Telegram Web Link
Распрацавана VR-рэканструкцыя адной з найбольш прыгожых драўляных сінагог у гісторыі.

Цяпер ёсць магчымасць віртуальна наведаць Вялікую сінагогу ў Воўпе (Ваўкавыскі раён) 18 стагоддзя, якая была цалкам знішчана нацыстамі падчас Другой Сусветнай вайны.

Ужо даступныя для спампоўвання VR-тур, а таксама бясплатны 3D-тур для дэкстоп прылад.

Даследаваць сінагогу можна ў двух рэжымах:

1️⃣Свабодны, у якім можна самастойна атрымаць асалоду ад архітэктуры, унутранага ўбрання і адноўленымі роспісамі.

2️⃣Экскурсія з аўдыёгідам, дзе вы зможаце азнаёміцца з гісторыяй і значэннем сінагогі. Экскурсія даступна на англійскай, французскай і рускай мовах.
Распавядаем, калі ў Берасці ў верасні можна будзе паслухаць жывую музыку ў Касцёле ⛪️🎶

Гучанне аргана і інструментаў у сценах Касцёла Узвядзення Святога Крыжа (вул. Леніна, 34) дазволяць вам паглыбіцца ў свет класічнай музыкі і атрымаць сапраўдную асалоду ад кожнай ноты.



🎹 8 верасня ў Касцёле пройдзе канцэрт Арганнай музыкі.

У слухачоў ёсць магчымасць правесці вечар з магутнымі і хвалюючымі гукамі аргана, дзе прагучаць шэдэўры Баха, Ліста і Франка.

🎹 19 верасня ў Касцёле выступіць камерны аркестр з адкрыццём цыкла канцэртаў “Музыка выбітных”, які падорыць спалучэнне велічы аргана, камернага аркестра і чароўны голас сапрана. Вас чакае выкананне твораў Баха, Моцарта, Вівальдзі і іншых выбітных кампазітараў.

🎹 25 верасня пройдзе Канцэрт «Ад Баха да П’яццолы».

Гэта будзе захапляльнае музычнае падарожжа ад барока да XX стагоддзя. Кларнет, сапрана і арган раскрыюць усю прыгажосць і запал шэдэўраў Баха, П’яццолы, Мендэльсона і Гершвіна.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Нядаўна мы пабывалі на воркшопе, які быў прысвечаны модзе і восеньскаму гардэробу 🍂🧥🧦

Цяпер хочам, каб і вы ведалі, што такія цікавыя івэнты праходзяць у нашым Берасцi. Прыемнага прагляду і знаёмства з івэнтамі Аліны.

———
А каб не прапускаць такія класныя мерапрыемствы, не забывайце сачыць за нашай афішай па аўторках.
У самым цэнтры Берасця ўзвядуць новы жылы комплекс. Глядзіце, як ён будзе выглядаць!

ЖК “Цэнтр” забудоўшчыка “Палессежылбуд” размешчаны на перасячэнні вуліц Фаміна і Гогаля.

Жылы комплекс будзе складацца з 5 шматкватэрных дамоў і ўключае у сябе ўсю неабходную інфраструктуру: камерцыйныя памяшканні, зоны адпачынку, дзіцячую пляцоўку, велабоксы і іншыя элементы.

Усе ўваходы ў пад’езды будуць на адным узроўні з зямлёй, а ў кожным лобі будзе пакой для захоўвання вазкоў. Адным з ключавых элементаў архітэктуры другога плана з’яўляецца дзіцячая пляцоўка, створаная з ўнікальных экалагічных элементаў 🛝

На продаж выстаўленыя двух- і трохпакаёвыя кватэры, некаторыя з якіх маюць столь да 3 метраў і па 2 санвузла ў вялікіх кватэрах.

💵 Кошт за квадратны метр – 1,4 тысячы даляраў.
———
Ці набылі бы сабе кватэру ў такім жылым комплексе?
Нагадваем пра магчымасць паслухаць наш падкаст "Няма месца" ў аўдыё-фармаце🎧

▫️Яндэкс Музыка

▫️Apple падкасты

▫️Spotify
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎙У гасцях падкаста былі заснавальнікі студыі масажу "Трыгер"

Мы гаварылi аб масажы цела і твару, у чым перавагі трыгернага масажу, а таксама чаму працуе толькі комплексны падыход і важная сувязь з іншымі спецыялістамі.
———
Калі прапусцілі гэты выпуск інтэрв’ю, самы час паглядзець яго зараз!

📲 Глядзіце эфір па спасылцы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Нядаўна мы пабывалі на iвэнце Бахрома, які быў прысвечаны складанню парфумернага гардэроба і парфумам, якія асабліва падыходзяць да восеньскага сезона 🍁🍂

Цяпер мы хочам, каб яшчэ і вы ведалі, што такія цікавыя івэнты праходзяць у нашым Берасці.
Прыемнага прагляду і знаёмства з івэнтамі Бахрома.
———
А каб не прапускаць такія класныя мерапрыемствы, не забывайце сачыць за нашай афішай па аўторках.
Распавядаем, які лёс чакае гістарычны будынак у цэнтры Берасця.

Гутарка пойдзе пра двухпавярховы “Дом Малкіндаў” на вуліцы Савецкіх Памежнікаў, 22, які ўжо як 10 гадоў з’яўляецца нежылым і знаходзіцца ў аварыйным стане.

Дом мае доўгую гісторыю і, верагодна, быў пабудаваны яшчэ ў 19 стагоддзі.

Першапачаткова дом будаваўся для адной сям’і, але пасля Першай сусветнай вайны яго падзялілі на 2 часткі. А ў 1930 годзе новыя гаспадары Малкінды ажыццявілі рэканструкцыю: спрасцілі фасад будынка і падзялілі дом на 3 кватэры для здачы ў арэнду. Чарговая перапланіроўка ў доме адбылася з 1950-х, калі дом перайшоў ва ўладанне гаркамгаса.

Onliner пагутарыў з дырэктарам кампаніі «Студио А-3», якая займаецца рэстаўрацыяй будынка. Высветлілася, што ў фундаменце ўтварыліся “пустоты”, якія забяспечваюць аварыйны стан будынка. Адзіны варыянт, як аднавіць будынак і захаваць яго аўтэнтычнасць – цалкам разабраць будынак па кірпічыках, умацаваць фундамент і сабраць дом нанова па праекту рэканструкцыі.
2024/11/15 05:12:04
Back to Top
HTML Embed Code: