Telegram Web Link
Хочам пазнаёміць вас з вулічнымі музыкамі Берасця 🎶
🎤 Сёння расказваем пра Аляксандра.

Артыкул можаце таксама прачытаць на нашым сайце.
———
Хто з вас чуў яго выступы?
🪐 У бліжэйшыя дні адбудзецца рэдкая і ўнікальная з’ява – “Вялікі парад планет”

3 чэрвеня на небасхіле можна будзе назіраць, як шэсць планет выбудуюцца ў прамую лінію. Няўзброеным вокам можна будзе заўважыць Марс, Меркурый і Юпітэр, а астатнія толькі з тэлескопам 🔭

🕓 Адзначаецца, што пачынаць назіранні варта за гадзіну да світання.
Анімаваныя gif-кi пра Берасце зараз і ў надрукаваным выглядзе ⭐️

У відэа паказваем, як шукаць gif-кi пра Берасце ⬆️
———
Падрабязней прачытаць пра стварэнне і значэнне gif-ак можна ў нашым артыкуле: "Анімаваныя гіфкі пра Берасце"
Хочам пазнаёміць вас з вулічнымі музыкамі Берасця 🎶
🎤 Сёння расказваем пра Аляксея.

Артыкул можаце таксама прачытаць на нашым сайце.
———
Хто з вас чуў яго выступы?
Беларускі брэнд адзенння INSHY выпусціў новую калекцыю, прысвечаную беларускай лацінцы.

Калекцыя “LАCINKA” уключае ў сябе цішоткі, лонгслівы, кроп-топы і лонг-топы. Ужо распачалася папярэдняя замова.

У брэнда таксама ёсць і іншыя калекцыі, прысвечаныя беларускай мове.
У самым сэрцы Берасця, на скрыжаванні вуліц Гогаля і Савецкай, узвышаецца Помнік тысячагоддзя – манумент, які не толькі ўпрыгожвае горад, але і сімвалізуе яго шматвяковую гісторыю.

Усталяваны ў 2009 годзе, за дзесятак гадоў да наступлення тысячагадовага юбілею горада, гэты помнік стаў яркім прыкладам гарадскога мастацтва і грамадскай ініцыятывы.
———
📲 Пра стварэнне помніка чытайце ў нашым артыкуле: "На скрыжаванні шляху і часу: агляд на самы знакаміты помнік Берасця"
Падарожжа па гістарычных месцах Берасцейшчыны гэта магчымасць пагрузіцца ў свет, дзе кожны камень і дрэва захоўваюць часціцы мінулага.

Каманда “Дзецікава” запрашае вас у займальнае падарожжа па маршруце, які ахоплівае некалькі ўнікальных гістарычных месцаў. Кожнае з іх мае сваю асаблівую атмасферу і гісторыю.
———
🧳🗺 Плануйце свае новыя падарожжы па Берасцейшчыне з дапамогай нашага артыкула: "Падарожжа па слядах гісторыі: унікальны турыстычны маршрут па Берасцейшчыне ад каманды “Дзецікава”
2024/09/28 18:53:00
Back to Top
HTML Embed Code: