Telegram Web Link
...У найвялікшым хваляванні, так, нібы я ўдастоіўся аўдыенцыі рымскага папы, у прызначаны час я пераступіў парог дома мастака.
- Да вас я прыйшоў раней, чым у Луўр!
- І правільна зрабілі! - адказаў Пікаса.
У мяне была з сабой невялічкая, старанна спакаваная карціна — "Дзяўчына з Фігераса". Чвэрць гадзіны, не менш, Пікаса моўчкі разглядаў яе. Потым мы падняліся да яго ў майстэрню і дзве гадзіны ён паказваў мне свае працы: выцягваў велічэзныя палотны, расстаўляў іх перада мной — яшчэ, яшчэ і яшчэ. І, выстаўляючы чарговую карціну, кожны раз кідаў на мяне такі лютасцівы, жывы і разумны погляд, што я міжволі ўздрыгваў. І я ў сваю чаргу не вымавіў ні слова. Але, спускаючыся па лесвіцы, мы раптам пераглянуліся. Пікаса спытаў мяне аднымі вачыма:
- Улавіў сутнасць?
І я, таксама вачыма, адказаў:
- Сутнасць ўлавіў".

#жывапіс #Далі #Пікаса
"Апошняя кропля (Вясёлы кавалер)". 1639 г. Юдыт Лейстэр.

Адна з нешматлікіх дам, прынятых тады ў цэх Св. Лукі (аб'яднання мастакоў, скульптараў і друкароў у еўрапейскіх гарадах).

Нягледзячы на вясёлыя твары гулякаў, падтэкст у карціны даволі змрочны. Гэта, несумненна, "ванітас" (алегарычны барочны сюжэт цэнтрам якога з'яўляецца чалавечы чэрап), карціна са свецкай мітуснёй. Яна нагадвае гледачу пра тое, што, які б ты ні быў багаты, здаровы, румяны, вясёлы - кубак твайго жыцця (у дадзеным выпадку - збан і кубак) непазбежна вычарпаецца, трубка - прыкмета марных забаў - згасне, лучына, што асвятляе тваё свята - дагарыць, а апошнія макулінкі жыцця перасыплюцца ў ніжнюю палову пясочнага гадзінніка. І ўсё, грэшніку канец. Яго радасцям жыцця канец. А таму варта пакаяцца ўжо цяпер, пакуль не позна.

Ну, а што вы хочаце? Панядзелак.

#жывапіс #Лейстэр #ванітас
"Начны дазор". 1642 г. Рэмбрандт Харменс ван Рэйн.

Адна з самых вядомых карцін Рэмбрандта каля 200 гадоў правісела ў розных залах і была заўважаная мастацтвазнаўцамі толькі ў XIX ст. Паколькі здавалася, што фігуры выступаюць на цёмным фоне, яе празвалі "Начны дазор". Пад гэтай назвай яна і ўвайшла ў гісторыю сусветнага мастацтва.

Але пры рэстаўрацыі, праведзенай у 1947 г., выявілася, што карціна паспела пакрыцца пластом сажы, які сказіў яе каларыт. Пасля чысткі канчаткова высветлілася, што сцэна, прадстаўленая Рэмбрандтам, на самой справе адбываецца днём. Пастава ценю ад левай рукі аднаго з герояў карціны паказвае, што час дзеяння - не пазней за 14:00.

(падрабязней пра карціну)

#жывапіс #Рэмбрандт #НачныДазор
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Карпатлівая праца рэстаўратара

Партрэт алеем XIX ст. у антыкварнай драўлянай раме. Працэс рэстаўрацыі ўключаў у сябе ачыстку паверхні, выдаленне карычневага акісленага лаку, рамонт даволі значнага разрыву, фінальную рэтуш і фінішны лак.

#жывапіс #партрэт #рэстаўрацыя
"Вячэра ў Эмаусе". 1601 г. Мікеланджэла Мерызі дэ Караваджа.

Апосталы запрасілі незнаёмца раздзяліць з імі вячэру. Падзеі адбываюцца пасля распяцця Хрыста. У працэсе вячэры Настаўнік адкрываецца ім. Стол, пакрыты белым абрусам сімвалізуе алтар. Хлеб і віно – цела і кроў Госпада. На краі стала кошык, здаецца, што ён вось-вось упадзе. Гэты прыём выкарыстоўваецца для надання трывожнасці.

У карціне недакладнасць: дзеянне адбываецца напярэдадні Вялікадня, да збору ўраджаю далёка, садавіна не маглі быць на стале. Але яна нясе важны сэнс. Цёмны вінаград - смерць, белы — знак Уваскрасення, гранат — сімвал Пакутаў Хрыстовых, яблыкі адсылаюць на першародны грэх, выкуплены крывёю Хрыста. Аб грахоўнасці людзей сведчаць чарвяточыны на яблыках. Курыца тлумачыцца як плоць.

Важны сімвал – рыба. Са старажытна-грэцкага Іхтіс. Гэта акронім імя Ісуса Хрыста. Яна ў цені, які адкідвае кошык.

#жывапіс #Караваджа #барока
Якое ж гэта ўсё роднае🥹

Надзея Васільеўна Андрасюк (Барай). Нарадзілася ў вёсцы Хадынічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1979 г. скончыла Мінскае мастацкае вучылішча ім. А. К. Глебава, а затым Украінскі Паліграфічны інстытут ім. Фёдарава (факультэт кніжнай графікі). Пасля вучобы працавала ў вядучых рэспубліканскіх выдавецтвах мастачкай-ілюстратаркай. Жыве і працуе ў Мінску.

#жывапіс #Андрасюк #ілюстрацыі #Беларусь
"Стварэнне Адама". 1508-1512 г. Мікеланджэла Буанароці.

Ёсць тэорыя, што мастак літаральна адлюстраваў Бога як крыніцу розуму - у выглядзе мозгу (звярталі ўвагу на гэтую дэталь?). Нельга выключаць гэтую тэорыю.

У эпоху Рэнесансу ўжо існавалі ўяўленні аб мозгу як пра ёмішча чалавечага розуму, а ў відарысе Творцы і яго атачэння сапраўды адгадваецца будова чалавечага мозгу.

Мікеланджэла выдатна разбіраўся ў анатоміі. Ён "увесь час займаўся будовай чалавечага цела, анатамаваў трупы, каб угледзець пачаткі і сувязі касцяка, цягліц, нерваў і жыл...".

#жывапіс #Мікеланджэла #Адраджэнне
"Крык" лічыцца знакавай падзеяй экспрэсіянізму і адной з самых вядомых карцін у свеце. Італьянскі антраполаг П'ера Манучы лічыць, што Эдварда Мунка натхніла мумія інка, якая захоўваецца ў музеі прыродазнаўства ў Фларэнцыі. Падабенства проста дзіўнае. Тэорыя пра сувязь муміі з карцінай не новая: яшчэ ў 1978 г. прафесар Роберт Розенблюм выказаў здагадку падобнай залежнасці, праўда, у дачыненні да муміі інка, якая захоўваецца ў парыжскім музеі.

Мумія, скручаная ў позе эмбрыёна, з прыціснутымі да твару рукамі, таксама ўразіла сябра Мунка Поля Гагена, яна паслужыла правобразам для цэнтральнай фігуры на карціне "Чалавечае гора" і старой ў левай частцы карціны "Адкуль мы прыйшлі? Хто мы? Куды мы ідзем?". Мунк і Гаген маглі бачыць экспанат на выставе ў 1889 г.

#жывапіс #Мунк #Гаген
2024/10/01 13:31:36
Back to Top
HTML Embed Code: