Telegram Web Link
Берасцейскі арт-праект 5 UGOL дае магчымасць творцам паўдзельнічаць у выставе.

Выстава “Фаза: самасць” падыме тэму цялеснасці ва ўсіх яе праявах.

🖌 Праект шукае мастакоў любога візуальнага і не толькі мастацтва, якія працуюць з фота, жывапісам, скульптурай, вершамі і г. д.
———
➡️ Заяўка на ўдзел мусіць адпавядаць вызначаным крытэрыям і быць дасланай не пазней за 15 чэрвеня.
Берасце, з яго маляўнічымі вадаёмамі і багатай воднай інфраструктурай, прапануе мноства магчымасцяў для актыўнага і займальнага адпачынку на вадзе.

Незалежна ад вашых пераваг і ўзроўню падрыхтоўкі, тут кожны знойдзе занятак па душы. На ваш выбар: SUP-дошкі, вейкбордынг, катамараны, лодкі і цеплаход.
———
📲Пра кожны з варыянтаў чытайце ў нашым артыкуле: “Адпачынак на вадзе ў Берасці: SUP-дошкі, вейкбордынг і рачныя прагулкі”
“За пераборы лапці ды аборы” – гэта як гадзіну выбіраць фільм 🎥🍿 на вечар, гартаючы ўсе спісы і рэйтынгі, а ў выніку заснуць, не пачаўшы глядзець.

#Прыказкіпрымаўкі
Калі вы не ведаеце, дзе правесці свята, а традыцыйныя застоллі або шашлыкі на дачы вам надакучылі, у нас ёсць для вас выдатная ідэя — самая вядомая (і адзіная) кулінарная студыя Берасця Gurman.
———
📲 Пра дзейнасць студыі чытайце ў нашым артыкуле: “Агляд на самую вядомую (і адзіную) кулінарную студыю Берасця, Gurman”
🗿Ёсць выдатная магчымасць паўдзельнічаць у сапраўдных археалагічных раскопках Веткаўскага музея.

Ужо не першы год у вёсцы Гарошкаў (Рэчыцкі раён) ладзяцца раскопкі бескурганнага могільніка зарубінецкай культуры.

Веткаўскі музей шукае валанцёраў, якія дапамогуць знаходзіць археалагічныя скарбы, якія ў далейшым паступяць у фонды Веткаўскага музея.
———
📲 Падрабязней пра тое, як паўдзельнічаць у раскопках, шукайце тут.
Брэсцкая вобласць прапануе разнастайныя водныя маршруты 🌊🛶, якія падораць незабыўныя ўражанні як пачаткоўцам, так і дасведчаным турыстам.

Давайце падрабязна разгледзім прапановы, праграмы і кошты на сплавы па рэках Лясной і Мухавец, а таксама па Дняпроўска-Бугскім канале.
———
📲Чытайце наш артыкул: “Два сплавы на Берасцейшчыне: Лясная супраць Мухаўца”
ЦІКАВЫЯ ІВЭНТЫ БЕРАСЦЯ ⭐️

Расказваем пра годныя мерапрыемствы, якія адбылiся ў нашым горадзе з пачатку года.
———
Гераіняй гэтага паста стала Анастасія, якая арганізавала лекцыю аб стылі для клубу «Без межаў» 🪞
———
☑️ А каб патрапіць на такія карысныя імпрэзы, сачыце за нашай рубрыкай афіш па аўторках.
У адным з мінскіх ЖК пабудуюць гатэлі для насякомых.

У жылым комплексе Зялёная гавань адкрыюць гатэлі для насякомых, якія будуць імітаваць іх натуральнае асяроддзе🐞

Домікі для насякомых – гэта невысокія збудаванні, якія складаюцца з секцый і жылля для розных відаў насякомых. Насякомыя змогуць выкарыстоўваць домікі для зімовак і сваіх гнёздаў, а сярод “жыхароў” такіх гатэляў чакаюцца багоўкі, зялёныя залатавочкі і восы-наезнікі.

Такія ініцыятывы дапамагаюць захаванню біяразнастайнасці ў часы, калі папуляцыі некаторых насякомых моцна скарачаюцца.
Белавежская пушча правяла рэбрэндынг.

Новы лагатып распрацавала берасцейскае брэндынгавае агенцтва Grafit, цяпер ён уяўляе сабой складаную і шматслойную кампазіцыю.

Лагатып адсылае нас да традыцыйнага беларускага мастацтва, такога як выцінанка, разьба па дрэве і вышыўка. На лагатыпе таксама можна заўважыць такія элементы, як зубр, сонца, птушка і лес 🦬🌲🌞

Ужо распрацавана новая сувенірная прадукцыя, а таксама чакаецца паступовае змяненне фотастылю і кантэнту ў сацсетках Белавежскай пушчы.
Берасцейскі Цэнтральны рынак, або як яго любяць называць мясцовыя жыхары, «Колхозка», з’яўляецца не толькі галоўнай гандлёвай пляцоўкай горада, але і важнай часткай яго культурнай спадчыны.

Сёння мы раскажам, што можна знайсці на гэтым рынку, што робіць яго асаблівым, і чаму яго варта наведаць кожнаму 🍒🍆🥕🫑
———
📲Чытайце наш артыкул: "Знакамітая “Колхозка” – чаму вам варта завітаць на самы вядомы рынак Берасця?"
2024/06/25 05:57:42
Back to Top
HTML Embed Code: