Telegram Web Link
Слабадан Трпевскі (Slobodan Trpevski) нарадзіўся ў 1959 г. у горадзе Скоп'е, Югаславія, Рэспубліка Македонія, дзе ён атрымаў мастацкую адукацыю. Шмат гадоў ён працаваў графічным дызайнерам і мастаком. З 1989 г. жыве ў Мінску.

З 1992 г. цалкам прысвяціў сябе жывапісу. Яго пейзажы на працягу ўжо многіх гадоў карыстаюцца папулярнасцю не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Германіі, Ізраілі, ЗША, Канадзе і іншых краінах.

Слабадана натхняе прыгажосць беларускай прыроды. Заснежаныя лясы пераважаюць у яго працах.

#жывапіс #Трпевскі #пейзаж #Беларусь
«Паўночнікі». 1942 г. Эдвард Хопер.

Мастак казаў, што "Паўночнікі" былі натхнёныя "рэстаранам на Грынвіч-авеню ў Нью-Ёрку, дзе сыходзяцца дзве вуліцы", але карціна на самой справе выходзіць за межы канкрэтнага месца. Адна з самых вядомых работ у мастацтве ХХ ст., яна адлюстроўвае начную закусачную, у якой сабраліся тры наведвальнікі, пагружаныя ў свае думкі. Флуарысцэнтныя лямпы толькі ўвайшлі ва ўжытак у пачатку 1940-х, і закусачная выпраменьвае жудаснаватае ззянне, як маяк на цёмным куце вуліцы.

Чацвёра паўночнікаў выдаленыя і ад гледача і адзін ад аднаго. Хопер адмаўляў, што спецыяльна напоўніў гэтую карціну (і іншыя свае працы) сімваламі чалавечай ізаляцыі і гарадской пустэчы, але прызнаваў, што ў карціне "несвядома пісаў адзіноту вялікага горада".

#жывапіс #Хопер #ЗША
"Жыраф у агні". 1936-1937 г. Сальвадор Далі.

Змярканне. Аб'екты сталі невыразнымі, фантастычнымі. На фоне вечаровага, практычна ўжо начнога неба, жаночыя фігуры. Шуфлядкі, падпоркі на спінах, выцягнутыя рукі. Далі часцяком выкарыстоўваў апоры ў сваіх творах, такім чынам дэманструючы слабасць і заганнасць чалавека. З рук здзёртая скура, бардовым колерам палохае аголеная плоць.

Галоўны персанаж, уласна сам жыраф, змешчаны нават на трэцці план. Далі называў яго малюнак "мужчынскім касмічным апакаліптычным монстрам". Падпалены нібы не заўважае агню, не адчувае яго. Ад гэтага адчуванне трагедыі яшчэ выразней. Насоўваецца нешта жудаснае, няўхільнае. Для Далі падпалены жыраф з'яўляўся сімвалам прадчування вайны.

На фоне велізарных сімвалічных фігур вартым жалю і безабаронным выглядае белы чалавечак, які крочыць сам па сабе, у нікуды. Перасцярогі, сігналы, застаюцца неразгаданымі для яго.

#жывапіс #Далі #сюррэалізм
Беларускі геймер — суполка аматараў відэагульняў, у якой вы знайдзеце ўсё самае цікавае са свету гульняў:

🔸Новыя рэлізы
🔸Найцікавейшыя анонсы
🔸Беларускія пераклады
🔸Абвесткі пра бясплатныя раздачы
🔸Навіны з індустрыі

І ўсё гэта выключна па-беларуску!
"Хлопчык пазбаўляе сабаку ад блох". 1655 г.
Герард Тэрборх.

У гісторыю мастак увайшоў як партрэтыст і цудоўны выканаўца бытавога жанру – спакойнага, мернага побыту і інтэр'еру Нідэрландскіх жыхароў.

А якія незвычайныя дзеці на яго палотнах. Гэта не ідылічныя тоўсценькія немаўляты, а жывыя, рашучыя і самастойныя персанажы.

У Терборха, таксама як і ва ўсіх галандскіх мастакоў, паказаны "кавалачак" жыцця хлопчыка з простай нідэрландскай сям'і ў замкнёнай прасторы – у сценах дома, у маленькім пакойчыку. Глядач не бачыць ні вокнаў, ні дзвярэй, толькі кут невялікага памяшкання. Мэбля - самая неабходная.

Галоўны герой засяроджаны на лоўлі блох у сабакі. Яму гэты занятак здаецца больш займальным, чым урокі, і дзеля яго закінутыя ўсе школьныя прыналежнасці.

#жывапіс #Тэрборх #партрэт
Ёзэф Збуквіч (Joseph Zbukvic) 👨‍🎨

"Акварэль нельга кантраляваць або прыручыць. Яе трэба аб'язджаць, як дзікага каня", - кажа мастак.

Ёзэф нарадзіўся ў Харватыі, а калі будучаму майстру акварэлі споўнілася 18 гадоў, сям'я пераехала ў Аўстралію. Менавіта ў Аўстраліі да маладога мастака прыйшла вядомасць - аматараў жывапісу проста ўразілі акварэлі маладога мастака. У іх і дакладнасць тэхнікі, і рамантычны рэалізм, і сюжэт. Любімая тэма мастака - гарадскі і марскі пейзаж. Работы мастака выстаўляюцца па ўсім свеце. У Збуквіча больш за 200 узнагарод і больш за 40 персанальных выстаў. А яшчэ ён высока цэніцца ў якасці настаўніка.

#жывапіс #Збуквіч #акварэль
"Сон святога Іосіфа". 1774 г. Антон Рафаэль Менгс.

Сюжэт з Евангелля пра Святое сямейства - Ісуса Хрыста, яго маці Марыю і праведнага Іосіфа, якім даводзіцца бегчы з Віфліема, ратуючыся ад цара Іудзеі Ірада, які загадаў забіць усіх немаўлят у пошуках сына Божага.

На карціне аўтар адлюстраваў момант, калі анёл спусціўся ў сне да Іосіфа, каб папярэдзіць яго аб "ночы збіцця немаўлятаў". Ён загадвае бацьку сямейства хутка сабраць сям'ю і бегчы ў Егіпет.

Фігура мужчыны намаляваная на мяжы полусна-полуяві. Левая рука бязвольна апушчана, але пальцы яшчэ сціскаюць палку. За спіной Іосіфа белы анёл з залацістымі кучарамі - такі лёгкі, паветраны, незямны. Ён паказвае Іосіфу шлях да выратавання Хрыста.

#жывапіс #Рафаэль #ракако
"Дантэ і Вергілій у пекле". 1850 г. Вільям Бугро.

Французскі мастак чэрпаў натхненне ў "Боскай камедыі" Дантэ. Восьмы круг пекла ў гэтым творы адведзены для фальсіфікатараў. У цэнтры двое людзей змагаюцца да смерці: Капачо, алхімік і ерэтык, і Джані Скікі, які прыкідваўся іншым чалавекам, каб займець яго спадчыну.

Чым даўжэй мы глядзім на карціну, тым больш дэталяў заўважаем: дэман-кажан, куча цел на заднім плане, а побач стаяць Дантэ і Вергілій. З гэтай карцінай Бугро спадзяваўся выйграць мастацкі конкурс, але прайграў, затое цяпер яна лічыцца шэдэўрам.

#жывапіс #Бугро #Дантэ
"Партрэт сясцёр Бронтэ". 1834 г. Брэнуэл Бронтэ.

Адзіны вядомы захаваны партрэт Шарлоты, Эмілі і Эн Бронтэ разам напісаў іх брат Брэнуэл.

Але што гэта за прывід стаіць за спінамі знакамітых сясцёр? Фігура ў цэнтры, прыхаваная за напісанай калонай - сам Бренуэлл. Жывапіс алеем даваўся яму нялёгка, ён быў незадаволены сваім аўтапартрэтам, сцёр яго, а затым зафарбаваў зверху.

#жывапіс #Бронтэ #партрэт
2024/10/01 18:32:27
Back to Top
HTML Embed Code: