ? 🏫🎒

Каля мільёна вучняў пачынаюць сёння заняткі, а першы званок звініць для 110 тысяч першакласнікаў. Такія лічбы падае Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Колькасць дзетак ва ўстановах дашкольнай адукацыі складае 360 тысяч.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/1-verasnja-lichbah-shto-z-belaruskim-navuchannem/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Праблема са смеццем у Гомелі не вырашыцца яшчэ некалькі гадоў 🚮

Вытворчых магутнасцяў для яго перапрацоўкі, якія ў горада ёсць цяпер, як мінімум у 5 разоў менш, чым патрабуецца 🤷🏼‍♀️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/prablema-sa-smeccem-u-gomeli-ne-vyrashycca-jashchje-nekalki-gado/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Буслы ляцяць у вырай. Пабачымся з імі ўжо толькі наступнай вясной 😢

Белы бусел, ён жа: бацян, весялец, чарнагуз, аіст, клекатун, гарус, бусько. Гэта народныя назвы сапраўды “народнай” птушкі

А вы ведалі, што каля 60-75% маладых буслоў гіне ў першы год жыцця падчас міграцыі? Большасць загіне ў выніку паражэння электрычным токам. Астатнія скончаць сваё жыццё ў выніку знясілення, драпежніцтва, сутыкненняў з транспартам або будуць забітыя падчас палёту праз Сірыю або Ліван...

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/busly-ljacjac-u-vyraj-pabachymsja-z-imi-zho-tolki-nastupnaj-vjasnoj/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
QR-код на помніку, віртуальныя памінкі ці ЭКА-могілкі – якая будучыня чакае рытуальную галіну, разважаў “Штодзень” 🪦

Пытанне месца для пахавання памерлых у Гомелі, як і ў большасці іншых буйных гарадоў, даволі актуальнае. Кожны год у паўмільённым населеным пункце сыходзіць у іншы свет каля 5 000 асоб. Па дадзеных Гарадской рытуальнай службы, дзейснымі лічацца 18 могілак. Але 16 з іх з’яўляюцца абмежавана дзейснымі – пахаванні вядуцца выключна ў межах зямельнага надзела, дзе ўжо пахаваны нехта з сям'і памерлага.

Новыя пахаванні магчымыя толькі на Стукачоўскіх могілках (каля 29 км ад Гомеля) і ў вёсцы Бальшавік (20 км ад Гомеля). А што будзе, калі і тутака скончацца вольныя месцы? Будзем займаць прастору за 40–50 кіламетраў? Відавочна, што шукаць нейкія альтэрнатыўныя рашэнні трэба ўжо зараз. Паглядзім, як вырашаюць гэтую праблему ў розных краінах.

Падрабязней чытайце тут: https://homeldays.org/pachavannie/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Асуджаны за карупцыю экс-дырэктар “Гарадзейскага цукровага камбіната” Міхаіл Крыштаповіч узначаліў рэчыцкі агракамбінат “Холмеч” 🤪

Чалавек абсалютна з такім жа прозвішчам, імем і імем па бацьку ў 2021 годзе быў асуджаны на 13 год калоніі за хабар у асабліва буйных памерах. Для затрымання прызначэнца ўлады пайшлі на беспрэцэдэнтны крок па прымусовай пасадцы самалёта, у якім ён спрабаваў уцячы за мяжу. ✈️ Паводле інфармацыі “Наша ніва”, былы дырэктар Гарадзейскага цукровага камбіната Міхаіл Крыштаповіч выйшаў на волю ў ліпені 2023 года пасля памілавання Лукашэнкі.

Папярэднюю дырэктарку “Холмеч” напярэдадні пакаралі чатырма гадамі зняволення “за прыпіскі колькасці свіней” 🤷🏼‍♀️.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/asudzhany-na-13-god-znjavolennja-dyrjektar-garadzejskaga-cukrovaga-kambinata-sta-dyrjektaram-agrakambinata-holmech/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Замест “фаміліі” – “прозвішча”. Моўная памылка ўрэшце выпраўленая! 🎉

Міністэрства адукацыі, нарэшце выправіла памылку ў атэстатах, дзе было слова “фамілія” замест “прозвішча”. Пастанова пра гэта з’явілася на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 👏🏻

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/zamest-familii-prozvishcha-mo-naja-pamylka-rjeshce-vypra-lenaja/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Тое, што не заўсёды новае лепей старога, добра бачна па прыпынку грамадскага транспарту “Вул. Чкалава” у Гомелі 🤷🏼‍♀️

Старая канструкцыя мо і не выглядала сучасна, затое пад яе дахам ад непагадзі і спякотных сонечных прамянёў маглі схавацца амаль усе, хто чакаў свой транспарт. ☔️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/toe-shto-ne-za-sjody-novae-lepej-staroga-dobra-bachna-pa-prypynku-gramadskaga-transpartu-vul-chkalava/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Зялёная Сетка выступіла з заклікам прыпыніць увядзенне другога блока БелАЭС у эксплуатацыю ☢️

8 верасня так званыя ўлады Беларусі праводзяць грамадскія слуханні перад выдачай ліцэнзіі на прамысловую эксплуатацыю другога энергаблока БелАЭС. Незалежныя эколагі Беларусі выступаюць за прыпыненне гэтага працэсу, пакуль улады не вырашылі крытычныя праблемы, якія нясуць пагрозу жыццям і здароўю беларусаў. Эколагі запусцілі адкрытае апытанне пра давер да беларускіх уладаў у пытаннях бяспекі БелАЭС і адносіны беларусаў да АЭС у цэлым.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/zjaljonaja-setka-vystupila-z-zaklikam-prypynic-uvjadzenne-drugoga-bloka-belajes-u-jekspluatacyju/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Яўгена Меркіса дадалі ў так званы спіс “экстрэмістаў” 🤬

Статус “экстрэміста” істотна пагоршыць умовы ўтрымання вядомага журналіста і краязнаўцы ў калоніі.

Падрабязнаасці:
https://homeldays.org/4575-2/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/04 21:17:49
Back to Top
HTML Embed Code: