Telegram Web Link
Знаёмiм вас з Міхутай Ігарам Юрʼевічам – кандыдатам педагагічных навук, стваральнікам навуковай лабараторыі і праекта каардынацыйных трэніровак SportLab🤾🤼‍♂️🎾
———
Чытайце таксама артыкул на сайце.
Прыказка азначае, што калі чалавек апынецца ў цяжкіх умовах, напрыклад, у голадзе, ён будзе вымушаны аддаць усё, нават самае каштоўнае, каб выжыць ці задаволіць свае асноўныя патрэбы.

Гэта падкрэслівае, наколькі моцна абставіны могуць уплываць на рашэнні і гатоўнасць ахвяраваць нават самым важным.

#Прыказкіпрымаўкі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎙У гасцях падкаста была Наталля – сузаснавальніца брэсцкага клубу вышывальшчыц «Рукаробны вулей».

Мы гаварылi пра творчасць, любоў да вышывання, сучасны дызайн і натхняльную супольнасць.
———
Калі прапусцілі гэты выпуск інтэрв’ю, самы час паглядзець яго зараз!

📲 Глядзіце эфір па спасылцы.
Mark Formelle выпусцілі новую калекцыю, прысвечаную беларускай выцінанцы

Выцінанкагэта традыцыйнае мастацтва выразання ўзораў з паперы, якое з’явілася ў Беларусі ў XIX стагоддзі. Спачатку яе выкарыстоўвалі для аздаблення жылля, вокнаў і столі падчас святаў. Асноўнымі матывамі былі раслінныя і геаметрычныя ўзоры, а таксама сцэны з паўсядзённага жыцця. З часам выцінанка стала важнай часткай беларускай народнай культуры і захавалася як адметны від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Пераасэнсаванне брэндам выцінанкі знайшло свае ўвасабленне ў прынтах на худзі, світшотах, джэмперах, цішотках і штанах.

Ключавым прынтам калекцыі “Магія выцінанкі” з'яўляецца абярэг Дрэва жыцця, якое сімвалізуе Сусвет, які злучае ўсё на зямлі ў адно цэлае. Дрэва акружана птушкамі - гэта сувязь зямлі і неба, дзвюх супрацьлегласцяў, дзвюх стыхій. Гэтыя элементы не толькі ўпрыгожваюць калекцыю, але і напаўняюць яе глыбокім сэнсам, падкрэсліваючы сувязь з прыродай і культурнымі каранямі.
У цэнтры Берасця плануюць пабудаваць новы бізнес-цэнтр 🏬

Кампанія Палессежылбуд паказала, як будзе выглядаць іх новы аб’ект каля Кобрынскага маста.

Праект уяўляе сабой 4-х павярховы будынак са шкляным фасадам. Кампанія піша, што будынак спраектаваны такім чынам, каб у офіс трапляла максімальная колькасць сонечнага святла 🌞, што спрыяе прадуктыўнасці працаўнікоў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Арганізатары выставы Юля і Давід стварылі ўнікальную прастору, дзе многія маладыя мастакі маглі паказаць свае работы ўпершыню.

Юля — былая студэнтка дакументалістыкі і стваральніца арт-прасторы “5 UGOL” , Давід — выкладчык і арганізатар майстар-класаў па лінагравюры. Iх сумесны праект прадэманстраваў, як розныя арганізацыйныя падыходы могуць цудоўна дапаўняць адзін аднаго.
———
📲 Прачытаць поўны артыкул можна на нашым сайце па спасылцы.
Паглядзіце, які мурал стаў лепшым у свеце ў 2023 годзе.

На буйнейшым міжнародным конкурсе стрыт-арта Street Art Cities перамог мурал у выглядзе віяланчалісткі, які займае буйны дзевяціпавярховы будынак у Іспаніі і быў створаны мастаком SFHIR.

Мурал па-майстэрску ўплецены ў архітэктуру будынка. У тым ліку, ён выкарыстоўвае светлавы калодзеж, ствараючы структуру віяланчэлі музыкі.

Уначы мурал становіцца магічным 🪄
Лады віяланчэлі падсвятляюцца, калі ўключаецца асвятленне на суседняй лесвіцы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎙У гасцях падкаста была Аляксандра – таргетолаг па любві і прафесіі 👩🏻‍💻

Саша расказала нам пра шлях ад пачаткоўца са страхам памылак да запатрабаванага спецыяліста з кліентамі па ўсім свеце.

Абмеркавалі, што добры таргетолаг разбіраецца таксама ў маркетынгу і SMM 📲, а добры вынік магчымы толькі пры дастатковай уключанасці кліента.
———
Калі прапусцілі гэты выпуск інтэрв’ю, самы час паглядзець яго зараз!

📲 Глядзіце эфір па спасылцы.
Ужо заўтра ў Берасці распачнецца міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно 🎬🍿

🎥 27-ы штогадовы Манхэтанскі фестываль пройдзе з 26 верасня па 6 кастрычніка.

У праграме MANHATTAN SHORT 2024 прадстаўлена 9 фільмаў з 8 краінаў свету, аб’яднаных адной тэмай – наш унутраны свет.

Кожны год аматары кіно з усяго свету збіраюцца ў кінатэатрах сваіх гарадоў, каб абраць лепшы кароткаметражны фільм. Фіналісты, у сваю чаргу, аўтаматычна атрымліваюць кваліфікацыю на “Оскар”.
———
🎞 У Берасці кінастужкі, прадстаўленыя ў рамках фестывалю, можна паглядзець у кінатэатры Беларусь.

А з раскладам сеансаў можна азнаёміцца тут 👈🏽
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎙У гасцях падкаста быў Бахром – парфумерны стыліст.

У эфіры пагаварылі пра прафесію парфумернага стыліста, унікальнасць успрыняцця, пра незвычайныя складнікі араматаў і парфумерныя міфы
———
Калі прапусцілі гэты выпуск інтэрв’ю, самы час паглядзець яго зараз!

📲 Паглядзець эфір можна па спасылцы.
2024/09/26 13:51:32
Back to Top
HTML Embed Code: