Telegram Web Link
Прафул Савант (Praful Sawant) - малады і таленавіты мастак з Індыі. Цікавасць да малявання выявілася ў яго з дзяцінства. Прафул нарадзіўся і вырас у сям'і мастакоў, шырока вядомых у Індыі. Яго старэйшы брат і бацька ўзрасцілі ягоную любоў да мастацтва і сталі яго першымі настаўнікамі. Савант - удзельнік шматлікіх выстаў і конкурсаў мастакоў-акварэлістаў як у Індыі, так і па ўсім свеце, але піша ён і алеем.

Інстаграм мастака

#жывапіс #Савант #акварэль
"Калупальшчык ў носе I: чаму вы прыдзіраецеся да мяне". Першая назва: "Гасподзь даў мне твар, а калупацца ў сваім носе я магу і сам". 1948 г. Эндзі Уорхал.

Лічыцца, што гэта самы ранні аўтапартрэт Уорхала, на якім мастак засоўвае палец у адну ноздру. Гэтую карціну ён напісаў ужо маючы дыплом бакалаўра, г. зн. дакладна ўмеў маляваць акадэмічна, але карціна ў дзіўнай тэхніцы (дакладней яе адсутнасці), з шакуючым сюжэтам і да пахабнай тэмы прыплецена імя Усявышняга.

Праца, якая была адхіленая са штогадовай выставы Асацыяцыі Мастакоў Пітсбурга за "абразлівасць", дэманструе стаўленне Уорхала да мастацтва. Хоць яго аднагодкі малявалі "акадэмічныя" вазы з садавінай, Уорхал калупаў у носе.

Карціна восенню прададзеная за $491400.

#жывапіс #Уорхал
"Прывід Оівы". 1832 г. Кацусіка Хокусай.

Жыла ў адной японскай вёсцы прыгожая Оіва. Аднойчы невядомы чалавек даслаў дзяўчыне атручаную мазь, якая знявечыла ёй твар. Усё гэта было подлым планам, каб яе кінуў муж і ажаніўся з дачкой атрутніка.

Муж Оівы сапраўды вырашыў развесціся. Ён папрасіў слугу інсцэнаваць нявернасць дзяўчыны, каб была прычына для разводу. Але нешта пайшло не так, і ў парыве адчаю Оіва, у якой ад калецтваў і здрады памутніўся розум, падае на меч і памірае (вельмі "японская" смерць).

Пасля смерці дух Оівы не мог знайсці спакой і пачаў помсціць крыўдзіцелям. Свайму мужу яна з'яўлялася ў вобразе палаючага папяровага ліхтарыка (зноў тыповая "японскасць") - менавіта гэтую сцэну мы бачым на гравюры.

#жывапіс #Хокусай #Японія
Міхаіл Матвеевіч Філіповіч - адзін з першых беларускіх мастакоў, хто звярнуўся да нацыянальнай тэматыкі. Нарадзіўся ў Менску. Займаўся арганізацыяй і сам удзельнічаў у першай савецкай выставе ў Менску ў 1921 г. Першая персанальная выстава Філіповіча адбылася ў Менску ў 1922 г.

Працаваў у тэхніцы алейнага жывапісу і акварэлі, займаўся графікай. Вялікую значнасць маюць замалёўкі народнай вопраткі, зробленыя Філіповічам на Меншчыне, Случчыне, Магілёўшчыне, Палессі. Спрабаваў сябе ў рэалізме, імпрэсіянізме, нават супрэматызме. Пік яго творчасці прыйшоўся на 1920-я — гэта быў перыяд актыўнай беларусізацыі, цікавасці да ўсяго народнага, нацыянальнага. Філіповіч адразу ж уключыўся ў краязнаўчы рух, ездзіў у этнаграфічныя экспедыцыі і прывозіў адтуль дзясяткі карцін і замалёвак.

#жывапіс #Філіповіч #Беларусь
"Пусты подпіс". 1965 г. Рэнэ Магрыт.

Магрыт заўсёды любіў галаваломкі, звычайна псіхалагічныя. Але тут ён стварыў самую сапраўдную: на першы погляд, гэта выява жанчыны, якая скача на кані праз лес. Аднак мы хутка разумеем, што гэты малюнак немагчымы, паколькі дрэвы, вершніца і конь дзіўным чынам пераплецены. Конь і наезніца знаходзяцца адначасова наперадзе і ззаду дрэваў.

Калі паглядзець на часткі гэтага малюнка паасобку, то яны не павінны збірацца ў цэласную карцінку, аднак наш мозг інтэрпрэтуе ўбачанае менавіта так.

"Мае карціны - гэта бачныя выявы, якія нічога не хаваюць. Яны выклікаюць таямнічасць і, сапраўды, калі бачыш адну з маіх карцін, задаеш сабе гэтае простае пытанне: што гэта значыць? Гэта не азначае нічога, таму што таямніца нічога не значыць, гэта непазнавальнае." - Рэнэ Магрыт.

Што тут скажаш? Ён мастак. Ён так бачыць.

#жывапіс #Магрыт #сюррэалізм
"Партрэт Пабла Пікаса ў XXI стагоддзі". 1947 г. Сальвадор Далі.

У 1926 г. яшчэ не вядомы Далі першы раз быў у Парыжы. Ён наведаў майстэрню Пікаса, пра што напісаў у аўтабіяграфіі "Таемнае жыццё Сальвадора Далі, напісанае ім самім":

"Мы з сястрой і цёткай пабывалі ў Парыжы і правялі там тыдзень. Усяго толькі тыдзень, але за гэты кароткі тэрмін я паспеў зрабіць тры важныя справы: наведаў Версаль, музей Грэвен і Пікаса. Працяг - ⬇️
2024/10/01 15:41:56
Back to Top
HTML Embed Code: