Telegram Web Link
Прыказка "Мінулася кату Масленіца" выкарыстоўваецца, калі прыходзіць канец бесклапотнаму і прыемнаму часу.

Гэта вобразнае выказванне, у аснове якога ідэя, што Масленіца – час весялосці, дастатку і багацця. Калі ж яна заканчваецца, наступаюць будні з іх цяжкасцямі і абавязкамі. Так і ў жыцці, калі для кагосьці завяршаецца перыяд лёгкасці і свабоды, настае час працы і адказнасці.

#Прыказкіпрымаўкі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎙У гасцях падкаста быў Міхаіл – шэф-кухар, сузаснавальнік “гастранамічнага раю" Cheese and wine 🧀🍷

Мы гаварылi аб сваёй сыраварні і этапах прыгатавання сыру, аб вінах і шляху.
———
Калі прапусцілі гэты выпуск інтэрв’ю, самы час паглядзець яго зараз!

📲 Эфір гладзіце па спасылцы.
Напэўна многія з нас чулі пра нашумелы спектакль “Кошт задавальнення” 🎭🎫 Білеты на яго было дастаць няпроста!

Мы пагаварылі з рэжысёркай і актрысай гэтага спектакля – Яўгеніяй Годун і зараз хочам, каб і вы даведаліся пра яе пабольш.
Працягваем тэму аднаўлення старых будынкаў у Берасці.

На гэты раз разгледзім будоўлю на перасячэнні Плошчы Свабоды і вул. Будзённага.

Ёсць меркаванне, што менавіта на гэтым месцы знаходзіўся будынак Брэст-Літоўскай Гарадской Думы. Пабудаваны напрыканцы XIX стагоддзя, ён уяўляў сабой Г-падобны кірпічны аб’ём з прыгожым фасадам і быў знішчаны падчас Першай Сусветнай вайны.

Пазней польская ўлада пабудавала на месцы будынка каланчу і збудаванні для пажарных.

Зараз на месцы былой Гарадской думы вядзецца будоўля. Плануецца ўзвесці гандлёва-забаўляльны цэнтр з захаваннем стылістыкі старой забудовы. Старое аблічча будынка, яго памеры і колер кірпіча аднаўляліся па старым фотаздымкам.

🍷🏋🏽🎨 Цяпер у ім будзе рэстаран, падземны паркінг, фітнес-зал, мастацкая галерэя і іншыя аб’екты.
Новы погляд на бюджэтнае жытло ў Берасці з сучасным дызайнам і архітэктурнымі акцэнтамі.

Берасце, якое прызвычаілася да класічных кварталаў, ужо не першы год радуе нас сучаснымі архітэктурнымі рашэннямі. Прыклад — жылы комплекс Sikorsky House на вуліцы Сікорскага, спраектаваны студыяй Majsterni. З цёмным фасадам з керамічнай цэглы і люстранымі панэлямі, якія адлюстроўваюць неба, дом прыцягвае ўвагу і мясцовых жыхароў, і архітэктурных крытыкаў. Але, нягледзячы на глянец, гэта жытло застаецца ў бюджэтным сегменце.

🏢 Будынак узвышаецца на месцы старых баракаў і выглядае як прывітанне з будучыні. Неардынарная форма, дынамічны фасад і святло ствараюць атмасферу сучаснасці.

Sikorsky House здаецца масіўным і строгім, але поўны дызайнерскіх знаходак: ад розных відаў вокнаў да адбівальных панэляў, якія гуляюць з небам у залежнасці ад надвор'я.

Меркаванні гараджанаў падзяліліся, але абыякавых няма — гэты праект дакладна не пакіне нікога без эмоцый.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎙У гасцях падкаста была Алеся – экскурсавод па Берасцi.

Мы гаварылi аб прафесіі экскурсавода, цікавых месцах горада, крэпасці і любові да Берасця.
———
Калі прапусцілі гэты выпуск інтэрв’ю, самы час паглядзець яго зараз!

📲 Спасылка на эфір тут.
Сёння публікуем афішы розных мерапрыемстваў у горадзе.

Сачыце за нашымі гісторыямі ў Instagram або на сайце.
2024/11/15 08:02:15
Back to Top
HTML Embed Code: