Telegram Web Link
Дадзеныя гомельскіх чыноўнікаў і Белстата па беспрацоўі адрозніваюцца ў дзясяткі разоў 🤷🏼‍♀️

"Штодзень" заўважыў дзіўную несастыкоўку ў лічбах

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/dadzenyja-gomelskih-chyno-nika-i-belstata-pa-bespraco-i-adroznivajucca-dzjasjatki-razo/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомельскай вобласці зноў увялі абмежаванне на наведванне лясоў 🔥

Абмежаванне дзейнічае ў трох раёнах 👇🏻

Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі абнавіла інфармацыю. Паводле новых звестак, у сувязі з пажаранебяспечным становішчам абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя на тэрыторыі Нараўлянскага, Хойніцкага і Брагінскага раёнаў Гомельшчыны. У дадзеным выпадку фармулёўка “абмежаванне на наведванне лясоў" азначае, што ў лес усё ж можна заходзіць для пешых прагулак, а таксама для збору грыбоў і ягад, а вось заязджаць у лясны масіў на транспарце і распальваць вогнішча – катэгарычна забаронена.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Патрыцыю Свіціну, якая была фальклорным голасам Палесся, будуць судзіць 1 жніўня 🤬

Патрыцыя Свіціна – маладая таленавітая спявачка. Дзяўчына стала вядомай, калі стала лаўрэаткай стыпендыі Лукашэнкі па падтрымцы таленавітай моладзі, але прынцыпова ад яе адмовілася. Сэнсам свайго жыцця дзяўчына бачыла вывучэнне і захаванне беларускага этнафальклору, асабліва Палескага.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/patrycyju-svicinu-jakaja-byla-falklornym-golasam-palessja-buduc-sudzic-1-zhni-nja/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Смецце на вуліцах Гомеля: хто вінаваты і што рабіць?

Ад якіх смеццевых праблем пакутуюць розныя раёны Гомеля, прааналізаваў “Штодзень”.

🙈 Кантэйнеры, аблепленыя непатрэбнымі рэчамі і вялізарнымі мяхамі са смеццем, зусім не цешаць вока жыхароў шматпавярховікаў у Чонках. Жыхары вінавацяць ва ўсім ўласнікаў прыватных дамоў. Аднак ці ўсё так адназначна?

🧐 Паводле нормаў дзейнага заканадаўства, домаўладальнікі павінны складваць розныя гатункі смецця ў розныя кантэйнеры (якія, дарэчы, мусяць выдаваць бясплатна). Што праўда, дадзеныя кантэйнеры выдаюцца далёка не ўсім домаўладальнікам. Прыватныя дамы, якія размешчаныя не на галоўных вуліцах, не маюць такіх кантэйнераў. 🤷 “Сродкаў не хапае”, — гавораць чыноўнікі. А таму прыгожыя кантэйнеры стаяць на галоўных вуліцах у прыватнай забудове, а астатнім даводзіцца альбо не сартаваць смецце, альбо сартаванае смецце выкідаць каля шматпавярховікаў.

Падрабязней тут: homeldays.org/smecce-na-vulicah-gomelja-hto-vinavaty-i-shto-rabic/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Ці ведалі вы, што першы сцэнічны поспех Леаніда Уцёсава адбыўся ў Гомелі? 🪕

У 1917 годзе ў Гомелі праходзіў конкурс куплетыстаў. Яго пераможцам стаў тады яшчэ нікому не вядомы Леанід Уцёсаў.

Які прыз атрымаў малады выканаўца? І з кім ён пазнаёміўся ў тагачасным Гомелі?

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/ci-vedali-vy-shto-pershy-scjenichny-pospeh-leanida-ucjosava-adby-sja-gomeli/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі пачынаецца закрыты суд над Ларысай Шчыраковай 🤬

Былую журналістку судзіць чалавек, які вынес прысуд Ціханоўскаму❗️

Ларысу Шчыракову пачынаюць судзіць 27 ліпеня ў абласным судзе. Весці працэс будзе, паводле інфармацыі праваабаронцаў, адыёзны суддзя Мікалай Доля. Ён выносіў прысуды па справе Сяргея Ціханоўскага і іншых фігурантаў гэтай справы.

Ларысу вінавацяць паводле трох артыкулаў: садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4 ч. 1, арт. 361-4 ч. 2 КК РБ) і дыскрэдытацыя Беларусі (арт. 369-1 КК РБ). Ларысе пагражае да 7 год турмы.

“Штодзень” нагадвае чытачам пра тое, якія людзі ў цяперашняй Беларусі лічацца злачынцамі

5 фактаў пра журналістку і краязнаўцу Ларысу Шчыракову 👇🏻

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/5-fakta-pra-zhurnalistku-i-krajazna-cu-larysu-shchyrakovu/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Незалежная журналістка Таццяна Бублікава прапанавала незвычайны фармат акцыі салідарнасці з Ларысай Шчыраковай — праз бег 🏃🏼🏃🏻‍♀️

І заклікае далучацца неабыякавых людзей, каб салідарнасць была заўважнай

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/10-km-dlja-larysy-shchyrakovaj/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Калісьці на месцы Гомеля было мора, а ўжо сёння коцімся ў пустыню 🥵

🌋 Ці ведалі вы, што калісьці каля Гомеля быў сапраўдны вулкан?

Разам з гісторыкамі, навукоўцамі і экспертамі-эколагамі «Штодзень» прасачыў, як мяняўся і працягвае мяняцца клімат Гомельшчыны, а таксама зрабіў прагнозы на тое, чаго ад паўднёвага беларускага клімату можна чакаць у бліжэйшыя дзесяцігоддзі.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/kalisci-na-mescy-gomelja-bylo-mora-a-zho-sjonnja-kocimsja-pustynju/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
“Кніжны Воз”: тэрапія казкамі для дзяцей і дарослых 📚🧒🏻👦🏼

Казачныя гісторыі – гэта не проста забава для дзяцей, але і тэрапія для дарослых, - запэўнівае сузаснавальніца праекту аўдыёкніг “Кніжны Воз” Крысціна Дробыш. 🎧

Гутарка з Крысцінай пра тое, як паўстаў праект “Кніжны Воз”, які сёння ўжо надзвычай папулярны, чым парадуе ў бліжэйшыя месяцы, а таксама пра тое, хто адбірае кнігі і агучвае іх.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/knizhny-voz-tjerapija-kazkami-dlja-dzjacej-i-daroslyh/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/05 11:20:29
Back to Top
HTML Embed Code: