Telegram Web Link
Пацяплела, і на вуліцы горада выйшлі людзі. Савецкая ператварылася ў людское мора. І толькі гукі музыкі, што напаўняюць паветра, вымушаюць гэтае мора спыняцца🎤

Студэнтка Наталія ў серыі публікацый распавядае пра шлях вулічных музыкаў, пра іх боль і ўзаемаадносіны, пераадольванне сябе.
———
Чытайце наш артыкул: “Мелодыя горада. Як вулічныя музыкі аб’ядноўваюць людзей”
Сёння публікуем афішы розных мерапрыемстваў у горадзе.

Сачыце за нашымі гісторыямі ў Instagram або на сайце.
Калі марылі ў дзяцінстве пра сабаку, а падарылі чарапашку. З аднаго боку, і хатняя жывёла, але пачуцці зусім не тыя.

🐦🪺 “Тая зязюля, ды не так кукуе” гэта заўжды пра нечаканасць з лёгкім прысмакам расчаравання.

#Прыказкіпрымаўкі
Ганна – заснавальніца студыі керамікі “Тутачкі”.

Яна
праводзіць майстар-класы па кераміцы для малых і дарослых 🏺
Увогуле з глінай Ганна звязала ўсё жыццё, так што ёй адназначна ёсць, чым падзяліцца і чаму навучыць.

У сакавіку керамістка правяла серыю бясплатных майстар-класаў для людзей, якія вельмі хацелі, але не маглі трапіць да яе. У першую группу запісаліся пенсіянеры, у другую – студэнты.
———
📲 Пра тое, як пенсіянеры знайшлі агульную мову са студэнтамі, чытайце ў артыкуле: "Кераміка, што аб'ядноўвае пакаленні"
Алена – прадстаўнік зусім не тусовачнага пакалення. Канцэрты ў парку ці ДК – не пра яе. Сёння яна займаецца выхаваннем свайго дзіця ў дэкрэце. Сярод яе захапленняў – ёга, падарожжы, жоўты ровар і… смачная ежа. Раней працавала спецыялістам па піяру ў Берасці. Цяпер гэта дапаагае рэалізаваць сваю ідэю.

У Інстаграме Дзецікава з’явілася асобная рубрыка, якая адрозніваецца ад іншага кантэнту спецыфічнай графікай з выявамі герояў паста і рэтра-тэлевізарам з відэа ў галерэі 🎶🎸🎹
———
📲 Чытайце наш артыкул: "Зрабіце музыку гучней. Як піяршчыца паказвае, што берасцейскі рок яшчэ жывы (і не толькі рок)"
Хочам пазнаёміць вас з вулічнымі музыкамі Берасця 🎶

🎤 Сёння расказваем пра Савелiя.

Артыкул можаце таксама прачытаць на нашым сайце.
———
Хто з вас чуў яго выступы?
На алее ў парку культуры і адпачынку новая вячэрняя падсветка.

Пакуль што яна працуе ў тэставым рэжыме.
———
💡А вам падабаюцца такія змяненні ў парку?
DD11 – не проста яшчэ адно месца для прыемнага баўлення часу, гэта цэлая гастрапляцоўка 🍔, якая спалучае ў сабе атмасферу, смачную ежу, разнастайнасць густаў і прыемную кампанію.

У непрыкметным куточку Берасця, 📍на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо паспела заваяваць сэрцы гараджан і пастаянных наведвальнікаў.
———
📲 Чытайце наш артыкул: "DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця"
У Пружанах пройдзе буйны рок-фестываль “Сонцастаянне”

Фестываль пройдзе з 28 па 30 чэрвеня ў горадзе Пружаны на стадыёне “Мухавец”.

🎸🎤 На адной сцэне выступяць такія гурты, як “Браво”, “Парк Горького”, “Кино”, “Чиж и Ко”, “Смысловые галлюцинации” і нават экс-удзельнік гурта Deep Purple Джо Лін Цёрнер, а таксама шмат іншых выканаўцаў.

Кошт квіткоў вар’іруецца ад 23 да 105 рублёў.
———
📲 Усе падрабязнасці пра фестываль шукайце па спасылцы.
У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія адлюстроўваюць доўгую і трагічную гісторыю габрэйскага народа ў гэтым кутку свету.

У пачатку 20 стагоддзя Брэст уражваў шматлікімі сінагогамі і малітоўнымі дамамі, адлюстроўваючы высокую долю габрэйскага насельніцтва — амаль палову гараджан. Але падзеі савецкіх рэпрэсій і Другой сусветнай вайны змянілі аблічча горада назаўжды.
———
Чытайце наш артыкул: "Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця"
2024/09/29 04:23:18
Back to Top
HTML Embed Code: