Telegram Web Link
ЦІКАВЫЯ ІВЭНТЫ БЕРАСЦЯ ⭐️

Расказваем пра годныя мерапрыемствы, якія адбылiся ў нашым горадзе з пачатку года.
———
Гераіняй гэтага паста стала Таццяна, якая вырашыла падарыць жанчынам 55+ час толькі для сябе 🧘🏽‍♀️
———
☑️ А каб патрапіць на такія карысныя імпрэзы, сачыце за нашай рубрыкай афіш па аўторках.
Хочам пазнаёміць вас з вулічнымі музыкамі Берасця 🎶

🎤 Сёння расказваем пра Вадзіма.
———
Хто з вас чуў яго выступы?
Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас – моцны інструмент у камунікацыі, які дазваляе ўплываць на іншых людзей.

І гэтаму навыку – уплываць – можна навучыцца, упэўнена нашая гераіня Патрыцыя Красаўцава.
———
Чытайце наш артыкул: “Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?”
У самым сэрцы Берасця, у яго гістарычных нетрах, схавалася загадкавае месца, прасякнутае векавымі легендамі: старажытныя могілкі, вядомыя як ”польскія” або “каталіцкія”.

З даўняга часу яны стаяць у цэнтры ўвагі як сведка гісторыі, які захаваў не толькі труны і магільныя пліты, але і часціцу душы той эпохі, што ўтойваюць у сабе схаваныя карані і паданні.
———
Падрабязней пра могілкі можаце даведацца ў нашым артыкуле: "Скрозь стагоддзі і легенды: гісторыя і таямніцы могілак у цэнтры Берасця"
«Мы ёсць тое, што мы ямо».

Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша ежа ўплывае на ўсё – наш настрой, знешні выгляд, здароўе. Можна гадзінамі знаходзіцца на трэніроўках у зале, але мець не зусім здаровы выгляд толькі з-за таго, што прадукты харчавання падабраныя не вельмі правільна.

🍽️ Ганна Пуціліна адчула гэта на сабе. І стала кансультантам па харчаванню. Яна вельмі хоча, каб больш людзей станавіліся здаравейшымі, таму правяла серыю лекцый пра харчаванне для дзяцей і маладых бацькоў. Водгук – самы станоўчы.
———
📲 Азнаёміцца з дзейнасцю Ганны можна ў артыкуле: "Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб"
Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? 👨🏻‍💼👩🏻‍💼📑

Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюмэ. Гэта только звонку здаецца, што навука напісання працоўнай біяграфіі – простая. На самой справе і тут ёсць пэўныя тонкасці.

Аб гэтым на цыкле сваіх лекцый распавядала HR-спецыялістка родам з Санкт-Пецярбургу – Вераніка Дрэсвіна.
———
📲 Пра тое, як прайшлі лекцыі, чытайце ў артыкуле: “Праца, якую мы выбіраем”
У некаторых краінах Еўропы гараджанам даплочваюць за язду на ровары 🚲

Многія людзі для таго, каб не стаяць у заторах альбо не туліцца ў забітым грамадскім транспарце, перасаджваюцца на ровары. Ровары не толькі карысныя для здароўя, але і не шкодзяць навакольнаму асяроддзю.

Некаторыя краіны знайшлі варыянты, як стымуляваць гараджан 🚴🏽🚴🏻‍♀️ перасоўвацца на роварах:

1. У Нідэрландах з 2006 года раварысты атрымліваюць узнагароду ў памеры 0,19 еўра за кіламетр. Гэта сума можа быць вылічана з падатковых рахункаў. Падобная схема працуе ў Бельгіі і Францыі.

2. У Італіі прыдумалі сістэму, дзе надбаўка залежыць ад розных фактараў. Таксама ўведзена сістэма ўзнагароджання бонусамі самых актыўных раварыстаў.

3. У Велікабрытаніі і Люксембургу не прадастаўляюць пакіламетровую аплату, але прапануюць стымулы для набыцця ровару. Напрыклад, у Люксембургу гараджане могуць вылічыць да 300 еўра з падаходнага падатку на набыццё ровара для паездак на працу.
———
💬 А вы часта ездзіце на ровары?
«Ёсць такое цвёрдае правіла. Устаў раніцай, умыўся, і адразу ж прывядзі ў парадак сваю планету»

Яўген, заўзятар аматарскай рыбалкі 🎣 зрабіў гэта свамі правілам. Так, гэта вялікая асалода, раніцай, яшчэ да ўсходу сонца прыйсці на ўлюбёнае месца, раскласці рыбалоўныя прылады, сесці і правесці некалькі гадзін у поўным яднанні з прыродай.
———
📲 Чытайце наш артыкул: “Сляды на вадзе. Як рыбалка парвала YouTube”
Развіццё грамадства вызначаецца тым, як людзі ставяцца да жывёлаў і людзей з абмежаваннямі.

🐈🦮 Мэта валанцёрскага праекта, пра які мы сёння распавядзем, у тым, каб падарыць людзям і жывёлам крышачку больш шчасця.

Pet-à-Porter - гэта не проста праект па пошуку дома для бяздомных катоў ды сабак. Гэта ідэя пра тое, што кожная жывёла, як і чалавек, мае сваю індывідуальнасць і шарм. І мэта праекта паказаць гэту ўнікальнасць 🤍
———
📲 Чытайце пра праект у артыкуле: "Акіта ў пошуках дома. Як добры фотаздымак дапамагае знайсці сям’ю жывёлам"
2024/09/29 02:28:05
Back to Top
HTML Embed Code: